ГУЛЬНЯ
“ШЧАСЛІВЫ ВЫПАДАК”
КОНКУРС ДЛЯ ВУЧНЯЎ 5 – 6 КЛАСАЎ
Гульня “Шчаслівы выпадак”
МЭТА: развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў, іх інтэлектуальных уменняў.
ЗАДАЧЫ: развіваць у вучняў цікавасць да вывучэння мовы, літаратуры, гісторыі, культуры, выхоўваць любоў і павагу да ўсяго роднага, беларускага.
Перад пачаткам конкурсу дзве каманды аднаго ці паралельных класаў займаюць месцы ў супрацьлеглых баках класнага пакоя ці актавай залы. Насупраць размяшчаюцца гледачы, асобна – журы (вучні старэйшых класаў, настаўнікі). У вядучага маюцца карткі з пытаннямі для кожнай каманды.
На абдумванне адказу даецца 10-15 секунд. За кожны правільны адказ залічваецца адзін бал.
Гейм 1
Пытанні камандзе А:
1.Як называецца ў літаратуры мастацкі прыём, пры якім вобразна, маляўніча характарызуецца прадмет? Гэта мастацкае азначэнне часцей за ўсё выражаецца прыметнікам .( Эпітэт)
2.Як перакладаецца на беларускую мову назва ягады “клюква”? (Журавіны)
3.Птушка – сімвал Беларусі .(Бусел)
4.Якімі словамі можна назваць тое месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве? (Радзіма, Бацькаўшчына)
5. У назвах якіх беларускіх гарадоў па адной галоснай літары? (Мінск, Пінск, Брэст)
Пытанні камандзе Б:
-
Як называецца ў літаратуры мастацкі прыём характарыстыкі аднаго прадмета пры дапамозе супастаўлення яго з іншымі ?(Параўнанне)
-
Як яшчэ можна назваць сябра? (Прыяцель, таварыш)
-
Множны лік назоўніка “чалавек”. (Людзі)
-
Перапынак падчас спектакля .(Антракт)
-
Як перакладаецца на беларускую мову назва кветкі “одуванчик”? (Дзьмухавец)
Гейм 2
Пытанні камандзе А:
-
Адгадайце загадку :”Што за дрэва, што кожны дзень па адным лістку асыпаецца?” (Каляндар)
-
Назавіце ўсе значымыя часткі слова –марфемы .( Прыстаўка, корань, суфікс, постфікс, канчатак)
-
Які паэт пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа быў трэцяй зоркай на небасхіле беларускай паэзіі? ( Максім Багдановіч)
-
Назва месяца, у якім адзначаецца свята Каляды.(Снежань)
-
Што вывучае раздзел мовазнаўства лексіка? (Усе словы беларускай мовы)
Пытанні камандзе Б:
1.Адгадайце загадку: ”У бацькоў і іхніх дзетак уся адзежына з манетак ” (Рыба)
2.Як называюцца словы, якія гучаць па-рознаму, але маюць аднолькавае значэнне? (Сінонімы)
3.Кветка – сімвал Беларусі.(Васілёк)
4.Назавіце жывёлу, у якую пераапраналі чалавека на свята Каляды .(Каза )
5.Што вывучае раздзел мовазнаўства фанетыка? (Гукі маўлення)
Гейм 3. Конкурс капітанаў каманд
Пытанні капітану каманды А:
-
Калі пра чалавека гавораць “ кату па пяту”, то гэта значыць – які ён?
-
Маладая істота, якая нарадзілася ў каровы .(Цяля)
-
Трапныя народныя выслоўі з павучальным сэнсам. (Прыказкі)
-
Ці можна словы “вена”, “бяроза” пісаць з вялікай літары і чаму? (Можна, калі яны абазначаюць назву горада і ракі)
-
Частка слова, якая стаіць перад коранем .(Прыстаўка)
-
Адмыслова апрацаваная скура буйной рагатай жывёлы, ягнятаў, свіней, што выкарыстоўвалася як асноўны матэрыял для пісьма ў сярэднявечнай Еўропе .(Пергамент)
-
Як перакладаецца на беларускую мову слова “сирень”? (Бэз)
-
Як раней называліся канікулы ? (Вакацыі )
-
Хто такі канферансье? (Вядучы )
-
Санкт-Пецярбург называюць горадам над Нявой. А як можна назваць Гродна? (Горад над Нёманам)
-
Якое люстра нельга ўключыць?( Тое, у якое глядзяцца)
-
Як у фальклоры і паэзіі часта называюць кветкі? ( Краскі)
-
Што значыць “жыць як кот з сабакам”? ( Быць ворагамі)
-
Вобад з металу ці гнуткага дрэва, які набіваецца на бочкі, кадушкі і падобныя да іх рэчы. (Абруч)
-
Друкаванае або вуснае паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага ведама .(Аб’ява)
Пытанні капітану каманды Б:
-
Даданыя члены сказа .(Дапаўненне, азначэнне, акалічнасць)
-
Склоны, акрамя назоўнага .(Ускосныя)
-
Частка слова без канчатка .(Аснова)
-
Колькі імён змяшчае слова “Галіна”? ( 4: Галіна, Аліна, Ліна, Іна)
-
Дапоўніце прыказку:”Сыты галоднаму не …”(Таварыш)
-
Кніга для першапачатковага навучання грамаце і развіцця мовы .(Буквар)
-
Чым малолі зерне?( Жорнамі)
-
Гук, які складаецца з шуму або голасу і шуму .(Зычны)
-
Якой касой ніхто не косіць? (Касой у дзявочай прычосцы)
-
Пра якога чалавека гавораць:”Востры на язык”? (Пра дасціпнага ў маўленні)
-
Як перакладаецца на беларускую мову слова “диван”? (Канапа)
-
Беларуская святая, нябесная заступніца зямлі беларускай .( Еўфрасіння Полацкая)
-
Што вывучае раздзел мовазнаўства арфаграфія? ( Правапіс слоў)
-
Незамужняя дачка князя. (Князёўна)
-
Цар грыбоў .(Баравік)
Гейм 4. Пытанні гледачам
-
Беларускі пісьменнік, аўтар апавядання “Васількі”, аповесці “Міколка-паравоз” .(Міхась Лынькоў)
-
Як перакладаецца на беларускую мову слова “серёжки “? (Завушніцы)
-
Што абазначае фразеалагізм “паклаўшы руку на сэрца”? ( Гаварыць шчыра, праўдзіва)
-
Прызначаная для друку, радыё, тэлебачання гутарка якой-небудзь асобы з карэспандэнтам. (Інтэрв’ю)
-
У якім слоўніку можна адшукаць лексічнае значэнне слова? ( У тлумачальным слоўніку)
-
Якая назва лішняя і чаму: верасень, ліпень, чэрвень? ( Верасень, таму што гэта назва асенняга месяца)
-
Алфавіт, створаны хрысціянскімі прапаведнікамі Кірылам і Мяфодзіем (Кірыліца)
-
Выказванне, якое змяшчаецца пасля загалоўка і перадае асноўную думку твора .(Эпіграф)
-
Сінонім да слова “васілёк” . (Валошка)
-
Падбярыце да запазычанага слова “вернісаж” беларускі адпаведнік. (Выстава)
-
Які бор ніколі не шуміць?( Хімічны элемент)
-
Цар пушчы .(Зубр)
-
Апісанне знешнасці чалавека. (Партрэт)
-
Апісанне прыроды, якое мае важнае значэнне для характарыстыкі дзеяння, душэўнага стану героя. (Пейзаж)
Журы падлічвае і аб’яўляе колькасць балаў, якія набралі каманды, называе пераможцу сярод гледачоў. Пераможцы ўзнагароджваюцца.
Поделитесь с Вашими друзьями: |