Карніловіч за што



Дата канвертавання15.05.2016
Памер192.22 Kb.
Эдуард КАРНІЛОВІЧ
за што цкавалі зарэцкага?
У атмасферы непавагі ўсялякае можа здарыцца... I ўсё ж ён не думаў, што ўдар будзе такі неспадзяваны і аглушальны. Ад крыўды і сораму перад людзьмі разрывалася сэрца. Няўжо ён, сціплы і непаседлівы творца, заслужыў такую высокую кару? Трэба было мець моцную волю, каб не зламацца, вытрымаць усё гэта...

6 снежня 1929 года на сходзе партячэйкі Беларускага дзяржвыдавецтва Міхася Зарэцкага аднагалосна выключылі з партыі. Не хавалі за што: "за наяўнае праяўленне нацыянал-дэмакратызму, якое больш за ўсё выявілася ў выпушчанай ім кніжцы "Падарожжа на новую зямлю". Што ж скрывіў малады і шырокавядомы беларускі пісьменнік, які быў вельмі папулярны ў народзе? Зарэцкі не згадзіўся, не прызнаў таго, што яму прыпісвалі. Ен настойліва дамагаўся праўды, прасіў выправіць несправядлівасць. 3 нейкай надзеяй блукаў па партыйных інстанцыях.

У Фрунзенскім райкоме партыі Мінска пісьменніка добра ведалі. Міхась Яўхімавіч Зарэцкі (сапраўднае Касянкоў) нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы Высокі Гарадзец зараз Талачынскага раёна. Там абудзілася ў яго прага да пазнання і свабоды, любоў да гаротных сялян і жаданне дапамагчы ім. Жыццёвы шлях пачаў настаўнікам на Магілёўшчыне. У 1920 годзе быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Віцебску палітработнікам 2-й Беларускай дывізіі, агітаваў за новае жыццё. А калі ж уступіў у партыю бальшавікоў? (На жаль, Беларуская Савецкая Энцыклапедыя гэтае пытанне апусціла.) Але ж у біяграфіі Міхася Зарэцкага яно мае адметнае значэнне. У лісце, які захоўваецца ў партархіве Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, ён піша: "24 верасня 1925 года прыняты партарганізацыяй 6-га стралковага палка". Усё сумленнае і таленавітае звязвала свой лёс з партыяй Лента. I Зарэцкі стаў бальшавіком ужо свядомым чалавекам, аўтарам шматлікіх нарысаў і апавяданняў, дзвюх кніг "Пела вясна" і "У віры жыцця", станоўча сустрэтых крытыкай і чытачамі. Паказваючы глыбокія змены, прынесеныя рэвалюцыяй, ён станавіўся яркай фігурай беларускага адраджэння.

I здаецца, малады пісьменнік мог бы прынесці больш карысці, знаходзячыся ў Мінску, у цэнтры культурнага жыцця рэспублікі. У сувязі з гэтым Бюро ЦК КП(б) Беларусі 5 лістапада 1925 года пастанавіла перавесці М. Зарэцкага на партыйную работу, узбудзіць перад Палітупраўленнем і Рэўваенсаветам Заходняй ваеннай акругі пытанне аб яго дэмабілізацыі. У пачатку наступнага года Міхась Зарэцкі пераехаў у Мінск і стаў працаваць інструктарам аддзела друку ЦК КП(б) Беларусі. Былы вайсковец адразу звярнуў на сябе ўвагу: элегантны і ў вопратцы, і ў паводзінах, усюды трымаўся інтэлігентна, паважна, даверліва. За кароткі час ён увайшоў у трупу найбольш вядомых і сталых беларускіх пісьменнікаў. Яго выбралі членам", рэдкалегіі часопіса "Полымя", рэдактарам якога быў бальшавік Зміцер Жылуновіч. Ен пасябраваў з Я. Купалам, Я. Коласам, з многімі літаратарамі аб'яднання "Маладняк". Разам з 3. Бядулем, I. Раманчуком, К. Чорным працаваў у стылістычнай камісіі па падрыхтоўцы да выдання асобных папулярных твораў Леніна на беларускай мове.

М. Зарэцкі – неўтаймаваная дзейсная асоба, зусім непадобная на іншых. 3 першых твораў ён зачараваў людзей сваёй рамантыкай і працавітасцю, сваім імкненнем да ўзвышанага і прыгожага. Янка Скрыган успамінае: "Рамантыка акружала і яго біяграфію, ды і не магло быць інакш: выхаванец духоўнай семінарыі – і чырвонаармеец, сын дзячка – і камуніст, пясняр тонкіх любоўных пакут і душэўнага разладу – і камісар". Кнігамі Зарэцкага, напісанымі жывой сакавітай беларускай мовай, зачытваліся, у яго было шмат прыхільнікаў, асабліва сярод моладзі.

Захоплены рэвалюцыяй, пачынаючы пісьменнік бачыў яе працяг у лёсе юнакоў і дзяўчат, якія ўсёй душой цягнуліся да новага. У замалёўцы "Камсамолка", надрукаванай летам 1925 года ў часопісе "Маладняк", ён называв Кастрычнік бацькам камсамола і з замілаваннем піша: "Каб я быў мастаком, я б намаляваў вобраз камсамолкі. Я б уліў у яго ўсю магутна-бурлівую моц маладога жыцця, я б аздобіў яго хараством нябачным, дзіўным. Ен стаіць уваччу ў мяне, гэты дзівосны вобраз – сімвал нязведаных радасцей новага жыцця. Ен гарыць пекнатой неўмірушчай, ён маладосцю задорнай, гуллівай брызкае з блакіту іскрыстых вачэй". У наступным, сёмым нумары часопіса з'явілася яго яркае апавяданне "Як Настулька камсамолкай зрабілася".

Мінула больш трох год, вельмі баявітых і пленных. Зарэцкі выпусціў вострадраматычны раман "Сцежкі-дарожкі", у якім паказаў складаныя шляхі інтэлігенцыі ў рэвалюцыю, шмат цікавых нарысаў і апавяданняў. Яго імя не сыходзіла са старонак газет і часопісаў. I вось...

Ці зразумеў райком памкненні і справы свайго памочніка, выдатнага чалавека, народжанага вятрамі рэвалюцыйных перамен? Дзе там! Як і іншыя установы, яго скавалі метастазы падазронасці, шпіёнаманіі, нявер'е ў чалавека. Ен быў пазбаўлены ўсякай самастойнасці і плыў па цячэнню таго пачварнага працэсу, які натхняўся страшэнным рэжымам сталіншчыны. Райком пацвердзіў пастанову партячэйкі.

Міхась Зарэцкі зноў не згадзіўся і пайшоў далей шукаць праўду. Звярнуўся ў Мінскую акруговую Кантрольную камісію. 3 хваляваннем чакаў, што яна скажа. А яна "мудра" маўчала: аб чым тут размаўляць, хто гэта можа абараніць зацятага нацдэма, выключа­нага з партыі? Ячэйка ж ведала, што рабіла. I зноў ад варот паварот.

А ці чыталі ў акружкоме "Падарожжа на новую зямлю"? Аб чым там расказваецца? Літаратуразнаўца Анатоль Майсеенка ў сваёй манаграфіі "Творчасць Міхася Зарэцкага" ўпамінае гэты твор і нават бегла разглядае яго, не называючы дзеючых асоб. А ў гэтым – скрытая "прычына" вялікай трагедыі пісьменніка.

У 20-х гадах было шмат усялякіх падарожных. Адправіўся хтосьці ў дарогу – і хутка чытаем у газеце, як ён ехаў, што бачыў, што ўсхвалявала ці засмуціла. Аб сваёй паездцы па Магілёўшчыне паэт Уладзімір Дубоўка напісаў "Падарожнае" – своеасаблівую вершаваную справаздачу. Алесь Чарвякоў – артыкул аб сваім падарожжы па Аршаншчыне. Таму няма нічога дзіўнага, што да гэтага папулярнага жанру звярнуўся і Міхась Зарэцкі. У кастрычніку 1928 года ён паехаў у Любанскі раён, на Мар'інскія балоты. Хацелася паглядзець, як сяляне сваімі рукамі пераўтвараюць балотны край. I ўжо ў канцы месяца ў газеце "Савецкая Беларусь" пачаў друкавацца яго нарыс, які меней чым праз год выйшаў асобнай кніжкай. Ацэньваючы яго змест, рэцэнзент натхнёна пісаў, што гэта не простыя ўражанні ад паездкі, а сапраўдны гімн творчай працы, новай рэчаіснасці: "Чытаецца з захапленнем і запаляе пафасам будаўніцтва, творчым энтузіязмам. Аўтару гэта добра ўдалося таму, што ён сам глыбока пранікся гэтым энтузіязмам". Усё гэта так, але ж за што ўхапіліся выканаўцы сталінскай волі? Можа, пісьменнік ездзіў з чалавекам, які трапіў у няміласць афіцыяльным уладам? 3 кім?

На першых старонках нарыса М. Зарэцкі паведамляе: "Склад нашай экспедыцыі такі: Змітро Халімонавіч Прышчэпаў і я". На станцыі Урэчча іх чакала брычка, выдзеленая Любанскім выканкамам. Сеўшы ў яе, яны доўга ехалі на поўдзень раёна, бачылі бедную пясчаную глебу, мізэрныя ўраджаі, змардаваныя твары сялян. Паслухаем, аб чым яны размаўлялі. "Змітро Халімонавіч звярнуў маю ўвагу на тое, што тут дужа рэдка сустракаюцца пасяленні. Сапраўды, мы едзем тры вярсты, пяць вёрст, восем – і навокал адно толькі пустое нуднае поле.

– I гэта ў той час, калі ў нас аграрная перанаселенасць, калі дзесяткамі, сотнямі выязджаюць сялянскія сем'і ў Сібір, на Далёкі Усход. Унутра ная калёнізацыя – вось наша бліжэйшая задача. I ён тлумачыць мне сутнасць унутранай калёнізацыі, потым пераходзіць на інтэнсіўнасць гаспадаркі, на севазвароты, на лубінізацыю. Дзівіцца, чаму не відаць лубіну, у той час калі тут ён можа зрабіць цэлую рэвалюцыю.

Я таксама выказваю вельмі цікавую думку аб тым, што каб тут разоў у колькі ўзняць культуру гаспадаркі, каб правесці ва ўсе бакі сошы ды абсадзіць іх фруктовымі дрэвамі, каб пабудаваць новыя вёскі – з каменным і будынкамі, з чырвонымі стрэхамі, з электрычнасцю, – дэк бы гэтая мясцовасць была падобна на Нямеччыну".

На брычцы ехалі людзі з дзяржаўным мысленнем, яны ўмелі бачыць, марыць, аналізаваць. У кволых бярозках, хмызняках, балотных абшарах яны бачылі мінулае і будучае краю, "магутную фатальную сілу Беларусі". Перад імі ляжала новая зямля – восем тысяч гектараў, якія людзі вырвуць з бруднай твані, якія выведуць сялян на новыя гаспадарчыя пуцявіны. Тлумачэнні даваў інжынер Гнеўка, начальнік меліярацыйнага фонду.

Міхась Зарэцкі і Змітро Прышчэпаў бачылі дзівосную праяву пераўтварэнняў: канал, пробныя засевы, прыгожую віку – першы плён дробных меліярацыйных работ. Яны падлічвалі, супастаўлялі, абдумвалі планы разумнага асушэння суцэльных балотных масіваў, якія могуць даць вялікія плошчы ворнай зямлі, прытуліць тысячы беззямельных сялян. Гэта ўсё тое, што на наркамземаўскай мове завецца ўнутранай калёнізацыяй.

Стомленыя вандроўнікі вярталіся назад. З маладым, бадзёрым настроем Зарэцкі апісвае цікавае падарожжа. Хараством, сапраўднай паэзіяй, любоўю да прыроды і ўпартых змагароў за новую зямлю дыхае кожная старонка кнігі. У дарозе З. X. Прышчэпаў казаў пісьменніку:

"– Цяпер усё ясна. Цяпер я маю план, маю сталую праграму. Праблема меліярацыі нашых балот для мяне развязана. Спроба зроблена, і спроба ўдалася. Цяпер застаецца практычная праца.

I ён дзяліўся са мной сваімі шырокімі смелымі планамі – планамі балотнай рэвалюцыі, перабудовы ўсёй дзікай прыроды Палесся. У яго голасе я чуў глыбокае задавальненне, шчырую радасць і цвёрдую надзею на поспех. Я радаваўся разам з ім, я разам з ім верыў у нашы будучыя перамогі".

За час падарожжа Зарэцкі і Прышчэпаў яшчэ больш зблізіліся, больш даведаліся адзін пра аднаго. Змітро Халімонавіч быў старэйшы за Міхася на пяць год. Ен нарадзіўся ў 1896 годзе ў вёсцы Калодніца зараз Крупскага раёна. Спадарожнікі былі амаль што землякі і абодва настаўнікі. Калі ў пачатку 1924 года Прышчэпаў працаваў намеснікам, потым старшынёй Віцебскага губвыканкама, вайсковец Зарэцкі шмат чуў пра яго. 3 1926 года Змітро Халімонавіч – народны камісар земляробства БССР, член ЦБК СССР і БССР, член ЦК КП(б) Беларусі. Ен быў добра вядомым дзеячом рэспублікі, часта выступаў у друку па надзённых пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі, бываў у вёсках. I зараз вось сумесная паездка ў Любанскі раён. Якая гэта раскоша нават для наркома ездзіць разам з пісьменнікам, з якім можна тут жа штосьці абмеркаваць і які хутка дагць яркую інфармацыю ў друку! Аб’ядноўваючы свой вопыт і таленты, яны, безумоўна, думалі толькі аб карысці справы. Але паглядзім, чым гэта ўсё скончылася...

Год вялікага пералому стаў годам вялікай трагедыі ў жыцці народнага вылучэнца бальшавіка 3. X. Прышчэпава. Патокі ганебных падазрэнняў, неверагодных выдумак, злоснага паклёпу ліліся на яго бязвінную галаву. Яго абвінавачвалі ў тым, што, будучи наркомам, на працягу гадоў праводзіў кулацкую, праваапартуністычную лінію ў кіраўніцтве зямельнымі органамі і дапускаў "скрыўленне класавай лініі партыі", насаджэнне моцных хутарскіх гаспадарак, аказваў супраціўленне разгортванню калектывізацыі. У чым толькі яго не абвінавачвалі!

Спачатку прыслужнікі Сталіна накоплівалі кампрамат, а потым пачаліся аргвывады. Пятага красавіка 1929 года Прышчэпаў быў вызвалены ад абавязкаў наркома земляробства БССР. А праз чатыры месяцы нарыс М. Зарэцкага "Падарожжа на новую зямлю" выйшаў асобнай кніжкай. 14 верасня Прышчэпаў быў зняты з пасады намесніка старшыні Дзяржплана БССР. А праз пяць дзён парткалегія ЦКК КП(б)Б выключыла яго з партыі.

Атрымалася, Міхась Зарэцкі ўслаўляў зацятага ворага народа, двурушніка і апартуніста-ўхіліста. Ды і наогул быў звязаны з многімі замаскіраванымі нацдэмамі. Якой жа пасля гэтага чакаць міласці! Але тады ён, напэўна, не ўяўляў сабе сілы інерцыі гэтага знявечанага мыслення, гэтай фанатычнай пометы за другіх. Яго збянтэжыла, пазбавіла сну нечаканае выступление Рыгора Мурашкі з артыкулам "Новыя "откровения" Зарэцкага". Яны былі добра знаёмымі, можа, нават сябрамі, часта сустракаліся. Болей таго, Міхась Зарэцкі дапамагаў Рыгору авалодаць пісьменніцкім майстэрствам, асабіста выпраўляў яго першыя апавяданні. Як успамінае паэт М. Хведаровіч, Рыгор Мурашка захапляўся творчасцю Зарэцкага, яго ўзнёслай апавядальнасцю і юнацкай рамантыкай, нечаканасцю дзеянняў у яго творах, мэтанакіраванасцю людзей, светлым імкненнем моладзі да новага. Цяпер жа ён злосна абвінавачваў яго ў адхіленні ад жыцця, ад патрэб часу. Мурашка папракаў Зарэцкага у тым, што ён сцвярджае нацыянал-дэмакратызм у беларускай літаратуры, захапляецца містыцызмам; у тым, што. ён, як магільшчык, капае яму пралетарыяту. Цяжка было перажываць надуманы і вульгарны водгук паплечніка па пяру. Сапраўды, тут праявілася не толькі вымушаная кан'юнктурнасць, але і жорсткасць ненармальнага часу, які наклаў згубны адбітак на адносіны паміж людзьмі, у тым ліку і паміж пісьменнікамі. Але ж не варта вінаваціць Р. Мурашку – штучна адрываць яго ўчынак ад тых змрочных маральна-палітычных умоў, у якіх ён аказаўся. Справа не столькі ў ім, колькі ў тых бязлітасных сталінцах, якія безупынна падбухторвалі шукаць правых ухілістаў, нацдэмаў, ворагаў народа.

Зарэцкі не ўсё разумеў у той супярэчлівай сітуацыі, але здавацца не думаў. У яго была не толькі рамантычна-эмацыянальная натура, нястрымная прага да ісціны, але і моцны мужчынскі характар. Ен мужна змагаўся за сябе і за гонар партыі, якая павінна была ўсё ўзважыць і выправіць памылку, абавязкова абараніць чалавека. У Зарэцкага заставалася апошняя надзея, апошні шанц. 5 ліпеня 1930 года ён падаў апеляцыю ў парткалегію Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі. У партархіве захоўваецца рукапісны ліст пісьменніка, які ніколі нікім не выкарыстоўваўся:



"...З таго часу мінула больш як паўгода. Праз увесь гэты час я толькі й думаў аб тым, каб як-небудзь апраўдаць сваю вялікую віну перад партыяй. I ўсё, што было мне пад сілу, я рабіў і раблю далей. I на мае просьбы Мінскі акругкам КП(б)Б даў мне магчымасць паехаць на працу па калектывізацыі сельскай гаспадаркі". З 15 лютага па 14 сакавіка Міхась Зарэцкі праводзіў калектывізацыю ў Смілавіцкім раёне (зараз Чэрвеньскі), працаваў брыгадзірам. Гэта дапамагло яму "асвяжыць і загартаваць свае сілы і сваю волю". У выніку ён напісаў цэлы шэраг публіцыстычных твораў, якія выклікалі ўхвальную ацэнку таварышаў-партыйцаў. Апроч таго, пісьменнік публічна крытыкаваў свае памылкі перад масавай аўдыторыяй, выступаў на сходзе ў Доме асветы, у вёсках. Заканчваючы ліст, ён піша: "Я пералічваю ўсё гэта не для нейкага свайго выхвалення, а выключна затым, каб паказаць, што я не на словах, а на справе ўступіў на шлях збліжэння і канчатковага зліяння з бальшавіцкай партыяй. Іншага шляху ў мяне няма і не можа быць.

Я прашу Цэнтральную кантрольную камісію прыняць пад увагу мае шчырае, поўнае прызнання памылак, не адмятаць мяне, як нягоднае смецце, з шляху пралетарскай барацьбы і будаўніцтва, а дапамагчы мне астацца на ім, змякчыўшы ўжытую ў адносінах да мяне партыйную кару. Я абяцаю, што надалей усе свае сілы аддам на тое, каб прымаць актыўны ўдзел у той вялікай справе, якую робіць пралетарыят і Камуністычная партыя.

Міхась Зарэцкі (Касянкоў)".

Няўжо гэтыя словы не проймуць сэрцы адказных партработнікаў? Няўжо не ўбачаць у іх чысты воблік сумленнага і самакрытычнага летуценніка-працаўніка, які гатоў быў ахвяраваць нават самым дарагім для пісьменніка – часам, каб толькі не развітацца з партыяй? Праз 77 дзён Міхась Зарэцкі атрымаў выклік. Спахмурнелы, з цяжкім настроем прыйшоў ён у Парткалегію ЦКК КП(б)Б. За сталом паседжання сядзелі, здаецца, зусім неблагія людзі, якія павінны вырашыць лёс пісьменніка-бальшавіка: Максім Ляўкоў, былы ваенком Рудабельскай воласці, удзельнік грамадзянскай вайны; Генры Кафцэраў, член партыі з 1906 года, актыўны змагар за Савецкую ўладу на Віцебшчыне, і іншыя.

Высокаму партыйнаму органу выпала цудоўная магчымасць вырваць чалавека з путаў неабгрунтаваных абвінавачванняў, зняць з яго плеч гару невымернай абразы. Але ж для гэтага трэба было беспамылкова распазнаць сапраўдны твар або маску пакрыўджанага. Нельга думаць, што членам калегіі не хапала глыбокага інтэлектуалізму, здольнасці зразумець сутнасць справы, што яны недастаткова ведалі Зарэцкага. Над імі вісела чорная здань страху: што будзе, калі яны адвядуць узнесены меч ад грэшніка? Ад жорсткай дыктатуры сталіншчыны нікуды не схаваешся. Ды і як абараніць пісьменніка, які ўсхваляў ворага народа Прышчэпава, ездзіў з ім па рэспубліцы? На той час гэты нарком быў ужо арыштаваны. У канцы верасня 1930 года Парткалегія ЦКК выключыла М. Я. Зарэцкага з партыі. Усё ж адмяла яго ад сябе, "як нягоднае смецце".

Шмат было патрачана сіл і часу, марнавалася душа і творчасць. Але калі М. Зарэцкі не дамогся справядлівасці, не змог абараніцца ад самавольства, дык усё ж змог пачаць працаваць.

Сам непасрэдны ўдзельнік калектывізацыі вёскі, Міхась Зарэцкі вельмі зацікавіўся сутыкненнем характараў, псіхалогіяй чалавека ў незвычайны і супярэчлівы час "вялікага пералому". Ужо прасіліся на паперу вобразы, убачаныя ім у вёсках, ужо гучалі словы герояў, то адабральна-ўзнёслыя, то заклапочана-трывожныя. У 1932 годзе выйшаў у свет новы раман М. Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і востра драматичны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Пад уздзеяннем галоснасці, перабудовы мы зноў вяртаемся да драматичных старонак нашай гісторыі, каб узнавіць праўдзівыя карціны калектывізацыі і яшчэ раз асэнсаваць трагічныя памылкі, дапушчаныя ў правядзенні "рэвалюцыі'зверху". Не, невыпадкова стары дзівак, мудры селянін па прозвішчу Галілей дамагаўся зразумець, "якая гэта ёсць рэвалюцыя, супраць каго яна ідзе і ў які бок можа павярнуць чалавечае жыццё".

Потым былі напісаны цікавыя п'есы "Сымон Карызна", "Ная", кінасцэнарый, літаратурна-крытычныя артыкулы.

Сумленныя людзі разумелі, што Міхась Зарэцкі – сапраўдны талент, які, як сказаў бы Ленін, трэба "сістэматычна і асцярожна падтрымліваць". Сталінскі ж апарат лічыў, што незаменных няма, таму ні з кім не трэба цырымоніцца. Трапіў у лік падазроных – збірай на яго дасье. Былі памылкі, заўвагі, цяпер вось выключылі з партыі. Што можна чакаць ад гэтага няўстойлівага і ненадзейнага грамадзяніна? Пачынаючы з трыццатага года, на Зарэцкага з усіх бакоў ляцелі стрэлы і сыпаліся шышкі. Яго прапясочвалі на старонках друку, ганьбілі на сходах, патрабавалі ўжо які раз прызнаць свае "памылкі перад рабочым класам і савецкай грамадскасцю". Амаль сем год на яго накатваліся хвалі сляпой раззлаванасці і знявагі, якія дазвалялі беспадстаўна называць яго самымі абразлівымі і ганебнымі словамі.

Арышт стаў лагічным завяршэннем цкавання пісьменніка. Хто апіша гэту найвялікшую псіхалагічную і палітычную драму чалавека, які, як і Платон Галавач, быў, несумненна, надзеяй маладой беларускай літаратуры і яе чыстым сумленнем! Хто перадасць яго неймаверны боль і душэўныя пакуты, яго святыя і маркотныя думкі за кратамі! Доўга лічылі, што М. Зарэцкі памёр у турме ў першы год вайны. Але зараз высветлілася, што гэта не так: 29 кастрычніка 1937 года яго расстралялі. Нізашто загубілі чалавека, які чуў, як спявала вясна, як нараджалася пара свабоднай працы і творчасці, які разам з наркомам земляробства думаў аб дабрабыце сялянства, які з трывогай разважаў аб будучым.



У трыццаць шэсць год заўчасна абарвалася жыццё Міхася Зарэцкага, аднаго з пачынальнікаў. беларускай савецкай літаратуры.

Карніловіч, Э. За што цкавалі Зарэцкага? / Эдуард Карніловіч // Маладосць. – 1991. – № 2. – С. 120–124.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал