Коd ucznia Раённыя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для падставовых школ – 2010/2011. Сёння 17 студзеня 2011 года



Дата канвертавання05.07.2016
Памер33.82 Kb.




Коd ucznia
Раённыя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для падставовых школ – 2010/2011. Сёння 17 студзеня 2011 года


Шаноўны Вучань !

Мы рады сустрэць Цябе на раённых элімінацыях Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад Табой заданні якія патрабуюць ад Цябе ўважлівага чытання і лагічнага думання. А самае важнае – не спяшайся. Спакойна прачытай усе заданні, а потым дакладна і выразна запішы адказы. На выкананне гэтай працы маеш 90 хвілін. Мы верым у твае магчымасці і жадаем поспехаў.





  1. Дапоўні тэкст адпаведнымі словамі.

Вось вам, вучні, верш зімошы.

Дапішыце ў вершы словы.

Зімой даліны і сцяжынкі

пакрылі белыя ........................ .

Як шэры воўк, завыла глуха

ў полі злая ........................ .

Галодныя - без ежы птушкі.

Сябры! Зрабіце ім ........................ . 3 балы


  1. Устаў замест кропак прапушчаныя літары (У,ў, у).

Зіма ... по...ным разгары, мароз мацнее з кожным днём, снег сыпле і сыпле, пакрывае сонн...ю зямлю белым покрывам. А калі здарыцца сярод завір...х і непагадзі пагодлівы, бязветраны дзянёк, здаецца што наваколле застыла ... цішы. Толькі каркне спалоханая адзінокая варона ды прыгл...шана зацыркаюць на падворк... натапыраныя вераб'і.

... лесе яшчэ больш с...мна- неяк п...стынна і самотна, нібы ніводнай жывой д...шы там няма.

Многія жывёлы і сапра...ды зімою спяць.


12 балаў
3. Твор пад загалоўкам «Першы снег», напісала ........................................

2 балы

4. Дапоўні тэкст дзеясловамі. Пад тэкстам ёсць патрэбыя дзеясловы ў неазначальнай форме (інфінітыве), дапасуй іх форму да прыведзеных сказаў.


Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч ...................... ў адным класе. ................ пры адной парце. У школе ўсе ................. , што іх і вадой не разальеш. Калі на вуліцы, ................. ў снежкі і Грыша адчуваў сябе пераможаным, то на дапамогу ён .................. Лёню. А Лёня, які ................ слабей за Грышу, за дапамогай звяртаўся толькі да сябра. Грыша ніколі не ..................... .

Сварка ................. паміж імі зусім нечакана.


Словы: здарыцца; адмаўляць; клікаць; гуляць; вучыцца; сядзець; гаварыць;

8 балаў

5. Дзеясловы ў дужках, пастаў у прошлым часе.


Кароткай (быць) .................. сустрэча даўніх сяброў. Яны (пражыць) ........................ дваццаць пяць гадоў у іншых краінах.

Сябры (жыць)................. ў Польшчы і Беларусі. Шмат часу (мінуць) .................... з той пары як яны вучыліся ў адным класе вясковай школы.



4 балы
6. На аснове верша Bіктара Шведа- «Я нарадзіўся беларусам» адкажы (2 поўныя сказы) на пытанні.

А) Пра якія вартасці гаворыць паэт?

Б) Ад чаго ён ніколі не адрачэцца?

........................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


« Я нарадзіўся беларусам,

Беларусам буду жыць!

Мову родную вучуся

Шанаваць, цаніць, любіць.


Сваю родную старонку

Я люблю як і бацькоў

Што вучылі песні звонкай,

Прывівалі мне любоў.

(....)

Я склянуся: не зракуся



Сваё роднае любіць.

Быў і буду беларусам,

Пакуль толькі буду жыць.»
4 балы

7. Утвары парадкавыя лічэбнікі.Запішы іх.


5- .......................................... вучань

10- ........................................ вучань

7- .......................................... вучань

20- ......................................... вучаніца

19- ............................................ вучаніца

16- ............................................ вучаніца


6 балаў
8. Праскланяй назоўнік : чалавек.
Н. ...............................

Р. ................................

Д. ................................

В. ................................

Т. ................................

М. ...............................


6 балаў

9. Запрасі, у пісьмовай форме, сяброў (сябра, сяброўку) на свой дзень нараджэння. Падай асноўныя інфармацыі (калі і дзе адбудзецца мерапрыемства; хто запрашае).

...........................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................
6 балаў
10. На аснове твора Барыса Сачанкі – «Кошык малін» напішы хто назбіраў малін і чаму іх трэба было прыкрыць?
.................................................................................................................................

......................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................



4 балы

11. На беразе якой ракі адбываюцца падзеі ў апавяданні Якуба Коласа – «У старых дубах»? Адкажы поўным сказам?



.....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................

2 балы





: kuratorium2 -> konk przedm -> 2010-2011 -> Testy
Testy -> 12 балаў. Прыкладны адказ: я думаю, што вясна ў гэтым годзе будзе ранняя. Хутка стане цёпла I цэлы дзень будзе свяцiла сонца. Калi надыдзе вясна растане снег. Ён спаўзае з пагоркаў I зямля ачысцiлася ад яго
Testy -> 28 лютага 2011 года Шаноўны Гімназіст !
Testy -> 9 лютага 2011 года Шаноўны Гімназіст !
Testy -> 6 балаў Калi ёсць iнфармацыя пра асобу якой пiшуцца пажаданнi- 2 балы, за iнфармацыю хто жадае- 2 балы, за сам змест пажаданняў таксама 2 балы. Разам 8 балаў
Testy -> Школьныя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2010/2011. Шаноўны Гімназіст !
Testy -> Школьныя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для падставовых школ – 2010/2011 Шаноўны Вучань !
Testy -> Коd ucznia Ваяводскiя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для падставовых школ – 2010/2011. Сёння 22 лютага 2011 года




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка