Канспекты дапаможных матэрыялаў



старонка15/20
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20

Ход заняткаў



Малітва:

Толькі ў Богу шукай спакою, душа мая, бо на Яго ўся мая надзея.

Толькі Ён — мая скала і маё збаўленне, Ён — мая цвярдыня, я не пахіснуся.

У Богу маё збаўленне і мая слава; у Богу — скала маёй моцы і мой прытулак.

Народзе, на Яго спадзявайся ў кожную хвіліну.

Вылівайце перад Ім вашыя сэрцы, Бог — нашае прыстанішча (Пс 62 (61), 6–9).


На мінулых занятках мы чулі словы Хрыста, якімі Ён заахвочваў нас ісці шляхам любові і міласэрнасці. Сёння Езус скіруе да кожнага з нас пытанне: «На чым ты хочаш будаваць сваё жыццё?»
Чалавек пытае

Кожны з нас марыць аб шчаслівым жыцці і кожны да яго імкнецца.



Вучні падыходзяць да стала, на якім ляжыць мноства партрэтаў. Ім прапаноўваецца выбраць тыя, на якіх чалавек, на іх думку, адлюстраваны шчаслівым. Затым вучні аргументуюць свой выбар. Катэхет запрашае ўважліва паслухаць запісаныя на касеце выказванні людзей на тэму: «шчаслівае жыццё для мяне — гэта...».

Як бачым, кожны чалавек па-свойму разумее шчасце, але ўсіх людзей аб’ядноўвае адно — кожны прагне быць шчаслівым. Як чалавек пражыве сваё жыццё, і ці будзе яно шчаслівым, залежыць ад таго, што чалавек пакладзе ў аснову, на якой пазней будзе будаваць сваё жыццё.


Бог адказвае

Пра такое будаўніцтва кажа Езус у адной з прыпавесцяў.


Вучні спачатку чытаюць самастойна, а пасля адзін з іх чытае ўголас:

«Вось жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека разумнага, які пабудаваў свой дом на скале. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў той дом; і ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале. А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека неразважлівага, які пабудаваў свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго вялікае» (Мц 7, 24–27).

  • Пра якое будаўніцтва гаворыць у прыпавесці Езус?

  • Якога чалавека Езус называе разумным?

  • Якога чалавека Езус называе неразважлівым?

  • Да чаго Езус заклікае нас у гэтай прыпавесці?

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

Не пра звычайнае будаўніцтва дому гаворыць Езус. Ён нагадвае нам, што мы самі, а не нехта іншы, з’яўляемся будаўнікамі свайго жыцця. Як яно будзе пабудавана — разумна ці, наадварот — неразважліва, залежыць ад таго, на якім фундаменце яно будзе абапірацца. Знайдзіце ў тэксце Евангелля і падкрэсліце, што Езус называе гэтым фундаментам.



Прачытайце, калі ласка, урывак з прамовы Яна Паўла ІІ падчас ХV Сусветнага дня моладзі і адкажыце на пытанне:

«Час, у якім вы цяпер жывеце, прапаноўвае вам мноства накірункаў. Галоўнае, каб вы зразумелі, што сярод вялікай колькасці пытанняў, якія перад вамі стаяць, патрабуе адказу і вырашэння не пытанне што, а пытанне хто: да кагоскіравацца, за кімпайсці, каму даверыць уласнае жыццё. Вакол вас сёння гучыць мноства словаў, але толькі Хрыстус мае словы, непадуладныя часу, якія трываюць навекі»

  • Да якога трывалага фундаменту скіроўвае Папа маладых людзей?

  • Вырашэнне якога пытання Ян Павел ІІ назваў галоўным у жыцці маладых людзей?

Чалавек адказвае Богу

Езус і Яго словы — гэта той моцны фундамент, які выстаяў, нягледзячы на пераслед, час, змены кіраўнікоў і ўладаў. На якіх словах Хрыста чалавеку трэба будаваць моцны фундамент уласнага жыцця?



Катэхет дзеліць вучняў на дзве групы, кожнай з іх дае некалькі каляровых картак. Карыстаючыся Святым Пісаннем, вучні павінны запісаць на картках словы Хрыста, якія будуць асновай іх жыцця. Карткі вучні прыклейваюць на плакат з выявай дому, утвараючы з іх фундамент.








Mц 25, 34– 46


Мц 5, 3–11


Мк 10,6–9


Мц 22, 36–40

Прэзентацыя працы вучняў.


Езус нагадвае нам, што толькі слухаць Яго словы недастаткова. Трэба прыняць іх у сваё жыццё і выконваць, інакш, калі падзьмуць вятры жыццёвых выпрабаванняў, нашае будаўніцтва завершыцца вялікім падзеннем.
Разважанне:

— На якім фундаменце я будую сваё жыццё?

— Як я слухаю і выконваю словы Хрыста?

— У каго я шукаю дапамогі ў складаных жыццёвых сітуацыях?


Пастанова.

Хатняе заданне:

  1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай над словамі Хрыста, якія ты выбраў для фундаменту ўласнага жыцця і запішы іх.

  2. Прачытай у “Катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі” наступныя пункты і адкажы на пытанні:

Назаві 10 Божых запаведзяў.

Заключная малітва: (падручнік вучня)

Тэма № 21, IX кл.

СУМЛЕННЕ — ДАР І ГОЛАС БОГА Ў НАС
Дыдактычная мэта: растлумачыць вучням тое, што чалавек мае ў сваім сэрцы закон, упісаны Панам Богам. Гэты ўнутраны голас заклікае рабіць дабро, пазбягаць зла. Звяртаем увагу на тое, што сумленне — гэта самы патаемны асяродак душы, санктуарый, дзе чалавек прабывае сам-насам з Богам.

Выхаваўчая мэта : выхоўваем у вучняў імкненне ўслухоўвацца ў голас свайго сумлення і выконваць тое, што праз гэты голас нам падказвае Пан Бог.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Рым 2, 14–16; 1 Цім 1, 5; ККК 1776–1781.

Метады катэхезы: праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва : Пс 119 (118), 1-8
Пан Бог любіць нас, прагне сустракацца з намі ў малітве, звяртаецца да нас у Сваім Слове, аб’яўляе нам Сваю волю. Для таго, каб мы лепш маглі распазнаць Яго волю, Пан Бог адарыў нас каштоўным дарам, які называецца сумленне. Тэма нашай сённяшняй сустрэчы: «Сумленне — дар і голас Пана Бога ў нас».
Чалавек пытае

Сама назва тэмы падказвае нам, што сумленне — гэта голас Пана Бога ў нас. Гэты голас мы часта чуем у сабе. На падставе ўласнага вопыту напішыце, з чым асацыіруецца ў вас гэтае слова.



Вучні працуюць самастойна альбо ў групах. Свае адказы яны запісваюць гарызантальна, выкарыстоўваючы адну з літараў, што запісаны вертыкальна. (падручнік вучня)
С

У

М



Л

Е

Н



Н

Е
Ахвотныя прадстаўляюць вынікі сваёй працы.


Карыстаючыся Святым Пісаннем і дакументамі Касцёла, пашукаем адказу на пытанне, чым з’яўляецца сумленне, для чаго Бог нам яго даў і ў чым заключаецца нашае жыццёвае заданне.
Бог адказвае
Катэхет дзеліць вучняў на групы:
Група І:

«Калі язычнікі, не маючы закона, ад прыроды законнае робяць, дык, не маючы закона, яны самі сабе закон: яны паказваюць, што дзеі закона ў іх напісаны ў сэрцах, пра што сведчыць сумленне іхняе і думкі іхнія, якія то вінавацяць, то апраўдваюць адна адну, у дзень, калі паводле звеставання майго, Бог будзе судзіць таемныя дзеі людзей праз Езуса Хрыста» (пар. Рым 2, 14–16).

«Мэта навучання ёсць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумлення і некрывадушнай веры» (пар. 1 Цім 1, 5).
— Чым кіруюцца язычнікі ў сваіх паводзінах?

— Што з’яўляецца крыніцай любові, пра якую кажа св. Павел?

— Што значыць «чыстае сэрца»?
Група ІІ:
“ У глыбіні сумлення чалавек адкрывае закон, які не сам ён устанавіў, але якому павінен падпарадкоўвацца і голас якога кліча яго заўжды там, дзе неабходна, павінен любіць і рабіць дабро, а зла пазбягаць. (…) Чалавек мае ў сваім сэрцы закон, запісаны Богам. (…) Сумленне – гэта самы таемны асяродак чалавека і яго святыня, дзе ён знаходзіцца сам-насам з Богам, голас якога гучыць у глыбіні яго душы.” (пар ККК 1776)
— Як вучэнне Касцёла падае азначэнне сумлення?

— Хто адарыў чалавека сумленнем?

— Навошта чалавек атрымаў сумленне?
Група ІІІ:
“Сумленне, прысутнае ў сэрцы чалавека, у патрэбны момант” загадвае яму чыніць дабро і пазбягаць злога. Яно выносіць меркаванне наконт канкрэтных выпадкаў выбару, ухваляючы добрыя і асуджаючы кепскія. Яно сведчыць пра аўтарытэт праўды, якая тычыцца найвышэйшага Дабра, да Якога імкнецца чалавечая істота і запаведзі Якога прымае. Разважлівы чалавек, слухаючы голас сумлення, можа пачуць голас Бога, які прамаўляе да яго”. (пар. ККК 1777)
— Што кажа нам сумленне?

— Як зразумець выраз: «сумленне асуджае чалавека»?

— Каго чуе чалавек, які слухае голас уласнага сумлення?
Група IV:
“Сумленне – гэта суд розуму, які спрыяе распазнанню чалавекам маральнай каштоўнасці канкрэтнага ўчынка, які ён збіраецца здзейсніць, здзяйсняе ў дадзенае імгненне або ўжо здзейсніў. Чалавек, ва ўсім, што кажа і што чыніць, павінен з вернасцю прытрымлівацца таго, аб чым ведае, што гэта слушна і справядліва. Менавіта пры дапамозе суду свайго сумлення чалавек успрымае і распазнае наказы Божага Закону.

Сумленне – гэта закон нашага духу, але пераўзыходзіць яго; сумленне загадвае нам, паказвае адказнасць і абавязак, страх і надзею. (…) Яно з’яўляецца пасланнікам таго, хто як у свеце прыроды , так і ў свеце ласкі, прамаўляе да нас праз заслону, вучыць нас і кіруе намі. Сумленне – гэта найпершы з намеснікаў Хрыстовых”. (пар ККК 1778)

— Чым з’яўляецца сумленне?

— Чаму чалавек павінен слухацца голасу сумлення?

— Хто прамаўляе да нас праз голас сумлення?
Група V:
“Істотным для кожнага чалавека з’яўляецца ў дастатковай ступені занурыцца ў самога сябе, каб пачуць голас свайго сумлення і пайсці за ім. Гэтая засяроджанасць унутры сябе становіцца тым больш неабходнай, бо жыццё часта прымушае нас ухіляцца ад любога роздуму, развагаў і занурэння ў сябе: Звярніся да свайго сумлення, спытайся ў яго. (…) Сыдзіце, браты, у свой унутраны свет, і ва ўсім, што чыніце, узірайцеся на Сведку - Бога”. (пар. ККК 1779)
— Што трэба зрабіць, каб пачуць голас уласнага сумлення?

— Што значыць выраз «паглыбіцца ў сябе»?

— Як вы разумееце словы св. Аўгустына?
Група VІ:
«Сумленне дазваляе нам несці адказнасць за здзейсненыя ўчынкі. Калі чалавек чыніць злое, справядлівы суд сумлення можа быць у ім сведкам універсальнай праўды добрага, так як і злога ў адзінкавым выбары. Прысуд сумлення становіцца закладам надзеі і міласэрнасці. Праз сведчанне аб учыненым граху ён нагадвае аб прабачэнні, якога трэба прасіць, аб дабры, якое надалей трэба здзяйсняць, і аб цноце, якую няспынна трэба песціць з дапамогаю Божай ласкі: “Супакоім перад Ім нашыя сэрцы. Бо калі сэрца нашае асуджае нас, то Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё”. (1 Ян 3, 19-20)». (пар. ККК 1781).
— Што кажа сумленне, калі чалавек выбірае добрае?

— Аб чым нагадвае сумленне, калі чалавек выбірае злое?

— Як зразумець словы св. Яна Апостала?
Групы прадстаўляюць вынікі працы. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

Чалавек адказвае Богу
Бог даў кожнаму з нас сумленне, каб мы маглі распазнаць дабро і зло, распазнаць тое, якія ўчынкі набліжаюць нас да Бога, а якія наадварот — аддаляюць нас ад нашага Стварыцеля, крыўдзяць Яго. Сумленне заахочвае нас да выбару дабра насуперак страху, заахвочвае да пакаяння. Яно таксама з’яўляецца нашым суддзёю: выбіраючы дабро, мы адчуваем унутраную радасць, выбіраючы зло, адчуваем дакоры сумлення.

Добры Бог адарыў мяне сумленнем, каб я слухаў Яго голас і выконваў Яго волю.


Разважанне:
— Ці заўсёды я слухаю голас уласнага сумлення?

— Ці не заглушаю яго ў сабе?

— Ці раблю я штовечар рахунак сумлення, задумваючыся над сваімі паводзінамі?

— Якую пастанову я зраблю, каб быць уражлівым да голасу ўласнага сумлення, дадзенага мне Панам Богам?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Старайся штовечар рабіць рахунак сумлення.

2. Вывучы на памяць пункт ККК 1778.

3. Прачытай у “Катэхізісе” і адкажы на пытанне:



Што такое сумленне?
Заключная малітва

Падзяка сваімі словамі за дар сумлення, перапрашэнне за тое, што не заўсёды слухаем голасу ўласнага сумлення.




Тэма № 22, IX кл.

ВЫХАВАННЕ СУМЛЕННЯ
Дыдактычная мэта: растлумачыць, што мы павінны клапаціцца пра выхаванне сумлення, якое даў нам Пан Бог, каб яно было праведным, чыстым, добрым і праўдзівым. Падкрэсліваем, што выхаванне сумлення неабходна ў жыцці кожнага чалавека, і што гэта заданне для кожнага з нас на працягу ўсяго жыцця.

Выхаваўчая мэта: выхаваць імкненне клапаціцца пра выхаванне сумлення, абапіраючыся на Божае слова і вучэнне Касцёла.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мц 5, 12; ККК 1776–1781; карткі з тэкстамі для разважання.

Метады катэхезы: праца ў групах.
Ход заняткаў
Малітва да Духа Святога.
На мінулых занятках мы даведаліся, што такое сумленне. Гэты голас Пана Бога, які мы павінны слухаць. Здараецца, што чалавек не заўсёды бывае паслухмяны гэтаму голасу. Калі чалавек часта дзейнічае насуперак уласнаму сумленню, ён можа стацца нячулым на голас Пана Бога. Каб гэтага не адбылося, чалавек павінен клапаціцца пра выхаванне ўласнага сумлення. Тэма нашых сённяшніх заняткаў: « Выхаванне сумлення».
Чалавек пытае

Катэхет дзеліць вучняў на групы, даючы кожнай з іх карткі, дзе апісаныя розныя жыццёвыя сітуацыі. Вучні ў сваіх групах павінны ацаніць учынкі герояў, убачыць, наколькі ў чалавечай душы можа быць заглушаным голас сумлення. (падручнік вучня)


  • Наташа даведалася аб тым, што чакае дзіця. Хлопец яе кінуў. Наташа вырашыла зрабіць аборт.

Марына, яе аднакласніца, спрабуе пераканаць сяброўку, ужываючы розныя аргументы:

— Ты будзеш шкадаваць аб гэтым, гэта ж тваё дзіця! Няўжо ты хочаш забіць чалавека?

— Якога чалавека? — насмешліва запытала Наташа.

— Наташа, паслухай голасу ўласнага сумлення і не рабі гэтага — не забівай дзіця! Мы дапаможам табе яго выхаваць.



  • Жанчына рыхтуецца прыступіць да сакрамэнтаў пакаяння і эўхарыстыі. Разважаючы над Божымі запаведзямі, яна ўсведамляе:

— Я зрабіла аборт… ведала, што гэта зло, але не ведала, што гэта забойства. Чаму ніхто мне гэтага не растлумачыў, не сказаў праўды? ...Добры Божа, прабач мне мае грахі.

  • Што вы думаеце наконт эўтаназіі? — гучыць пытанне ў групе на сустрэчы моладзі.

— Гэта немагчыма!

— Гэта жудасна!

— А можа, гэта добрая справа…


  • Як ты разумееш непарыўнасць сужэнства?

— Я лічу, што гэта няправільна. Калі першае сужэнства было няўдалым, справа зразумелая — трэба паспрабаваць яшчэ раз!

— А я б хацела мець толькі аднаго мужа, любіць яго і толькі з ім выхоўваць нашых дзяцей.



  • Нельга жыць з хпопцам перад сужэнствам? Што за глупства! Гэта мая асабістая справа!

Розныя людзі маюць па-рознаму выхаваннае сумленне. Тое, што для аднаго чалавека з’яўляецца цяжкім грахом, іншы можа ўспрымаць як норму ва ўласных паводзінах. Працуючы з тэкстамі Святога Пісання і вучэння Касцёла, даведаемся, як мы павінны клапаціцца аб сваім сумленні, каб яно было правільным і праўдзівым.


Бог адказвае

Праца ў групах: прачытайце ўрывак з Катэхізіса Каталіцкага Касцёла і адкажыце на пытанні.
Група І:
“Сумленне павінна быць выхаваным, а суджэнне маральнасці – асвячаным. Добра выхаванае сумленне правільнае і праўдзівае. Яно выказвае свае меркаванні, кіруючыся розумам, згодна з сапраўдным дабром, якога хоча мудрасць Стварыцеля. Выхаванне сумлення неабходнае для людзей, бо яны паддаюцца адмоўнаму ўплыву, грэх спакушае іх аддаць первагу ўласнаму меркаванню і адкінуць аўтарэтэтнае навучанне”. (пар. ККК 1783)
— Якое сумленне можна назваць добра выхаванным?

— Чаму мы павінны клапаціцца аб выхаванні ўласнага сумлення?


Група ІІ:
“Выхаванне сумлення – гэта справа ўсяго жыцця. З першых гадоў яно абуджае дзіця да пазнання і захавання ўнутранага закона, які пазнаецца праз сумленне. Разважлівае выхаванне вучыць захоўваць цноту; яно абараняе і пазбаўляе страху, эгаізму і пыхі, фальшывага пачуцця віны, імкнення да самазакаханасці, якое нараджаецца з чалавечай слабасці і памылак. Выхаванне сумлення гарантуе свабоду і супакой душы ”. (пар. ККК 1784)
— Як доўга трэба клапаціцца аб выхаванні ўласнага сумлення?

— Што гарантуе добра выхаваннае сумленне?


Група ІІІ:
“У выхаванні сумлення Божае слова – святло на нашым шляху; мы павінны прыняць яго ў веры і малітве і захоўваць у жыцці. Мы павінны таксама выпрабоўваць нашае сумленне, углядаючыся ў Крыж Пана. Нас падтрымліваюць дары Духа Святога, нам дапамагаюць сведчанне і парады іншых людзей; нас накіроўвае верагоднае вучэнне Касцёла.” (пар. ККК 1785)
— Што з’яўляецца святлом у выхаванні сумлення?

— Навошта ў часе выхавання сумлення мы павінны глядзець на Крыж Хрыста?


Група ІV:
“За гэтае няведанне часта нясе адказнасць сам чалавек. Так адбываецца “калі чалавек мала цікавіцца пошукам дабра і праўды, і ягонае сумленне, звыклае да граху, патроху становіцца амаль глухім”. У такіх выпадках чалавек нясе адказнасць за зло, якое чыніць. “ (пар. ККК 1791)
“Няведанне Хрыста і Яго Евангелля, дрэнныя прыклады, дадзеныя іншымі людзьмі, зняволенне пачуццямі, дамаганне кепскага разумення незалежнасці сумлення, адмаўленне аўтарытэту Касцёла і яго навучання, адсутнасць навяртання і любові могуць стацца крыніцаю памылковых меркаванняў у галіне маральнасці”. (пар ККК 1792)
— У чым заключаеца адказнасць чалавека за свае ўчынкі?

— Калі чалавек заглушае голас свайго сумлення?

— Што з’яўляецца прычынай памылковага меркавання аб маральных крытэрыях паводзінаў?
Група V:
“Добрае і чыстае сумленне асвячана сапраўднай верай. Таму што любоў зыходзіць адначасова “з чыстага сэрца, і добрага сумлення, і праўдзівай веры” (1 Цім 1, 5) . Таму чым больш перамагае правільнае сумленне, тым далей асобы і групы адыходзяць ад сляпога суджэння і стараюцца дастасавацца да аб’ектыўных нормаў маральнасці”. (пар. ККК 1794)
— Чым асвечана добрае і чыстае сумленне?

— Што значыць прымаць Божае слова з верай і выконваць Яго ў штодзённым жыцці?



Чалавек адказвае Богу

Мы клапоцімся аб выхаванні свайго сумлення, калі чытаем Святое Пісанне, калі ведаем і выконваем Божыя запаведзі, молімся, пазнаём вучэнне Касцёла і стараемся яго выконваць, часта робім рахунак сумлення, аналізуючы свае паводзіны, перапрашаем Пана Бога за дрэнныя ўчынкі, стараемся іх выправіць.


Разважанне:

Пан Бог адарыў мяне сумленнем. Ён дапамагае мне яго выхоўваць.



Ці дзякую я Пану Богу за дар сумлення?

— Што я раблю, каб зберагчы сваё сумленне чыстым?

— Як часта я чытаю Святое Пісанне?

— Як часта я малюся?

— Што я павінен змяніць у сваіх паводзінах, каб маё сумленне было праўдзівым, уражлівым, выхаванным паводле Божай волі?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Многія маладыя людзі маюць пытанні адносна некаторых пастулатаў вучэння Касцёла: забарона абортаў і дасужэнскіх сэксуальных адносінаў, непарыўнасць сужэнства, і г. д. Выберы для сябе адну з такіх «цяжкіх» тэм, каб глыбей яе раскрыць, пазнаць Божую волю ў гэтым пытанні праз малітву, чытанне адпаведнай літаратуры, разважанне.

2. Напішы ліст да адной з асобаў, учынак якой ацэньваў на пачатку заняткаў.

3. Прачытай у “Катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі” наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Якія абавязкі чалавека перад сумленнем?
Заключная малітва:

Сваімі словамі папросім аб святле Духа Святога ў выхаванні ўласнага сумлення, каб яно было праўдзівым, чыстым, уражлівым...



Тэма № 23, IX кл.

У ЭЎХАРЫСТЫІ ХРЫСТУС УМАЦОЎВАЕ МЯНЕ
Дыдактычная мэта: звярнуць увагу моладзі на неабходнасць запрашаць Хрыста ў сваё жыццё. На падставе Яго словаў «без Мяне нічога не можаце ўчыніць» растлумачыць, што чалавек без Божай дапамогі няздольны выканаць пастаўленыя перад ім заданні, рэалізаваць сваё пакліканне.

Выхаваўчая мэта: заахвоціць вучняў да сістэматычнага і поўнага ўдзелу ў Эўхарыстыі.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Ян 15, 5–7; гамілія Святога Айца Бэнэдыкта XVI на заканчэнне Сусветнага дня моладзі ў Кёльне ў 2005 годзе.

Метады катэхезы: метад Вастэраса, праца ў групах.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал