КАНСПЕКТ ЗАНЯТКА
ПА РАЗВІЦЦІ МАЎЛЕННЯ І КУЛЬТУРЫ МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСІН
(з выкарыстаннем метада праектаў)
ТЭМА: “Падарожжа ў краіну электрычнасці”
Выхавальнік
1 кв.катэгорыі
Гурэцкая С.М.
Задачы: удакладніць слоўнік дзяцей па тэме “электрычнасць”; замацаваць уменне ўтвараць назоўнікі множнага ліку ў назоўным і родным склонах; замацаваць правільнае выкарыстанне дзеясловаў, а таксама прыназоўніка У.
Абагульніць веды дзяцей па тэме. Развіваць увагу і мысленне. Ствараць умовы для выхавання дружалюбных адносінаў да акружаючых.
Ход занятка:
Дзеці з выхавальнікам заходзяць, вітаюцца.
Вых. Дзеці, скажыце, калі ласка, пра што мы з вамі так многа гаварылі, у што мы з вамі так доўга гулялі?
Дзеці: У праекце мы гулялі,
І сябрам дапамагалі,
Многае цяпер мы можам,
Каму хочаш, дапаможам!
(раздаецца стук у дзверы, гучыць музыка)
Заходзіць Папялушка, плача.
Вых.: Папялушка, чаго ты плачаш?
Папял.: Злая мачыха дала мне вельмі многа работы, я не паспею яе зрабіць. А мне так хочацца з вамі пагуляцца.
Вых.: Дзеці , а давайце падкажам Папялушцы, якія ёсць хатнія памочнікі. Якія прыборы дапамагаюць выконваць хатнюю работу?
Дзеці:Электрычныя прыборы!
Вых. Злая мачыха схавала ўсе электрычныя прыборы ў розных казках. Пагэтаму давайце адправімся ў падарожжа, каб дапамагчы Папялушцы. А падарожнічаць будзем вось у гэтай карэце. Зробім для Папялушкі вось такі кубік, які будзе напамінаць ёй усё пра электрычныя прыборы.
( дзеці сядаюць, едуць)
Папялушцы дапаможам, выратаваць яе можам.
Загудзіць у нас пыласос – джы, джы,джы.
Запрацуе халадзільнік – жы,жы,жы.
Мікрахвалевая печка – дзы,дзы,дзы.
Пральная машына – вжы,вжы,вжы.
Вых.: Вось мы і прыехалі ў першую казку. Як яна называецца? Тут неабходна адгадаць загадку.
Хто нам лямпачку ўключае?
У разетцы ён сядзіць.
Дома нам дапамагае,
Ён па правадах бяжыць.
Дзеці: Электрычны ток!
Вых.: А адкуль парыходзіць да нас электрычны ток?
Па чым ён трапляе ў нашы дамы?
(дзеці адказваюць)
Вых.: Дзеці, Папялушцы ва ўсім дапамагалі зайчыкі і мышкі, пагэтаму давайце і мы будзем зайчыкамі і мышкамі.Давайце выйдзем з карэты і паглядзім, што прыдумала злая мачыха.
(дзеці выконваюць заданні па падгрупах.)
Вых.: Малайцы, а вось і наступная казка. Як яна называецца?
(гульня “Чароўны куфэрак”)
Гучыць музыка, заходзіць прынц, вітаецца з дзецьмі.
Прынц: Дзеці, мяне за руку ўкусіў злы ток, а пасля электрычнасць зусім прапала. Дапамажыце мне.
(дзеці расказваюць прынцу аб правілах бяспекі карыстання электрапрыборамі, а затым аб энергазберажэнні)
Прынц дзякуе , і затым просіць, каб дзеці пазагадвалі яму загадкі .Дзеці загадваюць.
Ёсць у нас у кватэры робат,
У яго вялізны хобат.
Наганяе страх кату,
Бо гудзіць як лайнер “Ту”.
Ён з ахвотай пыл глытае, не хварэе, не чыхае. (Пыласос)
……
Праз палі і праз лясок падаецца галасок.
Ён бяжыць па правадах, па раўнінах і гарах.
Гэта што за тарарам, скажаш тут, а чуваць там. (Тэлефон)
……
Вельмі многа сонейкаў высока так павесіла.
Мы яе ўключылі, адразу стала весела. (Люстра)
……
Вось так дом, адно акно, кожны дзень у акне кіно.
І канцэрт , і пастаноўка, вось прыдумана як лоўка.
(Тэлевізар)
Вых.: Дзеці, а што гэта злая мачыха схавала вось тут?
(гульня з мікрафонам)
Вых.: Ну што ж, дзеці, а цяпер давайце зробім падарункі нашым гасцям. Папялушцы-кубік, а прынцу-кнігу.
Дзеці робяць падарункі, расказваюць пра іх. Зайчыкі і мышкі дораць падарункі гасцям. Прынц забірае падарункі і разам з мышкамі ідзе з занятка.
Вых.: Ну вось, дзеткі, і закончылась наша падарожжа.
Каму было весела і цікава на занятку, станьце каля добрага зайчыка, каму не вельмі, станьце каля злога ваўка.
(дзеці стаюць, выхавацель задае пытанні)
-- Што спадабалася на занятку?
-- У якое падарожжа хацелі бы адправіцца яшчэ?
Вых.: Вельмі добра. А цяпер давайце мы адправімся з вамі на прагулку. Бярыце з сабою Папялушку, яна цяпер мае многа часу, і можаце ісці рыхтавацца да прагулкі.
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ВОРАНАЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА
НПК “БАСТУНСКІЯ ЯСЛІ-САД-АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ
СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”
КАНСПЕКТ ЗАНЯТКА ПА РАЗВІЦЦЮ ЗНОСІН І МАЎЛЕННЯ .
ТЭМА: “Падарожжа ў краіну электрычнасці”
Выхавацель
1кв. катэгорыі
Гурэцкая С.М.
2013 год
Праграмны змест:
Удакладніць слоўнік дзяцей па тэме “электрычнасць”, замацаваць уменне ўтвараць назоўнікі множнага ліку ў назоўным і родным склонах, замацаваць правільнае выкарыстанне дзеясловаў, а таксама прыназоўніка У. Абагульніць веды дзяцей па тэме. Развіваць увагу і мысленне. Ствараць умовы для выхавання дружалюбных адносінаў да акружаючых.
Поделитесь с Вашими друзьями: |