Кодэкс рэспублікі Беларусь аб культуры


ГЛАВА 23 ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФЕСІЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ



старонка12/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.25 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15
ГЛАВА 23
ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФЕСІЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ


  1. Асаблівасці культурнай дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці

1. Дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці –– напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічным паказе (выкананні) на прафесійнай аснове.

2. Напрамкамі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:

стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічнае выкананне;

арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў;

правядзенне майстар-класаў і іншых культурных мерапрыемстваў творчымі работнікамі;

ажыццяўленне сумесных культурных праектаў з іншымі калектывамі мастацкай творчасці;

падрыхтоўка, тыражаванне і рэалізацыя выданняў інфармацыйна-даведачнага характару, відэаматэрыялаў і фанаграм, звязаных з культурнай дзейнасцю прафесійных калектываў мастацкай творчасці.

3. Нароўні з напрамкамі дзейнасці, вызначанымі пунктам 2 гэтага артыкула, прафесійны калектыў мастацкай творчасці можа ажыццяўляць выраб і (або) прадастаўленне юрыдычным асобам і грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, дэкарацый, мэблі, рэквізіту, сцэнічных касцюмаў і іншай маёмасці для правядзення культурна-відовішчных і іншых мерапрыемстваў або ўдзелу ў іх.

4. У прафесійных калектывах мастацкай творчасці можа стварацца і дзейнічаць мастацкі савет.

Склад мастацкага савета прафесійнага калектыву мастацкай творчасці зацвярджаецца кіраўніком прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, па ўзгадненні з заснавальнікам або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца прафесійны калектыў мастацкай творчасці.



  1. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці

1. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:

забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасці, удзел у культурным жыцці і карыстанне паслугамі, якія прадастаўляюць прафесійныя калектывы мастацкай творчасці;

незалежнасць у выбары напрамкаў у мастацтве, рэпертуару, у прыняцці рашэнняў аб публічным выкананні твораў сцэнічнага мастацтва, публікацыі рэкламных і іншых матэрыялаў;

ахова выключных правоў аўтараў і ўладальнікаў сумежных правоў на вынікі іх творчай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць прафесійныя калектывы мастацкай творчасці;

развіццё розных напрамкаў мастацтва.

2. Асноўнымі мэтамі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:

эстэтычнае выхаванне грамадзян;

фарміраванне і задавальненне патрэбнасцей грамадзян у сцэнічным мастацтве;

стварэнне неабходных умоў для гуманізацыі асобы, захавання самабытнасці беларускай нацыянальнай культуры, нацыянальнай самасвядомасці і мовы;

папулярызацыя твораў сцэнічнага мастацтва;

садзейнічанне ў захаванні і развіцці адзінай культурнай прасторы, развіцці міжнацыянальных і міждзяржаўных культурных сувязей.


  1. Правы і абавязкі прафесійных калектываў мастацкай творчасці

1. Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці маюць права:

самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурна-відовішчных мерапрыемстваў;

удзельнічаць у культурных мерапрыемствах і ў выкананні сацыяльна-творчых заказаў;

папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;

самастойна планаваць сваю дзейнасць і вызначаць перспектывы развіцця зыходзячы з мэт, прадугледжаных іх статутамі (палажэннямі), наяўнасці ўласных творчых і матэрыяльных рэсурсаў;

мець уласную сімволіку (афіцыйнае найменне, эмблему, іншае выяўленне), таварны знак.

2. Прафесійныя калектывы мастацкай творчасці абавязаны:

мець назву, якая павінна адлюстроўваць жанр і форму культурнай дзейнасці калектыву;

забяспечваць стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічны паказ (выкананне) на высокім прафесійным узроўні;

садзейнічаць культурнаму развіццю грамадзян;

садзейнічаць фарміраванню пазітыўнага іміджу краіны за мяжой пры правядзенні гастроляў.

ГЛАВА 24


ДЗЕЙНАСЦЬ НЕПРАФЕСІЙНЫХ (АМАТАРСКІХ) І АЎТЭНТЫЧНЫХ фальклорных КАЛЕКТЫВАЎ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ


  1. Асаблівасці культурнай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці

1. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці –– напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічным паказе (выкананні) на непрафесійнай аснове.

2. Напрамкамі дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:

стварэнне твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічны паказ (выкананне);

удзел у культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемствах;

правядзенне майстар-класаў творчымі работнікамі.

3. Нароўні з напрамкамі дзейнасці, вызначанымі пунктам 2 гэтага артыкула, непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці можа ажыццяўляць выраб і (або) прадастаўленне грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, дэкарацый, мэблі, рэквізіту, сцэнічных касцюмаў і іншай маёмасці для правядзення культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў або ўдзелу ў іх.

4. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці ажыццяўляецца з улiкам жанру і формы культурнай дзейнасцi, ступенi развiцця выканальніцкага майстэрства членаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, узроўню iх творчага патэнцыялу, асаблiвасцей рэпертуару i iншага.

5. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці вызначаецца мэтанакiраванасцю, спалучэннем розных вiдаў заняткаў (iндывiдуальных, групавых, агульнакалектыўных) i заключаецца ў авалоданнi тэарэтычнымi ведамi i практычнымi навыкамi ў пэўным вiдзе мастацтва.

Для арганізацыі кансультацыйнай работы і работы па стварэнні выкананняў у непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці могуць запрашацца балетмайстры, хормайстры, канцэртмайстры, рэжысёры, кампазiтары, мастакі i iншыя творчыя работнікі.

6. Дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці лічыцца выніковай, калі гэты калектыў:

праводзіць самастойныя культурныя мерапрыемствы не радзей за адзiн раз у два месяцы;

праводзіць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем іх зместу;

прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

7. Колькасць удзельнікаў непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці павінна адпавядаць жанру і форме культурнай дзейнасці калектыву пры фарміраванні рэпертуару, правядзенні рэпетыцый, стварэнні твораў мастацтва, выкананняў твораў сцэнічнага мастацтва і (або) іх публічным паказе (выкананні), вырашэнні мастацкіх задач, правядзенні культурных мерапрыемстваў, садзейнічаць творчаму развіццю непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

8. Формай самакіравання ў непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці можа выступаць мастацкі савет, які ствараецца ў мэтах каардынацыi дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці і складаецца з удзельнікаў гэтага калектыву.

Склад мастацкага савета непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці вызначаецца шляхам галасавання на агульным сходзе членаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці большасцю галасоў ад агульнай колькасці ўдзельнікаў гэтага калектыву.



  1. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці

1. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:

добраахвотнасць;

агульнасць iнтарэсаў;

даступнасць;

спалучэнне асабiстай iнiцыятывы, арганiзацыi i самакіравання;

рэалізацыя творчых здольнасцей (магчымасцей), уменняў і навыкаў.

2. Асноўнымі мэтамі дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:

адраджэнне, захаванне, развiццё i распаўсюджванне беларускай традыцыйнай культуры;

далучэнне грамадзян да нацыянальных культурных традыцый, лепшых узораў айчыннай і сусветнай культуры, твораў сучаснага мастацтва;

стварэнне, захаванне i распаўсюджванне культурных каштоўнасцей і шырокае далучэнне да ўдзелу ў мастацкай творчасці розных сацыяльных груп насельніцтва;

папулярызацыя твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, якія атрымалі грамадскае прызнанне;

набыццё ведаў і навыкаў у розных відах мастацкай творчасці, выяўленне i гарманічнае развiццё творчых здольнасцей асобы, стварэнне ўмоў для яе сацыялiзацыi i самарэалізацыі;

эстэтычнае выхаванне грамадзян;

арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва i задавальненне культурных патрэбнасцей грамадзян.



  1. Правы і абавязкі непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, абавязкі іх заснавальнікаў

1. Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці маюць права:

самастойна вызначаць жанр і форму культурнай дзейнасці калектыву, склад удзельнікаў, рэпертуарную палітыку;

ажыццяўляць творчую дзейнасць;

дэманстраваць вынікі творчай дзейнасці, удзельнічаць у фестывалях, аглядах, конкурсах і іншых культурных мерапрыемствах;

папулярызаваць творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;

удзельнічаць у выкананні сацыяльна-творчых заказаў.

2. Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці абавязаны мець назву.

Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці павінна адлюстроўваць жанр і форму культурнай дзейнасці калектыву, поўную назву заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці (яго падраздзялення), тэрытарыяльную прыналежнасць, а таксама можа ўтрымліваць арыгiнальную назву непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, у склад якой уваходзiць больш чым 75 працэнтаў удзельнiкаў, якiя працуюць ва ўстановах культуры, установах адукацыі ў сферы культуры i пры гэтым маюць адукацыю ў пэўных відах мастацтва, можа адлюстроўваць якасны склад удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

Назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці адлюстроўваецца ў пашпарце непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

3. Адказнасць за дзейнасць непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці нясе яго заснавальнік. 

Заснавальнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці абавязаны:

ажыццяўляць арганiзацыйнае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей (магчымасцей) удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, удзелу непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў культурных мерапрыемствах;

садзейнічаць павышэнню прафесiйнага ўзроўню і заахвочванню кіраўніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.


  1. Асаблівасці культурнай дзейнасці аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці

1. Дзейнасць аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці –– напрамак культурнай дзейнасці па захаванні аўтэнтычнага фальклору пэўнай мясцовасцi.

2. Аўтэнтычны фальклор –– народнае мастацтва ў яго спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе, без якiх-небудзь апрацовак. Аўтэнтычны фальклор функцыянуе ў натуральным асяроддзi, iснуе як вусная традыцыя, арыентаваная на непасрэдныя, нефармальныя адносiны.

Аўтэнтычны фальклор мае матэрыяльныя і нематэрыяльныя формы iснавання (праявы).

Да матэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца па-мастацку аформленыя прадметы побыту, прылады працы, касцюм, жыллё, мэбля, посуд, вырабленыя з прымяненнем мясцовых прыродных матэрыялаў (дрэва, глiна, салома, лаза, лён, воўна i iншае) па традыцыйных тэхналогiях.

Да нематэрыяльных праяў аўтэнтычнага фальклору адносяцца абрадавыя дзеяннi, гульнi, песенны, iнструментальны, танцавальны, празаiчны фальклор i iншае.

3. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці ў сваёй цэласнасцi цi асобных праявах з’яўляюцца:

адным з фактараў існавання праяў аўтэнтычнай традыцыйнай культуры;

носьбітам адметных для традыцыйнай культуры з’яў i працэсаў;

вынiкам i сведчаннем недаследаваных працэсаў;

матэрыяльным аб’ектам i нематэрыяльнай з’явай, характэрнай для культуры нацыі.

4. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці маюць:

адметныя, характэрныя для пэўнага рэгiёна краіны культурныя традыцыi;

традыцыйныя тапанiмiчныя назвы;

рэдкiя i адметныя ўзоры прадметаў побыту i iншага прызначэння пэўных гiстарычных перыядаў i рэгiёнаў, пэўных стылiстычных напрамкаў рэгiянальных i этнiчных асаблiвасцей традыцыйнага мастацтва, твораў мастацтва розных вiдаў народнай творчасцi пэўнага гiстарычнага перыяду, рэгiёна i этнiчнай групы.

5. Назва аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці павінна ўключаць словы «аўтэнтычны фальклорны».

6. Культурная дзейнасць аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці павінна быць скіравана на захаванне ў натуральных умовах праяў аўтэнтычнага фальклору сваёй мясцовасцi, такіх як:

абрады i звычаi каляндарнага i сямейна-бытавога цыклаў;

традыцыйныя формы адпачынку i заняткаў характэрнымi вiдамi дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

уласцiвыя для спантанных праяўленняў традыцыйнай мастацкай культуры спевы, ігра на музычных інструментах, танцы, гульнi ў натуральным асяроддзі;

рэгiянальныя песенныя, iнструментальныя, танцавальныя, гульнёва-мастацкiя стылi;

традыцыйныя склады выканаўцаў;

перадача фальклорных ведаў i навыкаў дзецям i моладзi, якiя далучаюцца да традыцыйнай фальклорнай спадчыны сваёй мясцовасцi ў парадку вуснай традыцыі натуральным шляхам;

выраб нацыянальнага адзення ў мясцовых мастацкіх традыцыях;

iншыя праявы.

7. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць на базе арганізацый культуры, устаноў адукацыі, іншых юрыдычных асоб або па месцы жыхарства іх удзельнікаў.

Юрыдычная асоба, на базе якой дзейнічае аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасці, па магчымасці прадастаўляе асобнае памяшканне, абсталяванне, музычныя iнструменты, сродкi для фiксацыi твораў традыцыйнай культуры (аўдыя-, фота-, вiдэаапаратура і іншыя), дапамагае ў аднаўленні і стварэнні сцэнічных касцюмаў на аснове мясцовых аўтэнтычных строяў, стварае iншыя неабходныя для забеспячэння культурнай дзейнасці аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ўмовы.

8. У арганізацыі культуры, на базе якой ажыццяўляецца культурная дзейнасць аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, са згоды заснавальніка арганізацыі культуры можа ўводзіцца пасада кіраўніка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які працуе на падставе працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора.


  1. Кіраўнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці

1. Асноўныя патрабаванні да кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці:

веданне і вывучэнне гiсторыi, этнаграфii, фальклору асобнага рэгіёна краіны, культурна-этнаграфiчных асаблiвасцей мясцовасцi, у якой ажыццяўляе культурную дзейнасць аўтэнтычны фальклорны калектыў мастацкай творчасці;

валоданне беларускай мовай i адным з вiдаў традыцыйнага мастацтва.

2. Асноўным напрамкам дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці з’яўляецца забеспячэнне дзейнасці гэтага калектыву ў мэтах захавання аўтэнтычнага фальклору ў адпаведнасці са спецыфікай аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці.

3. Вынiкi дзейнасцi кiраўнiка аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці вызначаюцца па:

ступенi паўнаты i iнтэнсiўнасцi культурнай дзейнасці аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ва ўмовах мясцовай несцэнiчнай традыцыi (выкананне ў натуральных умовах каляндарных i сямейных абрадаў, наяўнасць аўтэнтычных касцюмаў, веданне мясцовых музычных, танцавальных традыцый, казак, паданняў, легенд i іншае), садзейнiчанні ў перадачы ўсiх праяў аўтэнтычнай традыцыйнай культуры дзецям i моладзi;

наяўнасцi збору культурных каштоўнасцей і матэрыяльных носьбітаў інфармацыі, на якіх якасна апісаны матэрыяльныя формы існавання (праявы) аўтэнтычнага фальклору і (або) зафiксаваны яго нематэрыяльныя формы існавання (праявы), характэрныя для пэўнай мясцовасцi.

ГЛАВА 25


АРГАНІЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНІЦТВА


  1. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, яе віды

1. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу)
насельніцтва –– напрамак культурнай дзейнасці па задавальненні асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей насельніцтва.

2. Асноўнымі відамі арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з’яўляюцца:

арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;

ажыццяўленне дзейнасці клубных фарміраванняў;

правядзенне дыскатэк, баляў, карнавалаў, дзіцячых ранішнікаў, гульнявых і іншых праграм;

правядзенне масавых тэатралізаваных свят і прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў і рытуалаў у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі і традыцыямі;

арганізацыя работы па краязнаўчых, навукова-тэхнічных, экалагічных, культурна-бытавых, калекцыйных і іншых інтарэсах;

іншыя віды арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

3. Асноўнымі арганізацыямі культуры і падраздзяленнямі юрыдычных асоб, якія забяспечваюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, з’яўляюцца клубы, паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі і заасады.


  1. Клуб. Віды клубаў

1. Клуб –– арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія арганізуюць культурны адпачынак (вольны час) насельніцтва праз стварэнне грамадзянам спрыяльных умоў для заняткаў творчай дзейнасцю, развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей (магчымасцей), задавальнення іх асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей у міжасобасных адносінах і адпачынку.

2. Па форме ўласнасці клубы падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя.

Усе дзяржаўныя клубы адкрыты для публічнага наведвання.

3. У залежнасці ад арыентацыі на культурныя інтарэсы пэўных прафесійных, нацыянальных і іншых сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва клубы могуць быць наступных відаў:

палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў);

цэнтры (дамы) народнай творчасці (народнага мастацтва, фальклору), сучаснага мастацтва;

цэнтры (дамы) рамёстваў;

маладзёжныя культурныя цэнтры;

цэнтры нацыянальных культур;

іншыя клубы.

4. У залежнасці ад зместу дзейнасці клубы падзяляюцца на шматпрофільныя і аднапрофільныя.

Шматпрофільны клуб забяспечвае падтрымку і развіццё розных відаў арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

Аднапрофільны клуб забяспечвае разнастайнасць дзейнасці на аснове канкрэтнага віду арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, а таксама функцыянуе ў якасці пляцоўкі для правядзення культурных і іншых мерапрыемстваў.

5. У залежнасці ад тэрыторыі функцыянавання клубы падзяляюцца на сельскія, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія.



  1. Клубныя работнікі

Клубныя работнікі –– работнікі культуры, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

  1. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці клубаў

1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi клубаў з’яўляюцца:

забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасці, удзел у культурным жыццi;

гуманiстычны характар дзейнасцi, прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, свабоднага развiцця асобы;

падтрымка грамадскай і асабістай iнiцыятывы, спалучэнне iндывiдуальнай, групавой i масавай работы, галоснасцi, кiравання i самакiравання;

дыферэнцыяцыя i спецыялiзацыя дзейнасцi ў залежнасцi ад мясцовых асаблiвасцей гiстарычнага i культурнага развiцця.

2. Асноўнымі мэтамі дзейнасці клубаў з’яўляюцца:

захаванне і развіццё здабыткаў беларускай нацыянальнай культуры, традыцыйных форм адпачынку;

развіццё народнай творчасці ва ўсіх праявах, раскрыццё і падтрымка творчых талентаў, носьбітаў аўтэнтычнага фальклору;

садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці грамадзян, іх самаадукацыі;

стварэнне ўмоў для культурнага развіцця грамадзян, для рэалізацыі іх творчага патэнцыялу;

фарміраванне ў грамадзян умення і звычкі рацыянальнай, грунтоўнай, трывалай і гуманнай арганізацыі і самаарганізацыі свайго культурнага адпачынку (вольнага часу).


  1. Дзейнасць клубаў

1. Дзейнасць клубаў грунтуецца на добраахвотнасці ўдзелу грамадзян, прызнанні ў якасці асновы іх функцыянавання грамадскай і асабістай ініцыятывы, спалучэння індывідуальнай і групавой работы, кіравання і самакіравання.

2. Клубы:

ствараюць i арганiзуюць работу калектываў мастацкай творчасці, гурткоў і iншых клубных фармiраванняў;

забяспечваюць арганiзацыю i правядзенне культурных мерапрыемстваў, накіраваных на паказ вынiкаў творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасці, гурткоў і iншых клубных фармiраванняў;

забяспечваюць правядзенне культурна-відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў з удзелам калектываў мастацкай творчасці, асобных выканаўцаў i аўтараў;

ажыццяўляюць паказ фiльмаў;

арганiзуюць работу кансультацый i лекторыяў, народных унiверсiтэтаў, школ i курсаў прыкладных ведаў, праводзяць тэматычныя вечары, вусныя часопiсы, цыклы творчых сустрэч, ажыццяўляюць iншыя формы культурна-асветнай дзейнасцi;

праводзяць масавыя тэатралiзаваныя святы i прадстаўленні, народныя гулянні, абрады i рытуалы ў адпаведнасцi з мясцовымi звычаямi i традыцыямi;

праводзяць дыскатэкі і іншыя забаўляльныя праграмы;

аказваюць кансультатыўную, метадычную і іншую дапамогу суб’ектам культурнай дзейнасці ў арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляюць пракат музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, рэалізацыю метадычных матэрыялаў;

ажыццяўляюць іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

3. Клубы могуць сумяшчаць дзейнасць па арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з іншымі напрамкамі культурнай дзейнасці, дзейнасцю іншых юрыдычных асоб (дамы і клубы культурна-сацыяльных паслуг, культурна-спартыўныя цэнтры, клубы-кафэ і іншыя).

4. Клубы могуць выкарыстоўваць нестацыянарныя формы арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) (аўтаклубы, плаўклубы і іншыя клубы).


  1. Клубныя фарміраванні. Віды клубных фарміраванняў

1. Клубнае фарміраванне –– добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, заснаванае на супольнасці інтарэсаў і патрэбнасцей у сумесных занятках творчай дзейнасцю, якая спрыяе развіццю творчых здольнасцей (магчымасцей), уменняў і навыкаў яго ўдзельнікаў, стварэнню імі вынікаў творчай дзейнасці, а таксама заснаванае на адзінстве імкнення да атрымання актуальнай інфармацыі і прыкладных ведаў у розных галінах грамадскага жыцця, культуры, літаратуры і мастацтва, навукі і тэхнікі, да авалодання карыснымі навыкамі ў сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу).

2. Клубныя фарміраванні могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць у якасці падраздзялення або на базе арганізацый культуры, устаноў адукацыi i iншых юрыдычных асоб.

3. Клубныя фарміраванні могуць існаваць у выглядзе:

непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці;

аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці;

гурткоў (невялікая група грамадзян, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі і рэгулярнай сумеснай дзейнасцю на аснове гэтых інтарэсаў);

аматарскіх аб’яднанняў (клубы па інтарэсах);

іншых клубных фарміраванняў.

4. Клубнае фарміраванне:

арганізуе сістэматычныя заняткі ў тэарэтычных і практычных формах, а таксама ў відах, якія характэрны для дадзенага клубнага фарміравання (рэпетыцыя, лекцыя, урок, трэніроўка, пасяджэнне і іншыя віды);

праводзіць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы (канцэрты, выстаўкі, конкурсы, майстар-класы і іншыя культурныя мерапрыемствы);

прымае ўдзел у культурных мерапрыемствах;

ажыццяўляе іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.


  1. Правядзенне дыскатэк

1. Дыскатэка –– танцавальная і (або) забаўляльная праграма, якая суправаджаецца публічным выкананнем твораў музычнага мастацтва калектывамі мастацкай творчасці і (або) асобнымі выканаўцамі і (або) выкарыстаннем фанаграмы з магчымым паказам фільмаў, правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў, гульняў і іншых забаў.

2. Правядзенне дыскатэкі арганізуецца на закрытай і адкрытай пляцоўках, якія павінны адпавядаць санітарна-эпідэміялагічным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі.

Закрытая пляцоўка –– капітальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне, што выкарыстоўваюцца для правядзення дыскатэкі.

Адкрытая пляцоўка –– танцавальная пляцоўка і іншыя месцы пад адкрытым небам, агароджаныя і спецыяльна прызначаныя для правядзення дыскатэкі.

3. Правядзенне дыскатэк у жылых памяшканнях не дапускаецца.

4. Правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках ажыццяўляецца да 23 гадзін, за выключэннем дыскатэк, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў або па ўзгадненні з імі. Па ўзгадненні з кіраўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або з упаўнаважанымі імі асобамі час правядзення дыскатэк на адкрытых пляцоўках можа быць прадоўжаны.

5. Правядзенне дыскатэк у перыяд з 23 да 6 гадзін ажыццяўляецца на закрытых пляцоўках, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула.

6. Пры правядзенні дыскатэкі на адкрытай пляцоўцы тэрыторыя гэтай пляцоўкі павінна быць адгароджана ад вуліцы, праезнай часткі плотам або агароджай, якія забяспечваюць бяспеку наведвальнікаў дыскатэкі, а таксама жыхароў прылеглых да месца правядзення дыскатэкі жылых дамоў, удзельнікаў дарожнага руху.

7. Грамадзяне, якія не дасягнулі шаснаццаці гадоў, не могуць знаходзіцца на дыскатэках у начны час (з 23 да 6 гадзін) без суправаджэння бацькоў, апекуноў, папячыцеляў або без суправаджэння па іх даручэнні асоб, якія дасягнулі васямнаццаці гадоў.

8. Наведвальнікі дыскатэкі маюць права на:

атрыманне інфармацыі аб узроставым складзе і максімальнай колькасці наведвальнікаў, мерах па забеспячэнні грамадскага парадку;

наведванне дыскатэкі незалежна ад полу, расы, мовы, рэлігійных, палітычных або іншых перакананняў, нацыянальнасці, сацыяльнага паходжання, маёмаснага, службовага становішча і іншых прыкмет.

9. Наведвальнікі дыскатэкі абавязаны:

выконваць правілы правядзення дыскатэкі, а таксама абмежаванні, устаноўленыя пунктам 3 артыкула 216 гэтага Кодэкса і іншымі заканадаўчымі актамі;

захоўваць грамадскі парадак;

выконваць правілы правядзення дыскатэкі, патрабаванні работнікаў юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк.

10. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк, маюць права ўстанаўліваць:

правілы правядзення дыскатэк з улікам патрабаванняў гэтага Кодэкса;

плату за ўваход на дыскатэку.

11. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк, абавязаны:

не дапускаць дыскрымінацыі ў адносінах да наведвальнікаў дыскатэкі;

не дапускаць знаходжання на дыскатэках у начны час (з 23 да


6 гадзін) грамадзян, якія не дасягнулі шаснаццаці гадоў, без суправаджэння бацькоў, апекуноў, папячыцеляў або без суправаджэння па іх даручэнні асоб, якія дасягнулі васямнаццаці гадоў;

не дапускаць прысутнасці грамадзян, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

не дапускаць грамадзян з халоднай, агнястрэльнай, газавай зброяй, выбухованебяспечнымі рэчывамі і боепрыпасамі;

забяспечваць ахову грамадскага парадку ў час правядзення дыскатэкі, у тым ліку на аўтамабільных паркоўках, арганізаваных для наведвальнікаў дыскатэкі;

неадкладна інфармаваць органы ўнутраных спраў аб выяўленні фактаў ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў наведвальнікамі дыскатэкі, а таксама аб здзяйсненні наведвальнікамі дыскатэкі супрацьпраўных дзеянняў;

арганізоўваць спецыяльна прызначаныя і абсталяваныя для курэння месцы;

не выкарыстоўваць праграмы, якія змяшчаюць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, насілля, жорсткасці і парнаграфіі;

прымяняць піратэхнічныя сродкі толькі пры ўмове выканання патрабаванняў адпаведных тэхнічных нарматыўных прававых актаў;

выконваць патрабаванні заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах і іншага заканадаўства;

выконваць правы наведвальнікаў дыскатэкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства;

выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

12. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арганізуюць правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках на не пастаяннай аснове, акрамя абавязкаў, пералічаных у пункце 11 гэтага артыкула, у мэтах прадухілення надзвычайных сітуацый і падтрымання правапарадку павінны ўзгадніць правядзенне дыскатэкі з кіраўніком мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрыятарыяльнага ўзроўню або з упаўнаважанай ім асобай за пяць дзён да яе правядзення.



  1. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады

1. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады –– арганізацыі культуры або падраздзяленні юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва праз стварэнне на сваёй тэрыторыі спрыяльных умоў для адпачынку і забаў грамадзян, распаўсюджвання і папулярызацыі экалагічных ведаў, фарміравання беражлівых і гуманных адносін да навакольнага асяроддзя.

2. Усе дзяржаўныя паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады адкрыты для публічнага наведвання.



  1. Дзейнасць паркаў культуры і адпачынку, гарадскіх садоў, заапаркаў, заасадоў

1. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады могуць:

арганізоўваць дзейнасць танцавальных, глядзельных i спартыўных залаў, летнiх эстрад i цыркаў, выставачных залаў, гульнявых пляцовак i павiльёнаў, планетарыяў, бiльярдных, вiдэатэк, гульнятэк, салонаў, цiраў, стадыёнаў i спартыўных пляцовак, каткоў, лыжных i лодачных станцый, экалагiчных i прагулачных сцяжынак, плавальных басейнаў, салярыяў, баз пракату культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару, аўтадромаў, конна-спартыўных баз, стацыянарных і нестацыянарных гандлёвых аб’ектаў i iншых аб’ектаў культурнага i фiзкультурна-аздараўленчага прызначэння;

праводзіць дыскатэкi;

набываць атракцыёны i гульнявыя аўтаматы;

ствараць абсталяваную i добраўпарадкаваную базу для работы з дзецьмі i моладзю;

прадастаўляць у карыстанне атракцыёны, гульнявыя аўтаматы, культурна-бытавы i спартыўны iнвентар;

для абслугоўвання наведвальнiкаў ствараць калектывы мастацкай творчасці і іншыя клубныя фарміраванні, аранжарэi, гадавальнiкi, лабараторыi, доследныя станцыi i iншае;

арганiзоўваць i праводзіць культурныя і спартыўныя мерапрыемствы;

пры наяўнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай базы i квалiфiкаваных кадраў ствараць рамонтныя i вытворча-будаўнiчыя цэхi, творчыя, пiратэхнiчныя i iншыя майстэрнi;

ажыццяўляць іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

2. Правядзенне паркам культуры і адпачынку, гарадскім садам, заапаркам, заасадам мерапрыемстваў або ажыццяўленне іншай дзейнасці, якія могуць мець экалагічныя, сацыяльныя і іншыя вынікі, што закранаюць інтарэсы насельніцтва адпаведнай тэрыторыі, узгадняюцца з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню па месцы іх знаходжання.

3. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню садзейнічаюць развіццю і эфектыўнай дзейнасці паркаў культуры і адпачынку, гарадскіх садоў, заапаркаў, заасадоў, перадачы памяшканняў, іншых аб’ектаў згодна з іх матэрыяльнымі патрэбнасцямі.


Каталог: temp
temp -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі
temp -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
temp -> Конкурсу "Скарбы мовы: просты сказ"
temp -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
temp -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
temp -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
temp -> Ілья Вёска ў Вілейскім
temp -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   15




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал