Каля млына, расцьвіла каліна, там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва



Дата канвертавання22.07.2016
Памер5.22 Kb.
КАЛЯ МЛЫНА

Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна,


там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва.

Яна брала, яна брала, яшчэ набірала,


адна дочка ў маці была - да і та гора знала.

Пусьці, маці, пагуляці, я не (запазьнюся?):


як запяе першы певень, я дамоў вярнуся.

Пяе певень, пяе другі, шчэ й кура сакоча...


Кліча маці вячэраці, а дачка ня хоча.

Ой, вячэрай, мая маці, калі наварыла,


мне сягодня, мая маці, вячэра ня міла.

Ой пайду я ў лес па дровы, ой, гора мне, гора,


не пайду я за старога - барадою коле.

А пайду я за такога, што ня мае вуса,


ён на мяне кіўне, моргне, а я засьмяюся!

Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна,


там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал