Канспекты дапаможных матэрыялаў



старонка2/20
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.38 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20

Веру




Сустракаюся Слухаю Выконваю

сакрамэнты разважанне Святога Пісання, апостальства

малітва


Езус Хрыстус


Разважанне:

— Якая мая вера?

— Што я раблю, каб яе паглыбіць і ўмацаваць?

— Як часта я прыступаю да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі?

— Як выглядае мая малітва?

— Як часта я чытаю Святое Пісанне?


Пастанова.

Хатняе заданне

1. Падзякуй Пану Богу за дар веры.

2. Напішы, якое значэнне ў тваім жыцці мае тэалагальная цнота веры.

3. Што б ты зрабіў, калі б хтосьці з тваіх блізкіх ці знаёмых перажываў крызіс веры? Пазнач адказ, які ты выбіраеш, або дадай свой.

► — параіў бы прачытаць добрую рэлігійную кнігу ці часопіс, напрыклад .………………………………………………

► — не рэагаваў бы ніякім чынам, бо гэта прыватная справа кожнага чалавека.

► — памаліўся б разам з ім, просячы аб Божай дапамозе.

► — параіў бы паразмаўляць з мудрым чалавекам, напрыклад, з …………………………………………………........

► — параіў бы пачакаць, бо крызіс не працягваецца вечна.

► — прапанаваў бы добры адпачынак, напрыклад ………………………………………………………………………..

► — параіў бы……………………………………………………
(Абгрунтуй свой адказ).
4. Прачытай у катэхізісе падрыхтоўкі да сакрамэнту бежмавання наступныя пункты і адкажы на пытанні:

Што такое вера?

Што значыць «абараняць сваю веру»?

Што значыць «жыць паводле веры»?

Якім чынам мы павінны паглыбляць нашую веру?
Заключная малітва:

Пане Езу, я хачу верыць толькі Табе. Учыні, каб мая вера была поўнай, каб яна ўвайшла ў мае думкі, словы і ўчынкі. Учыні, Пане, каб мая вера была добраахвотнай, каб нарадзілася ў ва мне жаданне прыняць і выконваць абавязкі, якіх патрабуе вера. Учыні, Пане, каб мая вера была моцнай, адкрытай на Тваё святло, здольнай перамагчы цяжкасці, крытыку, сумненні. Учыні, Пане, каб мая вера была радаснай, каб улівала спакой у душу, рабіла мяне здольным размаўляць з Табою і бліжнімі. Учыні, Пане, каб мая вера была плённай, каб праз любоў аб’яўлялася ў маім жыцці —у сапраўдным сяброўстве з Табою і ў дабрыні да бліжніх. Няхай вера ўмацоўвае мяне ў цярпенні і выпрабаваннях, дапамагае шукаць Цябе з надзеяй і любоўю.


Тэма № 3, IX кл.

СВЯТОЕ ПІСАННЕ Ў МАІМ ЖЫЦЦІ
Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду пра тое, што праз Святое Пісанне да нас звяртаецца сам Бог.

Выхаваўчая мэта : заахвоціць вучняў пазнаваць Божае слова праз чытанне Святога Пісання, прымаць слова Божае з верай і адказваць на Яго сваім жыццём.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: 2 Цім 3, 14–17; Лк 4, 4; Лк 11, 28; Магнітафон, дыск са спакойнай мелодыяй.

Метады катэхезы: метад Вастэраса, «крок веры».
Ход заняткаў
Перад пачаткам заняткаў, катэхет рыхтуе клас: накрывае стол белым абрусам, пасярэдзіне кладзе Святое Пісанне, побач з двух бакоў ставіць запаленыя свечкі, можа паставіць крыж. У класе К. выключае святло, наколькі гэта магчыма стварае цемру. К. уключае спакойную музыку, уваходзяць вучні. К. вітае іх і робіць кароткі ўступ да малітвы і да тэмы сустрэчы:

Кожнага з нас можна параўнаць з падарожнікам, які ў лабірынтах жыццёвых выпрабаванняў і няўпэўненасці навобмацак шукае шлях і якому неабходнае святло, каб убачыць небяспеку і выбраць правільны накірунак. Такім светачам для нас з’яўляецца Святое Пісанне, якое змяшчае Божае слова. Праз яго Бог адкрываецца чалавеку, прыходзіць да яго з дапамогай.

Ва ўступнай малітве папросім, каб Дух Святы даў нам ласку быць адкрытымі на Божае Слова, прыняць Яго і жыць Ім.
Малітва:

Благасласлаўлёны будзь, Пане, вечнае Слова!

Благаслаўлёны будзь, Пане, які аб’яўляеш нам Сябе.

Благаслаўлёны будзь у слове, натхнёным Тваім Духам.

Благаслаўлёны будзь, Пане, які ствараеш сваім усемагутным Словам.

Благаслаўлёны будзь, Пане, які чыніш вялікія справы моцаю свайго слова.

Благаслаўлёны будзь, Пане, бо Тваё Слова сталася Целам.

Прыйдзі, Пане, сёння ў нашыя сэрцы з моцаю Твайго слова.

Напоўні іх святлом Твайго слова,

улі ў іх мудрасць Твайго слова. Амэн.


К. выключае музыку і запальвае ў класе святло.
Вы ўжо, напэўна, здагадаліся, што наша сённяшняя сустрэча будзе прысвечана Святому Пісанню. Тэма нашых сённяшніх заняткаў: «Святое Пісанне ў маім жыцці».
Чалавек пытае

Кожны год на нашых катэхезах мы размаўляем пра Святое Пісанне. Падчас кожнай сустрэчы, закранаючы тыя ці іншыя пытанні, мы звяртаемся да Святога Пісання. На кожнай святой Імшы слухаем Божае слова. Біблія — гэта адзіная кніга, перакладзеная на ўсе мовы свету.


К. можа запытацца, хто з вучняў мае дома Святое Пісанне і хто з іх сям’і чытае і разважае над Божым словам.

Між іншым, (можна заўважыць гэта і ў сваім жыцці) для многіх з нас Святое Пісанне не з’яўляецца Кнігай жыцця, і не ўсе хрысціянскія сем’і маюць яго дома. Таксама далёка не ўсе, хто мае, чытаюць Святое Пісанне і разважаюць над ім.

— У чым вы бачыце крыніцу такога парадоксу?

— Чаму сваё знаёмства са Святым Пісаннем некаторыя людзі абмяжоўваюць, толькі слухаючы чытанні падчас святой Імшы?

Святое Пісанне захапляла многіх людзей, незалежна ад эпохі і нацыянальнасці. Вось што кажуць вядомыя нам пісьменнікі і паэты (падручнік вучня):
«Існуе кніга, кожнае слова якой перакладзена, растлумачана, прапаведавана на кожным ускрайку зямлі, прыстасавана да ўсіх магчымых умоваў жыцця і падзеяў свету; з якой нельга паўтарыць ніводнага выразу, якога не ведалі б на памяць, якое не сталася б ужо выслоўем у народаў; яна ўжо не змяшчае ў сабе нічога невядомага.

Але гэтая кніга называецца Евангеллем. Яе вечна новае хараство ў тым, што, калі нам абрыдне свет, ці агорне смутак, то, адчыніўшы яе, мы ўжо не зможам супрацьстаяць яе салодкай прывабнасці».

Аляксандр Пушкін


«Новы Запавет — гэта лепшая кніга, якую ведаў ці калісьці будзе ведаць свет».

Чарльз Дзікенс


«У любым узросце і падчас розных падзеяў я вяртаюся да чытання Евангелля, і кожны раз яго змест прыносіць супакой і лагоду ў душу».
Аляксандр Герцэн

— Чым была Біблія для Пушкіна?

— Што аб Святым Пісанні кажа Дзікенс?

— Што давала чытанне Евангелля Герцэну?




Бог адказвае

Пан Бог у сваім слове звяртаецца да нас і чакае нашага адказу.


Над словамі Святога Пісання вучні працуюць метадам Вастэраса. Яны чытаюць тэкст і робяць у ім занатоўкі, выкарыстоўваючы тры сімвалы:

пытальнік (?) — каля сказа ці слова, якіх яны не разумеюць;

клічнік (!) — каля сказа цалкам зразумелага;

стрэлачку () — калі ўспомняць нешта дадатковае ў сувязі з прачытаным.
К. просіць, каб нехта прачытаў першы сказ, каля якога стаіць пытальнік. Потым просіць таго, хто паставіў у гэтым месцы клічнік, расказаць, як ён разумее гэты сказ. Той, хто паставіў стрэлачку, можа дапоўніць. Пасля К. пераходзіць да наступнага сказу, і такім чынам усе разам аналізуюць урывак.

«Трывай у тым, чаму навучыўся, і што табе даручана, ведаючы, ад каго навучыўся. Бо ад дзіцячых гадоў ведаеш святыя пісанні, якія могуць навучыць цябе мудрасці дзеля збаўлення праз веру ў Езуса Хрыста. Усякае Пісанне натхнёнае Богам і карыснае для навучання, для пераконвання, для настаўлення, для выхавання ў праведнасці, каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы (2 Цім 3, 14–17).

«І адказаў яму Езус: “Напісана: не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”» (Лк 4, 4).

«Шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго». (Лк11, 28)



К. дзеліць вучняў на групы, якія паказваюць стрэлкамі сувязь, якую яны бачаць паміж словам Божым, Касцёлам і ўласным жыццём.

Прыкладна так:

Святое Пісанне



Касцёл хрысціянін

Бог штодзённае жыццё

Прэзентацыя працы вучняў.
Чалавек адказвае Богу
Раман Брандштэттэр — паэт, пісьменнік і драматург, які працаваў над перакладамі Святога Пісання, так узгадваў аб тым, якое месца займала Святое Пісанне ў іх сям’і:

«Біблія ляжала на стале ў майго дзеда. Біблія ляжала на стале ў майго таты. Не ў бібліятэцы, а заўсёды на стале, пад рукою. У нашым доме Біблію ніхто ніколі не шукаў. Я ніколі не чуў, каб хтосьці пытаўся аб тым, дзе яна ляжыць. Месца, на якім ляжала Білія, было для нас асаблівым месцам. Калі б мяне запыталі, у чым я бачу гэту «асаблівасць», я б напэўна не ведаў, што адказаць, я проста адчуваў незвычайнасць гэтага месца. Яно было для мяне цэнтрам нашага дому, пунктам, вакол якога ўсё рухалася. Калі мой тата вечарам чытаў Біблію, я хадзіў па доме ціхутка, баючыся яго патурбаваць. Тата распавядаў мне, што мой прадзед, перад тым, як узяць Святое Пісанне, мыў рукі і маліўся аб ласцы мудрага чытання». (падручнік вучня)


Катэхет уключае музыку, запрашае вучняў даць выразны знак, сведчанне таго, што яны прымаюць Божае слова ў сваё жыццё. Той, хто хоча, падыходзіць да таго месца, дзе ляжыць Біблія, і пацалункам выражае сваё жаданне кіравацца Божым словам у сваім жыцці.

Разважанне:

Пан Бог любіць мяне і звяртаецца да мяне ў сваім слове, і чакае ад мяне адказу:

— Як часта я чытаю Святое Пісанне?

— Чым з’яўляецца для мяне Святое Пісанне?

— Ці малюся я біблійнымі тэкстамі? Якімі?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы памаліся за тых, хто абвяшчае нам Божае слова.

2. Выберы адзін з тэкстаў Святога Пісання, над якімі ты працаваў падчас заняткаў. Паразважай, што Пан Бог хоча сказаць табе праз сваё слова.

3. Знайдзі у катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі адказ на пытанне, што такое Святое Пісанне.


Заключная малітва:

Слова Тваё — светач для маёй нагі і святло на маёй сцежцы.

Я даў клятву і пастанавіў захоўваць Твае справядлівыя прысуды.

Я вельмі прыгнечаны, Пане, ажыві мяне паводле свайго слова.

Хай жа будзе прыемнай Табе, Пане, ахвяра вуснаў маіх,

навучы мяне Тваім пастановам.

Маё жыццё ўсцяж у небяспецы,

але Закону Твайго я не забываю.

Умацуй мае крокі Тваім словам,

няхай не пануе нада мною ніякае беззаконне.

Пакажы слузе Твайму святло свайго аблічча

і навучы мяне Тваім пастановам.

Пс 119(118), 105-109. 133-135

Тэма № 4, IX кл.

ВЕРУ Ў БОГА, АЙЦА ЎСЕМАГУТНАГА, СТВАРЫЦЕЛЯ НЕБА І ЗЯМЛІ
Дыдактычная мэта: перадаць вучням праўду пра тое, што Бог, у якога мы верым, — гэта Бог Велічы, для Яго няма нічога немагчымага. Ён стварыў для нас свет, стварыў нас на сваё падабенства. Пан Бог — Айцец Усемагутны, які любіць нас і чакае ў адказ нашай любові.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у вучняў удзячнасць Богу за створаны сусвет, за дар жыцця, абудзіць жаданне адказваць сваёй любоўю і вернасцю на Божую любоў.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Быц 1,1; Ян 8, 58; мультымедыйная прэзентацыя «Ліст любові ад Айца».

Метады катэхезы: дыскусія, напісанне ліста.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   20




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал