Кожны з нас, уяўляючы сваё дзіця ў будучым, перш за ўсё



Дата канвертавання19.07.2016
Памер39.12 Kb.



Кожны з нас, уяўляючы сваё дзіця ў будучым, перш за ўсё

хоча бачыць яго здаровым, жыццярадасным, паспяховым, таленавітым. А зараз вашаму дзіцяці ад 2-6 гадоў і вы шукаеце куточак цеплыні, дабрыні і ласкі, установа дашкольнай адукацыі аграгарадка Дворышча рада вітаць вас. Наш дзіцячы сад - гэта дом радасці, дзе пражывае ў цяперашні час 48 выхаванцаў і працуе дружны калектыў педагогаў, у якім кожны педагог- творца і даследчык, а бацькі сталі раўнапраўнымі і раўнацэннымі нашымі партнёрамі.

Год нараджэння ясляў-сада в.Дворышча- 1964

Размешчаны ў прыстасаваным будынку

і разлічаны на тры групы.

Распарадак работы (10.30),

а іменна -7.30-18.00

Дні работыдзіцячага садка: панядзелак-пятніца

У цяперашні час ва ўстанове дашкольнай адукацыі функцыяніруе тры групы з якіх 2 групы-рознаўзроставыя:

першага ранняга ўзросту “Сонейка”-

15 дзяцей;

рознаўроставая “Усмешка”-15 дзяцей;

рознаўроставая “Праменьчык”-18 дзяцей.

Ахоп дашкольнай адукацыяй па мікрараёну дзяцей ад 2-6 гадоў- 100%. На тэрыторыі нашага мікрараёна пражывае 20 дзяцей ад 0- да 2 гадоў. Паслугі звыш базавага кампанента:



АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС ажыццяўляюць 6 педагогаў. Музычны кіраўнік-па сумяшчальніцтву.: 50% педагогаў маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, 33%-сярэдне-спецыяльную,17%-агульную сярэднюю. Нашы педагогі дапамагаюць кожнаму дзіцяці адчыняць і спасцігаць навакольны свет, гарманічна развіваючы яго ўніверсальныя магчымасці, у тым ліку, творчыя.



Дзеці ў нас пачынаюць адчуваць сябе самастойнымі і вельмі рады рэалізоўваць сябе ў разнастайных відах дзейнасці : гульнявой, мастацка-маўленчай,пазнавальна-практычнай, працоўнай і г.д.







Наша мэта: рознабаковае развіццё і сацыялізацыя дзіцяці дашкольнага ўзросту адносна ўзроставых асаблівасцей і індывідуальных магчымасцей.

Наша задача: ахова жыцця і замацаванне здароўя дзяцей; фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця і творчых здольнасцей дзяцей

у цесным супрацоўніцтве з бацькамі выхаванцаў.


Н

ашы традыцыі: разнастайныя святы і забавы-свята Ураджаю,Навагодняя свята, 8 сакавіка,Масленіца, Выпускны ранішнік, Купалле, сумесныя з бацькамі выставы і фотавыставы, конкурсы і г.д.


Накірунак работы: тэатральна-гульнявы

Паслугі звыш базавага кампанента арганізоўваюцца па запытах бацькоў:

У 2012-2013 навучальным годзе працуе

ГУРТОК цестапластыкі -“Чарадзейнае цеста”;

ГУРТОК гульні ў шахматы і шашкі - “Белая ладдзя”

Ахоп гуртковай работай дзяцей 4-6 г.- 100 %.

















ДЗЕЦІ- НАША СЁННЯ І НАША ЗАЎТРА.

Усё, што мы робім, мы робім з любоўю

да іх, з любоўю да будучыні!

Кіруе ўстановай : Дзем’янчук

Зінаіда Вячаславаўна

Стаж работы на пасадзе-9 гадоў.

Мы ганарымся нашай установай

і зробім ўсё магчымае,

каб нашым выхаванцам было тут камфортна і ўтульна!

Наш тэлефон:
8017(16) 35668 Электронны адрас: dvdsad@schoolnet.by










Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал