Кантрольныя пытанні



Дата канвертавання24.07.2016
Памер196.17 Kb.
КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ
1. Што такое фотапрацэс? Якія яго стадыі і ступені? Якія яго вызначальныя рысы? На якіх святлачулых матэрыялах грунцуецца фотапрацэс? Якое значэнне ён мае для паліграфіі? Схема фотамеханічнага спосабу вырабу друкарскіх формаў. Лічбавая фатаграфія, яе перавагі і абмежаванні.

2. Сутнасць дагератыпіі. Кароткі агляд развіцця фатаграфіі.

3. Што такое праменная плынь? Светлавая плынь? Сістэмы энергетычных і светлавых велічыняў, асветленасць, свяцільнасць, сіла святла, яркасць, экспазіцыя. Спектральныя і складаныя выпраменьванні. Спектральная інтэнсіўнасць і інтэгральнае значэнне праменнай плыні.

4. Прыёмнікі і крыніцы выпраменьванняў. Якія прыёмнікі называюць селектыўнымі і неселектыўнымі? Што такое чуласць, спектральная чуласць прыёмніка? Якую плынь назаваюць эфектыўнай? Якім чынам светлавая плынь звязана з праменнай плынню? Што такое абсалютная спектральная чуласць вока, віднасць дзённага і прыцемкавага зроку, актынічная плынь?

5. Што такое колеравая тэмпература крыніцы выпраменьвання? Якім чынам яе вызначаюць? Абсалютна чорнае цела (АЧЦ), формула Планка, правіла Віна, спектральныя крывыя АЧЦ, іх адрозненні ад спектральных крывых нагрэтых целаў — цеплавых крыніц.

6. Як целы пераўтвараюць выпраменьванні? Якім чынам вызначаюць светлавыя і аптычныя каэфіцыенты паглынання, прапускання і адбіцця? Якія значэнні яны прымаюць і як звязаныя паміж сабою? Якія каэфіцыенты называюць монахраматычнымі, інтэгральнымі? Як звязаныя монахраматычныя і спектральныя каэфіцыенты?

7. Што такое аптычная шчыльнасць у праходным святле? Адбітым святле? Як азначаюць інтэгральныя і монахраматычныя шчыльнасці? Якія значэнні аптычнай шчыльнасці ў праходным і адбітым святле ўжываюць у паліграфіі і фатаграфіі? Чым вымяраюць аптычную шчыльнасць? Нарысаваць спектральныя крывыя паглынання і прапускання трыядных фарбаў.

8. У чым сутнасць закону Бугера — Ламберта? Што такое паверхневая канцэнтрацыя? Чым адрозніваецца закон Бугера — Ламберта —Бэра для спектральных і белага выпраменьванняў? Для якіх целаў справядлівы закон? Што з яго вынікае? Ці справядлівы закон для фотапачарнення?

9. Якія тыпы рассеяння святла вылучаюць? Якім чынам графічна ілюструюць рассеянне святла? Ахарактарызаваць кожны тып рассеяння. Якія паверхні адбіваюць святло паводле кожнага тыпу рассеяння?

10. Якія тыпы прапускання святла вылучаюць? Якія індыкатрысы гэтых тыпаў прапускання? Што такое ідэальны дыфузар? Прывесці прыклады ідэальных дуфузараў. У чым сутнасць закону Ламберта? Для якіх аб’ектаў ён справядлівы? Што такое вугал назірання?

11. Чаму светлата ідэальнага дыфузара не залежыць ад вугла назірання? Як вызначыць яркасць адвольнай паверхні? Што такое каэфіцыент яркасці? Якім чынам яркасць ідэальнага дыфузура звязана з яго асветленасцю?

12. На якую светлавую велічыню вока рэагуе непасрэдна? Як звязаны светлата і яркасць? Для чаго служыць метад парогавых прырашчэнняў? У чым яго сутнасць? У якіх адзінках вымяраюць светлату? Што такое дыферэнцыяльны парог? У чым сутнасць закону Вебера — Фехнера?

13. Якім чынам звязаныя светлата і прырашчэнне аптычнай шчыльнасці? Якая шкала завецца раўнакантрастнай? Адхіленні ад закону Вебера — Фехнера.

14. Які святлачулы апарат мае вока? З чаго складаецца і як узнікае колеравае адчуванне? Што такое крывыя асноўных узбуджэнняў? Што яны паказваюць? Якія колеры называюць ахраматычнымі? Храматычнымі? Якія характарыстыкі храматычных і ахраматычных колераў?

15. Што такое даўжыня хвалі выпраменьвання, яго колеравы тон? Сувязь паміж імі. Што такое насычанасць і каларыметрычная чысціня колеру? Сувязь паміж імі. Што такое парог колераадрознення? Якія вылучаюць парогі колераадрознення? Якія значэнні парогаў паводле колеравага тону і насычанасці?

16. Якія характарыстыкі здымачыных аб'ектаў істотныя для іх фатаграфавання? Як гэтыя характарыстыкі класіфікуюць? Што называюць градацыяй? Якія яе паказчыкі? Якія дастатковыя ўмовы тоеснай градацыйнай перадачы? Што такое шкалы, аптычныя кліны? Прывесці прыклады. Формула ступеневага кліна.

17. Класіфікацыя здымачных аб’ектаў. Даць азначэнне паліграфічнага арыгінала, прывесці прыклады арыгіналаў. Як вымераць аптычную шчыльнасць поля празрыстага або непразрыстага арыгінала? Як улічыць аптычную шчыльнасць падкладкі? Якія інтэрвалы маюць чорна-белыя фатаграфіі і дыяпазітывы? Якія значэнні аптычных шчыльнасцяў можна атрымаць на празрыстых і непразрыстых падкладках?

18. Чаму інтэрвалы натурных здымачных аб'ектаў надта вялікія? Якія магчымасці перадачы гэтых інтэрвалаў у фотапрацэсе? Якім чынам выражаюць спектральныя характарыстыкі здымачных аб'ектаў? Прывесці прыклады спектральных крывых прыродных аб'ектаў, друкарскіх фарбаў, каляровага шкла. Што паказвае аналіз спектральных крывых аб'ектаў? Як геаметрычныя памеры і форма аб'екта ўплываюць на якасць фотавідарыса?

19. Якія прычыны градацыйных хібаў аб'ектыва? Як выражаюць градацыю аптычнага видарыса (АВ)? Як ідэальны аб'ектыў перадае градацыю? Што такое святласіла аб'ектыва? Як графічна ілюстраваць градацыю АВ, утворанага ідэальным аб'ектывам?

20. Якім чынам аправа ўплывае на якасць АВ? Што азначае він’етаванне? Якім чынам яго ўнікнуць?

21. Як працуе рэальны рассейвальны аб’ектыў? Якія прычыны рассейвання святла? На што ўплывае рассейванне святла?

22. Як перадае градацыю рассейвальны аб’ектыў? Прывесці формулы. Як выглядае яго градацыйны графік? У якіх участках АВ узнікаюць градацыйныя хібы? Што адбываецца з інтэрвалам АВ? Якая прычына гэтых з’яў? Што характарызуе каэфіцыент страты кантрасту?

23. Прывесці класіфікацыі фотаматэрыялаў паводле ступені сенсібілізацыі і кантрастнасці. Якая святлачуласць фотатэхнічных стужак? Каэфіцыент кантрастнасці? Ступень сенсібілізацыі? Якія стужкі служаць для вырабу штрыхавых, тонавых і растравых фотаформаў?

24. Якую будову маюць фотаматэрыялы? Прывесці схему і патлумачыць прызначэнне і памеры пластоў. Якія патрабаванні да падкладкі фотаматэрыялаў?

25. Якую структуру мае эмульсійны пласт? Якія галоіды срэбра ўжываюць у фотаматэрыялах? Якія памеры і форма мікракрышталяў (МК) фотаэмульсіі? На што ўплываюць памеры МК эмульсіі? Якія ўласцівасці МК эмульсіі?

26. Як вырабляюць фотаэмульсію? Прывесці паслядоўнасць аперацый, сутнасць і ўмовы іх правядзення. Якія характарыстыкі мае эмульсія пасля першага і другога выспявання? Якую ролю адыгрываюць прымешкі сульфіду срэбра ў жэлаціне? Прызначэнне спектральных сенсібілізатараў, стабілізатараў, дубіцеляў, антысептыкаў.

27. Што такое спектральная сенсібілізацыя? Які яе механізм? Якія патрабаванні да фарбнікаў-сенсібілізатараў? Назваць тыповыя ортахраматычныя, панхраматычныя, інфрахраматычныя сенсібілізатары. Нарысаваць крывыя спектральнай чуласці сенсібілізаваных фотаматэрыялаў. Для чаго ўжываюць у паліграфіі сенсібілізаваныя і несенсібілізаваныя фотаматэрыялы?

28. Паводле якой схемы ідзе фатоліз срэбра? Які яго квантавы выхад? Якія стадыі працэсу ўтварэння схаванага відарыса (СВ)? У чым сутнасць механізму Гарні — Мота? Чым адрозніваецца ад яго механізм Мітчэла?

29. Што такое прыцэнтры і субцэнтры, якое іх месца ў працэсе ўтварэння СВ? Што такое цэнтры праяўлення? Як уплывае велічыня асветленасці на памеры і размяшчэнне цэнтраў СВ? На што ўплываюць памеры і размяшчэнне цэнтраў СВ?

30. У чым сутнасць сенсібілізаванага працэсу ўтварэння СВ? Якая схема працэсу? Што называюць рэгрэсіяй СВ? Паводле якой схемы ідзе працэс рэгрэсіі? Якія фактары ўплываюць на хуткасць рэгрэсіі? Ці адбываецца рэгрэсія адначасова з ўтварэннем СВ? Калі абываецца, то ад чаго залежыць хуткасць рэгрэсіі ў гэтым выпадку?

31. У чым сутнасць працэсу праяўлення? Чым ён адрозніваецца ад працэсу ўтварэння СВ? Чаму праяўленне — гэта спосаб магутнага ўзмацнення СВ? Якую ролю адыгрывае выбіральнасць праяўлення? Якія тыпы праяўлення вылучаюць? У чым іх сутнасць?

32. Які склад тыповага праяўніка? Якое прызначэнне яго складовых частак? Якія існуюць праяўныя рэчывы? Як іх класіфікуюць? Класіфікацыя праяўнікаў паводле прызначэння.

33. Што называюць інфекцыйным праяўленнем? Якім чынам інфекцыйныя праяўнікі забяспечваюць высокія значэнні аптычнай шчыльнасці і каэфіцыента кантрастнасці на фотаматэрыялах тыпу “літ”? Напісаць асноўныя рэакцыі праяўлення на прыкладзе гідрахінону. Што такое буферная ёмістасць праяўніка?

34. У якой ступені якасць негатыва залежыць ад здымачных ўмоў і ўмоў праяўлення? Назавіце найважнейшыя ўмовы праяўлення? Які яны ўплываць на якасць негатыва?

35. Якая мэта працэсу фіксавання? Які механізм працэсу? Якія рэчывы ўжываюць у якасці фіксажоў? Прывесці і патлумачыць рэакцыі фіксавання на прыкладзе тыясульфату натрыю. Як класіфікуюць фіксажы паводле складу? Апісаць уласцівасці і склад кожнага тыпу фіксажоў. Для якіх мэтаў выкарыстоўваюць стабілізацыю фотавідарыса? У чым яе сутнасць? У якіх фотарастворах знаходзіцца срэбра? Як выконваюць рэгенерацыю срэбра?

36. Якія задачы вырашае фотаметралогія? Як класіфікуюць фатаграфічныя ўласцівасці фотаматэрыялаў? Як раздзелы фотаметралогіі звязаны з уласцівасцямі фотаматэрыялаў? Што вывучаюць інтэральная сенсітаметрыя, спектральная і колеравая сенсітаметрыя, структураметрыя? Сфармуляваць агульны метад фотаметралогіі.

37. У якіх каардынатах будуюць характарыстычную крывую (ХК) фотаматэрыялу? Які тыповы выгляд ХК? Як пабудаваць ХК пэўнага фотаматэрыялу? Якія адметныя кропкі і ўчасткі (вобласці) вылучаюць на ХК? Што называюць градыентам ХК? Як ён мяняецца ўздоўж восі абсцыс? Што называюць мінімальным карысным градыентам, карыснай часткай ХК?

38. Што называюць інтэрвалам АВ? Чаму інтэрвал экспазіцый, атрыманых фотаматэрыялам, роўны інтэрвалу АВ? Як можна на ХК графічна мадэляваць працэс фарміравання градацыі негатыва? Якім чынам вытрымка ўплывае на гэты працэс? Як перадаюць градацыю крывалінейныя і прамалінейны ўчасткі ХК, вобласць вуалі?

39. Якую градацыйную перадачу называюць прапарцыянальнай (лінейнай) і непрапарцыянальнай (нелінейнай)? Чаму розныя вобласці ХК па-рознаму перадаюць градацыю? Якая велічыня вызначае якасць градацыйнай перадачы? Як найлепшым чынам выкарыстаць градацыйныя магчымасці ХК?

40. Што называюць выкарыстанай часткай ХК? Што называюць вуаллю? Як звязаны геаметрычныя параметры ХК і сенсітаметрычныя характарыстыкі фотаматэрыялу? Назваць і растлумачыць іх сутнасць Як мяняецца градыент ХК? Якія існуюць варыянты перадачы градацыі ў фотапрацэсе?

41. Якія ўласцівасці негатыўных чорна-белых стужак агульнага прызначэння, фотаматэрыялаў “лайн”, “літ”? Як іх выкарыстоўваюць у паліграфіі? Што называюць тэхналагічнымі ўласцівасцямі фотаматэрыялу? Якая сувязь паміж ХК і градацыйнай крывой негатыва Dнег = f(DАР)?

42. Ад якіх фактараў залежыць стан ХК і значэнне сенсітаметрычных характарыстык фотаматэрыялу? Якім чынам на гэта ўплывае колеравая тэмпература крыніцы экспанавання? Што называюць колеравай тэмпературай крыніцы? Якія высновы вынікаюць з залежнасці стану ХК ад колеравай тэмпературы крыніцы?

43. У чым сутнасць закону ўзаемазамяшчальнасці Бунзена — Роска? Што азначае ўзаемазамяшчальнасць асветленасці і вытрымкі? Для якіх значэнняў асветленасці і вытрымкі закон Бунзена — Роска справядлівы? У чым сутнасць з’явы неўзаемазамяшчальнасці (НУЗ)?

44. Што называюць ізаапакай? Навошта яна патрэбная? Што называюць апорнай шчыльнасцю? Як пабудаваць ізаапаку? Які яе тыповы выгляд? Што адлюстоўвае форма ізаапакі?

45. У якіх каардынатах будуюць ізаапакі? Які аналіз з’явы НУЗ даў Шварцшыльд? Для чаго служыць паказчык Шварцшыльда? Чаму ён залежыць ад вытрымкі? Якія значэнні ён прымае ў розных частках ізаапакі?

46.  У чым прычыны з’явы НУЗ? Што такое плато?

47. Якія ўмовы праяўлення ХК? Якім чынам залежаць ад часу праяўлення інтэгральная чуласць і каэфіцыент кантрастнасці фотаматэрыялу, вуаль? Як умовы праяўлення ўплываюць на стан ХК для кантрастнага праяўніка?

48. Якія ўмовы інтэгральна-сенсітаметрычнага выпрабавання нарміруюць? Нарысаваць схему сенсітометра і растлумачыць прызначэнне яго прыладаў. Як разлічыць асветленасць і экспазіцыю, атрыманую фотаматэрыялам у сенсітометры?

49. Як разлічыць асветленасць і экспазіцыю, атрыманую фотаматэрыялам у сенсітометры? Што называюць сенсітаграмай? Якія значэнні нарміраваных ўмоў экспанавання?

50. Для якіх мэтаў выкарыстоўваюць аптычны дыск? Аптычны клін? Якія перавагі мае клін перад аптычным дыскам? Якія формулы маюць ступеневы і непарыўны кліны? Якія экспазіцыі і асветленасці атрымлівае фотаматэрыял за ступеневым і непарыўным клінамі?

52. Якія ўмовы праяўлення сенсітаграм?

49. Што такое крыючая здольнасць срэбра? Ад чаго яна залежыць?

50. Ці падпарадкоўваецца фотапачарненне закону Бугера — Ламберта — Бэра? Як яно прапускае паралельную і дыфузную светлавыя плыні? Якія варыянты вымярэння светлавой плыні, што прайшла праз фотапачарненне?

51. Якія аптычныя шчыльнасці фотапачарнення вылучаюць? Якія схемы іх вымярэння і разліковыя формулы? Што разумеюць пад інтэгральнай шчыльнасцю?

52. Якія суадносіны значэнняў шчыльнасцяў фотапачарнення? Якім чынам ацэньваюць рассейвальную здольнасць асяроддзя? Што называюць эфектыўнай шчыльнасцю? Прывесці прыклады. Якая шчыльнасць фотапачарнення прынята ў сенсітаметрыі ў якасці нормы?

53. Як выражаюць святлачуласць фотаматэрыялаў? Якія тыпы крытэрыяў святлачуласці існуюць? Даць іх аналіз. Які тып крытэрыю святлачуласці выкарыстоўваюць у сучаснай сенсітаметрыі?

54. Якая мэта ўвядзення крытэрыю святлачуласці ISO? Якія крытэрыі святлачуласці негатыўных чорна-белых стужак агульнага прызначэння, фотаэхнічных стужак для паліграфіі? Што такое шкалы святлачуласці?

55. Што рэгламентуюць стандарты сенсітаметрычных выпрабаванняў чорна-белых фотаматэрыялаў? Як выражаюць вынікі сенсітаметрычных выпрабаванняў? Апісаць вызначэнне свелачуласці S0,2, каэфіцыента кантрастнасці γ, сярэдняга градыента , фоташырыні L, карыснага інтэрвалу экспазіцый Lкар. Якія правілы акруглення сенсітаметрычных разлікаў?

56. Чаму фотапрацэс — гэта градацыйны працэс? У якіх каардынатах будуюць градацыйныя крывыя негатываў, дыяпазітываў? Якую градацыю называюць лінейнай, нелінейнай? Якія ўласцівасці кожнага тыпу градацыі?

57. Для якой мэты і якім чынам будуюць сістэму графікаў градацыі негатыва? Якія графікі знаходзяцца ў кожным квадранце?

58. Для якой мэты і якім чынам будуецца сістэма графікаў градацыі пазітыва? Якія графікі знаходзяцца ў кожным квадранце? У якім квадранце атрымліваецца выніковы графік?

59. Як будуецца градацыйны ланцуг? Як можна перанесці значэнні з восі ардынатаў графіка на вось абсцысаў? Як будуюць выніковыя градацыйныя графікі негатыва і пазітыва на градацыйным ланцугу? Што дае пабудова градацыйнага ланцуга?

60. У чым сутнасць правіла Гольдберга? Якое дачыненне яно мае да градацыйнага ланцуга?

61. Якая форма градацыйнай крывой фотапрацэсу з’яўляецца аптымальнай? Калі аптымальнай будзе лінейная градацыя? Неаптымальнай? Калі нелінейная градацыя будзе аптымальнай? Прывесці прыклады аптымальных крывых нелінейнай градацыі.

62.  Як уплывае структура эмульсійнага пласта і наяўнасць падкладкі фотаматэрыялу на якасць фотавідарыса?

63. Якім чынам рассеянне святла ў эмульсійным пласце ўплывае на характар фотавідарыса? Як выглядае дыфузны арэол? Чаму ён утвараецца? Што называюць накладзенай і эфектыўнай асветленасцямі? Як разлічыць эфектыўную асветленасць?

64. Што называюць рэзкасцю фотавідарыса? Паласою нярэзкасці? Памежнай крывой? Якім чынам будуецца памежная крывая? Што адлюстроўвае яе градыент? Што характарызуе вострасць? Як выконваецца разлік значэння вострасці?

65. Што называюць арэолам? Якія вылучаюць арэолы на фотавідарысах? Якая прычына арэолаўтварэння? Як утвараецца дыфузны арэол? Арэол адбіцця? Калі арэолы разлучаны? Як разлічыць эфектыўную асветленасць для арэола адбіцця?

66. Што называюць зярністасцю? Гранулярнасцю? Якія тыпы зярністасці вылучаюць? Зярністасць якога тыпу ўплывае на якасць фотавідарыса? Якім чынам вымяраюць гранулярнасць?

67. Што называюць раздзяляльнай здольнасцю фотаматэрыялу? Што такое міры, якія іх характарыстыкі, для якіх мэтаў іх выкарыстоўваюць? Якім чынам вымяраюць раздзяляльную здольнасць фотаматэрыялаў? Якія фактары ўплываюць на значэнне раздзяляльнай здольнасці? Якую раздяльльную здольнасць маюць фотаматэрыялы і фотатэхнічныя стужкі тыпу Hard dot?

68.  Што называюць функцыяй перадачы мадуляцыі фотаматэрыялу? Што яна характарызуе? Якім чынам яе атрымліваюць?

ЗАДАЧЫ

1. Асветленасць шкла кантактнага станка роўная 4700 лк. Знайсці асветленасць фотаматэрыялу за ўчасткам негатыва з аптычнай шчыльнасцю 1,2 Б.

2. Асветленасць шкла капіравальнай рамы складае 10 500 лк. Вызначыць экспазіцыю, атрыманую фотаматэрыялам за полем штрыхавога дыяпазітыва з аптычнай шчыльнасцю 3,9 Б за час вытрымкі 2,2 хвіл.

3. Пласт вады таўшчынёю 120 см паслабляе святло ў 4 разы. Колькі працэнтаў святла паглынае пласт вады таўшчынёю 35 см?

4. Паміж крыніцаю святла сілай 130 кд і фотаматэрыялам знаходзіцца пласцінка з шэрага шкла з аптычнай шчыльнасцю 0,75 Б. Якую экспазіцыю атрымае матэрыял, калі ён знаходзіцца на адлегласці 45 см ад крыніцы святла, а час асвятлення — 20 с?

5. У цэнтры квадратнага памяшкання плошчай 25 м2 вісіць лямпа. На якой вышыні ад падлогі яна павінна знаходзіцца, каб асветленасць у кутах памяшкання была найбольшай?

6. Адзін шэры святлафільтр паслабляе святло ў 5 разоў, а другі — паглынае 15% святла. Чаму роўныя каэфіцыент прапускання і аптычная шчыльнасць сістэмы, калі святлафільтры скласці разам?

7. Якія мінімальны і максімальны інтэрвалы экспазіцый атрымае фотаматэрыял за аптычным клінам, які мае 18 палёў і канстанту 0,09 Б?

8. Пры ўключэнні шэрага святлафільтра экспазіцыя за 9 полем кліна ў сенсітометры памянялася з 0,24 да 0,03 лкс. Вызначыць каэфіцыент прапускання і аптычную шчыльнасць святлафільтра.

9. Аптычны клін мае 8 палёў і канстанту 0,15 Б. Знайсці адносіны каэфіцыентаў прапускання трэцяга і сёмага палёў кліну.

10. Непарыўны клін мае канстанту 0,08 Б і даўжыню 12 см. Які максімальны інтэрвал экспазіцый можна атрымаць за клінам?

11. Тры пласціны з каэфіцыентамі прапускання 75% кожная складзены разам. Знайсці аптычную шчыльнасць і каэфіцыент прапускання асяроддзя.

12. Экспазіцыя 48 лкс выклікае на фотаматэрыяле пачарненне з аптычнай шчыльнасцю 0,7 Б, а экспазіцыя 150 лкс — пачарненне з аптычнай шчыльнасцю 1,7 Б. Знайсці каэфіцыент кантрастнасці матэрыялу, калі абедзве згаданыя шчыльнасці адпавядаюць прамалінейнаму ўчастку ХК.

13. Як трэба змяніць вытрымку, калі аб’ектыў экрануецца шэрым святлафільтрам з аптычнай шчыльнасцю 0,25 Б?

14. Каэфіцыент прапускання пласта 75%. Як зменяцца аптычная шчыльнасць і каэфіцыент прапускання, калі таўшчыню пласта павялічыць ў 5 разоў?

15. Аптычную шчыльнасць асяроддзя павялічылі на 0,55 Б. Як змяніўся каэфіцыент прапускання?

16. Якую даўжыню павінен мець непарыўны аптычны клін з канстантай 0,1 Б, каб інтэрвал экспазіцый, атрыманых з яго дапамогай, быў роўны 2,3?

17.  Вышыня відарыса на матавым шкле роўная 5 см. Знайсці вышыню здымачнага аб’екта, калі адлегласць ад аб’ектыва да аб’екта роўная 450 см.

18. Стасунак экспазіцый, атрыманых за крайнімі кропкамі непарыўнага кліну з канстантаю 0,15, склаў 1700. Якую даўжыню мае клін?

19. Чатыры шэрыя святлафільтры, кожны з якіх паглынае 15% святла, складзены разам. Знайсці аптычную шчыльнасць атрыманага святлафільтра.

20. Пласціна з шэрага шкла таўшчынёю 4 см мае аптычную шчыльнасць 1,2 Б. Якую аптычную шчыльнасць і каэфіцыент прапускання будзе мець пласціна, калі з яе сашліфаваць 1,6 см?

21. Як трэба змяніць вытрымку, калі маштаб здымкі мяняецца ад 40% да 150%?

22. Калі карыстацца штучным асвятленнем, то вытрымка будзе 2 с, калі ж здымку весці пры дзённым святле, то вытрымка складзе 0,5 с. Якой будзе вытрымка пры камбінаваным асвятленні?

23. Знайсці адлегласць ад аб’ектыва да матавага шкла, калі адлегласць ад аб’ектыва да здымачнага аб’екта роўная 2,8 м, а маштаб узнаўлення роўны 75%.

24. Пры кантактным капіраванні фотаформы з максімальнай аптычнай шчыльнасцю 1,6 Б інтэрвал аптычнага відарыса склаў 1,3. Знайсці максімальную і мінімальную асветленасці аптычнага відарыса і інтэрвал арыгінала, калі асветленасць шкла капіравальнага станка роўная 2200 лк.

25. Мінімальная вытрымка, якую выпрацоўвае затвор камеры, роўная 1/500 с. Разліковая вытрымка склала 1/2000 с. Для таго каб выкарыстаць вытрымку 1/500 с, аб’ектыў камеры экрануюць шэрым святлафільтрам. Знайсці яго аптычную шчыльнасць.

26. Як трэба змяніць вытрымку, калі маштаб здымкі зменены з 200% на 75%?

27. Святлафільтры з шэрага шкла маюць таўшчыні 6 мм і 17 мм. Аптычная шчыльнасць першага святлафільтра роўная 0,7. Чаму роўная аптычная шчыльнасць другога святлафільтра?

28. Каэфіцыент страты кантрасту роўны 0,85. Які каэфіцыент кантрастнасці фотаматэрыялу, калі інтэрвал негатыва роўны інтэрвалу арыгінала?

29. Як трэба змяніць вытрымку, калі індэкс дыяфрагмы зменены з 8 да 3,5?

30. Як трэба змяніць вытрымку, калі экранаваць аб’ектыў шэрым святлафільтрам, які паглынае 10% святла?

31. Знайсці асветленасць у цэнтры фотавідарыса, калі фокусная адлегласць аб’ектыва роўная 50 мм, індэкс дыяфрагмы — 11, маштаб здымкі — 75%, асветленасць паверхні арыгінала (белай матавай паперы) — 1100 лк, каэфіцыент адбіцця паперы роўны 0,85.

32. Аптычны клін мае 16 палёў і канстанту 0,12. Як адносяцца каэфіцыенты прапускання крайніх палёў кліна?

33. Як трэба змяніць вытрымку пры здымцы, калі дыяметр дыяфрагмы паменшаны з 28 мм да 7 мм?

34. Вызначыць яркасць паперы, калі асветленасць яе паверхні, прынятай за ідэальна матавую, складае 900 лк, а каэфіцыент адбіцця роўны 75%.

35. Вызначыць, за якім полем кліна з канстантай 0,15 Б атрымана экспазіцыя 144 лкс, калі пад 9-м полем кліна атрымана экспазіцыя 36 лкс.

36. Каэфіцыент кантрастнасці фотаматэрыялу роўны 5. Якой рознасцю аптычных шчыльнасцяў рэагуе матэрыял на экспазіцыі, якія знаходзяцца ў межах прамалінейнага ўчастка, калі іх адносіны роўныя 0,35?

37. Святлапаглынальны пласт мае аптычную шчыльнасць у праходным святле, роўную 0,7 Б. Як зменіцца каэфіцыент прапускання пры падваенні таўшчыні пласта?

38. Паверхня ступеневага кліна з канстантай 0,15 атрымала экспазіцыю 350 лкс. За якім полем кліна знаходзіцца ўчастак фотаматэрыялу, які атрымаў экспазіцыю 45 лкс, калі аптычная шчыльнасць першага поля 0,1 Б?

39. Аб’ектыў фотакамеры размешчаны на адлегласці 3,5 м ад арыгінала фарматам 0,50,5 м2, з якога атрымана фотаформа фарматам 0,040,04 м2, Знайсці фокусную адлегласць аб’ектыва фотаапарата.

40. Пласт вады таўшчынёю 1,5 м прапускае 75% святла. Вызначыць інтэгральны паказчык паглынання вады k, мм –1.

41. Фотастужка экспанавана за ступеневым клінам з канстантай 0,1 Б. Вызначыць адносіны экспазіцый, атрыманых стужкай за 5-м і 16-м палямі кліна.

42. Знайсці каэфіцыенты прапускання 4-х шэрых святлафільтраў, якія пры складанні разам даюць святлафільтр з аптычнай шчыльнасцю 1,7 Б.

43. Знайсці адлегласць паміж крыніцай святла і фотаматэрыялам, калі паміж імі знаходзіцца шкло з аптычнай шчыльнасцю 0,25 Б, сіла святла крыніцы — 950 кд, экспазіцыя, атрыманая матэрыялым, — 5 лкс, вытрымка — 2 с.

44. Знайсці фоташырыню матэрыялу, калі вядома, што прырост аптычнай шчыльнасці ў межах прамалінейнага участка яго характарыстычнай крывой роўны 1,75, а каэфіцыент кантрастнасці — 4,5.

45. Пры выкарыстанні шэрага святлафільтра экспазіцыя за 9-м полем кліна сенсітаметра змянілася з 0,45 да 0,155 лкс. Чаму роўная аптычная шчыльнасць святлафільтра?

46. Аркуш паперы фарматам 3040 см2 асвятляецца лямпай з сілай святла 800 кд, На паперу трапляе толькі 20% святла лямпы. Вызначыць асветленасць ліста паперы.

47. Пласціна з шэрага шкла таўшчынёю 6,5 мм мае каэфіцыент прапускання 70%. Якую аптычную шчыльнасць мае пласціна пры таўшчыні 17 мм?

48. Якую даўжыню павінен мець непарыўны аптычны клін з канстантаю 0,12 Б, каб інтэрвал асветленасцяў, атрыманых з ім, быў роўны 2,8?

49. Адносіны асветленасцяў за крайнімі кропкамі непарыўнага аптычнага кліна даўжынёю 16 см складаюць 35 000. Вызначыць канстанту кліна.

50. На аркуш паперы фарматам 2430 см2 перпендыкулярна падае святлавая плынь у 150 лм. Вызначыць асветленасць, свяцільнасць і яркасць паперы, калі яе каэфіцыент адбіцця роўны 79%.

51. Шкло капіравальнага станка асвятляецца знутры крыніцай святла, размешчанай на адлегласці 85 см пад цэнтрам шкла. Чаму роўная асветленасць шкла на адлегласці 45 см ад цэнтра, калі сіла святла лямпы 1400 кд?

52. Пласт шкла таўшчынёю 12 см паглынае 43% святла. Вызначыць інтэгральны паказчык паглынання шкла k, мм –1.

53. Стол асвятляецца лямпай напальвання, размешчанай над ім на адлегласці 0,75 м. Асветленасць стала 875 лк. Якой будзе асветленасць стала, калі лямпу апусціць на 0,45 м ніжэй?

54.Стол асвятляецца 2-ма лямпамі з сілаю святла 220 кд кожная, якія размешчаны над ім на адлегласці 125 см і на адлегласці 90 см паміж сабою. Знайсці размеркаванне асветленасці стала на прамой, якая злучае праекцыі лямпаў. Пабудаваць графік.
ЛІТАРАТУРА
Асноўная
1. Шашлов Б. А., Шеберстов В. И. Теория фотографических процессов. — М.: МГАП «Мир книги», 1993. — 311 с.

2. Шашлов Б. А. Теория фотографических процессов. — М.: Книга, 1981. — 319 с.

3. Шашлов А. Б., Уарова Р. М., Чуркин В. А. Основы светотехники. — М.: МГУП, 2002. —280 с.

4. Якаўлеў М. К. Тэорыя фатаграфічных працэсаў: вучэб. дапаможнік. – Мн.: БДТУ, 2006. – 132 c.

5. Тэорыя фатаграфічных працэсаў / вуч.-мет. дапаможнік па аднаймен­ным курсе для студ.-завоч. спец. 1–47 02 01 // Уклад. Якаўлеў М. К. —Мн.: БДТУ, 2004. — 63 c.

6. Чибисов К. В, Шеберстов В. И., Слуцкин А. А. Фотография в прошлом, настоящем и будущем. — М.: Наука, 1988. — 174 с.

7. Редько А. В. Основы фотографических процессов. Теория и практика. — СПб.: Лань, 1999. — 511 с.
Дадатковая
8. Редько А. В., Константинова Е. В. Фотографические процессы регистрации информации. — СПб.: Политехника, 2005. — 573 с.

9. Августинович К. А. Основы фотографической метрологии. — М:. Легпромбытиздат, 1990 — 288 с.

10. Редько А. В. Основы черно-белых и цветных фотопроцессов. — М.: Искусство, 1990. — 256 с.

11. Зернов В. А. Фотографическая сенситометрия. — М.: Искусство, 1980. — 351 с.

12. Вендровский К. В., Вейцман А. В Фотографическая структурометрия. — М.: Искусство, 1981. — 334 с.

13. Чибисов К. В. Общая фотография. — М.: Искусство, 1984. — 448 с.

14. Э. Митчел. Фотография. — М.: Мир, 1988. — 419 с.

15. Шапиро Б. И. Теоретические начала фотографического процесса. — М.: Эдиториал УРСС, 2000. —310 с.

16. Тэорыя фатаграфічных працэсаў / вуч.-мет. дапаможнік па аднайменным курсе для студ.-завоч. спец. 1–47 02 01 // Уклад. Якаўлеў М. К. —Мн.: БДТУ, 2004. — 63 c.

17. Тэорыя колеру і колераўзнаўлення: вуч.-мет. дапаможнік па аднайменным курсе для студ.-завоч. спец. 1–47 02 01 // Уклад. Якаўлеў М. К. — Мн.: БДТУ, 2004. — 63 c.



18. Фотография. Энциклопедический справочник. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1992. — 399 с.

19. Гороховский Ю. Н., Баранова В. П. Свойства черно-белых фотографических пленок. Сенситометрический справочник — М.: Глав. ред. физ.-мат. лит., 1977. — 388 с.
Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал