Кодэкс рэспублікі Беларусь аб культуры


ГЛАВА 14 УВОЗ і (або) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ



старонка5/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.25 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
ГЛАВА 14
УВОЗ і (або) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ
КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ


  1. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей

1. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, іншым актамі заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.

2. Вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца забароны або абмежаванні на ўвоз або вываз дзяржавамі ––членамі Мытнага саюза ў рамках Еўразійскага эканамічнага супольніцтва ў гандлі з трэцімі краінамі, які зацвярджаецца міжнародна-прававым актам, што з’яўляецца абавязковым для Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца пры наяўнасці ліцэнзіі, калі іншае не прадугледжана часткай другой гэтага пункта. У Рэспубліцы Беларусь выдача ліцэнзій ажыццяўляецца Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.

У выпадках, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь, вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, указаных у частцы першай гэтага пункта, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента). У Рэспубліцы Беларусь выдача заключэнняў (дазвольных дакументаў) ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з указанымі актамі ў парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Вываз з Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю дзяржавы –– члена Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента), якое выдаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь, у выпадках, парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

4. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей, указаных у пунктах 2 і 3 гэтага артыкула, якія знаходзяцца ў вышуку, забараняюцца.


  1. Вяртанне культурных каштоўнасцей

Культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Рэспублікі Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічалі ў Рэспубліцы Беларусь на момант іх вывазу, і іншых норм міжнароднага права, а таксама часова вывезеныя з Рэспублікі Беларусь у эвакуацыю ў час узброеных канфліктаў або на іншай падставе і не вернутыя ў Рэспубліку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставін і месца вывазу.

  1. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь

1. У мэтах арганізацыі дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнічае Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

2. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам.

3. Асноўнымi задачамi Камiсii па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца:

вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей;

падрыхтоўка прапаноў па пытаннях выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей.

4. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь:

забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў і іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;

супрацоўнiчае з нацыянальнымi i мiжнароднымi органамi i арганiзацыямi, дзейнасць якiх звязана з вяртаннем культурных каштоўнасцей;

спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртанні культурных каштоўнасцей;

ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання культурных каштоўнасцей;

абмяркоўвае і ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па праектах нарматыўных прававых актаў, iншых дакументаў, якiя адносяцца да выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей;

уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей.

5. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, мае права:

уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб асноўных напрамках i формах дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей;

звяртацца і атрымліваць ад дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю камісіі;

заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю камісіі;

далучаць да сваёй дзейнасці работнiкаў дзяржаўных органаў.

6. Рашэнні Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, носяць рэкамендацыйны характар.

7. Склад Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей дзейнічае на падставе зацверджанага ёю рэгламенту.

РАЗДЗЕЛ IV
КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

ГЛАВА 15


агульныя палажэнні аб культурнай дзейнасці


  1. Напрамкі культурнай дзейнасці

Культурная дзейнасць ажыццяўляецца ў наступных напрамках:

творчая дзейнасць;

ахова гісторыка-культурнай спадчыны;

ахова археалагічнай спадчыны;

бібліятэчная справа;

музейная справа;

народныя мастацкія рамёствы;

кінематаграфічная дзейнасць;

арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;

дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці;

дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці;

арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.



  1. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi. Свабода творчай дзейнасці

1. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове.

2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на калектыўнай аснове.

3. Свабода творчай дзейнасці складаецца з права выбару сфер, напрамкаў (школ), форм, прыёмаў i метадаў мастацкай творчасці, самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, рэпертуарнай палітыкі, манеры, мовы, стылю, вартасці i прызначэння твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, якія ствараюцца, выконваюцца, распаўсюджваюцца і папулярызуюцца.

4. Умяшанне дзяржаўных органаў, iх службовых асоб, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у працэс стварэння i (або) выканання аўтарамі, калектывамі мастацкай творчасці і асобнымі выканаўцамі твораў мастацкай літаратуры і мастацтва з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, пералічаных у артыкуле 82 гэтага Кодэкса.

5. Умяшанне ў працэс творчай дзейнасці можа быць абскарджана ў вышэйстаячы орган і (або) у суд.


  1. Забарона, абмежаванне і прыпыненне культурнай дзейнасці

1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена, калi:

яна накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкае да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

пры яе ажыццяўленні распаўсюджваюцца паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

яна ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку;

яна прапагандуе вайну, экстрэмісцкую дзейнасць, насілле i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторвае да ўчынення злачынстваў;

яна можа прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека, пагражаць правам і свабодам грамадзян.

2. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

3. Забарона, абмежаванне або прыпыненне культурнай дзейнасці могуць ажыццяўляцца па рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў.

Пры неабходнасці адпаведныя заключэнні могуць быць дадзены Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або абласнымі (Мінскай гарадской) камiсiямі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi і (або) Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму.

Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсiі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, палажэнні аб абласных (Мінскай гарадской) экспертных камісіях па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці зацвярджаюцца абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі па ўзгадненні з Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.

Палажэнне аб Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў аб забароне, абмежаванні або прыпыненні культурнай дзейнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы орган і (або) у суд.

ГЛАВА 16
ахова Гісторыка-культурнай спадчыны


  1. Гiсторыка-культурная спадчына і яе ахова

1. Гiсторыка-культурная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Ахова гiсторыка-культурнай спадчыны –– напрамак культурнай дзейнасці, які ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне культурных каштоўнасцей для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наданне культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння і памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны і стварэння ўмоў для яе перадачы ад пакалення да пакалення.



  1. Віды матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:

дакументальныя помнiкi –– акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя i графiчныя дакументы, кiна-, фотадакументы i гуказапiсы, старажытныя i iншыя рукапiсы, архiўныя дакументы, рэдкiя друкаваныя выданнi;

запаведныя мясцiны –– тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам цi чалавекам i прыродай;

помнiкi археалогii –– археалагічныя аб’екты і археалагічныя артэфакты;

помнiкi архiтэктуры –– капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), асобныя цi аб’яднаныя ў комплексы i ансамблi разам з навакольным асяроддзем, аб’екты народнага дойлiдства, у склад якіх могуць уваходзіць звязаныя з указанымi аб’ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;

помнiкi гiсторыi –– капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), зямельныя ўчасткі i iншыя аб’екты, звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, палiтычнымі, дзяржаўнымі, ваеннымі дзеячамі, дзеячамі навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва;

помнiкi горадабудаўнiцтва –– забудова, планiровачная структура забудовы або фрагменты планіровачнай структуры забудовы населеных пунктаў разам з навакольным асяроддзем, у тым лiку культурным слоем. Помнiкi горадабудаўнiцтва, як правiла, з’яўляюцца комплексамі гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

помнiкi мастацтва –– творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва.



  1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь

1. Рада з’яўляецца навукова-метадычным органам па пытаннях улiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Асноўнымi задачамi Рады з’яўляюцца:

навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

выпрацоўка прапаноў па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. Рада:

3.1. прымае рашэннi аб:

неабходнасцi надання культурнай каштоўнасці, якая мае сусветную, міжнародную або нацыянальную значнасць, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або адсутнасцi неабходнасцi надання ёй такога статусу;

тым, што культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і рэкамендаванні абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да катэгорый «0», «1» ці «2» або неабходнасцi змянення катэгорыі гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый «0», «1», «2», «3»;

немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці;

магчымасці ўзгаднення або немагчымасці ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2», якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты цi знiкнення;

3.2. выдае заключэннi аб:

поўным вывучэннi помнiкаў археалогii і немагчымасці захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе стварэння (існавання);

факце адступлення ад патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаванымі або навукова не абгрунтаванымі;

3.3. ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

3.4. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

4. У склад Рады ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Склад Рады зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

Рада дзейнічае на падставе зацверджанага ёю рэгламенту.



  1. Вылучэнне культурных каштоўнасцей
    для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці


Культурныя каштоўнасці вылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з культурных каштоўнасцей:

якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека незалежна ад месца iх знаходжання;

якія прафесійна або выпадкова выяўлены і звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi, а ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам;

наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.



  1. Выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць быць выяўлены прафесiйна або выпадкова.

2. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якiм можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць быць выяўлены прафесiйна, у тым лiку носьбiтамi гэтых каштоўнасцей.



  1. Прафесійнае выяўленне культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Прафесiйнае выяўленне культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ажыццяўляецца ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi.

2. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiлі культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, абавязаны:

правесцi яе фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку ў парадку, устаноўленым артыкулам 92 гэтага Кодэкса;

прыняць меры па яе захаванні;

не пазней чым за сем каляндарных дзён з дня яе выяўлення пісьмова паведамiць аб гэтай культурнай каштоўнасці ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і перадаць яму рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць (за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула).

3. Рухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая прафесійна выяўлена дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі, не перадаецца мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а ўключаецца ў музейны фонд дзяржаўнага музея або фонд дзяржаўнай навуковай арганізацыі.

4. Паведамленне аб прафесійным выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і адрас месцазнаходжання юрыдычнай асобы, якія выявiлі культурную каштоўнасць.

Да паведамлення дадаюцца:

матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;

абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.



  1. Выпадковае выяўленне матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, што выпадкова выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і якая на момант яе выяўлення не мае ўласніка, абавязаны:

прыняць меры па яе захаванні;

пры выяўленні нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці (археалагiчны аб’ект, элемент дэкору, мастацкага аздаблення, рэшткi роспiсу i іншыя) безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць, якiя могуць аказаць уздзеянне на яе;

не пазней за пяць рабочых дзён з дня яе выяўлення пісьмова паведамiць аб гэтай культурнай каштоўнасці ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога яна выяўлена, і, пры выяўленні рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, перадаць яе ў гэты мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

2. Паведамленне аб выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць:

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і адрас месцазнаходжання юрыдычнай асобы, якія выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць;

звесткі аб месцы выяўлення рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;

звесткi аб месцазнаходжаннi нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці.



  1. Дзеянні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню
    пры прафесійным або выпадковым выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці


1. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, што атрымаў паведамленне аб прафесійным або выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і якая на момант яе выяўлення не мае ўласніка, не пазней за пяць рабочых дзён з дня атрымання такога паведамлення:

арганізуе работу па яе аднясенні (неаднясенні) да археалагічнага артэфакта і (або) археалагічнага аб’екта;

інфармуе Нацыянальную акадэмію навук Беларусі аб гэтай культурнай каштоўнасці.

2. Пры атрыманні паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці (за выключэннем рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, што прафесійна выяўлена дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі), якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню:

прымае выяўленую культурную каштоўнасць ад асобы, якая яе выявіла, па акце прыёму-перадачы, адзін экзэмпляр якога перадаецца гэтай асобе;

не прымае выяўленую культурную каштоўнасць, за выключэннем археалагічнага артэфакта, у выпадку відавочнай адсутнасці ў яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей. Пры гэтым мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню складаецца акт аб адсутнасцi ў гэтай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей. Для пацвярджэння адсутнасці або наяўнасці ў выяўленай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей прыцягваюцца спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых арганізацый, музеяў, якія не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня звароту даюць заключэнне аб адсутнасці або наяўнасці ў гэтай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

3. Пры атрыманні паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню:

не пазней за сем рабочых дзён з дня атрымання паведамлення аб выяўленні культурнай каштоўнасці ажыццяўляе яе агляд і складае акт агляду. Для ажыццяўлення агляду культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, прыцягваюцца спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых арганізацый, музеяў, якія даюць заключэнне аб наяўнасці або адсутнасці ў гэтай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей і прапановы па часоваму рэжыму яе ўтрымання;

не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня атрымання паведамлення аб выяўленні культурнай каштоўнасці на падставе прапаноў, прадугледжаных абзацам другім гэтага пункта, вызначае часовы рэжым утрымання гэтай культурнай каштоўнасці з указаннем тэрмiну яго дзеяння, а ў выпадку прыпынення работ або іншай дзейнасці, якiя могуць аказаць уздзеянне на культурную каштоўнасць, –– вызначае перыяд часу, на які гэтыя работы або іншая дзейнасць прыпыняюцца;

ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў часовага рэжыму ўтрымання культурнай каштоўнасці, а таксама патрабаванняў па прыпыненні работ або іншай дзейнасці, якiя могуць аказаць уздзеянне на гэту культурную каштоўнасць, скарачае або працягвае тэрмiн дзеяння часовага рэжыму ўтрымання культурнай каштоўнасці.

4. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню арганізуе падрыхтоўку матэрыялаў для надання прафесійна або выпадкова выяўленай культурнай каштоўнасці, за выключэннем культурнай каштоўнасці, якая прафесійна выяўлена дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.



  1. Каталог: temp
    temp -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі
    temp -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
    temp -> Конкурсу "Скарбы мовы: просты сказ"
    temp -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
    temp -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
    temp -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
    temp -> Ілья Вёска ў Вілейскім
    temp -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”


    Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал