Кодэкс рэспублікі Беларусь аб культуры


ГЛАВА 4 КАНТРОЛЬ, ГРАМАДСКІ КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ



старонка2/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.25 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
ГЛАВА 4
КАНТРОЛЬ, ГРАМАДСКІ КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


  1. Кантроль у сферы культуры

1. Кантроль у сферы культуры праводзіцца ў мэтах забеспячэння выканання заканадаўства аб культуры дзяржаўнымі органамі, іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

2. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль у сферы культуры, парадак і перыядычнасць ажыццяўлення кантролю ў сферы культуры ўстанаўліваюцца актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.



  1. Грамадскі кантроль у сферы культуры

1. Грамадскі кантроль у сферы культуры праводзіцца ў мэтах забеспячэння выканання патрабаванняў ахоўных абавязацельстваў, рэжымаў утрымання і (або) выкарыстання зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, патрабаванняў аб абмежаванні правоў уласніка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама патрабаванняў аб устанаўленні на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ахоўных дошак і выкананні парадку і (або) умоў выканання работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Грамадскі кантроль у сферы культуры ажыццяўляецца грамадскімі назіральнымі камісіямі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў.

3. Грамадскія назіральныя камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ствараюцца на грамадскіх пачатках і складаюцца з прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў у сферы культуры, якія займаюцца пытаннямі гісторыка-культурнай спадчыны, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў.

4. Склад грамадскіх назіральных камісій па ахове гісторыка-культурнай спадчыны зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў.

Грамадскія назіральныя камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны дзейнічаюць на падставе зацверджанага імі рэгламенту.

5. Члены грамадскіх назіральных камісій па ахове гісторыка-культурнай спадчыны па ўзгадненні з уласнікам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, маюць права:

наведваць нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці і праводзіць іх візуальны агляд;

атрымліваць інфармацыю і тлумачэнні па пытаннях, якія пералічаны ў пункце 1 гэтага артыкула.

Члены грамадскіх назіральных камісій таксама маюць права прымаць удзел у:

пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (далей, калі не прадугледжана іншае, –– Рада) або абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны з правам дарадчага голасу;

мерапрыемствах па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

ГЛАВА 5


ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


  1. Крыніцы фінансавання ў сферы культуры

1. Фінансаванне ў сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння рэалізацыі правоў грамадзян у сферы культуры, агульнадаступнасці культурных даброт і павышэння іх якасці, рэалізацыі напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры.

2. Фінансаванне ў сферы культуры ўключае наступныя крыніцы:

сродкі рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;

сродкі дзяржаўных пазабюджэтных фондаў;

сродкі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;

сродкі фондаў, якія заснаваны юрыдычнымі асобамі і (або) грамадзянамі ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам для фінансавання культурнай дзейнасці;

сродкі суб’ектаў культурнай дзейнасці, заснавальнiкаў арганізацый культуры, уласнікаў (карыстальнікаў) матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, іншых юрыдычных асоб і арганізацый, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, у тым ліку замежных і міжнародных, i іншых грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, –– як уласныя, уключаючы сродкі, атрыманыя ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, так і заемныя сродкі;

iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.



  1. Асаблівасці фінансавання дзяржаўных арганізацый культуры

1. Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў заснавальнікаў, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў мецэнатаў культуры і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

2. Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры, рэалізацыі дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм, накіраваных на захаванне і развіццё культуры.



  1. Фінансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва

1. Фінансаванне ў сферы культуры можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

2. Парадак выкарыстання сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.



  1. Дзейнасць устаноў культуры, якая прыносіць даход

1. Установы культуры могуць ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

2. Ажыццяўленне дзяржаўнымі ўстановамі культуры дзейнасці, якая прыносіць даход, не з’яўляецца падставай для зніжэння іх фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.



  1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры

1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры прадугледжвае стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці арганізацыямі культуры, іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць.

2. Не дапускаюцца неабгрунтаваныя скарачэнне або пагаршэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый культуры.

3. Матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, фарміруецца зыходзячы з напрамкаў культурнай дзейнасці, якія яны рэалізуюць, і ўключае зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканні, абсталяванне, тэхнічныя і іншыя сродкі, iншую маёмасць, неабходную для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці.

4. Дзяржаўныя органы садзейнічаюць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных арганізацый культуры.

5. Асаблівасці фарміравання матэрыяльна-тэхнічнай базы некаторых тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, вызначаюцца гэтым Кодэксам і могуць прадугледжваць патрабаванні аб забеспячэнні пэўнай маёмасцю, неабходнай для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці. У выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, матэрыяльна-тэхнічная база некаторых тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дейнасць, павінна ўключаць фонды культурных каштоўнасцей, а таксама забяспечваць стварэнне ўмоў для іх захавання і выкарыстання.


  1. Юрыдычныя асобы, якія абслугоўваюць арганізацыі культуры

Да юрыдычных асоб, якія абслугоўваюць арганізацыі культуры, адносяцца:

юрыдычныя асобы, якія аказваюць паслугі па вядзенні бухгалтарскага ўліку і складанні бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці;

юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць каардынацыю вытворчага, матэрыяльна-тэхнічнага і гаспадарчага забеспячэння арганізацый культуры.

ГЛАВА 6


МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


  1. Задачы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Задачамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца:

устанаўленне міжнародных адносін у сферы культуры;

азнаямленне сусветнай грамадскасці з беларускай нацыянальнай культурай і яе папулярызацыя;

узбагачэнне культурнага жыцця, далучэнне грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да культурных каштоўнасцей сусветнай культуры;

умацаванне і развіццё культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і беларусамі замежжа;

захаванне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа, умацаванне і развіццё іх сувязей з Рэспублікай Беларусь;

інтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і сусветную інфармацыйную прастору.


  1. Прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва
    ў сферы культуры


Суб’екты культурнай дзейнасці пры ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры кіруюцца наступнымі прынцыпамі:

прызнанне і павага годнасці, каштоўнасці і неабходнасці захавання кожнай культуры, разгляд усіх культур у іх разнастайнасці ў якасці састаўной часткі агульнага набытку чалавецтва;

роўнасць нацыянальных культур і роўная іх вартасць для сусветнай культуры;

служэнне культуры развіццю мірных і дружалюбных адносін паміж дзяржавамі і народамі;

узаемавыгаднасць культурнага супрацоўніцтва;

абавязковасць аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей як у мірны час, так і ў час узброеных канфліктаў.



  1. Прававыя асновы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Прававымі асновамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, гэты Кодэкс, міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, дагаворы паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў, міжнародныя, дзяржаўныя, рэгіянальныя і галіновыя праграмы, накіраваныя на захаванне і развіццё культуры, рашэнні міжнародных арганізацый, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, і іншыя міжнародна-прававыя акты, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.

  1. Напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Напрамкамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца:

міжнародны культурны абмен;

удзел у стварэнні і дзейнасці міжнародных органаў і юрыдычных асоб у сферы культуры;

пашырэнне культурнага супрацоўніцтва з беларусамі замежжа і аказанне ім падтрымкі;

ахова гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;

сумесная дзейнасць па стварэнні і выкарыстанні культурных каштоўнасцей, стварэнне копій культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў музейных, бібліятэчных, архіўных і іншых фондах Рэспублікі Беларусь і замежных краін;

навукова-даследчая дзейнасць у сферы культуры;

сумесныя арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;

сумесная вытворчасць фільмаў;

развіццё і ўдасканаленне дагаворнай базы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.



  1. Міжнародны культурны абмен

1. Міжнародны культурны абмен закранае ўсе напрамкі культурнай дзейнасці і ажыццяўляецца паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі ў наступных формах:

правядзенне дзён нацыянальнай культуры, дзён кіно;

стварэнне культурных цэнтраў;

арганізацыя і правядзенне гастроляў, выставак і іншых культурных мерапрыемстваў;

устанаўленне кантактаў паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці;

накіраванне навучэнцаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры і работнікаў культуры на навучанне (стажыроўку);

арганізацыя моўных і краязнаўчых курсаў, правядзенне семінараў па пытаннях культуры, мовы, гісторыі, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў у гэтай сферы;

абмен інфармацыяй аб правядзенні міжнародных культурных мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, забеспячэнне ўдзелу прадстаўнікоў розных дзяржаў у такіх мерапрыемствах;

абмен друкаванымі выданнямі, сродкамі масавай інфармацыі і іншымі матэрыяламі, звязанымі з культурнай дзейнасцю.

2. Міжнародны культурны абмен можа таксама ажыццяўляцца ў іншых формах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, дагаворамі, якія заключаюцца паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў, а таксама міжнароднымі, дзяржаўнымі, рэгіянальнымі і галіновымі праграмамі, накіраванымі на захаванне і развіццё культуры.



  1. Падтрымка беларусаў замежжа ў сферы культуры

1. У мэтах падтрымкі беларусаў замежжа ў сферы культуры Рэспубліка Беларусь спрыяе:

стварэнню i дзейнасцi культурных цэнтраў Рэспублiкi Беларусь у краiнах пражывання беларусаў замежжа;

стварэнню і дзейнасці арганізацый культуры і культурных цэнтраў для беларусаў замежжа;

культурнаму абмену паміж Рэспублікай Беларусь і грамадскімі аб’яднаннямі (арганізацыямі) беларусаў замежжа;

выданню работ замежных і айчынных аўтараў па культуры і гісторыі народа Беларусi i беларусаў замежжа;

арганізацыі і правядзенню культурных мерапрыемстваў беларусаў замежжа ў Рэспубліцы Беларусь і краінах пражывання беларусаў замежжа з удзелам беларускіх калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў;

аказанню практычнай дапамогі беларусам замежжа ў захаванні і развіцці нацыянальна-культурнай самабытнасці (забеспячэнне сцэнічнымі касцюмамі і музычнымі інструментамі, нацыянальнай сімволікай, беларускамоўнымі выданнямі, слоўнікамі, аўдыя- i вiдэапрадукцыяй, аўдыя- i вiдэатэхнiкай і іншым);

арганізацыi сумеснай работы дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў Рэспублiкi Беларусь і грамадскіх аб’яднанняў (арганізацый) беларусаў замежжа па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей народа Беларусі;

азнаямленню беларусамі замежжа з беларускай нацыянальнай культурай, гісторыяй народа Беларусі і вывучэнню беларусамі замежжа беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;

рэалiзацыi iншых мер у адпаведнасцi з заканадаўствам аб беларусах замежжа.

2. Для абмеркавання пытанняў узаемадзеяння з беларусамі замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь можа стварацца кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа.

3. Склад кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа дзейнічае на падставе зацверджанага ім рэгламенту.

Раздзел II


Суб’екты КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

ГЛАВА 7


ГРАМАДЗЯНе як суб’екты культурнай дзейнасці


  1. Правы грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у сферы культуры маюць права на:

удзел у культурным жыцці;

дастойны ўзровень культурнага жыцця;

эстэтычнае выхаванне;

атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці;

свабоду творчай дзейнасці;

культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый;

свабоду аб’яднанняў у сферы культуры;

стварэнне арганізацый культуры;

абскарджанне дзеянняў арганізацый культуры і іх работнікаў, якія парушаюць правы грамадзян у сферы культуры;

ахову аўтарскага права і сумежных правоў;

увоз і (або) вываз вынікаў творчай дзейнасці ў парадку, прадугледжаным гэтым Кодэксам, іншым актамі заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь;

іншыя правы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.


  1. Абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь
    у сферы культуры


1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у сферы культуры абавязаны:

берагчы гісторыка-культурную і археалагічную спадчыну;

паважаць дзяржаўныя мовы і нацыянальныя культурныя традыцыі;

беражліва адносіцца да культурных каштоўнасцей, бібліятэчных і музейных фондаў;

паважаць і не парушаць правы іншых асоб у сферы культуры, у тым ліку культурныя традыцыі і мову нацыянальных меншасцей;

выконваць правілы наведвання (правілы карыстання) арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць;

садзейнічаць фіксацыі, навуковай апрацоўцы і мастацкай ацэнцы культурных каштоўнасцей, якія прапануюцца для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам, іншымі заканадаўчымі актамі.

2. Бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі абавязаны клапаціцца аб эстэтычным выхаванні дзяцей, іх культурным развіцці, далучэнні да культурных даброт.


  1. Правы і абавязкі замежных грамадзян і асоб
    без грамадзянства ў сферы культуры


Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі ў сферы культуры нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Кодэксам, іншымі заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

  1. Права на ўдзел у культурным жыцці

1. Права на ўдзел у культурным жыцці рэалізуецца шляхам ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і карыстання імі.

2. Ажыццяўленне і (або) забеспячэнне культурнай дзейнасці прадугледжвае:

2.1. свабоду выбару сферы, віду, напрамку і формы мастацкай творчасці ў адпаведнасці са сваімі патрэбнасцямі, інтарэсамі і здольнасцямі (магчымасцямі);

2.2. магчымасць самастойна або сумесна з іншымі суб’ектамі культурнай дзейнасці ажыццяўляць выбраную культурную дзейнасць.

3. Доступ (далучэнне) да культурных каштоўнасцей і карыстанне імі прадугледжвае:

3.1. свабоду выбару віду культурных каштоўнасцей, а таксама формы далучэння да іх;

3.2. магчымасць наведвання (карыстання паслугамі) арганізацый культуры, аб’ектаў культурнай інфраструктуры ў мэтах азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення, у тым ліку ў выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, іншымі заканадаўчымі актамі, бясплатна або на льготных умовах;

3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з дапамогай інфармацыі, якая зафіксавана на матэрыяльных носьбітах або распаўсюджваецца сродкамі масавай інфармацыі;

3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;

3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей і работы з імі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

3.6. стварэнне ўмоў, неабходных для доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і карыстання імі, для інвалідаў і іншых фізічна аслабленых асоб.

4. Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей дзейнічае ў адносінах да:

4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве і (або) знаходзяцца ў фондах арганізацый культуры, поўнасцю або часткова фінансуемых з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;

4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на выкарыстанне якіх належаць дзяржаве, арганізацыям культуры, поўнасцю або часткова фінансуемым з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што перайшлі ў грамадскі набытак.

5. Забеспячэнне доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, можа быць абмежавана ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам зыходзячы са спецыфікі культурных каштоўнасцей і (або) пры стварэнні пагрозы іх далейшаму існаванню або захаванню.

6. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, не ўказаных у пункце 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы і парадак такога доступу вызначаюцца ўласнікам або ўладальнікам выключных правоў на культурныя каштоўнасці, калі іншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.



  1. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця

Грамадзяне маюць права на дастойны ўзровень культурнага жыцця, які забяспечваецца разнастайнасцю напрамкаў культурнай дзейнасці, відаў і тыпаў арганізацый культуры, якія арыентаваны на розныя катэгорыі насельніцтва, разнастайнасцю аб’ектаў культурнай інфраструктуры, якасным узроўнем культурных даброт, а таксама стварэннем эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.

  1. Права на эстэтычнае выхаванне

1. Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на эстэтычнае выхаванне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

2. Эстэтычнае выхаванне грамадзян накіравана на фарміраванне ў іх эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага.



  1. Права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці

1. Грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне, распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці, у тым ліку аб змесце культурнай дзейнасці, культурных дабротах і аб’ектах культурнай інфраструктуры.

2. Не можа быць распаўсюджана і (або) прадастаўлена інфармацыя аб культурным жыцці, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.



  1. Права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый

1. Кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на культурную самабытнасць, адраджэнне, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый.

2. Грамадзяне, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцей або выхадцамі з другога культурнага асяроддзя і пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права захоўваць і развіваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай, устанаўліваць культурныя сувязі з прадстаўнікамі адпаведных нацыянальных супольнасцей у іншых дзяржавах, калі гэта не супярэчыць заканадаўству.



  1. Права на свабоду аб’яднанняў у сферы культуры

1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ствараць грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры, у тым ліку творчыя саюзы, а таксама ўступаць у дзеючыя грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры.

2. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць уступаць у дзеючыя грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры, у тым ліку творчыя саюзы, калі гэта прадугледжана іх статутамі.

3. Замежныя грамадзяне могуць выступаць заснавальнікамі міжнародных грамадскіх аб’яднанняў у сферы культуры, у тым ліку творчых саюзаў, якія ствараюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


  1. Асаблівасці прававога статусу творчых работнікаў

1. Творчыя работнікі могуць ажыццяўляць творчую дзейнасць:

самастойна, або на падставе працоўнага дагавора (кантракта) ці грамадзянска-прававога дагавора, або на падставе ўдзелу (членства) ці прыёму (запісу);

на прафесійнай аснове (як правiла, у якасцi асноўнага занятку, што прыносiць даход) або непрафесійнай (аматарскай) аснове (як правiла, у якасці дадатковага занятку, што можа прыносіць даход);

у калектыве або індывідуальна.

2. Пры неабходнасці статус творчага работніка пацвярджаецца творчым саюзам адпаведнага профілю згодна з яго ўстаноўчым дакументам незалежна ад таго, з’яўляецца творчы работнік членам гэтага саюза ці не.

3. Творчыя работнiкі маюць правы, якія непасрэдна звязаны з ажыццяўленнем творчай дзейнасці, у тым ліку права на:

псеўданім;

выкарыстанне вынікаў сваёй творчай дзейнасці;

абарону ад скажэння іншымі асобамі вынікаў творчай дзейнасці;

атрыманне даходу ад сваёй творчай дзейнасці;

ажыццяўленне творчай дзейнасці сумесна з іншымі грамадзянамі;

абарону інфармацыі, якая звязана з ажыццяўленнем творчай дзейнасці;

іншыя правы.

4. У мэтах стымулявання творчых работнікаў, папулярызацыі іх асабістых вынікаў творчай дзейнасці, павышэння прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве, а таксама выяўлення і заахвочвання талентаў рэгулярна праводзяцца рэспубліканскія і рэгіянальныя выстаўкі, іншыя культурныя мерапрыемствы.

5. У мэтах рэалізацыі і развіцця творчага патэнцыялу творчых работнікаў, забеспячэння захавання і пераемнасці культурных традыцый розных пакаленняў творчых работнiкаў могуць стварацца дамы творчасцi, дамы лiтаратара (кампазiтара, архiтэктара i iншых творчых работнікаў), палацы i дамы мастацтваў, а таксама творчыя лабараторыi, творчыя майстэрнi, гасцёўнi і іншыя формы арганізацыі культурнай дзейнасці творчых работнікаў.


  1. Асаблівасці прававога статусу работнікаў культуры

1. Правы і абавязкі работнікаў культуры вызначаюцца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, працоўным дагаворам (кантрактам) і залежаць ад напрамку культурнай дзейнасці, якую ажыццяўляе работнік культуры.

2. Работнікі культуры, акрамя дзеячаў культуры і мастацтва, падлягаюць атэстацыі не радзей чым адзін раз у пяць гадоў, калі заканадаўчымі актамі не ўстаноўлена іншае.

3. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыі.

Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыі і аб працы.

4. У мэтах павышэння прафесійнай кампетэнтнасці работнікі культуры могуць накіроўвацца на стажыроўку за межы Рэспублікі Беларусь.

Парадак накіравання работнікаў культуры на стажыроўку за межы Рэспублікі Беларусь вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.


: temp
temp -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі
temp -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
temp -> Конкурсу "Скарбы мовы: просты сказ"
temp -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
temp -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
temp -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
temp -> Ілья Вёска ў Вілейскім
temp -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал