Аналіз тыдня беларускай мовы і літаратуры паказаў, што пастаўленыя мэты: фарміраванне цікавасці да прадмета; развіццё лагічнага мыслення, навыкаў выразнага чытання ў вучняў; выхаванне любові і павагі да роднай мовы, да сваёй Радзімы, выконваліся шляхам правядзення свята “Сустрэча з казкай”, конкурса на лепшага дэкламатара вершаў, віктарыны па казках, гульнёвай праграмы “Мова наша родная”, дня вуснай народнай творчасці.
Дзецям асабліва спадабаўся конкурс на лепшага дэкламатара вершаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, а таксама гульнёвая праграма, беларускія гульні, свята “Сустрэча з казкай”.
Я лічу, што тыдзень беларускай мовы і літаратуры быў праведзены на дастатковым узроўні.