Каржэўская М.С.
ПЫТАННІ ДА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
па спецкурсе “Э. Т. А. ГОФМАН І Я. БАРШЧЭЎСКІ:
ТЫПАЛОГІЯ РАМАНТЫЧНАЙ ВОБРАЗНАСЦІ”
(для студэнтаў 3 курса рамана-германскага аддзялення)
1. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”
Я. Баршчэўскага як псеўдафальклорны рамантычны зборнік.
-
Кампазіцыя зборніка. Функцыі “рамачнага апавядання”. Персанажы “рамачнага дзеяння”.
-
Вобраз шляхціца Завальні як аснова сюжэтабудовы твора. Ідэйная насычанасць вобраза. Падобнае і адметнае ў вобразах Завальні і Янкі.
-
Тэматыка ўстаўных гісторый. Духоўнасць як асноўная сфера канфліктаў апавяданняў.
-
Жанравая разнастайнасць кампанентаў зборніка. Апавяданні прытчавага характару.
-
Алегарычныя і сімвалічныя вобразы зборніка.
-
Мастацкія сродкі ўвасаблення сферы дабра і зла.
-
“Шляхціц Завальня” як псеўдафальклорны зборнік. (Прычыны звароту да фальклорнай вобразнасці. Сродкі фальклорнай стылізацыі).
-
Рысы рамантычнай і класіцыстычнай эстэтыкі і паэтыкі ў зборніку.
Літаратура:
-
Хаўстовіч М. В. На парозе забытае святыні: Творчасць Яна Баршчэўскага. – Мн., 2002.
-
Хаўстовіч М. В. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. – Мн., 2003.
2. Паэтыка фантастычнага ў творчасці Э. Т. А. Гофмана і Я. Баршчэўскага (на матэрыяле навелы “Пясочны чалавек” і 10-га апавядання “Валасы, які крычаць на галаве”).
-
Паняцці “матываваная” і “завуаліраваная” фантастыка. Іх суаднесенасць ў творах.
-
Асноўныя прынцыпы сюжэтабудовы твораў. Трагізм калізій.
-
Матыў вар’яцтва ў творах.
-
Рысы падабенства ў характарах Натанаэля і Амеліі.
-
Сродкі маркіравання “дэманічных” персанажаў. Інфернальны характар фантастычных вобразаў.
-
Спалучэнне фантастыкі і рэальнасці, зыбкасць мяжы паміж светамі.
Літаратура:
-
Манн Ю.В. Поэтика Гоголя. – М., 1988. (тэорыя да першага пытання!).
-
Яскевіч М. С. Спецыфіка фантастычнага ў творчасці Э.Т.А. Гофмана і Я. Баршчэўскага // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: Матэрыялы V Міжнар. навук. канф., прысвеч. 80-годдзю БДУ (Мінск, 16–18 кастр. 2001 г.): У 3 ч. – Ч. 1.: Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай. – Мінск: БДУ, 2001. – С. 207–212.
-
Хаўстовіч М. В. На парозе забытае святыні: Творчасць Яна Баршчэўскага. – Мн., 2002.
-
Хаўстовіч М. В. Мастацкі метад Яна Баршчэўскага. – Мн., 2003.
Поделитесь с Вашими друзьями: |