Канспекты дапаможных матэрыялаў



старонка9/20
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.38 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   20

Ход заняткаў



Малітва:

Пан — пастыр мой, ні ў чым не буду мець нястачы, Ён дазваляе спачываць мне на зялёных пашах, да водаў спакойных вядзе мяне. Ён душу маю пажыўляе, накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці дзеля Імя свайго. Калі нават пайду далінай смяротнага ценю, не буду баяцца зла, бо Ты са мною. Тваё жазло і твой посах мяне суцяшаюць. Ты стол для мяне накрываеш на вачах маіх ворагаў; намашчаеш галаву маю алеем, келіх мой перапоўнены. Сапраўды, дабрыня і міласэрнасць Твая будуць са мною ва ўсе дні жыцця майго, і пасялюся я ў доме Пана на доўгія дні» (Пс 23(22), 1–6).


Ёсць тэмы, якія многія людзі баяцца закранаць. Такой закрытай тэмай для многіх людзей з’яўляецца смерць. Хрысціяне інакш глядзяць на гэтае пытанне, бо вераць, што смерць — гэта не заканчэнне жыцця, а пераход да новага жыцця ў вечнасці. Тэма нашых сённяшніх заняткаў: «Веру ва ўваскрасенне цела і жыццё вечнае».
Чалавек пытае

Катэхет звяртаецца да моладзі з пытаннямі.
— Хто з вас перажыў у сваім жыцці смерць родных ці знаёмых?

— Што вы ў гэты момант адчувалі? (Для тых, хто жадае падзяліцца.)

— Што вы думаеце на тэму смерці?

— Што на тэму смерці кажуць іншыя людзі?


Сёння многія лекары, навукоўцы працуюць над тым, каб перамагчы хваробы, каб захаваць маладосць і зберагчы здароўе на доўгія гады. Праводзяцца эксперыменты, укладаюцца вялікія сродкі ў розныя праекты. Святое Пісанне прапануе нам іншы падыход да рэчаіснасці смерці.
Бог адказвае

К. змяшчае на дошцы табліцу са словамі:

Я уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць (Ян 11, 25).

— Як Езус называе сябе?

— Што атрымаюць тыя, хто верыць у Хрыста?

— Якое значэнне мае для нас ўваскрасенне Хрыста?


(адказы вучні падкрэсліваюць у тэксце, змешчаным у падручніку)
Супраць смерці ці смяротнай хваробы чалавек бездапаможны. Але ўваскрасенне Хрыста дало чалавеку надзею на тое, што жыццё не кончыцца са смерцю. Той, хто плача над труной любага чалавека, можа сустрэцца з ім у вечнасці. Уваскрасенне Хрыста паказала, што Пан Бог мацнейшы за смерць, Ён вечны. Нас, Яго дзяцей, таксама чакае вечнасць. Кожны з нас стане перад Богам са сваёй уласнай гісторыяй жыцця, сваёй любоўю і сваімі правінамі.
Вучні чытаюць тэкст спачатку самастойна, а затым хтосьці з іх чытае ўголас.

Святы Лука так гаворыць пра гэта:

«Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя, а вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара з вяселля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму. Шчаслівыя тыя слугі, якіх гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе. Сапраўды кажу вам, што ён падпяражацца і пасадзіць іх і, падышоўшы, пачне служыць ім. І калі ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і застане іх за гэтым, то шчаслівыя яны. Ведайце ж, што калі б гаспадар дому ведаў, у якую гадзіну прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не дазволіў бы ўварвацца ў дом свой. Будзьце ж і вы гатовыя, бо ў гадзіну, аб якой не думаеце, прыйдзе Сын Чалавечы» (Лк 12, 35–40).

— Да чаго заклікае нас святы Лука?



К. дзеліць вучняў на 3 групы, якія атрымліваюць карткі з каляровай паперы і алоўкі. На картках вучні запісваюць адказы на пытанне і складаюць «сонейкам».
— Што значыць быць гатовым да сустрэчы з Хрыстом у вечнасці?
Вучні прэзентуюць сваю працу. (свае адказы вучні запісваюць у падручнік)

Нашае жыццё належыць Богу тут на зямлі і ў вечнасці. Ён заклікае нас жыць так, каб быць гатовымі да гэтай сустрэчы. Мы таксама хацелі б ведаць, што нас там чакае. Такое пытанне задавалі людзі святому Паўлу, ён адказаў:

«Чаго вока не бачыла, і вуха не чула і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, тое Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго» (1 Кар 2, 9).

Нашыя словы і нашая мова могуць апісаць тое, што адносіцца да рэчаіснасці гэтага свету. Але іх недастаткова, каб апісаць, каб зразумець рэчаіснасць вечнасці. Св. Павел гаворыць таксама пра Божы суд.



К. кажа вучняў прачытаць тэкст, знайсці ў ім словы, у якіх гаворыцца пра Божы суд:

«Ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не памірае для сябе; бо калі мы жывём, то жывём для Пана, калі ж паміраем — для Пана паміраем. Таму, ці жывём, ці паміраем, мы належым Пану. Бо дзеля гэтага Хрыстус і памёр і ажыў, каб панаваць і над мёртвымі і над жывымі. Усе мы паўстанем на суд Хрыстовы. Бо напісана: Паколькі Я жыву, — кажа Пан, — перада Мною схіліцца кожнае калена, і кожны язык будзе вызнаваць Бога. Так кожны з нас адкажа за сябе перад Богам» (Рым 14, 7–9, 10в –12).

Гаворачы пра суд, святы Павел не імкнецца нас напалохаць. Ён заклікае нас да навяртання, да змены жыцця, каб праз малітву, сакрамэнты мы ўмацоўваліся ў веры, больш давяралі Богу і любілі Яго і нашых бліжніх. Багацце, веды, падарункі мы пакінем на зямлі, імі будуць карыстацца іншыя. Любоў — адзінае, што мы можам забраць з сабою ў вечнасць.

Чалавек адказвае Богу

Прыйдзе час, калі мая зямная пілігрымка скончыцца, Пан Бог пакліча мяне ў вечнасць.


Разважанне:

— Як я ўспрымаю рэчаіснасць смерці?

— Аб чым я найбольш клапачуся ў жыцці?

— Як мае ўчынкі сведчаць пра тое, што я люблю Пана Бога і бліжняга?

— Як часта я дзякую Пану Богу за дар свайго жыцця і за дар жыцця маіх блізкіх?

— Як часта я малюся за памерлых?



Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Памаліся за памерлых са сваёй сям’і.

2. Напішы, што ты, як хрысціянін, думаеш пра смерць.

3. Прачытай у “Катэхізісе падрыхтоўкі да канфірмацыі” наступныя пункты і адкажы на пытанні:



Які апошні лёс чалавека?

Што такое смерць?


Заключная малітва:


Неабходна памаліцца за памерлых, душы якіх пакутуюць у чыстцы.

Тэма № 11, IX кл.

НАДЗЕЯ Ў МАІМ ЖЫЦЦІ
Дыдактычная мэта: нагадаць, што падчас святога хросту Пан Езус адарыў нас Боскай цнотай надзеі. Дзякуючы ёй, хрысціянін спадзяецца на абяцанні Хрыста і абапіраецца не на ўласныя сілы, але на дапамогу Духа Святога. Сімвалам хрысціянскай надзеі з’яўляецца ўваскрасенне Хрыста.

Выхаваўчая мэта: заахвоціць моладзь ускладаць свае надзеі на Пана Бога.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: 1 Тэс 5, 8; Рым 5, 5; ККК 1818. 1820.

Метады катэхезы: кіраваная размова.



Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   20




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал