Канспекты дапаможных матэрыялаў


Тэма № 9, IX кл. ВЕРУ Ў АДПУШЧЭННЕ ГРАХОЎ



старонка8/20
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   20

Тэма № 9, IX кл.

ВЕРУ Ў АДПУШЧЭННЕ ГРАХОЎ



Дыдактычная мэта: перадаць праўду аб тым, што ў сакрамэнце пакаяння і паяднання Пан Бог прабачае нам грахі, калі мы прызнаём сваю віну, усім сэрцам шкадуем за ўчыненае зло, прымаем цвёрдае рашэнне выправіцца, шчыра прызнаёмся ў грахах і выпраўляем крыўду, учыненую бліжнім.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у моладзі імкненне да навяртання і імкненне з ахвотаю шукаць сустрэчы з Езусам Хрыстом у сакрамэнце пакаяння і паяднання.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Ян 20, 21–23; Лк 23, 39–43; Лк 7, 36–50; Лк 5, 17–20; тэкст малітвы для кожнага вучня, ілюстрацыя.

Метады катэхезы: праца ў групах.

Ход заняткаў



Малітва: Валадару Нябесны, Суцяшыцель, Духу праўды!

Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш,

скарбніца дабра і Даўца жыцця,

прыйдзі і пасяліся ў нас,

ачысці нас ад усяго злога і асвяці душы нашыя. Амэн.

Чалавек пытае

Ствараючы чалавека, Бог даў яму розум і вольную волю. Як чалавек выкарыстае гэтыя дары, залежыць толькі ад яго самога. Імкненне за ілюзорным шчасцем, уласная пыха, неразважлівасць могуць прывесці чалавека да такога выніку.



Катэхет змяшчае на дошцы малюнак:

К. запрашае вучняў прыдумаць назву для малюнка. Прапанаваныя вучнямі назвы ён, альбо самі вучні запісваюць на дошцы, а затым свае адказы вучні запісваюць у падручнік.

Напрыклад: «наступсты граху», «страчаная свабода» і г. д. Вучні абгрунтоўваюць прапанаваныя назвы.


Гісторыя першароднага граху апісана ў 1-й Кнізе Святога Пісання.


«Змей быў найбольш хітрым з ўсіх палявых звяроў, якіх стварыў Пан Бог. І сказаў змей жанчыне: “Ці сапраўды сказаў Бог “не ешце з ніякага дрэва ў раі”? Жанчына адказала яму: “Мы можам есці плады з дрэў саду. Але пра плод дрэва, якое ў сярэдзіне раю, Бог сказаў: Не ешце яго і дакранайцеся да яго, каб вам не памерці. І сказаў змей жанчыне: “Не, не памрэце! Бо ведае Бог, што ў дзень, калі вы пакаштуеце з яго, адкрыюцца вочы вашыя, і будзеце, як Бог, якія ведае дабро і зло”. І ўбачыла жанчына, што гэтае дрэва добрае для ежы, што яно прывабнае для вачэй і пажаданае дрэва для набыцця пазнання. Тады ўзяла яна плод яго і ела, і дала таксама мужу свайму, і ён еў. І адкрыліся ў іх абоіх вочы, і пазналі яны, што голыя, і сшылі лісты смакоўніцы, і зрабілі сабе павязкі» (Быц 3, 1-7).


  • Якія наступствы мела непаслухмянасць першых людзей?

Напэўна, кожны з нас не раз трапляў у пастку граху, які стрымліваў, паралізаваў развіццё нашага духоўнага жыцця. Грэх з’яўляецца найвялікшым няшчасцем для чалавека, бо не дазваляе яму ўбачыць самога сябе ў праўдзе. Чалавек не бачыць зла ў самім сабе, а заўважае яго ў іншым чалавеку, наракае на Бога. Аддаліўшыся ад свайго Стварыцеля, чалавек перастае развівацца, занядбоўвае сваё духоўнае жыццё. Чым больш часу чалавек трывае ў граху, тым глыбей ён пагружаецца ў няпраўду, заблытваецца ў ёй, перастае адрозніваць дабро ад зла. Чалавеку не хапае ўласных сілаў, каб вырвацца з няволі граху.

Езус чакае кожнага з нас у сакрамэнце пакаяння, каб вярнуць нам свабоду, радасць і годнасць дзяцей Божых.
Сакрамэнт пакаяння і паяднання — гэта дар міласэрнага Бога для кожнага чалавека, які паддаўся спакусе, які неразважліва адчыніў сваё сэрца для зла, якое знішчае і руйнуе еднасць з Богам і з іншым чалавекам. Але часам можна пачуць меркаванне: «споведзь не мае сэнсу», альбо «навошта надакучваць святару, калі грахі і так увесь час паўтараюцца?» На гэтыя пытанні дае адказ Святое Пісанне.
Бог адказвае

Прыгадаем сабе момант устанаўлення сакрамэнту пакаяння і паяднаня.


Адзін з вучняў чытае ўрывак :

«Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца»

(Ян 20, 21–23).

вучні пісьмова адказваюць на пытанні:
— Хто ўстанавіў сакрамэнт пакаяння і паяднання?

— Каму Езус перадаў уладу адпускаць грахі?


У сакрамэнце пакаяння Пан Бог прабачае чалавеку грахі, яднае яго з сабою, іншымі людзьмі, з супольнасцю Касцёла.

Ёсць розныя грахі. Яны могуць адрознівацца паводле іх прадмету ці паводле цнотаў або запаведзяў, якім яны супярэчаць. Грахі могуць датычыць непасрэдна Бога, бліжняга ці нас саміх. Акрамя таго, іх можна падзяліць на грахі, здзейсненыя думкаю, словам, учынкам і занядбаннем. Адрозніваюць грахі смяротныя і лёгкія.


3. Карыстаючыся тэкстам ККК 1862-1864, ККК 1855-1857 напішы:


  • Якія грахі называюцца лёгкімі?




  • Якія грахі называюцца смяротнымі?


Чалавек адказвае Богу

………………………………………………….

Езус чакае кожнага з нас у сакрамэнце пакаяння і паяднання, каб вярнуць нам свабоду, радасць і годнасць дзяцей Божых.

Разважанне:
— Калі я апошні раз прыступаў да сакрамэнту пакаяння?

— Якія патрабаванні я стаўлю самому сабе, каб не трапіць у залежнасць ад граху?

— Ці стараюся жыць у сяброўстве з Панам Богам?


  • Што я раблю, каб не трапіць у залежнасць ад граху?

  • З якой спакусай мне найцяжэй змагацца? Кім у гэтай барацьбе з’яўляецца для мяне Езус?


Пастанова.

Хатняе заданне

  1. Падзякуй Пану Богу за дар сакрамэнту пакаяння і за спаведнікоў словамі ўласнай малітвы. Пастарайся вечарам зрабіць рахунак сумлення і падумай:

— Які грэх найчасцей паўтараецца ў тваім жыцці?

— Чаму?


— Як ты апраўдваеш сябе, калі чыніш гэты грэх?

— Якія разбуральныя наступствы прыносіць гэты грэх у тваё жыццё?

— Ты апраўдваеш сябе, калі чыніш гэты грэх, ці стараешся стаць у праўдзе перад Богам?

2. Падкрэслі ў малітве з “Дзённіка святой Фаустыны” словы аб міласэрнасці Пана Бога.

3. Прачытай у «Катэхізісе» і адкажы на пытанні:

Што такое грэх?

Што такое сакрамэнт пакаяння?

Назаві 5 умоваў сакрамэнту пакаяння:
Заключная малітва

Аддаюся Тваёй міласэрнасці,

Божа літасцівы, бо толькі Ты адзіны ёсць добры.

Хоць мая ўбогасць вялікая, а правіны – незлічоныя,

я спадзяюся на Тваю міласэрнасць, бо Ты – Бог міласэрнасці,

і ні зямля, ні неба не памятаюць,

каб душа, што спадзявалася на Тваю міласэрнасць,

была падманутай.

О, літасцівы Божа, Ты адзіны можаш мяне апраўдаць.

Ты ніколі не адкінеш мяне, калі я ў скрусе прыйду

да Твайго міласэрнага сэрца,

якое нікому не адмаўляе, нават найвялікшаму грэшніку

(Дзённік с. Фаустыны, [1730]).



Тэма № 10, IX кл.

ВЕРУ ВА ЎВАСКРАСЕННЕ ЦЕЛА І ЖЫЦЦЁ ВЕЧНАЕ
Дыдактычная мэта: пазнаёміць з вучэннем Пана Езуса пра ўваскрасенне цела і жыццё вечнае. Звярнуць увагу на тое, што сам Хрыстус запэўнівае нас у тым, што мы ўваскрэснем і будзем жыць вечна.

Выхаваўчая мэта: паглыбіць веру ў вечнае жыццё і заахвоціць моладзь жыць з Хрыстом тут, на зямлі, каб пасля быць з Ім у вечнасці.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Ян 11, 25; Лк 12, 35–40; 1 Кар 2, 9; Рым 14, 7–9, 10б–12; карткі з каляровай паперы і алоўкі.

Метады катэхезы: «сонейка», праца ў групах.



Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   20




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал