Кодэкс рэспублікі Беларусь аб культуры


Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь



старонка7/15
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.25 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   15
Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

1. Культурныя каштоўнасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

2. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь і рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.

3. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя на законных падставах знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя без законных падстаў знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях размяшчаюцца ў раздзелах Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь па відах гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Пры ўключэннi комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс уключаецца таксама кожная з гісторыка-культурных каштоўнасцей, якая ўваходзіць у склад комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

6. Фарміруе і вядзе Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.


  1. Звесткі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

1. Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь складаецца са звестак аб уключаных у гэты спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:

шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прымаецца Радай або абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны на падставе гiстарычных звестак;

датаванне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае звесткi аб даце стварэння i (або) найбольш адметных перапрацоўках, якiя вызначаюцца на падставе гiстарычных звестак;

месцазнаходжанне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае сучасны адрас, па якiм размешчана (знаходзіцца) гiсторыка-культурная каштоўнасць, або месца пастаяннага знаходжання рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасцi з адрасам уласнiка (карыстальніка) гісторыка-культурнай каштоўнасці;

катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

дата i нумар рашэння Рады або абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны аб неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

дата i нумар рашэння дзяржаўнага органа аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

2. Шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў па схеме x x x x xxxxxx.

Першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыi:

1 –– Брэсцкая вобласць;

2 –– Вiцебская вобласць;

3 –– Гомельская вобласць;

4 –– Гродзенская вобласць;

5 –– Магiлёўская вобласць;

6 –– Мiнская вобласць;

7 –– горад Мiнск;

8 –– па-за межамi Рэспублiкi Беларусь.

Другi знак у шыфры адпавядае вiду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

1 –– нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць;

2 –– рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць;

3 –– нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.

Трэцi знак у шыфры –– катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Чацвёрты знак у шыфры ўяўляе сабой звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi:

А –– дакументальны помнiк;

Б –– запаведная мясцiна;

В –– помнiк археалогii;

Г –– помнiк архiтэктуры;

Д –– помнiк гiсторыi;

Е –– помнiк горадабудаўнiцтва;

Ж –– помнiк мастацтва;

М –– калекцыя;

Н –– камплект.

Шэсць апошнiх знакаў –– парадкавы нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўным спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi).

3. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якія ўключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная, не пазней за тры рабочыя дні з дня атрымання звестак уносяць у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь адпаведныя змяненні.

4. Культурныя каштоўнасці, якія пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, на падставе рашэння дзяржаўнага органа аб пазбаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці выключаюцца з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.



  1. Уключэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай
    i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або
    ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь


1. Гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць быць уключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, у парадку, устаноўленым Канвенцыяй аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, якая падпісана ў
г. Парыжы 16 лістапада 1972 года, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з іншымі мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

2. Вызначэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Для гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, устанаўліваецца рэжым спецыяльнага кіравання згодна з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.


  1. Пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Пасля надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на гэту гiсторыка-культурную каштоўнасць складаецца пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Пашпарт запаўняецца як на комплекс гiсторыка-культурных каштоўнасцей, так i на гiсторыка-культурныя каштоўнасці ў яго складзе, якія размешчаны ў розных месцах і належаць розным уласнікам гісторыка-культурных каштоўнасцей або замацаваны за рознымі карыстальнікамі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

3. У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

4. Складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забяспечваецца ўласнiкам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за 60 каляндарных дзён з дня надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (карыстальніка), землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

5. Пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца навуковымi арганізацыямі, музеямі, а таксама праектнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.

6. Пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці запаўняецца ў трох экзэмплярах. Адзін экзэмпляр пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці захоўваецца ва ўласнiка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, два іншыя экзэмпляры пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці захоўваюцца адпаведна ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыі якога выяўлена (знаходзіцца) гісторыка-культурная каштоўнасць.

7. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях спецыялісты мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на якіх ускладзены функцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, не пазней за тры рабочыя дні з дня атрымання новых звестак уносяць у пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адпаведныя змяненнi, якія афармляюцца на асобным лісце змяненняў.

8. Ліст змяненняў афармляецца як дадатак да пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці і змяшчае наступныя звесткі:

дату ўнясення дапаўнення і (або) змянення;

назву гісторыка-культурнай каштоўнасці, у пашпарт якой уносяцца дапаўненне і (або) змяненне, і падставы для іх унясення;

пункт пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці, у які ўносяцца дапаўненне і (або) змяненне;

змест дапаўнення і (або) змянення;

пасаду, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) і подпіс спецыяліста, які ажыццявіў унясенне дапаўнення і (або) змянення.

9. Ліст змяненняў запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзін з якіх захоўваецца ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, другі накіроўваецца ўласнiку (карыстальніку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а трэці –– у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.



  1. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

1. Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Стварэнне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ў мэтах:

захавання i сiстэматызацыi звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi;

стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

захавання інфармацыі аб навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору інфармацыі аб выдавецкiх i iншых матэрыялах, якiя адносяцца да гiсторыка-культурнай спадчыны;

садзейнiчання дзяржаўным органам, іншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, правядзеннi навукова-даследчых, праектных, вытворчых работ, iншых мерапрыемстваў на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i ў зонах iх аховы;

садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей, якія без законных падстаў знаходзяцца за яе межамі;

папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны ў краiне i за яе межамi.



  1. Парадак фармiравання, вядзення і выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

1. Фарміруе і вядзе Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычная асоба, ім упаўнаважаная.

2. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.

3. На гісторыка-культурную каштоўнасць у Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.

4. У iнтэрфейсе Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:

улiковыя даныя i месцазнаходжанне матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасці адпаведна Дзяржаўнаму спiсу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

абгрунтаванне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем прававых актаў, згодна з якімі культурнай каштоўнасці нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу прававых актаў, якiмi гэты статус надаваўся ў папярэднi перыяд;

поўная назва або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) уласнiкаў (карыстальнікаў) матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, датах узнікнення права ўласнасці (іншага рэчавага права) на матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці;

звесткi аб праекце зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара тэхнічнага нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны гэты праект, зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і іх схема;

звесткi аб ахоўных абавязацельствах, падпiсаных уласнiкам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць;

iнфармацыя пра адказных асоб за выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях з указаннем звестак аб дакуменце, у адпаведнасцi з якiм яны мелі права на правядзенне пэўных вiдаў работ;

кароткае апiсанне гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

звесткi аб элементах гісторыка-культурнай каштоўнасцi, якiя маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

гiсторыя фармiравання i выкарыстання матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

кароткая гiстарычная даведка пра гісторыка-культурную каштоўнасць;

графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем гісторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;

архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы пра гісторыка-культурную каштоўнасць;

звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці, дазволах на выкананне работ на гэтай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка, дата запаўнення раздзела.

6. Раздзелы электроннага пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi гісторыка-культурнай каштоўнасцi iнфармацыю.

7. Запаўненне раздзелаў электроннага пашпарта і ўнясенне ў іх змяненняў праводзяцца на падставе звестак, атрыманых у ходзе правядзення навукова-даследчых работ, iншых мерапрыемстваў, або копiй матэрыялаў аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

8. Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялiстам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, пры выкананнi iмi работы па зборы звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне, што пацвярджаецца даручэннем (узгадненнем) Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай. Службовыя асобы, уласнiкi (карыстальнiкi) матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікі, на зямельных участках якіх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навуковых і праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя асобы абавязаны спрыяць спецыялiстам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, у выяўленнi i атрыманнi дакладнай iнфармацыi i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне.

9. За Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, непасрэдна прызначаныя для фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, якія дазваляюць з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, навуковую апрацоўку, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым, увядзенне ва ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь з мэтай папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны.

10. Карыстальнікамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь могуць быць дзяржаўныя органы, іншыя юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі. Допуск да карыстання рэсурсамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па запытах карыстальнікаў Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя з Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь прадастаўляецца на матэрыяльных носьбiтах інфармацыі, а таксама праз глабальную камп’ютарную сетку Iнтэрнэт.

Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, спасылка на раздзелы гэтага Банка з’яўляецца абавязковай.



  1. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей

1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя ў межах зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей).

2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.



  1. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя перамяшчэнне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў межах іх зон аховы, прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў межах іх зон аховы забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула.

2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дапускаецца пры немагчымасцi яе захавання на месцы i наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў мэтах яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Немагчымасць захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы пацвярджаецца заключэннем Рады.

3. Стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яе навакольнага асяроддзя ў межах яе зон аховы, прычынення шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, яе навакольнага асяроддзя ў межах яе зон аховы дапускаюцца толькi па рашэнні Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, калi iх неабходнасць выклiкана правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.

4. Пры выкананнi патрабаванняў пажарнай бяспекi, аховы навакольнага асяроддзя, санiтарных i iншых патрабаванняў, а таксама пры выкананнi навукова-даследчых, праектных i рамонтна-рэстаўрацыйных работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не дапускаюцца змяненне гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пагаршэнне яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстанаўлiваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаюцца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за яе пашкоджанне або знішчэнне.

На комплексе нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца ўстаноўка некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi гэтага комплексу.

Ахоўная дошка на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнікаў археалогіі і пахаванняў, устанаўлiваецца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўныя дошкі на помніках археалогіі і пахаваннях устанаўліваюцца на адлегласці да пяці метраў ад іх тэрыторыі з боку найлепшага ўспрымання гэтага помніка археалогіі або пахавання.

Ахоўныя дошкi вырабляюцца, устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Форма ахоўнай дошкі ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

6. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiвацца распазнавальны знак.


  1. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў пэўных межах устанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i адна або некалькі з наступных зон аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

ахоўная зона;

зона рэгулявання забудовы;

зона аховы ландшафту;

зона аховы культурнага пласта (слоя).

2. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць устанаўлiвацца агульныя зоны аховы.

Межы ахоўных зон помнікаў археалогіі ўстанаўліваюцца на адлегласцi не менш за 50 метраў ад межаў тэрыторыi помнікаў археалогіі.

3. Межы тэрыторый і зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, iх рэжымы ўтрымання i выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнаму асяроддзю ў межах яе зон аховы) i ўмовам яе ўтрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

6. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.

7. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, калі іншае не вызначана гэтым Кодэксам.



  1. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

разукамплектаванне калекцыі рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.



  1. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы абласнога і базавага тэрытарыяльнага ўзроўняў прымаюць меры для захавання i аднаўлення ўмоў iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый або народных мастацкіх рамёстваў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры народа Беларусi, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, а таксама заахвочваюць (у тым лiку матэрыяльна) iх носьбiтаў у захаваннi, развiццi i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

2. Стварэнне перашкод iснаванню, развiццю i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iстотнае змяненне ўмоў iх iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам забараняюцца.



  1. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навакольным асяроддзi ў межах іх зон аховы, а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджанне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем выпадку, калі такая дзейнасць ажыццяўляецца згодна з гістарычным функцыянальным прызначэннем нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

2. У выпадку пагрозы захаванню матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях заказчык абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўляюцца папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi, іх перамяшчэнне (пры неабходнасцi), а таксама мерапрыемствы па забеспячэнні ўмоў, неабходных для захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванні i захаванні гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.



  1. Змяненне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці

1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць, змяненне гісторыка-культурнай каштоўнасці дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковай абгрунтаванасцi гэтага змянення i з улiкам катэгорыі гiсторыка-культурнай каштоўнасці.

2. Заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.



  1. Вiды работ, якiя выконваюцца
    на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях


У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя, рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.

  1. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

археалагiчныя даследаваннi –– комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні гісторыка-культурных каштоўнасцей, правядзенні археалагічнага нагляду;

архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi –– комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

натурныя даследаваннi –– комплекс мерапрыемстваў па высвятленні i ўдакладненні адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы выкананне архітэктурна-археалагічных абмераў, зандажу, закладку шурфаў, інжынернае даследаванне будаўнічых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншых даследаванняў.

2. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.


  1. Праектныя работы, якiя выконваюцца
    на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях


1. Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных і іншых работ, якія выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.



  1. Рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

аднаўленне –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей –– абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

дапаўненне –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў па стварэнні дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэнні ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзенні ў месцах страты на тэрыторыі комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб’ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб’ёмна-прасторавай структуры;

кансервацыя –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэнні захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

прыстасаванне –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей;

перамяшчэнне –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў па перамяшчэнні нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей і іх аднаўленні на новым месцы;

рамонт –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні страчаных у працэсе эксплуатацыі і (або) паляпшэнні канструкцыйных, інжынерных, тэхнічных, эстэтычных якасцей нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку па ліквідацыі іх дробных пашкоджанняў і няспраўнасцей, а таксама папярэджанні іх зносу, якія не адносяцца да рэканструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

раскрыццё –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў па пазбаўленні матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

рэгенерацыя –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

рэканструкцыя –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і (або) звязаных са змяненнем іх асноўных тэхніка-эканамічных паказчыкаў і параметраў, у тым ліку з павышэннем спажывецкіх якасцей, якія вызначаюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, са змяненнем колькасці і плошчы памяшканняў, будаўнічага аб’ёму і (або) агульнай плошчы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, змяненнем умяшчальнасці, прапускной здольнасці, напрамку і (або) месца распалажэння інжынерных, транспартных камунікацый (замена іх участкаў) і збудаванняў на іх;

рэстаўрацыя (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) –– сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні парушанага першапачатковага аблічча нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх комплексы, часткі, якія выконваюцца на аснове спецыяльных даследаванняў іх гістарычнай верагоднасці і архітэктурна-мастацкай каштоўнасці, а таксама навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. На нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца іншыя работы, накіраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання і выкарыстання матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія не парушаюць іх цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння, гістарычнага характару размяшчэння гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя ў межах іх зон аховы.



  1. Выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-даследчыя, рамонтна-рэстаўрацыйныя і праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Пасля заканчэння ўсiх работ на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi заказчык прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную галоўным архітэктарам праекта. На падставе навукова-рэстаўрацыйнай справаздачы аб выкананых работах у выпадку адпаведнасці выкананых работ узгодненай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за 14 каляндарных дзён з дня атрымання навукова-рэстаўрацыйнай справаздачы выдае заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю гісторыка-культурнай каштоўнасці ўказанай навукова-праектнай дакументацыі.



  1. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь для выканання навукова-даследчых, рамонтна-рэстаўрацыйных і праектных работ юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, які прадугледжвае правядзенне археалагiчных даследаванняў, выдаецца пры наяўнасці дазволу (адкрытага ліста) на права правядзення археалагiчных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

3. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.

4. Форма дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.



  1. Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя дапускаюцца
    да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ
    на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях


1. Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рамонтна-рэстаўрацыйных работ, дапускаюцца грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 2 гэтага артыкула.

2. Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рамонтна-рэстаўрацыйных работ, могуць быць дапушчаны грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi і вопыту работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.



  1. Парадак атрымання пасведчання
    на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ
    на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях


1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца па выніках праходжання атэстацыі на права атрымання такога пасведчання.

2. Атэстацыя на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей –– атэстацыя) праводзіцца ў мэтах пацвярджэння прафесійных ведаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прэтэндуюць на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей, калі не вызначана іншае, –– прэтэндэнт), і ўмення прымяняць гэтыя веды пры распрацоўцы ўказанай навукова-праектнай дакументацыі.

Да атэстацыі дапускаюцца прэтэндэнты, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць вышэйшую адукацыю ў сферы архітэктуры і будаўніцтва.

3. Атэстацыя праводзіцца атэстацыйнай камісіяй, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Атэстацыйная камісія дзейнічае на падставе зацверджанага ёю рэгламенту.

4. Для правядзення атэстацыі праектная або навуковая арганізацыя, у якой працуе грамадзянін, або індывідуальны прадпрымальнік звяртаюцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з заявай аб правядзенні атэстацыі, да якой дадаюцца копія дыплома аб вышэйшай адукацыі прэтэндэнта, выпіска з працоўнай кніжкі прэтэндэнта і копія дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі ці пасведчання аб павышэнні кваліфікацыі (пры іх наяўнасці) (далей –– дакументы аб правядзенні атэстацыі).

5. Атэстацыя праводзіцца не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь заявы аб яе правядзенні.

6. Заява аб правядзенні атэстацыі прэтэндэнта, якая не адпавядае патрабаванням, вызначаным пунктам 4 гэтага артыкула, не разглядаецца і вяртаецца праектнай або навуковай арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія яе прадставілі.

7. Дата, час і месца правядзення атэстацыі вызначаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.

8. Атэстацыя ажыццяўляецца ў форме вуснага экзамену, пытанні да якога зацвярджаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.

Члены атэстацыйнай камісіі заслухоўваюць адказ прэтэндэнта, якому могуць задавацца дадатковыя пытанні па тэме экзамену. Веды прэтэндэнта ацэньваюцца зыходзячы з паўнаты і дакладнасці дадзеных ім адказаў на пытанні.

Атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб праходжанні або непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі, якое афармляецца пратаколам пасяджэння гэтай камісіі.

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камісіяй рашэння аб праходжанні прэтэндэнтам атэстацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння накіроўвае ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Пры непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі выпіска з пратакола атэстацыйнай камісіі, якая ўтрымлівае адпаведнае рашэнне, накіроўваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, у тэрмін, вызначаны ў частцы чацвёртай гэтага пункта.

9. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца на бланку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь бясплатна на пяць гадоў.

Форма пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

10. У выпадку невыканання і (або) неадпаведнага выканання грамадзянінам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, вызначаных артыкулам 119 гэтага Кодэкса абавязкаў, што пацвярджаецца заключэннем Рады, дзейнасць указанага пасведчання рашэннем атэстацыйнай камісіі можа быць прыпынена на тэрмін да трох месяцаў ці анулявана.

11. Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях і якім плануецца прыпыніць тэрмін дзеяння ці ануляваць указанае пасведчанне, запрашаецца на пасяджэнне атэстацыйнай камісіі.

Атэстацыйная камісія заслухоўвае паясненні грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, па пытанні невыканання і (або) неадпаведнага выканання ім абавязкаў, вызначаных артыкулам 119 гэтага Кодэкса, і прымае рашэнне аб прыпыненні да трох месяцаў тэрміну дзеяння пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ці яго ануляванні.

12. Рашэнне аб прыпыненні тэрміну дзеяння такога пасведчання ці яго ануляванні накіроўваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння ў праектную або навуковую арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі.

Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, у адносінах да якога прынята рашэнне аб прыпыненні тэрміну дзеяння ці ануляванні пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не пазней за тры рабочыя дні з дня атрымання асобамі, указанымі ў пункце 4 гэтага артыкула, рашэння аб прыпыненні тэрміну дзеяння ці ануляванні ўказанага пасведчання абавязаны вярнуць у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.


  1. Абавязкi грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi
    на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях


Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны:

забяспечваць узаемадзеянне зацікаўленых юрыдычных асоб і іх падраздзяленняў пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;

вызначаць заданне на правядзенне навукова-даследчых работ;

забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;

ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў умовам захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

забяспечваць своечасовае вырашэнне пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, што ўзнiкаюць у працэсе правядзення работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

прымаць удзел пры ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым ліку аўтарскі нагляд пры выкананні ўказаных рамонтна-рэстаўрацыйных работ у адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

забяспечваць навуковую фiксацыю матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання работ на гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння такіх работ;

прадугледжваць меры па захаванні матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, накіраваныя на прадухіленне ўздзеяння на яе ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння;

выконваць іншыя абавязкі пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.


  1. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у парадку, вызначаным заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2», якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты або знiкнення, змянення ўмоў іх успрымання, ландшафту, іншых асаблівасцей навакольнага асяроддзя ў межах зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2», якая не адобрана Радай, узгадненню не падлягае.

3. Неабходнасць разгляду Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Выдаткi, звязаныя з разглядам Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi.

5. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

6. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных актамі заканадаўства.



  1. Ахоўныя абавязацельствы

1. Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню для матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца iндывiдуальныя ўмовы іх утрымання i выкарыстання, устанаўлiвацца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаваннi па забеспячэнні iх захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый або ў перыяд узброеных канфлiктаў, а таксама iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (карыстальнiкаў), суб’ектаў прыватызацыі жылых памяшканняў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, або жылых памяшканняў у жылых дамах, іншых капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), кватэрах, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікаў, на зямельных участках якiх размешчаны нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi асобамі, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў трох экзэмплярах асобамі, якія вызначаны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам (карыстальнікам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, суб’ектам прыватызацыі жылога памяшкання, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, або жылога памяшкання ў жылым доме, іншай капітальнай пабудове (будынку, збудаванні), кватэры, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, у тэрміны, прадугледжаныя пунктамі 2 і 3 артыкула 76 гэтага Кодэкса.


  1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у межах iх зон аховы) павiнна ажыццяўляцца згодна з гэтым Кодэксам, iндывiдуальнымi ўмовамi іх утрымання i выкарыстання (у выпадку вызначэння такіх умоў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню) і з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у межах iх зон аховы) у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i iншых воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам у мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай такiмi воiнскiмi фармiраваннямi, забараняюцца.

4. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у межах iх зон аховы) у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнаму асяроддзю нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у межах зон iх аховы), а таксама ўчыненне iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей у межах iх зон аховы), забараняюцца, за выключэннем неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.


: temp
temp -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі
temp -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
temp -> Конкурсу "Скарбы мовы: просты сказ"
temp -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
temp -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
temp -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
temp -> Ілья Вёска ў Вілейскім
temp -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   15




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал