Карэкцыйна – развіваючы занятак
Тэма: Глядзі. Слухай. Запамінай.
Мэты: 1. Развіваць славесна-лагічнае мысленне
(выдзяляць істотныя прыкметы, аналогіі)
2. Развіваць устойлівую ўвагу
(пераключэнне, канцэнтрацыю)
3. Пашыраць слоўнікавы запас дзяцей
4. Выхоўваць сяброўскія адносіны, прывіваць
любоў да чытання кніг.
У школе празвінеў званок –
пачынаецца урок.
Стаў настаўнік каля дошкі.
Разам папрацуем трошкі.
Розум і сэрца ў працу ўлажы.
Кожнай хвілінай сваёй даражы.
I. Арганізацыйны момант.
- Чаму неабходна даражыць кожнай хвілінай?
Каб мы не гублялі без справы дарагіх хвілін, за намі сочыць лялька Хвілінка, якая будзе нагадваць нам, што час бяжыць хутка і патрэбна працаваць дружна, каб ўсё паспець зрабіць. Перад тым, як пачаць працаваць, давайце крыху памарым. Вы любіце марыць? Пакладзіце рукі на парты, галовы на рукі і заплюшчыце вочкі. Думайце аб прыемным, уяўляйце тое, аб чым я буду гаварыць:
(уключыць музыку)
Я ляжу на цёплым пяску на беразе мора, гляджу ў яснае блакітнае неба. Плывуць лёгкія воблакі, спяваюць птушкі, свежы вецер прыемна абвявае твар. Я быццам растапіўся, быццам знаходжуся ў стане бязважкасці. Мне хораша і спакойна, па целе бруіцца прыемнае цяпло. Я ведаю, што ў мяне ўсё будзе добра. Я зарываю рукі ў пясок… Раптам хваля бадзёрасці накочваецца на мяне. Галава яснее. Хочацца ўзяцца за справу, думаць, слухаць, запамінаць. Я адкрываю вочы - і што гэта? Усё той жа акіян, толькі на ім я ўжо бачу астравы: Надзеі, востраў Смутку, Радасці. Вазміце кожны свой караблік, які ляжыць перад вамі на парце і пастаўце яго на востраў, які адпавядае вашаму цяперашняму настрою. Я пастаўлю свой карабель на востраў Надзеі і буду спадзявацца, што ваш настрой не сапсуецца на працягу ўсяго занятка.
(выключыць музыку)
- Сёння ў нас незвычайны занятак. Да нас прыйшло нейкае цікавае пісьмо. Давайце прачытаем яго:
Дарагія вучні!
Пішуць вам жыхары казачнага замка. У нас быў такі прыгожы замак, але злы чараўнік зафарбаваў яго белым колерам. Дапамажыце, калі ласка, вярнуць фарбы нашаму замку. А для гэтага вам неабходна выканаць пэўныя заданні.
-Давайце адправімся ў падарожжа на дапамогу жыхарам казачнага замка. А на чым мы паедзем?
Вагончыкі зялёныя
Бягуць, бягуць, бягуць.
А круглыя калёсікі гавораць нам: тук, тук!
У добры шлях! (Дзеці уключаюць жалезную дарогу, гучыць песня “Голубой вагон”)
-
заданне:
-Паглядзіце на дошку. Запомніце, якім колерам неабходна будзе замаляваць пэўны значок на малюнку замка.(Дзеці па памяці ўзнаўляюць колеры ўмоўных абазначэнняў.)
 - Справіліся, значыць можна замалёўваць чырвоным колерам першы значок.
-А вы хочаце даведацца, хто жыве ў замку? Давайце выканаем новае заданне, якое ляжыць у канверце.
2 заданне:
-Знайдзіце назвы герояў сярод наступных літар:
Л Е А П О Л Ь Д
А Н І Ц А Р У Б
К Р Е В М А О З
А К Ю О Л Ь І А
А ДЗ О Ў В І Ф Я
І Л Э К Н А Х Ц
Н Я З Н А Й К А
(Леапольд, Бураціна, Мальвіна, Кракадзіл, Заяц, Воўк)
Малюнкі казачных герояў прымацоўваюцца на дошцы да малюнка замка.
- Вось вы і з гэтым заданнем справіліся. Значыць можам замаляваць другую частку .
Фізкультхвілінка: Кот Мурлыка, кот Царапка
Вучыць дзетак танцаваць:
Ножку ўлева, ножку ўправа,
Раз-два-тры-чатыры-пяць.
-Вось мы і адпачылі трошкі. А цяпер вы будзеце працаваць парай. Як працуюць у пары?
3 заданне:
-Прачытайце, што напісана на картцы. Растлумачце сэнс сказаў.
Дружбузагрошынекупіш.
Дружнымлюдзямніхтонестрашны.
Немайсторублёўамайстосяброў.
-А каго называюць сябрам? Малайцы, справіліся з заданнем, значыць дазваляецца замаляваць 3-ю частку
-Я ведаю, што вы любіце гуляць. Для новай гульні вам трэба быць вельмі ўважлівымі і кемлівымі.
4 заданне:
-Кожнаму з вас я буду паказваць слова, якое трэба прачытаць. Перастаўце літары месцамі, каб атрымалася новае
слова:
волас – слова карп – парк
куст – стук масла – смала
сокал – колас
(дзеці па чарзе падыходзяць да настаўніка, чытаюць словы)
- Калі табе будзе цяжка, сябар дапаможа.
Справіліся з заданнем. Значыць, дазволена размаляваць 4-ю частку замка. Якім колерам будзем замалёўваць такі ўмоўны значок?

- Бачыце, ваш замак прыгажэе. І на ім ўсё менш белага колеру. Давайце выканаем яшчэ адно заданне. А гэтае заданне адолеюць толькі сапраўдныя сябры. Вы ж сябры? А якую песню, верш ці апавяданне пра сяброў успомніце? (Казка “Дружбакі”)
5 заданне:
-Давайце прачытаем гэту казку па ролях.
Дружбакі
На лясной палянцы жылі па суседству Заяц і Вожык. Звяркі адзін без аднаго і дня не маглі пражыць. Аднойчы Заяц кажа Вожыку:
-
Мы з табою такія дружбакі, што вадою нас не разліць!
-
Нават вялікі дождж, - адказаў Вожык.
Пачула гэта Хмарка, раззлавалася:
-
А мы яшчэ паглядзім! Трэба паклікаць дождж, каб ён напалохаў гэтых смельчакоў, якія і Хмары старой не баяцца.
Дождж тут як сыпануў і пачаў паліваць лес.
-
Пабеглі да мяне, перачакаем дождж, - кажа Вожык.
-
Не, у мяне хата большая, - адказаў Заяц.
-
А у мяне самавар паставім, чай заварым…
Так не дагаварыўшыся, звяркі разбегліся. Кожны ў сваю хатку. А дождж усё ліў.
-
Дарэмна я не паслухаў Вожыка, - падумаў Заяц. – Як радасна было б разам. Ён можа таксама адзін і яму таксама сумна. Пабягу да яго. Але ж на двары дождж. Нічога, да вожыкавай хаты блізка.
-
Чаму я пакрыўдзіў Зайца? – шкадаваў Вожык. – Зараз дваім было б лепш.
Выбеглі звяркі са сваіх хатак, сустрэліся на паўдарозе.
-
Табе сумна было, Вожык?
-
Сумна. А табе?
-
Вельмі.
-
А цяпер?
-
Цяпер весела…
Стаяць, размаўляюць, не звяртаюць увагі на дождж. Смяюцца, радасныя, быццам даўно-даўно не бачыліся. Зразумела Хмарка: не разлучыць ёй дружбакоў, прашаптала:
-
Нічога, знайду такіх, што мяне забаяцца і ад дружбы адмовяцца!
І паплыла далей. А хіба знойдуцца такія?
Інсцыніроўка казкі “Дружбакі”.
  - І з гэтым заданнем вы справіліся. Можна смела брацца размалёўваць 5-ю частку.
 -Лялька-Хвілінка міргае мне, што часу ў нас застаецца ўсё менш, раіць нам замаляваць апошнюю частку.
-Усе заданні выкананы. Перад вамі прыгожы рознакаляровы замак. Падабаецца ён вам? А што ж гэта шэпчуць мне нашы казачныя героі? Яны дзякуюць вам за працу і кажуць, што вельмі рады, бо ў іх, дзякуючы вам, замак зноў стаў такім, якім быў раней. Але ці знойдзеце вы адрозненне паміж сваім замкам і замкам на дошцы?
6 заданне:
Гульня “Знайдзі адрозненні”.
Рэфлексія:
-Усе заданні вы выканалі, малайцы. Без чаго вы не змаглі б іх выканаць? Вы працавалі дружна, дапамагалі адзін аднаму. З якім настроем мы будзем вяртацца? Ну што ж, машыніст, за справу. Не забудзем развітацца з казачнымі героямі. А свой замак можна ўзяць з сабой. Да пабачэння. (уключылі жалезную дарогу, вучні развітваюцца з героямі казачнага замка)
Поделитесь с Вашими друзьями: |