Канспекты дапаможных матэрыялаў



старонка10/19
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.98 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   19

Ход заняткаў



Малітва:

Божа, міласэрнасць Твая бязмежная,

а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас

ласкава і ўмацуй надзею на міласэрнасць

Тваю, каб мы ніколі, нават у самых

цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся

роспачы, але заўсёды з даверам згаджаліся

з Тваёю воляю, бо Ты – сама міласэрнасць.

Праз Пана нашага Езуса Хрыста,

Валадара міласэрнасці, які з Табою

і Духам Святым аказвае нам міласэрнасць на векі. Амэн.
Чалавек пытае:

Уся гісторыя збаўлення з самага пачатку прасякнута Божай міласэрнасцю і любоўю. Бог няспынна клапоціцца пра кожнага чалавека, бо хоча, каб ён быў збаўлены. Дзеля гэтага Ён пасылае на зямлю свайго Сына, які шукае грэшнікаў і радуецца іх навяртанню. Езус вучыць людзей звяртацца да Стварыцеля, кажучы «Ойча», а ў адной са сваіх прыпавесцяў паказвае, якім Айцом з’яўляецца Пан Бог.

Напэўна, кожны з нас не раз задаваў сабе гэтае пытанне і шукаў адказы, асабліва ў часе пэўных жыццёвых выпрабаванняў, няўдач, бунту. К. запрашае вучняў на картках, якія ніхто акрамя іх не будзе чытаць, напісаць адказ на пытанне:

- Кім Пан Бог з’яўляецца для мяне? (некалькі хвілін вучні працуюць самастойна)

Затым К. запрашае вучняў прачытаць прыпавесць, у якой Езус аб’яўляе нам Бога Айца.
Бог адказвае:
Вучні спачатку чытаюць тэкст самастойна, а затым, падзяляючыся на ролі.

«У аднаго чалавека было два сыны. Малодшы з іх сказаў бацьку: Ойча, дай належную мне долю маёмасці. І той падзяліў паміж імі маёмасць. Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё і ад'ехаў у далёкі край, і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна. А калі ён аддаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыхара гэтага краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней. Ён жадаў напоўніць жывот свой стручкамі, што елі свінні, але ніхто не даваў яму. Апамятаўшыся, ён сказаў: Колькі наймітаў у бацькі майго маюць удосталь хлеба, а я тут гіну з голаду. Устану і пайду да бацькі майго,
і скажу яму: Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою.
Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх. І ён устаў, і пайшоў да свайго бацькі. А калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны, і зжаліўся; і пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго. А сын сказаў яму: Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Бацька ж сказаў слугам сваім: Прынясіце хутчэй найлепшую вопратку і апраніце яго, і дайце пярсцёнак на руку яго і сандалі на ногі. Прывядзіце адкормленае цяля і зарэжце. Будзем есці
і весяліцца, бо гэты сын мой быў памерлы і ажыў, прапаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца. А старэйшы сын ягоны быў на полі. І калі, вяртаючыся, падышоў да дому, пачуў музыку і танцы. Паклікаўшы аднаго са слугаў, спытаўся: Што гэта такое? Той адказаў яму: Брат твой вярнуўся, і бацька твой зарэзаў адкормленае цяля, бо атрымаў яго назад здаровым. Ён разгневаўся і не хацеў уваходзіць. Тады выйшаў бацька ягоны і пачаў прасіць яго. Але ён адказаў бацьку: Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, але ты ніколі не даў мне нават казляня, каб я павесяліўса з маімі сябрамі. А калі вярнуўся гэты сын твой, які змарнаваў тваю маёмасць з распусніцамі, ты зарэзаў для яго адкормленае цяля. Ён жа сказаў яму: Дзіця, ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё. А цешыцца і весяліцца трэба было таму, што гэты брат твой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся» (Лк 15, 11–32).
К. дзеліць вучняў на 3 групы, якія працуюць над асобамі сыноў і айца.
Група І: малодшы сын сімвалізуе чалавека, які ...........

Група ІІ: старэйшы сын сімвалізуе чалавека, які ...........

Група ІІІ: выпісвае рысы айца.
Вучні прэзентуюць вынікі сваёй працы, пасля чаго К. задае наступныя пытанні:


  • Што найбольш узрышала вас у паводзінах айца?

- Хто для нас з’яўляецца такім Айцом?
Гэтая прыпавесць паказвае нам, якім любячым і міласэрным з’яўляецца Бог да кожнага з нас. Ён, як Айцец усцяж чакае нашага навяртання. Бог прагне, каб кожны чалавек заставаўся ў блізкіх з Ім адносінах любові і даверу. Гэта прыпавесць ускалыхвала сэрцы многіх людзей, натхняла іх, і яны стараліся падзяліцца гэтым з іншымі людзьмі. Знакаміты мастак Рэмбрант
у адной са сваіх карцін адлюстраваў момант сустэчы айца і блуднага сына. (Калі К. мае такую магчымасць, то паказвае гэтую карціну, выкарыстоўваючы праектар, калі не мае – вучні працуюць над ёю ў падручніку)
К. запрашае вучняў ўважліва прыгледзецца і паразважаць над тым, як Рэмбрант паказвае айца і сына. У гэты момант К. можа ўключыць павольную музыку. Праз некалькі хвілін вучні падзеляцца сваімі разважаннямі наконт убачанай карціны.

К. звяртае ўвагу вучняў на рукі айца, якія раскрываюць яго вобраз.


Мастак вельмі цікава паказаў рукі айца — яны розныя. Левая рука моцна датыкаецца да сына. Яна не проста дакранаецца, але яшчэ


і падтрымлівае яго, увасабляючы магутнасць і сілу.

Правая рука не падтрымлівае, а спачывае на плячах сына — яна далікатная і чулая. Яна хоча песціць і супакойваць.

Бог Айцец — магутны Валадар, які сваім словам стварыў увесь Сусвет, клапоціцца і падтрымлівае яго. Адначасова Ён ласкавы і чулы. Яго любоў вельмі далікатная, яна не мае ў сабе насілля, чакае і залечвае, аздараўляе тое, што было паранена грахом.
Прачытайце яшчэ раз прыповесць і перапішы ў свае сшыткі сказ, які адлюстроўвае радасць айца з прычыны вяртання сына..
Чалавек адказвае Богу:
Кожны з нас можа параўнаць сябе з блудным сынам, бо кожны з нас падданы спакусам і часта праз гэта ад Бога адыходзіць. У прыпавесці Езус дае чалавеку надзею на Божую міласэрнасць, з якой кожны з нас сустрэнецца ў моманце свайго вятрання да Айца. Якія крокі можа зрабіць чалавек?
Вучні на раней прыгатаваных макетах слядоў пішуць, што нам дапамагае вярнуцца да Бога. “Сляды” адзін за адным вучні змяшчаюць на падлозе, каб атрымалася “сцяжынка”.

Мой

Нябесны

Айцец







Я

СПОВЕДЗЬ; МАЛІТВА; ЭЎХАРЫСТЫЯ; СВЯТАЯ ІМША; ДОБРЫЯ ЎЧЫНКІ; і г.д.


Пакуль мы жывём, брамы міласэрнасці заўсёды адкрытыя, рукі Айца заўсёды распасцёртыя, каб прыняць блуднага сына. Таму хрысціянін павінен заўсёды мець надзею, радавацца прыналежнасці да Хрыстовага Касцёла, быць шчаслівым ад таго, што мае асвячальную ласку, што мае гонар быць Божым дзіцём.
Я разважаю:

— Кім Пан Бог з’яўляецца для мяне?

— Як часта я дзякую Богу за Яго міласэрнасць?

— Як часта я прыступаю да сакрамэнту пакаяння?

— Як часта я размаўляю з Богам у малітве?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы падзякуй Богу за любоў і міласэрнасць, якімі Ён цябе адорвае.

2. Напішы смс блізкай табе асобе і адлюструй у ім галоўную праўду, пра якую даведаўся падчас сённяшняй катэхезы.
Заключная малітва: спеў “Пане, вучыў Ты нас, Бог ёсць Любоў….”

Тэма № 11, VII кл.

ЕЗУС ХРЫСТУС – СЕЙБІТ БОЖАГА СЛОВА.
Дыдактычная мэта:

Знаёмім вучняў з прыпавесцю пра сейбіта, растлумачваем яе сэнс.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў быць “добрай глебай”, на якой Божае слова выдасць багаты плён.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мк 4, 3-9.14-20.



Метады катэхезы: аналіз біблійнага тэксту, праца ў групах.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   19




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал