Картка-заданне 1 Пазнайце героя па апiсаннi, дайце яму кароткую характарыстыку



Дата канвертавання19.07.2016
Памер64.6 Kb.
ТыпКартка




Шуст Маргарита Александровна, преподаватель

высшей категории белорусского языка и литературы

Бобруйск, январь, 2011


Картка-заданне 1
1. Пазнайце героя па апiсаннi, дайце яму кароткую характарыстыку.

Аккуратна паголены, з далiкатнымi тоненькiмi вусiкамi-крыльцамi агнiстага колеру, у фасонiстай гарадской шапцы, - першы ў Куранях палiтык i прамоўца.

2. Апiшыце знешнасць (партрэт) Ганы Чарнушкi.

3. Успомнiце любiмыя словы старога Чарнушкi, Андрэя Рудога i Мiканора.

4. Хто навёў маслакоўцаў на Васiля? З якой мэтай?

Картка-заданне 2

1. Пазнайце героя па ап саннi, дайце яму кароткую характарыстыку.

Ён быў у падранай свiце i ў падранай шапцы, але i ў гэтым звычайным сваiм убранстве ўдаваў проста-такi фарсуном: так спрытна вiсела напашкi свiта, так смела лiпла да макаўкi шапка.

2. Апiшыце знешнасць (партрэт) Халiмона Глушака.

3. Успомнiце мянушкi Ходосчынага бацькi i Хонi.

4. З-за чаго пабiлiся Васiль з Яўхiмам?



Картка-заданне 3

1. Пазнайце героя па апiсаннi, дайце яму кароткую характарыстыку.

… Грубы па натуры, схiльны да цынiзму, якi ён лiчыў абавязковай адзнакай сапраўднага мужчынскага характару.

2. Апiшыце знешнасць (партрэт) Мiканора Дамецiка.

3. Каму належаць наступныя словы? Пра каго i сувязi з чым сказана?

Бач ты, такое маладое, а таксама – з хванабэрыяй! Таксама – гаспадар, дзюба старкатая!

4. Хто пусцiў чуткi пра «ўваскэсенне» Маслака i з якой мэтай?

Картка-заданне_4.'>Картка-заданне 4.

1. Пра каго гаворыцца ў прыведзенай цытаце? Дапоўнiце характарыстыку героя.

… Гаварыць попусту не любiў; словы, як грошы, выпускаў неахвотна, i слухалi яго так уважлiва, як бы ён даваў гэтыя лiчаныя грошы.

2. Нечакана позiрк яго наткнуўся на iншую постаць, якая ўраз захвалявала хлопца. Васiль не паверыў, прыгледзеўся: не, памылкi тут не было, у дзвярах стаяў ён!

Хто стая у дзвярах? Чаму яго з’яўленне так усхвалявала Васiля?

3. Апiшыце знешнасць (партрэт) Хадоськi.

4. Чаму Апйка адразу паверы Апiшыце знешнасць (партрэт), што Васiль не звязаны з бандытамi?

Картка-заданне 5

1. Хто i пра каго сказаў?

- Каб не выбраць халеру – гарачы не ў меру!

- Круцёлка языкатая! Ходзiць у зрэб’i падраным, а дзержыцца як панi якая!

2. Пра каго гаворыцца ва ўрыўку i ў сувязi з якiмi падзеямi?

Цешачыся тым, што жаданы перадзел усё ж збудзецца, гадаючы, колькi пяройдзе яму зямлi, ён разам з тым непакоiўся, каб як-небудзь не абышлi яго, не схiтравалi i не абдзялiлi. I на людзей, абраных у камiсiю, ён глянуў з надзеяй i асцярогай, як бы гадаў, што яны прысудзяць яму…

3. Успомнiце, якую мянушку далi куралёўцы Ларывону.

4. Чаму Глушакам пакiнулi надзел ля цагельнi?

Лiтаратура заўсёды была i застаецца ў лiку прадметаў, з якiмi звязваецца галоўная мэта навучання i выхавання – фармiраванне асобы ваўсёй мнагастайнасцi зместу кэтага паняцця: iнтэлектуальнае i эамацыянальнае развiццё, светапоглад, маральнасць, этычная, эстэтычная, мастацкая, моўная культура. Фармiраванне асобы адбываецца у працэсе навучальнай дзейнасцi.

Суадносячы ўзроўнi засваення навучэнцамi iдэйна-маральнага вопыту, сканцэнтраванага ў мастацтве слова, з асобаснымi адносiнамi да мастацкага твора, можна забяспечыць усебаковае развiццё асобы.

На спасцiжэнне адлюстраванага ў лiтаратуры багатага i разнастайнага iдэйна-маральнага вопыту чалавецтва ўплываюць узроставыя магчымасцi i псiхалагiчныя асаблiвасцi чытача. Гэты вопыт можа стаць для навучэнца асобасна значным. Асобасныя адносiны навучэнца да лiтаратурнага твора – гэта яго ўласныя адносiны да свету, да агульначалавечых i сацыяльных праблем речаiснасцi, да маральнага i эстэтычнага iдэалу пiсбменнiка. Гэта ў тай жа час i cацыялiзацыi – спасцiжэння чалавечага свету, далучэння да Сацыяльна-гiстарычнага вопыту свайго народа i чалавецтва ў цэлым.

Сфармiраваныя асабiстыя адносiны навучэнца да лiтаратурнага твора – гэта творчыя, зацiкаўленыя адносiны, якiя ўвабралi ў сябе i параўтварылi розныя вiды адносiн (ад пазнавальных i каштоўнасных да эмацыянальна-маральна-ацэначных i эстэтычных) i здольныя папаўняць iдэйна-маральны вопыт. Так узнiкаюць i фармiруюцца ўласныя каштоўнасцi навучэнца, тое, што яму дорага, да чаго ён iмкнецца. Асобасныя адносiны навучэнца – чытача да мастацкага твора як да ачалавечанай i ацэненай карцiны свету пераносяцца iм на акаляючую рэчаiснасць, перш за ўсё на чалавека i чалавечыя адносiны. На гэтай падставе ўзбагачаецца ўласны вопыт навучэнца шляхам глыбокага асэнсаванага супастаўлення сваёй асобы i рэчаiснасцi з маральным i эстэтычным iдэалам аўтара мастацкага твора, з агунанароднымi маральнымi каштоўнасцямi i гуманiстычнымi iдэаламi.

Развiццё асобасных адносiн i актыўнае папаўненне i ўзбагачэнне ўласнага вопыту вядуць да адмаўлення ад стэрэатыпаў у мысленнi, перажываннях i паводзiнах начучэнца i надаюць усёй Яго дзейнасцi творчы характар. Iндывiдуалiзацыя эмацыянальна-маральнага i псiхалагiчнага воблiку робiць духоўны свет чалавека ўнiкальным i непаўторным.

Узровень канкрэтных ведаў, уменняў i навыкаў, неабходных пры вывучэннi лiтаратурнага курса, непасрэна связаны з узроўнем развiцця асобасных адносiн чытача i адлюстроўваецца ў iх.

Прызначэнне праверкi i ацэнкi ведаў на лiтаратуры – высвятляць i ўдасканальваць якасць устрымання i разумлення лiтаратурных твораў, уменняў iх аналiзу, а таксама маўленчых уменняў.

Адной з формаў кантролю, якая выкарыстоўваецца пры вывучэннi практычна ўсiх прадметаў, у тым лiку i лiтаратуры, з’яўляецца тэсцiраванне. Яго сутнасць заключаецца ў тым, што навучэнцам прапаноўваюцца пытаннi i заданнi, якiя складаюць пэўную сiстэму. Адказваючы на гэтыя пытаннi i выконваючы заданнi, навучэнцы выяўляюць свае веды, узровень начытаннасцi, уменне скарыстоўваць цэлы комплекс лiтаратуразнаўчых, гiстарычных, фiласофскiх паняццяў. А гэта ў сваю чаргу дазваляе выкладчыку вызначыць, наколькi веды навучэнца адпавядаюць патрабаванням дзяржаўнай праграмы.

Уяўляюць цiкавасць i комплексныя разнаўзроўневыя заданнi. Спасцiгаючы лiтаратурны твор, навучэнцы так цi iнакш ускрыняюць вобразы навакольнай рэчаiснасцi, якiя увасоблены ў iм. Глыбiня ўскрыняцця i засваення лiтаратурнага твора абумоўлiвае выбар зместу, сродкаў, прыёмаў i формаў навучання. Рознаўзроўневыя заданнi дазваляюць арганiзаваць вучэбную дзейнасць навучэнцаў з улiкам iх асабiстых iнтарэсаў i запатрабаванняў, што спрыняе ў вынiку стварэнню сiтуацыi творчага поспеху.

Сучасная методыка навучання беларускай лiтаратуры сцвярджае, што тэсты або рознаўзроўневыя заданнi не замяняюць традыцыйную сiстэму кантролю ведаў; правiльней будзе сказаць, што яны дапаўняюць яе новымi падыходамi, якiя дазваляюць на больш высокiм якасным узроўнi выявiць ступень засваення матэрыялу навучэнцамi, дапамагаюць фармiраванню цэласнай сiстэмы поглядаў на лiтаратуру як мастацтва слова.

Пасля таго, як пройдзена тэма, навучэнцам прапануюцца рознаўзроўневыя заданнi цi праводзiцца тэсцiраванне, з мэтай выяўлення ведаў, якiя набыты ў працэсе навучання.

Звернемся да тэмы «Бiяграфiя i творчасць I. Мележа. Раман «Людзi на балоце». Па колькасцi гадзiн гэта тэма самая вялiкая на П курсе. Навучэнцам прапануюцца рознаўзроўневыя заданнi па тром варыянтам (заданнi дадаюцца), праводзiцца тэсцiраванне (тэставыя заданнi дадаюцца), а таксама выкарыстоўваюцца карткi – заданнi (таксама дадаюцца). Дадзеныя рознаўзроўневыя заданнi i тэставыя пытаннi адлюстроўваюць розныя аспекты: жыццё i творчасць аўтара, тэматыку i праблематыку мастацкага твора, характарыстыкi герояў, асаблiвасцi жанру рамана i iнш. У залежнасцi ад падрыхтоўкi группы, узроўню начытанасцi навучэнцаў, можна скрашчаць пытаннi або ўскладняць iх.

На 1 курсе па тэмам «Эпоха Адраджэння»i «Барока, Класiцызм, Асветнiцтва» таксама выкарыстоўваюцца рознаўзроўневыя заданнi (3 варыянты заданняў дадаюцца), якiя асвятляюць дзейнасць мастакоўслова пэўных эпох, лiтаратурныя жанры дадзенага перыяду, светапогляд пiсьменнiкаў i мастакоў.

У працэсе вывучэння пэўных лiтаратурных твораў, бiяграфiй пiсьменнiкаў i паэтаў, лiтаратурных напрамкаў выкарыстоўваюцца розныя формы кантролю. Але, у прыватнасцi, часцей за ўсё перавагу атрымлiваюць рознаўзроўневыя заданнi цi тэсцiраванне. Для правядзення катролю ведаў навучэнцаў можна карыстацца наступнымi адпаведнымi выданнямi: «Беларуская лiтаратура. Рознаўзроўневыя заданнi» (10-11 кл, Т.У Лойнава, Т.1. Лясун. Мн., 2003 г.)

Рознаўзроўневыя i тэставыя заданнi даюць магчымасць навучэнцам атрымаць па iх ведах адзнаку, пасрабаваць свае сiлы ў выкананнi больш ускладненнага задання, а выкладчыку найбольш аб’ектыўна адказ навучэнца.

Заданнi i пытаннi рознаўзроўневага характару дапамогуць сфармiраваць цэласную сiстэму поглядаў навучэнцаў на лiтаратуру як мастацтва, чалавеказнаўства i народазнаўства, яе значэнне ў жыццi грамадства, забяспечыць больш паспяховае i якаснае вырашэнне мэт i задач лiтаратурнай адукацыi навучэнцаў.



ЛIТАРАТУРА



  1. Десятибальная система оценки результатов учебной деятельности учащихся. Мн., 2002

  2. Логінава Т.У. і Лясун Т.У. Беларсукая літаратура. розраўзроўневыя заданні. 10-11 кл. Мн., 2003

  3. Беларуская мова і літаратура, 2005, № (.

  4. Беларуская мова і літаратура, 2005, № 8

Каталог: Content -> docs
docs -> Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі “Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша”
docs -> Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Пастанова мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 4 лютага 2003 г. №3а
docs -> Грашовая кампенсацыя аплаты сутак (за ўтрыманне ў турме), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненьнем, цяжкім становішчам, іншае
docs -> Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
docs -> Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал