Студыйны варыянт
Канспекты
дапаможных матэрыялаў
для катэхезаў
Х кл.
Катэхетычная секцыя пры ККББ
2008 г.
Тэма № 1, X кл.
СВЕТ, У ЯКІМ Я ЖЫВУ
Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду пра стварэнне свету і чалавека, якія паўсталі з Божай любові.
Выхаваўчая мэта: выхоўваць у вучняў пачуццё ўдзячнасці да Бога і бацькоў за дар жыцця, а таксама гатоўнасць несці адказнасць за парадак у свеце, за сябе і іншых.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Быц 1; 2, 7; каляровыя карткі і алоўкі для кожнага вучня, мазаіка для кожнага вучня, падрыхтаваныя з лістоў А4, прылады для малявання, аўдыёзапіс тэксту пра стварэнне свету, дыск з прыгожай мелодыяй.
Метады катэхезы: складанне мазаікі, праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва: Апостальскі сімвал веры.
Чалавек пытае
Усё, што існуе, мае свой пачатак. Чалавек як разумная істота задае пытанне пра пачатак існавання свету. Углядаючыся ў навакольны свет, немагчыма не заўважыць, што ён мае свайго аўтара. Святое Пісанне, у якім ёсць апісанне стварэння свету, кажа нам, што гэты Аўтар — Пан Бог.
Бог адказвае
Вучні атрымліваюць мазаіку і прылады для малявання. Заданне для груп: намаляваць тое, што ўзнікне ў іх уяўленні падчас праслухоўвання аўдыёзапісу. Пасля раздачы матэрыялаў катэхет (К.) уключае запіс тэксту з кнігі Быцця ў суправаджэнні прыгожай мелодыі (напр. «Стварэнне свету» Ф. Гайдна, «Чатыры пары года» А. Вівальдзі). Праца працягваецца 15 хвілін. Затым усе аркушы паперы К. складае ў форме сэрца.
Як вы ўжо заўважылі, у нашым сэрцы не хапае яшчэ адной дэталі.
К. уключае спакойную музыку і чытае ўрывак з Кнігі Быцця. Затым бярэ дэталь з надпісам Ты, паказвае яе асобна кожнаму вучню і кладзе ў цэнтр мазаікі.
Ствараючы свет, Пан Бог ведаў, што ў ім будзе жыць кожны з нас. Кожнага з нас Ён паклікаў да жыцця, кожны з нас — Ягонае стварэнне. Кожны з нас мае сваё заданне ў створаным Богам свеце. Працуючы далей над тэкстам, мы даведаемся, якое заданне Бог даручыў кожнаму з нас.
К. дзеліць клас на 3 групы, кожнай дае асобнае пытанне і тэкст Кнігі Быцця. Кожная група пэўным колерам павінна падкрэсліць адказ, які знойдзе ў тэксце:
— Што тэкст Кнігі Быцця кажа пра Бога?
— Што тэкст Кнігі Быцця кажа пра чалавека?
— Што тэкст Кнігі Быцця кажа пра іншыя стварэнні?
(Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік)
.
• Бог Усемагутны, Ён стварае свет з нічога — сваёю моцаю. Бог робіць гэта з любові.
• Бог стварае чалавека на свой вобраз (розум і воля).
• Бог стварае мужчыну і жанчыну (рознасць полу), іх сувязь манагамная.
• Чалавек мае душу і цела. Для Бога чалавек мае вялікае значэнне і вартасць.
• Чалавек атрымлівае ад Бога заданне — працаваць над уласнай дасканаласцю і сваёю працаю ўдасканальваць свет.
• Паміж чалавекам і іншымі стварэннямі існуе вялікая розніца.
• Свет быў створаны дасканалым, у ім не было месца для зла. Кожнае стварэнне добрае.
• У Божай справе стварэння існуе парадак і гармонія.
• Бог падрыхтаваў для чалавека рай — месца шчасця і дабрабыту.
Параўноўваючы свет сучасны і свет, які быў напачатку, мы не можам не заўважыць розніцы. Чаму свет так змяніўся? (Адказы вучняў).
Праца над уласнай дасканаласцю і над удасканальваннем свету набліжае нас да мэты, якою ёсць вечнае жыццё, прабыванне з Богам — Паўнатою Шчасця. Таму за свае ўчынкі мы нясём вялікую адказнасць — як перад нашым Стварыцелем, так і перад іншымі людзьмі, а таксама перад самімі сабою. Хрысціянін — гэта чалавек, які павінен быць мужным і адказным за сваё жыццё, а таксама ўдзячным Богу і сваім бацькам за гэты цудоўны дар.
Чалавек адказвае Богу
К. раздае вучням каляровыя карткі і алоўкі. Вучні павінны запісаць словы падзякі і праслаўлення Пана Бога за створаны свет і за ўласнае жыццё. Карткі вучні прыклейваюць да плаката з сэрцам. Падчас працы можа гучаць «What a wonderful life» («Які прыгожы сусвет») Л. Амстронг.
Прыгажосць створанага свету — гэта шлях, па якім чалавек можа прыйсці да Бога.
Разважанне:
— Як часта я дзякую Пану Богу за прыгажосць створанага Ім свету?
— Што я магу зрабіць дзеля таго, каб зберагчы гэту прыгажосць?
— Як я магу паўплываць на тое, каб у свеце было менш зла?
— Як я аказваю ўдзячнасць Пану Богу за Яго бязмежную любоў да мяне?
— Як я клапачуся аб развіцці дароў і талентаў, якімі мяне адарыў Стварыцель?
— Як выглядае мае вучоба, праца? Ці можна яе назваць сумленнай і дасканалаю?
Пастанова.
Хатняе заданне:
-
У вячэрняй малітве падзякуй Пану Богу за створаны свет, а таксама папрасі сілы і мудрасці, каб годна працаваць над удасканальваннем свету.
-
Выкарыстоўваючы свае таленты, адлюструй урывак з Кнігі Быцця аб стварэнні свету. Гэта можа быць малюнак, верш, музычны твор, калаж і г.д.
Заключная малітва: падручнік вучня
Тэма № 2, Х кл
РЭЛІГІІ СВЕТУ. Дыдактычная мэта: Распавядаем вучням аб тым, што чалавек ад моманту свайго існавання імкнецца да Творцы. Праз малітву, рэлігійныя абрады, чалавек шукае дыялогу з Богам, бо толькі Ён можа заспакоіць прагенні сэрца чалавека, а таксама знаёмім вучняў з асноўнымі рэлігіямі свету. Выхаваўчая мэта:
Выхоўваем у вучнях прагненне ўзрастаць у веры, пазнаючы сэнс і мэту ўласнага хрысціянства.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:
Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій,
Дэкларацыя аб рэлігійнай свабодзе, ККК.
Метады катэхезы: прэзентацыя, аналіз тэкстаў.
Поделитесь с Вашими друзьями: |