Кодэкс рэспублікі Беларусь аб культуры


Парадак унясення прапаноў аб наданні культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi



старонка6/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.25 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15
Парадак унясення прапаноў аб наданні культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна выяўлены дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца гэтымі дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі.

Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна або выпадкова выяўлены іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога гэтыя культурныя каштоўнасці выяўлены.

Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, прадугледжаным абзацамі другім і чацвёртым артыкула 86 гэтага Кодэкса, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца любымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

2. Прапановы аб наданні матэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў абласныя (Мінскі гарадскі) выканаўчыя камітэты.

Прапановы аб наданні нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Да прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаюцца:

матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;

абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.



  1. Фіксацыя, навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей

1. Культурныя каштоўнасці, якія прапануюцца для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, падлягаюць фiксацыi, навуковай апрацоўцы i мастацкай ацэнцы.

2. Фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадку, указанага ў пункце 3 гэтага артыкула, забяспечваюць юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ўносяць прапанову аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У такім выпадку фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей ажыццяўляюць праектныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навуковыя арганізацыі і музеі, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.

3. Фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку прафесійна выяўленых культурных каштоўнасцей ажыццяўляюць юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ў час прафесійнай навукова-даследчай дзейнасці іх выявілі.

4. Фiксацыя культурных каштоўнасцей выконваецца спосабамі тэкставага апiсання, фатаграфавання і графічнага адлюстравання. У залежнасці ад віду культурнай каштоўнасці могуць выкарыстоўвацца вiдэа- і аўдыязапiс.

5. Тэкставае апісанне культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца шляхам апiсання іх вiдавочных адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей і ўтрымлівае звесткі аб носьбіце нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.

6. Пры фатаграфаваннi матэрыяльных культурных каштоўнасцей неабходна забяспечыць перадачу iх аб’ёмна-прасторавага рашэння, наяўнасці найбольш значных дэкаратыўных i канструктыўных дэталей i элементаў, асаблівасцей размяшчэння гэтых культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.

Фатаграфаванне нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца такім чынам, каб былі прадстаўлены адначасова яго галоўны і адзін з бакавых фасадаў, тыльны і другі бакавы фасады. Фатаграфаванне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў ажыццяўляецца з некалькіх ракурсаў, якія дазваляюць найбольш поўна перадаць асаблівасці гэтых культурных каштоўнасцей.

На фотаздымках нематэрыяльных культурных каштоўнасцей павінны быць адлюстраваны найбольш характэрныя рысы гэтых культурных каштоўнасцей, якiя перадаюць іх асноўныя пастановачныя, выканальнiцкiя прыкметы, асаблiвасцi мастацкага афармлення, вопраткi i ўпрыгажэнняў носьбітаў, выканаўцаў i (або) удзельнiкаў, традыцыйнай атрыбутыкi.

7. Графічнае адлюстраванне ажыццяўляецца шляхам пазначэння на картаграфiчным матэрыяле ў маштабе 1:10 000 (для населеных пунктаў у маштабе не больш за 1:20 000) месцазнаходжання матэрыяльных культурных каштоўнасцей або ў маштабе 1:200 000 –– арэалу бытавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.

8. Навуковая апрацоўка культурных каштоўнасцей праводзiцца для адлюстравання гістарычных звестак аб іх, прадстаўлення гэтых культурных каштоўнасцей у iх прычынна-вынiковай залежнасцi ў сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) i выяўлення асноўных заканамернасцей iх развiцця.

9. Пры аналiзе прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей у сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) забяспечваецца:

суаднясенне iх з пэўнымi вiдамi i (або) тыпамi аналагаў;

характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных прыкмет i iншых характэрных рыс, па якiх гэтыя культурныя каштоўнасці адносяцца да пэўных вiдаў i (або) тыпаў;

выяўленне спецыфiчных рыс культурных каштоўнасцей, калi такiя могуць быць выяўлены i прадстаўлены;

раскрыццё iншых асаблiвасцей i ўзаемасувязей.

10. Аналiз асноўных заканамернасцей развiцця культурных каштоўнасцей выконваецца шляхам параўнання гэтых культурных каштоўнасцей з аналагiчнымi для выяўлення iх значнасцi.

11. Навуковая апрацоўка змяшчае гістарычныя звесткі аб характары, абліччы культурнай каштоўнасці, яе ўплыве на развіццё краіны або асобнага яе рэгіёна, звесткі аб аўтары або прыналежнасці знакамітай асобе, аб перыядзе стварэння гэтай культурнай каштоўнасці і іншыя гістарычныя звесткі i вывады, у якiх даецца заключэнне па прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей i асноўных заканамернасцях іх развiцця.

12. Мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей утрымлівае iх аналiз па асноўных стылістычна-жанравых i марфалагiчных прыкметах, вызначае іх суаднясенне з пэўнай стадыяй або стадыямi развiцця нацыянальнага i сусветнага мастацтва.

Пры мастацкай ацэнцы матэрыяльных культурных каштоўнасцей праводзiцца аднясенне iх да пэўных вiдаў i (або) тыпаў, апiсанне стылявых асаблiвасцей, структуры i асаблiвасцей забудовы, элементаў i дэталей, iншых характэрных рысаў, аддзелкi, колеру, характару i вiду матэрыялаў i іншае.

Мастацкая ацэнка нематэрыяльных культурных каштоўнасцей складаецца з iнфармацыі аб стылявых або жанравых асаблiвасцях гэтых культурных каштоўнасцей, храналогii iх узнiкнення i развiцця, элементах i дэталях, колеры i iншых адметных вартасцях, арэале бытавання і іншых характэрных рысах.

13. Навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей афармляюцца ў выглядзе тэксту, да якога ў выпадку неабходнасцi больш поўнага прадстаўлення адметных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей дадаюцца iлюстрацыi.



  1. Крытэрыі для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці надаецца культурным каштоўнасцям, якія маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці і адпавядаюць аднаму з наступных крытэрыяў:

маюць значнасць з пункту гледжання гісторыі, археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, мастацтва, навукі і тэхнікі, эстэтыкі, этналогіі або антрапалогіі, культуры і аказалі значны ўплыў на развіццё краіны або асобнага яе рэгіёна;

непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю знакамітых асоб, гістарычнымі падзеямі, традыцыямі, вераваннямі або ідэямі і перакананнямі, якія аказалі значны ўплыў на ход гістарычнага, культурнага і (або) духоўнага развіцця народа Беларусі;

з’яўляюцца аўтэнтычнымі з улікам аўтарскай задумы і яе рэалізацыі, выкарыстаных пры стварэнні матэрыялаў, захаванасці навакольнага асяроддзя або найбольш значных яго элементаў;

уяўляюць сабой выдатны прыклад фарміравання ландшафту, у якім адлюстроўваюцца традыцыі пэўнага перыяду гісторыі народа Беларусі;

з’яўляюцца выдатным мастацкім узорам (шэдэўрам), створаным або пераўтвораным на тэрыторыі Беларусі.

2. У дачыненні да нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці рашэнне аб неабходнасцi надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць прынята толькi ў адносiнах да аўтэнтычнай цi рэстаўрыраванай у адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці павiнна прайсцi не менш за сорак гадоў i яна павiнна быць поўнасцю або не менш чым на 90 працэнтаў адноўлена на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў на ранейшым месцы.

3. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены культурным каштоўнасцям, якія афiцыйна лiчацца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi ў iншых краiнах, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.

4. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца археалагічным аб’ектам, у адносінах да якіх маюцца матэрыялы навуковых даследаванняў, якія сведчаць аб фарміраванні адпаведных археалагічных культур, развіцці матэрыяльнай культуры на тэрыторыі Беларусі ў пэўны гістарычны перыяд.


  1. Наданне культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наступствы надання (ненадання) культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Наданне культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:

абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам, калі гэта матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна выяўлена (знаходзіцца);

Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у дачыненні да іншых культурных каштоўнасцей.

2. Абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным артыкулам 91 гэтага Кодэкса:

не пазней за 14 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы паведамляе аб гэтым уласнiку (карыстальніку) культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога выяўлена (знаходзіцца) гэта культурная каштоўнасць (у выпадку ўнясення прапановы іншымі асобамі);

у тэрмiн, якi не перавышае 30 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы, арганiзуе разгляд прапановы абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. Склад абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны зацвярджаецца адпаведным абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам.

Абласны (Мінскі гарадскі) савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны дзейнічае на падставе зацверджанага ім рэгламенту.

4. Прапанова аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая не адпавядае патрабаванням, вызначаным артыкулам 91 гэтага Кодэкса, не разглядаецца і вяртаецца абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам асобе, якая яе ўнесла.

5. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а таксама ўласнiк (карыстальнік) нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, з моманту атрымання паведамлення, прадугледжанага абзацам другім пункта 2 гэтага артыкула, i да моманту прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або адсутнасцi неабходнасцi надання ёй такога статусу прымае меры па прыпыненні работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць прывесцi да знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану, а таксама да навукова не абгрунтаванага змянення цi пагаршэння ўмоў успрымання гэтых культурных каштоўнасцей.

6. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi.

7. Разгляд прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца на пасяджэннi абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы.

8. Па вынiках разгляду абласны (Мінскі гарадскі) савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб тым, што:

матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна выяўлена (знаходзіцца), і ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, нацыянальную або міжнародную значнасць і што неабходна накіраваць прапановы ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб наданні ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

адсутнічае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

9. На падставе рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны аб тым, што матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна выяўлена (знаходзіцца), і што ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт прымае рашэнне аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем рабочых дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобе, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасці, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

10. Прапановы, па якіх абласнымі (Мінскім гарадскім) саветамі па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне, указанае ў абзацы трэцім пункта 8 гэтага артыкула, не пазней за сем рабочых дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваюцца абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

11. Пасля атрымання прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы арганізуе яе разгляд Радай.

12. Прапанова аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая не адпавядае патрабаванням, вызначаным артыкулам 91 гэтага Кодэкса, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь не разглядаецца і вяртаецца асобе, якая яе ўнесла.

13. Разгляд на пасяджэннi Рады прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы.

У выпадку неабходнасцi ўдакладнення i (або) атрымання дадатковых звестак аб культурнай каштоўнасці, якая прапанавана для надання ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, тэрмiн разгляду прапановы можа быць прадоўжаны да 60 каляндарных дзён, пра што Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь пiсьмова паведамляе асобе, якая ўнесла прапанову аб наданнi гэтай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

14. Па выніках разгляду Рада прымае рашэнне аб:

неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

тым, што матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна выяўлена (знаходзіцца), і рэкамендаванні абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

адсутнасці неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

15. На падставе рашэння Рады аб неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за 14 каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння Рады прымае рашэнне аб наданні гэтай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пасля прыняцця Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь рашэння аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці звесткі аб гэтай культурнай каштоўнасці не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння ўключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

16. Копія рашэння Рады аб тым, што культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна выяўлена (знаходзіцца), і рэкамендаванні абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт.

Абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт не пазней за 14 каляндарных дзён з дня атрымання копіі рашэння, указанай у частцы першай гэтага пункта, прымае рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобе, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасці, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

17. Рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ненарматыўным прававым актам і падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, шляхам яго размяшчэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

18. Прафесійна і выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама археалагічныя артэфакты, якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, за выключэннем культурных каштоўнасцей, якія выяўлены дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі, па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню перадаюцца дзяржаўным юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць музейную дзейнасць.

Прафесійна і выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці (за выключэннем археалагічных артэфактаў), якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, вяртаюцца асобам, якія іх выявілі.



  1. Пазбаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Пазбаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:

абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам, які надаў матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па іншых гісторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Рашэнне аб пазбаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца на падставе рашэння або заключэння, вызначаных пунктамі 3 і 4 гэтага артыкула.

3. Гісторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў выпадку яе фізічнай страты або страты ёю адметных духоўных, мастацкiх і (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым ліку ў выніку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання і немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Радай.

4. Помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе заключэння Рады аб поўным вывучэннi гэтых помнiкаў.

5. Рашэнне аб пазбаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ненарматыўным прававым актам і падлягае давядзенню да ведама юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, шляхам яго размяшчэння не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня яго прыняцця на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.


  1. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Рашэнне аб выплаце ўзнагароджання ўласніку зямельнага ўчастка або іншай маёмасці, дзе выпадкова выяўлена матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама асобе, што выпадкова яе выявіла, прымаецца дзяржаўным органам, які прыняў рашэнне аб наданні гэтай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб наданні гэтай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

2. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца фінансавым органам па месцы выяўлення матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, не пазней за 60 каляндарных дзён з дня атрымання рашэння аб выплаце ўзнагароджання.



  1. Катэгорыі гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на катэгорыi ў адпаведнасці са звесткамі аб іх адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцях і ў залежнасці ад іх значнасці (сусветная, міжнародная, нацыянальная, для асобнага рэгіёна).

2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

катэгорыя «0» –– гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць сусветную значнасць і ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай;

катэгорыя «1» –– гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць мiжнародную значнасць;

катэгорыя «2» –– гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць нацыянальную значнасць;

катэгорыя «3» –– гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць значнасць для асобных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь;

без катэгорыі –– культурныя каштоўнасцi, якія ўваходзяць у склад комплексу матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

3. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

катэгорыя «А» –– гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя;

катэгорыя «Б» –– гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле ці аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.

4. Катэгорыі надаюцца:

матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям, якія маюць значнасць для асобных рэгіёнаў, на тэрыторыі якіх яны выяўлены, ––абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі, якія надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

іншым гісторыка-культурным каштоўнасцям –– Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

5. Наданне катэгорый гісторыка-культурным каштоўнасцям ажыццяўляецца на падставе рашэнняў абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны і Рады аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурных каштоўнасцей да пэўных катэгорый.

Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб наданнi катэгорыі матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці, якая мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна выяўлена, не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобе, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, для ўключэння звестак аб гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

6. Рашэнне аб змяненні катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Рады аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi.




  1. : temp
    temp -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі
    temp -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
    temp -> Конкурсу "Скарбы мовы: просты сказ"
    temp -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
    temp -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
    temp -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
    temp -> Ілья Вёска ў Вілейскім
    temp -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка