Канспекты дапаможных матэрыялаў



старонка13/20
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   20

Пана Бога нельга вывучыць на памяць, як верш, альбо зразумець, чытаючы ўсе кнігі, якія трапяць у рукі. Пана Бога можна толькі няспынна пазнаваць, штораз усё глыбей і глыбей. Гэтае пазнанне адбываецца праз малітву — сяброўства, якое патрабуе твайго штодзённага высілку. Немагчыма зберагчы сябра, не ахвяруючы для яго час.



Чалавек адказвае Богу

К. раздае кожнаму вучню табліцу, з якой яны самастойна працуюць.



З якімі цяжкасцямі

я сутыкаюся

п

МАЯ МАЛІТВА

адчас малітвы?



У чым прычына

гэтых цяжкасцяў?




Што я павінен зрабіць,

каб перамагчы цяжкасці ў малітве?



Мая пастанова.



Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай над тым, з якімі цяжкасцямі ты сустракаешся падчас малітвы. Пасля запішы іх на картцы і з даверам раскажы аб іх Пану Богу.

2. Напішы ўласны расклад на кожны дзень, адзнач, колькі часу ты прысвячаеш для кожнай справы. Паразважай над тым, колькі часу ты ахвяруеш штодня на малітву. Адзнач гэта на гадзінніку ў сваім сшытку
Заключная малітва: Пс 145 (144), 10-13.

Тэма № 15, IX кл.

ЛЮБЛЮ БОГА І БЛІЖНЯГА
Дыдактычная мэта: распавесці вучням пра найважнейшую запаведзь любові, на якой грунтуецца ўвесь Дэкалог. Растлумачыць, што любоў да Бога і бліжняга — гэта аснова ўнутранага развіцця чалавека і ўсяго грамадства.

Выхаваўчая мэта : заахвоціць моладзь будаваць сваё жыццё на фундаменце любові да Бога і бліжняга.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мц 22, 36–40; плакат з тэкстам запаведзяў, карткі з заданнем, алоўкі.

Метады катэхезы: праца ў групах, апавяданне, тэкст з прапушчанымі словамі.

Ход заняткаў


Малітва: Ойча наш...

Кожны з нас хоча быць шчаслівым і любімым. «Любячы — знойдзеш Бога, знайшоўшы Бога, адчуеш сябе любімым», — так кажа св. Аўгустын, падказваючы нам, што любімым можа быць толькі той, хто сам адносіцца да іншых з любоўю. Гэта шлях, на якім абавязкова знойдзеш Бога — крыніцу Любові.



Чалавек пытае

Аднак, сёння, можна пачуць і такое меркаванне (падручнік вучня):



Я стараюся жыць згодна з Божым вучэннем, стараюся выконваць Божыя запаведзі. Аднак, калі на катэхезе я чую аб любові да бліжняга, то разумею, што гэта не для мяне. Я прызвычаілася жыць для сябе. Я сама выбіраю сабе сяброў. Сама вырашаю, з кім мне сябраваць, а з кім — не, каму дапамагчы, а каму — не. Далёка не ўсе людзі мне падабаюцца. Чаму я павінна цікавіцца іх жыццём, настроем, іх цяжкасцямі. У першую чаргу не трэба нікога падманваць, а калі я буду прымушаць сябе рабіць штосьці прыемнае іншым людзям, гэта будзе няшчыра.

— Які стыль жыцця абрала для сябе аўтарка ліста?

— Чым ён небяспечны?
Бог адказвае

Часам мы задумваемся над тым, якая з Божых запаведзяў найважнейшая, пра што трэба клапаціцца ў першую чаргу. Такое пытанне адзін чалавек скіраваў да Езуса. Чытаем аб гэтым у Евангеллі ад Мацвея:


Спачатку вучні чытаюць урывак самастойна, пасля адзін з вучняў чытае ўголас:
«Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе? Езус сказаў яму: Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі» (пар. Мц 22, 36–40).

— Якую запаведзь Езус назваў ,самай галоўнай, на якой з іх грунтуюцца ўсе астатнія запаведзі?



К. змяшчае на дошцы плакат з тэкстам:



Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і усёю душою тваёй, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго як самога сябе.


К. дзеліць вучняў на 3 групы, дае ім карткі і алоўкі. На картках вучні запісваюць адказы на наступныя пытанні:

Група І:

Што значыць любіць Пана Бога ўсім сэрцам?



Група ІІ:

— —Што значыць для мяне любіць Пана Бога ўсім розумам?


Група ІІІ:

Што значыць для мяне любіць Пана Бога ўсёй душой?


Група 4:

Што значыць для мяне любіць свайго бліжняга?



Група 5:

— Што значыць «любіць сябе?»



Карткі з адказамі вучні змяшчаюць пад плакатам з тэкстам запаведзяў.

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Чалавек адказвае Богу
Любоў да Пана Бога і чалавека — самая важная запаведзь. Жыццё, у аснову якога пакладзены Божыя запаведзі, якія грунтуюцца на любові, не будзе лёгкім. Для некаторых, нават, будзе незразумелым, але яно прынясе багаты плён як для самога чалавека, так і для ўсяго грамадства.

Ёсць многа сыноў і дачок беларускай зямлі, якія былі вернымі сведкамі любові Бога і бліжняга.



К . дае вучням заданне напісаць у сшытку імёны і прозвішчы гэтых асоб.

Кожны з нас пакліканы, каб любіць Бога і бліжняга.


Разважанне:

— На якім фундаменце я будую сваё жыццё?

— Чым для мяне з’яўляюцца Божыя запаведзі?

— Як выяўляецца мая любоў да Пана Бога?

— Як праяўляецца любоў у маіх словах і ўчынках?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай над пачутымі на занятках словамі св. Аўгустына: «Любячы — знойдзеш Бога, знайшоўшы Бога адчуеш сябе любімым».

2. Прачытай пра адну з асоб, імя якой запісаў на занятку ў сшытак. Напішы, як у жыцці гэтай асобы праяўлялася любоў да Бога і бліжняга.
3. Прачытай у “Катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі” наступныя пункты і адкажы на пытанні:

Якая самая галоўная запаведзь Пана Езуса?
Заключная малітва

Малітва св. Францішка аб духу любові.


Тэма № 16, IX кл.

СЭКСУАЛЬНАСЦЬ — ДАР І ЗАДАННЕ
Дыдактычная мэта: расказваем вучням, што сэксуальнасць — гэта дар, які чалавек атрымаў ад Створцы, і за які з’яўляецца адказны перад Ім.

Выхаваўчая мэта : фарміруем у вучняў пачуццё ўдзячнасці за гэты дар, выхоўваем уменне валодаць сабою, просячы аб гэтым ў малітве і прыступаючы да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: плакат і алоўкі для запаўнення табліцы, карткі.

Метады катэхезы: праца з табліцай, праца ў групах.

Ход заняткаў
Малітва: Пс 139 (138), 1–3. 13-14.

Кожны з вас зараз перажывае цудоўны час — час юнацтва. Гэта час, калі вы не толькі атрымліваеце веды па школьных прадметах, але і вучыцеся ўзаемаадносінам, якія будуць суправаджаць вас у далейшай вучобе, працы і сямейным жыцці, якое ў будучыні абавязкова чакае большасць з вас. Вялікую ролю ў адносінах паміж людзьмі мае такая асаблівасць чалавека, як сэксуальнасць, адносіны блізкасці паміж мужчынам і жанчынай. Нажаль, сёння многія маладыя людзі вельмі рана распачынаюць сэксуальнае жыццё, спасылаючыся на права любові. Веды на тэму сэксуальнасці сёння даволі шырока распаўсюджаныя, але, нягледзячы на гэта, ўвесь час здараюцца трагедыі, звязаныя менавіта з гэтай сферай чалавечага жыцця, і іх колькасць пастаянна расце. Рана распачатае сэксуальнае жыццё можа на доўгія гады трагічна ўскладніць жыццё маладых людзей.


Чалавек пытае

Што вы самі думаеце наконт гэтага пытання?


Катэхет можа раздаць вучням карткі, на якіх яны напішуць адказ на пытанне: «Як ты адносішся да распачацця сексуальнага жыцця да шлюбу?» Адказы могуць быць і ў вуснай форме.

— Ці сутыкаліся вы са складанымі сітуацыямі ў сферы адносінаў блізкасці паміж мужчынам і жанчынай?

Калі так, то з кім вы размаўлялі на гэтую тэму?
Бог адказвае

Цела — гэта дар, які чалавек атрымаў ад Стварыцеля. Кожны дар чалавек павінен выкарыстоўваць належным чынам, каб атрымаць добры плён. Сексуальнасць — гэта той дар, які таксама дадзены да рэалізацыі. Калі гэта рабіць згодна з Божым планам, то адносіны блізкасці прынясуць благаслаўленне і дабро, бо з’яўляюцца выразам сужэнскай любові, адкрытай на прыняцце новага жыцця. Сексуальнасць, адарваная ад сужэнскай любові, прыводзіць да духоўнай і фізічнай смерці — занядбанне сакрамэнту пакаяння, адыход ад Бога, насілле, гомасексуалізм, забойства ненароджанных дзяцей, СНІД і венерычныя захворванні. Нездарма ў абарону інтымнага жыцця чалавека дадзеныя дзве Божыя запаведзі: VI i IX: «не чужалож», «не пажадай жонкі бліжняга твайго».


Святое Пісанне кажа:

«Воля Божая гэта асвячэнне вашае, каб вы сцерагліся ад распусты; каб кожны з вас умеў утрымліваць сваё цела ў святасці і пашане, а не ў пажадлівым захапленні, як язычнікі, што не ведаюць Бога» (1 Тэс 4, 3-5).

«Таму зрабіце мёртвым тое, што зямное ў целе вашым: распусту, нячыстасць, моцнае захапленне, дрэнныя памкненні і хцівасць, якая з’яўляецца ідалапаклонствам» (Клс 3, 5).

«А распуста, і ўсялякая нячыстаць, і сквапнасць няхай нават не згадваюцца сярод вас, як гэта належыць святым. Таксама і брыдота, і пустаслоўе, і непрыстойныя жарты недапушчальныя. Наадварот, няхай лепш будзе падзяка» (Эф 5, 3-4).

— Да чаго заклікае нас Пан Бог вуснамі святога Паўла?

Як жа правільна рэалізаваць і не змарнаваць гэты цудоўны дар сэксуальнасці, якім надзяліў мяне Створца?

К. прапаноўвае вучням тэму ў выглядзе праблемы, якую трэба вырашыць, і запісвае яе на табліцы. Вучні становяцца ўдзельнікамі дыскусіі. Падзеленыя на 2 групы, яны дыскутуюць па дадзеных пытаннях. Адказы запісваюць на картках.
Група І: Інтымная сфера жыцця чалавека. Якая яна ў рэальнасці?

Група ІІ: Інтымная сфера жыцця чалавека. Якою павінна быць?
Прадстаўнікі групаў прымацоўваюць карткі з адказамі пад пытаннямі і коратка каментуюць вынікі працы сваёй групы.

Праца над яшчэ адным пытаннем «Чаму не так…?» таксама можа праводзіцца ў групах. Тады К. зноў дзеліць вучняў на 3 ці 4 групы, якія працуюць над трэцім пытаннем. Карткі з адказамі прадстаўнікі групаў зноў змяшчаюць на табліцы пад пытаннем і каментуюць вынікі працы.

Над апошнім пытаннем «Што трэба зрабіць?», вучні працуюць альбо ў парах, альбо ў групах. Яны павінны сфармуляваць кароткія вывады на падставе прынятых рашэнняў. Карткі з адказамі вучні змяшчаюць на табліцы пад апошнім пытаннем.





Інтымная сфера

жыцця чалавека.

Як не змарнаваць

дар сэксуальнасці, якім адарыў мяне Стварыцель?



ЯКАЯ ЯНА

Ў РЭАЛЬНАСЦІ?





ЯКОЮ

ПАВІННА БЫЦЬ?



ЧАМУ НЕ ТАК,

ЯК ПАВІННА БЫЦЬ?




ШТО ТРЭБА РАБІЦЬ?



Адказ на пытанне, што трэба рабіць, каб не змарнаваць дар сексуальнасці, вучні запісваюць у падручнік.
Чалавек адказвае Богу
К. заклікае вучняў падзяліцца сваімі думкамі наконт пытання сексуальнасці чалавека.

Напэўна, у размове моладзь закране пытанне, што гэта цяжкае выпрабаванне, асабліва сёння, калі яны штодня бачаць мноства негатыўных прыкладаў. К. павінен скіраваць іх за дапамогай да Езуса, нагадаць аб малітве, якая ўмацуе іх, аб сакрамэнтах пакаяння і Эўхарыстыі, у якіх адбываецца сустрэча з Езусам — сапраўдным Сябрам, якому хочацца, каб чалавек не змарнаваў свайго жыцця.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   ...   20




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал