Каралінская сярэдняя школа



Дата канвертавання01.07.2016
Памер18.63 Kb.
Справаздача аб дзейнасці краязнаўчага музея ДУА “Каралінская сярэдняя школа”

Краязнаўчы музей створаны ў красавіку 2005 года, у сувязі з 60-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У стварэнні музея вялікую дапамогу аказалі вучні і іх бацькі, а таксама работнікі школы і настаўніцкі калектыў. Памяшканне музея складаецца з аднаго пакоя, плошчай 25 кв м. На жаль, адсутнічае памяшканне для фондасховішча. На сучасны момант ідзе абнаўленне музея. Папаўняецца экспанатамі першая экспазіцыя “Іх подзвіг бессмяротны” ( збіраецца аўдыё, відыё матэрыял жывых сведкаў вайны: сем’яў Кузьміч, Ган. У другой экспазіцыі “Людзі зямлі Каралінскай” плануецца папаўніць раздзел “З гісторыі школы”, сабраўшы матэрыял пра выпускнікоў, якія атрымалі прафесію настаўнікаў і працуюць у школах нашага раёна, а таксама інфармацыю пра выпускнікоў – медалістаў, пачынаючы з 2000 года. А таксама стварыць новыя экспазіцыі “Сем цудаў зямлі Каралінскай”, “Зэльва паэтычная”.

У трэцяй экспазіцыі “Народная творчасць” плануецца стварыць раздзел “ Сялянская хатка”.

Асноўны фонд- 199, а дапаможны фонд- 191. Найбольш каштоўныя экспанаты: фатаграфіі Раманчука Аркадзія Емельянавіча, Яфрэмава Аляксандра Пятровіча, падкова пачатку 20 ст. Адсутнічаюць умовы для захавання экспанатаў, вельмі складана афармляць зменныя выставы. За апошнія тры гады колькасць наведвальнікаў складае 2786 чалавек.

Вучні школы ўдзельнічалі ў раённых мерапрыемствах: віктарынах “Каб помніл”, конкурс “Гісторыя аднаго экспаната”, конкурс аўдыё- відыё матэрыялаў аб ветэранах вайны, конкурс “Дарогамі трох войнаў”, прымалі ўдзел у абласным конкурсе “Дарогамі трох войнаў”. Матэрыялы музея выкарыстоўваецца для напісання навукова – практычных работ, на ўроках гісторыі Беларусі, пазакласнай дзейнасці.

Традыцыйна на базе музея ладзяцца выставы: “Хобі матуль і бабуль”, “Чарнобыль – наў боль і смутак”, да Дня Перамогі, да Дня работнікаў с\г. Практыкуюцца сучасныя формы работы: музейныя ўрокі, урокі мужнасці, урокі- прэзентацыі. Таксама аглядныя і тэматычныя экскурсіі.

Вучні школы наведалі музеі школ пасёлка, а таксама музеі Міжэрыцкай і Цяглевіцкай школ. З часу стварэння музея на базе школы працуе аб’яднанне па інтарэсам “Музеязнаўства”, якое рыхтуе юных экскурсаводаў.

На жаль, няма публікацый пра дзейнасць музея у перыядычным друку. Толькі напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў гэтым годзе, на першай старонцы газеты “Праца” быў фотаздымак вучняў школы з адзіным ветэранам Жывулька А.Е. каля экспазіцыі “Іх подзвіг бессмяротны”. А таксама на старонках раёнкі адзначана наша экспазіцыя, прысвечаная вайне.



Вядзецца ўлік экспанатаў асноўнага фонду, дапаможнага, часовага, журнал наведвальнікаў, уліку лекцый, экскурсій, выстаў і іншых мерапрыемстваў.
Снежань 2014 Кіраўнік музея Крэчка А.І.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал