ІІ Рэспубліканскі конкурс
“Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
На падставе рапарта Праасвяшчэннага Веніаміна, епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага, старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы ад 14 ліпеня 2016 г. № 39 аб падвядзенні вынікаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”, які адбыўся 5 ліпеня 2016 г., Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі 27 ліпеня 2016 г. было зацверджана наступнае рашэнне журы:
1.1. У намінацыі “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”
Гран-пры прысуджаецца:
Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Першае месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма ДУК “Пружанская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;
Бібліятэцы ДУА “Вілейская гімназія № 1 «Логас»” Мінскай вобласці;
сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк:
Ізабелінскай сельскай бібліятэцы ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
Другое месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” Мінскай вобласці;
Бібліятэцы УА “Салігорскі дзяржаўны каледж” Мінскай вобласці;
сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк:
Бібліятэцы ДУА “Узменская дзіцячы сад-базавая школа” Віцебскай вобласці.
Трэцяе месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
Бібліятэцы-філіялу № 1 імя Я. Коласа УК “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва” Магілёўскай вобласці;
Заахвоціць:
Дзіцячую бібліятэку-філіял Ганцавіцкай раённай бібліятэчнай сістэмы Брэсцкай вобласці.
1.2. У намінацыі “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”:
Першае месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
Бібліятэцы Свята-Багаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы;
сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк:
Бяздзежскай сельскай бібліятэцы Драгічынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Брэсцкай вобласці.
Другое месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
Бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа № 18 імя Е. Полацкай г. Полацка” Віцебскай вобласці;
сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк:
Обрубскай сельскай бібліятэцы-філіялу № 40 ДУК “Глыбокская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;
Трэцяе месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
Іўеўскай раённай дзіцячай бібліятэцы ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці.
1.3 У намінацыі “Сям'я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”:
Першае месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
Краязнаўчаму цэнтру ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева” Мінскай вобласці;
Духоўна-асветніцкаму цэнтру “Вытокі” ДУК “Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка” Брэсцкай вобласці;
Другое месца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк :
Бібліятэцы ДУА “Сярэдняя школа № 191 г. Мінска”;
Заахвоціць:
ДУК “Цэнтралізаваная раённая бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна” Магілёўскай вобласці.
1.4 У намінацыі “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”
Першае месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Пехцерава ДУК “Клімавіцкая бібліятэчная сетка” Магілёўскай вобласці;
Другое месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
Бібліятэцы УА “Скідальскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” Гродзенскай вобласці;
Трэцяе месца прысуджаецца:
сярод гарадскіх і раённых бібліятэк:
Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ДУК “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;
Заахвоціць:
Бібліятэку УА “Відзаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” Віцебскай вобласці.
У ВЫНІКУ ўзнагародзіць:
1. Пераможцаў, якія атрымалі Гран-Пры і 1-е месца ва ўсіх намінацыях, – Граматамі Патрыяршага Экзарха;
2. Пераможцаў, якія атрымалі 2-е месца ва ўсіх намінацыях, – Падзячнымі граматамі Патрыяршага Экзарха;
3. Пераможцаў, якія атрымалі 3-е месца ва ўсіх намінацыях, – Граматамі Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы;
4. Пераможцаў, якія атрымалі заахвочванне, – Падзячнымі пісьмамі Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы.
Поделитесь с Вашими друзьями: |