Канспекты дапаможных матэрыялаў



старонка18/20
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20

Ход заняткаў


Малітва: Анёл Панскі…
Сённяшнюю сустрэчу мы распачалі малітвай словамі анёла Габрыэля, скіраванымі да Марыі. Анёл кажа Марыі, што Бог выбраў яе Маці Збавіцеля і чакае Яе згоды. Гэтая гісторыя ўсім нам добра вядомая яшчэ з дзяцінства. Сёння мы прыгадаем яе яшчэ раз, каб навучыцца ў Марыі моцнай веры, любові і паслухмянасці. Наша тэма: «Марыя як прыклад паслухмянасці Духу Святому».
Чалавек пытае

Катэхет задае вучням наступнае пытанне:
— У чым заключаеца роля маці ў жыцці дзіцяці?

Прыкладныя адказы:

  • маці дае жыццё

  • клапоціцца

  • выхоўвае

  • дапамагае ў цяжкіх становішчах

  • падтрымлівае

  • дае прыклад

Роля маці ў жыцці кожнага з нас вельмі вялікая. Матуля з намі штодня, кожную хвіліну яе сэрца, напоўненае ахвярнай любоўю да свайго дзіцяці.

Паслухайце ўважліва гісторыю, у якой ваша равесніца распавядае пра тое, кім маці з’яўляецца для яе (падручнік вучня):


На катэхезе сястра задала вучням пытанне пра тое, хто ў жыцці з’яўляецца для іх прыкладам, на каго яны хацелі б быць падобнымі. Падымаючы рукі, вучні распавядалі пра знакамітасцяў, спевакоў, герояў тэлесерыялаў. Чарга дайшла да Каці. Яна ўстала, пачакала пакуль усе супакояцца і пачала гаварыць: «Маім ідэалам з’яўляецца мая матуля. Яна не падобная ні на адну тэлевізійную зорку, але яна такая прыгожая, чулая, пяшчотная, што ўсе „зоркі“ губляюць перад ёю свой бляск. Я бяру з яе прыклад, як трэба будаваць узаемаадносіны ў сям’і, адносіцца да іншых людзей, выхоўваць дзяцей. Я вельмі ганаруся ёю і хачу быць да яе падобнаю».

— У чым Каця хоча наследваць сваю маці?

— Каго ў сваім жыцці наследуеш ты?

Напэўна, кожны з нас хацеў бы мець такую маці, як у Каці. На жаль, у жыцці бываюць розныя сітуацыі. Як бы ні складаліся ўзаемаадносіны ў нашых сем’ях, мы не павінны забывацца, што маем нябесную Маці, якую даў нам Хрыстус. Кожны з нас для Яе — любімае дзіця. Давайце прыгледзімся да Яе жыцця, каб убачыць, чаму мы можам ад Яе навучыцца.



Бог адказвае

Вучні чытаюць фрагмент Святога Пісання самастойна, затым па ролях.

«У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою». Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя: Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага; і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца». І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала? Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага». Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле Твайго слова». І адышоў ад Яе анёл» (Лк 1, 26-38).

— Пра якое здарэнне гаворыць гэты тэкст Святога Пісання?

— Што сказаў Анёл Марыі?

— Што адказала Марыя на словы Анёла?

Прыглядаючыся яшчэ раз да паводзінаў Марыі падчас Звеставання, падумайце, у чым мы можам наследваць Марыю.

Размова Марыі з Анёлам — Марыя не супраціўляецца Богу, не адкідае Яго заклік, нават ведаючы, што гэта вельмі нялёгкае заданне. Марыя вучыць нас вернасці Пану Богу.

Марыя пасля сустрэчы з Анёлам — пасля гэтага здарэння Марыя дзякуе Пану Богу за тое, што Ён выбраў яе Маці для свайго Сына. Мы павінны дзякаваць Пану Богу за ўсё, што сустракае нас у жыцці.


  • «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле Твайго слова» — гэтыя словы адлюстроўваць усё жыццё Марыі. Яна адкрыла сваё сэрца на дзеянне Духа Святога, дазволіла, каб Пан Бог змяніў Яе жыццё. Нягледзячы на цяжкасці, Марыя ніколі не наракала, што Ёй цяжка. Сваёй жыццёвай пазіцыяй Марыя вучыць нас з верай і паслухмянасцю прымаць Божае слова і жыць ім.

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Святое Пісанне дае нам шмат прыкладаў, у якіх мы бачым, як Марыя з дапамогай Духа Святога выконвае ў сваім жыцці сказаннае Богу «так».

К. дзеліць вучняў на групы. На падставе тэкстаў Святога Пісання яны павінны напісаць, чаму вучыць нас Марыя.
Група І: Адведзіны святой Альжбеты.
«Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні, паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе; і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі, і благаславёны плод улоння Твайго! І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам»” (Лк 1, 39–45).

— Прыходзіць з дапамогай да іншага чалавека.


Група ІІ: Нараджэнне Езуса.
«Выйшаў ад цэзара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Гэты перапіс быў першы падчас панавання Квірынія ў Сірыі. І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Юзаф з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давіда, званы Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, каб запісацца з Марыяй, заручанай з ім, якая была цяжарнай. Калі ж яны былі там, настаў час нарадзіць Ёй. І нарадзіла Сына свайго першароднага, і спавіла Яго, і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе» (Лк 2, 1–7).
— У цяжкіх і складаных сітуацыях спадзявацца на Божую дапамогу.
Група ІІІ: Жыццё ў Назарэце.
«І пайшоўшы з імі, прыйшоў у Назарэт і быў ім паслухмяны. А Маці Яго захавала ўсе гэтыя словы ў сэрцы сваім. Езус жа ўзрастаў у мудрасці, у гадах і ў ласцы ў Бога і людзей» (Лк 2, 51–52).
— Слухаць Божае слова, разважаць над ім і жыць паводле яго, будаваць на гэтым трывалым фундаменце ўласную сям’ю.
Група IV: Цуд у Кане Галілейскай.
«У Кане Галілейскай было вяселле і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: Не маюць віна. Адказаў Ёй Езус: Жанчына, ці гэта Мая альбо Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой. Маці Яго сказала слугам: Тое, што Ён скажа вам, зрабіце. Было ж там шэсць каменных збаноў, пастаўленых для юдэйскага ачышчэння, якія змяшчалі дзве або тры меры. Езус сказаў: Напоўніце збаны вадою. І напоўнілі іх даверху. І кажа ім: Цяпер зачэрпніце і занясіце кіраўніку вяселля. І панеслі. Калі ж кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном, — і не ведаў, адкуль яно ўзялося, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, — то паклікаў жаніха і кажа яму: Кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі нап’юцца, тады горшае. Ты ж збярог добрае віно аж дагэтуль. Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб’явіў славу сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя» (Ян 2, 1–11).

— Вучыць нас быць адкрытымі на патрэбы іншых людзей.


Група V: Марыя пад крыжам.

«Стаялі ж каля крыжа Езуса Маці Ягоная і сястра Маці Ягонай, Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена. Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў: Жанчына, вось, сын Твой. Потым сказаў вучню: Вось Маці твая. І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе» (Ян 19, 25–27).


— Вучыць нас быць адважнымі, нягледзячы на жыццёвыя супярэчнасці верыць Божаму слову і Божым абяцанням.
Прэзентацыя працы вучняў. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Менавіта адкрытасць на дзеянне Духа Святога дапамагла Марыі выканаць волю Божую ў сваім жыцці. Кожны з нас можа яе ў гэтым наследваць.
Чалавек адказвае Богу

К. кажа вучням папрацаваць індывідуальна:

На падставе тэкстаў, з якімі ты сёння працаваў, выберы тыя рысы Марыі, якія, на тваю думку, сёння вельмі патрэбныя маладому чалавеку. Якія з іх ты хацеў бы наследваць у сваім жыцці? (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)


Разважанне:

— Хто з’яўляецца маім ідэалам?

— Як часта я размаўляю з Марыяй пра свае радасці і беды?

— Чаму вучыць мяне Марыя?

— Над якімі рысамі характару я сёння павінен працаваць?

— Ці прашу я аб дапамозе Духа Святога?



  • Ці адкрываю я сваё сэрца на дзеянне Духа Святога? Як я з Ім супрацоўнічаю?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай над адным з тэкстаў Святога Пісання, з якімі сёння працаваў.

2. Напішы назвы марыйных санктуарыяў у тваёй дыяцэзіі.

3. Прачытай у “Катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі” наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Што такое марыйная малітва?
Заключная малітва

Тваёй абароне...



Тэма № 26, IX кл.

ДАРЫ ДУХА СВЯТОГА
Дыдактычная мэта: расказаць вучням пра тое, якія дары яны атрымаюць падчас сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання). Растлумачыць значэнне гэтых дароў у жыцці чалавека.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у моладзі імкненне супрацоўнічаць з Духам Святым, які адорвае сваёю ласкаю і дапамагае выконваць заданні, якія вынікаюць з прыняцця сакрамэнту канфірмацыі — сакрамэнту хрысціянскай сталасці.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Іс 11, 1–5; 1 Кар 12, 8–11; гамілія Бэнэдыкта XVI падчас Сусветнага дня моладзі ў Сіднэі.

Метады катэхезы: праца ў групах.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   20




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал