Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама



старонка1/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама



Адукацыйнае асяроддзе гімназіі

як сродак фарміравання нацыянальнай свядомасці вучняў
Бандарэнка Юрый Міхайлавіч,

дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №4 г. Мінска”
ТЭМА ВОПЫТУ:

АДУКАЦЫЙНАЕ АСЯРОДДЗЕ ГІМНАЗІІ ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ НАЦЫЯНАЬНАЙ СВЯДОМАСЦІ ВУЧНЯЎ”



Мэта: Стварэнне ўмоў для фарміравання нацыянальнай свядомасці, развіцця ў вучняў сістэмы агульначалавечых каштоўнасцей, разумення ролі сваёй нацыі ў сусветным гістарычным працэсе.

Актуальнасць тэмы


Нацыянальная свядомасць з’яўляецца канструктыўным фактарам грамадскага існавання, яна неабходна для паўнавартаснага жыцця чалавека, арганізацыі кожнага канкрэтнага грамадства і ўсяго чалавецтва: для іх аб’яднання, гарманічнага ўладкавання і прагрэсіўнага развіцця. Відавочна, што здаровае грамадства – гэта сістэма грамадзян, а значыць, людзі-грамадзяне павінны быць звязаны паміж сабой натуральнымі і ўзаемапрыцягальнымі сувязямі. У аснове такіх сувязяў – агульнанацыянальныя каштоўнасці (мова, побыт, культура, сімвалы, гісторыя, сацыяльныя паводзіны, светапогляды, этнічная тэрыторыя), якія ёсць у кожнага народа і развіваюцца разам з яго гісторыяй.

Дзякуючы перайманню, выхаванню, засваенню інтэлектуальнага і сацыяльнага вопыту продкаў, пад уздзеяннем элементаў сацыяльнага асяроддзя з ранняга дзяцінства пазнаюцца, фарміруюцца і засвойваюцца асноўныя элементы нацыянальнай самасвядомасці. На працягу ўсяго жыцця асобы яны ўзбагачаюцца і развіваюцца ці наадварот — ідзе працэс збяднення і застою, вынікам якога з’яўляецца нацыянальны нігілізм, з яго праяўленнямі мы сутыкаемся амаль штодня.

На фарміраванне такой сацыяльна высокай якасці як нацыянальная самасвядомасць аказваюць уздзеянне аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары. Аб’ектыўнымі з’яўляюцца станаўленне нацыянальнага грамадства, замаруджванне працэсу развіцця нацыянальнай культуры, мовы. Да суб’ектыўных фактараў адносяцца кіраванне працэсам станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, складанне сістэмы мерапрыемстваў і мер уздзеяння на будучых грамадзян з мэтай павышэння яе ўзроўня.

Ад гэтых фактараў у вялікай ступені залежыць асэнсаванае ўсведамленне сувязі паміж асобай і дзяржавай, эмацыянальныя адносіны да каштоўнасцей свайго народа, жыццё ў адпаведнасці з нацыянальнымі традыцыямі і звычаямі, усведамленне прыналежнасці да сваёй нацыі, яе месца сярод другіх нацый. Сукупнасць гэтых фактараў дапамагае вырашыць праблему выхавання не абстрактнай асобы, а асобы з выразным разуменнем сваёй сацыяльнай і грамадскай ролі на пэўным этапе развіцця грамадства.

Лёс Беларусі як самастойнай дзяржавы залежыць шмат у чым ад узроўня сфарміраванасці ў нашага народа нацыянальнай самасвядомасці. Такім чынам, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення - праблема грамадзянскага значэння, ад рашэння якой залежыць духоўнае здароўе нацыі, перспектывы яе развіцця.

Як выхаваць духоўна багатую і ўсебакова развітую асобу, сэнс жыцця якой быў бы цесна звязаны з лёсам народа, краіны? Якія прынцыпы і тэхналогіі для гэтага выкарыстаць? Адказы на гэтыя пытанні ў першую чаргу належыць знайсці тым педагагічным калектывам, якія ажыццяўляюць навучанне на беларускай мове. Адным з такіх калектываў з’яўляецца калектыў гімназіі №4 г. Мінска, які я ўзначаліў з 1997 года.

Беларускамоўнае асяроддзе – галоўнае, што адрознівае нас ад іншых школ і гімназій. І гэта з’яўляецца вызначальным фактарам нацыянальнага самаўсведамлення гімназістаў ва ўмовах білінгвізму на Беларусі і асабліва ў сталіцы. Наша гімназія – адна з першых беларускамоўных гімназій ў Мінску (адкрыта ў 1990 годзе). Створаная педагагічным калектывам вучэбна-выхаваўчая сістэма ўжо мае вынікі, правераныя часам.

Асабліва актуальнымі пытанні выхавання грамадзяніна, патрыёта Беларусі паўсталі пасля таго, калі ў 2005 годзе псіхолагам гімназіі было праведзена анкетаванне вучняў на прадмет вызначэння ступені сфарміраванасці духоўна-маральных якасцей школьнікаў.

Анкетаванне паказала, што на невысокім узроўні аказаліся адносіны да дзяржаўнай сімволікі, да чытання мастацкай літаратуры на роднай мове. Выявілася адмоўнае стаўленне дзяцей да наведвання музеяў, тэатраў, экскурсій. Невялікая колькасць вучняў мела ўнутраныя матывы да самастойнага набыцця ведаў па гісторыі, культутры Беларусі. Гэты факт даў падставу канстатаваць неадпаведнасць паміж вынікамі анкетавання і значнасцю для грамадства свядомай асобы, асобы з пачуццём грамадзянскага абавязку і грамадзянскай адказнасці. Далейшы аналіз існуючай сітуацыі ў грамадстве паказаў, што існуе шэраг і іншых супярэчнасцей, якія склаліся ў педагагічнай рэальнасці:


  • паміж патрэбай папаўнення інфармацыі аб нацыянальнай прыналежнасці, ідэнтыфікацыі і недастатковай ступенню задавальнення патрэбы ў межах школьнай адукацыі;

  • паміж насычаным інфармацыйным полем аб гісторыі і культуры Беларусі і абмежаваным, стэрэатыпным уяўленнем аб народных традыцыях і звычаях, аб народнай музычнай культуры;

  • паміж патрэбай у дзяцей і падлеткаў у самаактуалізацыі і самасцвярджэнні і недастатковай магчымасцю задавальнення гэтай патрэбы ў працэсе навучання.

Узнікла неабходнасць мэтанакіраванай працы па фарміраванні нацыянальнай свядомасці ў гімназістаў, погляду на нацыянальную культуру як на фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. “Чалавек, які засвоіў культурныя каштоўнасці свайго народа, актыўна ўплывае на жыццёвыя абставіны, аналізуе стваральную дзейнасць людзей”.

Прадстаўленая работа “Адукацыйнае асяроддзе гімназіі як сродак фарміравання нацыянальнай свядомасці” грунтуецца на выніках працы, накіраванай на ідэалагічную сацыялізацыю вучняў у перыяд з 2005 па 2010г.г.

Дзейнасць, вынікі якой знайшлі адлюстраванне ў працы, актуальная і адпавядае накірункам дзяржаўнай палітыкі ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі: “Вызначэнне зместу агульнай сярэдняй адукацыі на аснове прыярытэту нацыянальна-культурных і агульначалавечых каштоўнасцей” (Артыкул 3, Закон аб сярэдняй адукацыі); “Змест выхавання засноўваецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы” (Канцэпцыя непрырыўнага выхавання дзяцей і навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь).

У рамках праведзенай работы знайшлі адлюстраванне такія накірункі ідэалагічнага выхавання, як фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўнасці асобы ў працэсе ўрочнай і пазакласнай дзейнасці.


: moodle
moodle -> Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкома
moodle -> У старэйшых дзяцей сняданак, а ў гэты час з дзеткамі сярэдняга ўзросту праводзіцца занятак
moodle -> Программа: Беларусістыка І культурная антрапалогія Код курса: 03 03. Назва курса : Гісторыя Беларусі. ХІХ-ХХІ ст
moodle -> Программа: «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»
moodle -> Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт камітэт па адукацыі павышэнне якасці адукацыі
moodle -> Шаноўнае спадарства!
moodle -> Программа : «Белорусистика: история Беларуси и культурная антропология»
moodle -> Программа: «Белорусистика: история Беларуси и культурная антропология»
moodle -> Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах па web-журналістыцы
moodle -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 13 лiпеня 2011 г. N 69


  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка