Конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер124.63 Kb.
ТыпКонкурс
04.04.2014 № 218

Аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай

акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі

і тым ганаруся” у рамках рэспубліканскай

патрыятычнай акцыі “Я-грамадзянін Беларусі”
У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі на 2014 год і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я- грамадзянін Беларусі”(далей –Акцыя) на 2013-2015 гады і пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2014 № 10-15/1064-ПР

ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць:

1.1. Палажэнні аб правядзенні:

конкурса юных экскурсаводаў “ Мая малая радзіма”(дадатак 1);

краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” (дадатак 2);

1.2. Склад журы (дадатак 3).

2. Кіраўнікам аддзелаў адукацыі райвыканкамаў, Гомельскага гарвыканкама, адміністрацый раёнаў г.Гомеля арганізаваць правядзенне школьнага і раённага этапаў, забяспечыць удзел у абласных і заключных этапах конкурсаў у адпаведнасці з палажэннямі.

3. Адказнасць за арганізацыю і правядзенне абласных этапаў конкурсаў, прадстаўленне конкурсных матэрыялаў на рэспубліканскія этапы ў тэрміны згодна з палажэннямі ўскласці на дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” Герасіменка А.Г.

4. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Ждановіч Ж.А.


Начальнік упраўлення С.І. Парошын

Намеснік начальніка

Ж.А.Ждановіч

Начальнік аддзела

А.А.Ляшук

481208 Мініч






Дадатак 1

да загада ўпраўлення адукацыі

Гомельскага аблвыканкама

04.2014 г. №



ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні рэспубліканскага конкурса юных экскурсаводаў

“Мая малая радзіма” у рамках рэспубліанскай акцыі навучэнскай моладзі

"Жыву ў Бeлapyci i тым ганаруся"
1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 года № 65, планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2013-2015 гады, зацверджаным намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2013 года № 11-01-12/400/дс/2, а таксама пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2014 года №10-15/1064-ПР, у рамках Акцыі праводзіцца конкурс юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма” (далей – конкурс).

1.2. Удзельнікі конкурсу – калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы.
2. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

2.1. Конкурс праводзіцца з 1 красавіка па 1 лістапада 2014 года ў чатыры этапы з вызначэннем на кожным з іх пераможцаў i прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку i ва ўстановах адукацыі раеннага, гарадскога і абласнога падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы (праводзіцца да 1 кастрычніка 2014 года)

трэці этап (адборачны) – абласны (праводзіцца з 1 па 30 кастрычніка 2014 года ў два туры: папярэдні i выніковы):

папярэдні – з 1 па 10 кастрычніка 2014 года (разглядаюцца справаздачныя прэзентацыі і тэкставыя матэрыялы пераможцаў раённых этапаў конкурсу);

выніковы –21 кастрычніка (творчая абарона навучэнцамі cвaix конкурсных работ);

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі (праводзіцца ў два туры: папярэдні i выніковы). На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў раённых этапаў конкурсаў, а на выніковым - творчая абарона навучэнцамі cвaix конкурсных работ.

2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі выбіраюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсу.

3. АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ

3.1. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсе могуць выкарыстоўвацца творчыя i даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў Акцыі за перыяд з 2006 па 2014 гады.

3.2. Арганізацыйнае i метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсу ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”.

3.3. Асноўнымі мэтамі i задачамі конкурсу з'яўляюцца:

фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх землякоў, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў;

удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні моладзі праз актыўнае іх ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

сістэматызацыя агульнавядомых гістарычных, культурных, эканамічных, прыродных, сацыяльных каштоўнасцей малой радзімы, выяўленне яе малавядомых адметнасцей;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей малой радзімы;

прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў;

развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў конкурсу;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў–актыўных удзельнікаў конкурсу;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую, экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода.

3.4. Удзельнікі конкурсу даследуюць, а затым творча (сцэнічна) прадстаўляюць гісторыка-культурныя, сацыяльныя, прыродныя і іншыя адметнасці малой радзімы ў форме візітоўкі. Візітоўка (змястоўнае раскрыццё адметнасцей матэрыяльнай і духоўнай культуры малой радзімы, ”расказ“ аб сваёй мясцовасці, аб найбольш значных падзеях, постацях, аб’ектах) доўжыцца да 10 хвілін з выкарыстаннем розных мастацкіх вартасцей. Ствараецца прэзентацыя візітоўкі. Канчатковы матэрыял складаецца з творчага прадстаўлення навучэнцамі адметнасцей малой радзімы, прэзентацыі прадстаўлення, кароткіх вусных звестак аб прадстаўленых аб’ектах.

3.5. На другім і трэцім (адборачных) этапах конкурсу рэгіянальнымі саветамі Акцыі праводзіцца прагляд творчых справаздач і вызначаюцца 6 лепшых творчых работ, якія найбольш поўна і ярка адлюстроўваюць адметнасці малой радзімы.

3.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

улік рэгіянальных асаблівасцей;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу;

артыстызм, выкарыстанне касцюмаў;

прытрымліванне хранаметражу;

лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыяла экскурсіі ў адзінае цэлае;

спалучэнне паказа і рассказа;

культура мовы, валоданне маўленчымі сродкамі;

валоданне аўдыторыяй;

займальнасць, крэатыўнасць;

прытрымліванне хранаметражу.

3.9. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на папярэдні тур абласнога этапа да 1 кастрычніка 2014 года па адрасе: 246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36а, дзяржаўная установа адукацыі “Гомельскі абласны центр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”, тэл. 8 (0232) 48-12-08.

3.10. Конкурсныя работы прадстаўляюцца на электронным носьбіце (прэзентацыя візітоўкі), суправаджаюцца тэкставым матэр’ялам, а таксама заяўкай, якая ўключае: назву працы, звесткі аб аўтары (ах) работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група , або назва калектыва, установы адукацыі) i аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.


4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ I ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальным i рэспубліканскім caветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў i прызёраў, а таксама вырашае пытанні ix заахвочвання.

4.2. Выніковы тур (абарона даследчых работ) абласнога этапа конкурсу адбудзецца 21 кастрычніка 2014 года па адрасе: 246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36а, дзяржаўная установа адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”, тэл. 8 (0232) 48-12-08.

4.3. Пераможцы і прызёры абласнога этапа конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені.






Дадатак 2

да загада ўпраўлення адукацыі

Гомельскага аблвыканкама

2014 №


ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні краязнаўчай акцыі

“Збяры Беларусь у сваім сэрцы”

у рамках рэспубліанскай акцыі навучэнскай моладзі

“Жыву ў Бeлapyci i тым ганаруся”


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 года № 65, планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2013-2015 гады, зацверджаным намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2013 года № 11-01-12/400/дс/2, а таксама пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Белаорусь ад 5 сакавіка 2014 года №10-15/1064-ПР, у рамках Акцыі праводзіцца краязнаўчая акцыя “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”.

1.2. Удзельнікі краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” - калектывы навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі, аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.


  1. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

2.1.Краязнаўчая акцыя “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” праводзіцца з лютага па снежань 2013-2015 гадоў ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў i прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку i ва ўстановах адукацыі раеннага, гарадскога і абласнога падпарадкавання;

другі этап (адборачны) –раённы;

трэці этап (адборачны) – абласны (праводзіцца ў тры туры):

першы – з 1 па 24 кастрычніка 2013 года;

другі – з 1 па 24 кастрычніка 2014 года;

трэці – з 1 па 24 кастрычніка 2015 года.

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі: праводзіцца ў два туры - папярэдні i выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў раённых этапаў, а на выніковым - творчая абарона навучэнцамі cвaix работ.

2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі выбіраюць тэрміны правядзення адборачных этапаў краязнаўчай акцыі "Збяры Беларусь у сваім сэрцы".

3. АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ

3.1. Арганізацыйнае i метадычнае забеспячэнне правядзення краязнаўчай акцыі "Збяры Беларусь у сваім сэрцы" ажыццяўляе ўстанова адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”.

3.2. Асноўнымі мэтамі i задачамі з'яўляюцца:

фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўнай культуры, выхаванне павагі за дасягненні свайго народа, да яго багатай гісторыі і культуры;

вывучэнне гісторыка-культурных, сацыяльных і прыродных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь;

пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі і культуры краю;

папулярызацыя багатай гісторыі і культуры, славутых імёнаў Бацькаўшчыны сродкамі турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці;

садзейнічанне развіццю ўнутранага турызму;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў.

3.3. Удзельнікам акцыі прапануюцца па 5 населеных пунктаў з кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь з найбольш значнымі гісторыка-культурнымі, сацыяльнымі і прыроднымі аб’ектамі для далейшага наведвання гэтых мясцін навучэнцамі (не менш 3 з прапанаваных населеных пунктаў).

У 2014 годзе ўдзельнікі акцыі наведваюць Мінскую вобласць (Мінск, Нясвіж, Барысаў, Маладзечна, Слуцк) і Віцебскую (Віцебск, Полацк, Орша, Браслаў, Паставы).

Акрамя прапанаваныхнаселеных пунктаў для наведвання ў кожнай вобласці дапускаецца і асабісты выбар населеных пунктаў удзельнікамі акцыі, але іх павінна быць не менш 3-х.

Па мясцінах, якія наведваюцца ўдзельнікамі акцыі, ствараюцца відэафільмы хранаметражам да 15 хвілін, дзе змяшчаецца інфармацыя аб убачаных дастапомнасцях з уласнымі ўражаннямі. Аб’екты для даследавання ў населеных пунктах удзельнікамі акцыі выбіраюцца адвольна. Кожны год праводзіцца конкурс відэафільмаў па выніках наведвання населеных пунктаў адпаведных абласцей.

3.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі відэафільмаў:

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу;

якасць відарыса;

ступень валодання інфармацыйнымі тэхналогіямі (фармат, спецэфекты);

лагічнасць і завершанасць;

магчымасць выкарыстання матэрыялу для папулярызацыі і прапаганды адметнасцей рэгіёнаў.

3.5. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на абласны этап да 1 кастрычніка 2014 года па адрасе: 246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36 а, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гомельскі абласны центр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”, тэл. 8 (0232) 48-12-08.

3.6. Конкурсныя работы прадстаўляюцца на электронным носьбіце, суправаджаюцца тэкставым матэр’ялам (кароткае апісанне аб’ектаў), а таксама заяўкай, якая ўключае: назву працы, звесткі аб аўтары (ах) работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група або назва калектыва, установы адукацыі) i аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
4.ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ I ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

4.1. Для падвядзення вынікаў краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” на кожным этапе рэгіянальнымі i рэспубліканскім caветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў i прызёраў, а таксама вырашае пытанні ix заахвочвання.

4.2. Выніковыя туры (абарона даследчых работ) абласнога этапа краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” адбудуцца с 1 па 24 кастрычніка адпаведнага года па адрасе: 246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36а, дзяржаўная установа адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”, тэл. 8 (0232) 48-12-08.

4.3. Пераможцы і прызёры абласнога этапа ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені.






Дадатак 3

да загада ўпраўлення адукацыі

Гомельскага аблвыканкама

04.2014 №



СКЛАД ЖУРЫ

конкурсаў рэспубліканскай акцыі

навучэнскай моладзі

”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“

Старшыня журы:

Ждановіч

Жанна Анатольеўна



-

намеснік начальніка упраўлення адукацыі аблвыканкама


Намеснікі старшыні журы:

Ляшук

Алена Аляксандраўна



-

начальнік аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама

Пісарэнка

Вольга Васільеўна



-

намеснік дырэктара ДУА “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”


Члены журы конкурсу юных экскурсаводаў музеяў (музейных пакояў) устаноў адукацыі:

Мініч

Зоя Іосіфаўна






загадчык аддзела ДУА “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”

Барабанаў

Вадзім Ігаравіч



-

навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела ДГКУ “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” (па ўзгадненню)

Мішчанка

Канстанцін Сяргеевіч



-

намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Гомельскі абласны музей ваеннай славы” (па ўзгадненню)

Ропат

Анастасія Яўгенаўна



-

галоўна захавальнік фондаў установы “Музей гісторыі горада” (па ўзгадненню)





Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал