Праграма Фулбрайт
Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2009-2010 навучальны год
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2009-2010 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу вучэбнага семестра займацца навукова-даследнічай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.
Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:
-
эканоміка
-
бізнес адміністрыраванне
-
права
-
кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)
-
міжнародныя зносіны
-
амерыканістыка
-
сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)
-
журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
-
метады выкладання англійскай мовы
-
інфармацыйныя тэхналогіі
-
ахова здароўя
-
ахова навакольнага асяроддзя
-
сацыяльная праца
Падрабязную інфармацыю аб праграме і бланк анкеты можна атрымаць тут (PDF File, 575 KB), а таксама ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па адрасе: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030, тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84.
АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 14 ЛІСТАПАДА 2008 ГОДА
Поделитесь с Вашими друзьями: |