Конкурсе для дзяцей і юнацтва "Пераможцы! Нашчадкі вам гімн вялікай падзякі пяюць"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер16 Kb.
ТыпКонкурс
ПАЛАЖЭННЕ

аб абласным літаратурным конкурсе для дзяцей і юнацтва “Пераможцы! Нашчадкі вам гімн вялікай падзякі пяюць”, прысвечаным юбілею Вялікай Перамогі і абвяшчэнню Брэста культурнай сталіцай Беларусі


Конкурс праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі і філалагічным факультэтам Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна” сумесна з упраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама з мэтаю выяўлення літаратурна-творчых талентаў навучэнцкай моладзі і падтрымкі маладых літаратараў Брэстчыны.

Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: да 30 год.

Колькасць месцаў: 6 (1 - першае, 2 - другіх, 3 - трэціх).

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вучоныя-філолагі, літаратурныя крытыкі, выдаўцы і грамадскія дзеячы Брэстчыны, вызначыць лепшыя творчыя работы.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі. Лепшыя творы (проза, паэзія, эсэ, драматургія) будуць апублікаваны. Конкурсныя работы дасылаюцца да 10 кастрычніка 2015 года на адрас: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, к. 605, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з паметкай “На конкурс”, або на эл. адрас: krejdzich@tut.by

Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лістапада 2015 года.


Конкурсныя работы павінны быць выдрукаваны на адной старонцы папяровага ліста фармату А-4.

Агульны аб’ём работы не павінен перавышаць трох лістоў фармату А-4.


На тытульным лісце неабходна ўказаць:

- прозвішча, імя, імя па бацьку;

- дату нараджэння;

- месца працы або вучобы;

- адрас для перапіскі;

- нумары кантактных тэлефонаў;

- E-mail (калі ёсць).
Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.

Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.


Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

(старшыня журы конкурсу) А.М.Крэйдзіч
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка