ПАЛАЖЭННЕ
гарадскога літаратуразнаўчага конкурсу для вучняў 10 – 11-х класаў
“ЗНАК ТАЛЕНТУ”,
прысвечанага 175-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці аб’яўляюць гарадскі конкурс для аматараў беларускай літаратуры, накіраваны на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай літаратурай, на развіццё іх творчага патэнцыялу, грамадскай актыўнасці.
-
Мэта: стварэнне умоў для развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу навучэнцаў.
Задачы:
-
развіваць цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры;
-
развіваць творчыя і даследчыцкія здольнасці вучняў;
-
фарміраваць пазнаваўчую актыўнасць;
-
выхоўваць нацыянальную самасвядомасць падлеткаў.
-
Месца і час правядзення:
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Конкурс праводзіцца ў два туры:
І тур (завочны): 1 па 30 сакавіка 2015 г.;
ІІ тур (вочны): 28 красавіка 2015 г.
Прыбыццё ўдзельнікаў на вочны тур – за гадзіны да пачатку конкурсу. Праводзіцца рэгістрацыя. Пры сабе мець вучнёўскі білет або пашпарт.
Час пачатку конкурсу будзе ўказаны 23.04.2015 на сайце МДПДіМ – www. mddm.org.
-
Умовы правядзення:
3.1. У конкурсе ўдзельнічаюць вучні 10 – 11-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў пазашкольнай работы г. Мінска, сябры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.
Конкурс прадугледжвае камандную працу навучэнцаў. Каманда фарміруецца з шасці чалавек. Пры сабе мець дзве ручкі сіняга колеру.
3.2. Удзельнікі суправаджаюцца настаўнікам.
-
Пры падрыхтоўцы да конкурсу рэкамендуецца выкарыстоўваць наступную літаратуру:
-
Гісторыя беларускай літаратуры XI – XIX стагоддзяў : у 2 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; [рэдкалегія: У. В. Гніламёдаў і інш.]. – Мінск : Беларус. навука, 2010.
-
Содаль, У. І. Сцежкамі Мацея Бурачка : Пошукі, замалёўкі,нарысы / У.І.Содаль. – Минск: Мастац.літ., 1991. – 197 с.
-
Кісялёў, Г.В. Пачынальнікі : З гiст.-лiт. матэрыялаў XIX ст. : Зборнiк / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я.Купалы ; уклад.: Г.В.Кісялёў. – Мінск: Беларус. навука, 2003. – 548 с.
-
Багушэвіч, Ф. Творы : для сярэд. і ст. шк. узросту / Ф. Багушэвіч. – Мінск : Маст. літ., 2001. – 206 с.
3.4. З 7 да 14 красавіка 2015 г. каманда падае арганізатарам конкурсу ў МДПДіМ (каб. 308):
-заяўку на ўдзел у конкурсе (з аплатай);
- мультымедыйную прэзентацыю па жыцці і творчасці Ф. Багушэвіча.
Зарэгістраваныя каманды (якія своечасова падалі заяўкі і прэзентацыі) прыходзяць на вочны тур конкурсу за палову гадзіны да яго пачатку і займаюць указанае месца ў зале.
4. Тэма конкурсу: “Значэнне Асобы Францішка Багушэвіча і яго творчасці для беларускай літаратуры і культуры”
4.1. Конкурс праводзіцца ў два туры:
І тур, завочны.
4.1.1. Школьнікі даследуюць жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча ў кантэксце беларускай літаратуры ХІХ ст., рыхтуюць мультымедыйную прэзентацыю па тэме конкурсу (PowerPoint 2007 на СD-, флэш-носьбітах, аб’ём – не больш за 10 слайдаў). Усе прэзентацыі будуць ацэнены (max 20 балаў), і на фінале конкурсу, па магчымасці, будуць паказаны лепшыя з іх.
Пры ацэнцы будуць прымацца пад увагу:
-
факталагічная правільнасць і лагічнасць матэрыялу;
-
глыбіня валодання тэмай і змястоўнасць творчай працы;
-
уменне працаваць з крыніцамі;
-
афармленне тэксту згодна норм беларускай літаратурнай мовы;
-
арыгінальнасць і эстэтычнасць падачы матэрыялу;
-
высокая тэхнічная якасць работы (якасць фотаздымкаў, малюнкаў, схем і інш.).
ІІ тур, вочны.
Вучні адказваюць на пытанні па ідэях вершаў і сюжэтах пррзы Ф. Багушэвіча. У праграму пытанняў будуць уключаны зборнікі “Смык беларускі”, “Дудка беларуская”, паэма “Кепска будзе!”, апавяданні “Тралялёначка”, “Дзядзіна”, “Палясоўшчык”, “Сведка”. Таксама могуць быць ўключаны іншыя творы ў пытанні з выбарам варыянта і аглядава (назва, галоўная ідэя, год выдання).
Прыклады заданняў:
Героем якога твора з’яўляецца Аліндарка?
1. Палясоўшчык
2. Сведка
3. Кепска будзе
4. Тралялёначка
Напішыце назву верша, урывак з якога прыведзены:
Гэты хлеба і не знае,
Толькі мяса ды пірог,
І сабакам выкідае
Усё тое, што не змог.
Крытэрыі ацэнкі адказаў на пытанні вочнага тура:
-
факталагічная правільнасць, абгрунтаванасць і змястоўнасць адказу;
-
глыбіня валодання тэмай;
-
адсутнасць памылак пры афармленні адказаў.
5. Арганізацыя правядзення:
5.1. За ўдзел у конкурсе каманда здае арганізацыйны ўзнос 72 тысячы беларускіх рублёў
(з кожнага ўдзельніка конкурса (6 чалавек) – па 12 тысяч беларускіх рублёў) у касу МДПДіМ у дзень падачы заяўкі.
Заяўка на ўдзел у конкурсе, квіток з аплатай, мультымедыйная прэзентацыя падаецца з 7 па 14 красавіка 2015 г. па адрасе: Старавіленскі тракт, 41, каб. 308 (тэл. 233-80-90). Прыём заявак з 10.00 да 13.00, з 14.30 да 17.00, субота, нядзеля – выхадныя.
Куратар конкурсу—Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна.
У заяўцы неабходна пазначыць:
-
Склад каманды (імёны і прозвішчы навучэнцаў, клас);
-
Кіраўніка каманды (імя, імя па бацьку, прозвішча, тэлефоны).
Заяўка завяраецца подпісам дырэктара школы і пячаткай.
УВАГА: Заяўка запаўняецца толькі НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. За недакладнасць пададзеных у заяўцы звестак аргкамітэт адказнасці не нясе.
Заяўка
на ўдзел у гарадскім конкурсе “Знак таленту: да 175-годдзя з дня нараджэння Ф. Багушэвіча”
вучняў 10 – 11-х класаў сярэдняй школы (гімназіі, ліцэя) № …. г. Мінска.
Склад каманды:
-
Прозвішча, імя, клас, літара класа;
-
……………………
-
……………………
-
……………………
-
……………………
-
……………………
Кіраўнік каманды: прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка (поўнасцю), кантактны тэлефон (мабільны і працоўны).
Пячатка школы.
Подпіс дырэктара.
5.2.Аргкамітэт:
-
распрацоўвае палажэнне і неабходную дакументацыю;
-
зацвярджае склад журы;
-
распрацоўвае план-сцэнарый конкурсу;
-
вызначае дату і месца правядзення конкурсу;
-
узнагароджвае пераможцаў;
-
падводзіць вынікі конкурсу.
5.3. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў
Журы і выніковая камісія падводзяць вынікі конкурсу. Каманды, якія набралі найбольшую колькасць балаў, становяцца пераможцамі конкурсу. Яны ўзнагароджваюцца дыпломамі і падзякамі.
5.4. Фінансаванне конкурсу
Для забеспячэння правядзення конкурсу каманда здае арганізацыйны ўзнос 72 тысячы рублёў, (кожны ўдзельнік конкурсу (6 чалавек) – па 12 тысяч рублёў) у касу МДПДіМ.
З арганізацыйнага ўзносу каманд фарміруецца накапляльны фонд конкурсу, які выкарыстоўваецца на наступныя патрэбы:
-
камунальныя паслугі і абавязковыя плацяжы;
-
дыпломы, граматы, падзякі;
-
аплата працы журы па ацэнцы адказаў удзельнікаў конкурсу;
-
заработная плата па дагаворах падраду, звязаная з арганізацыяй і правядзеннем конкурсу;
-
набыццё канцтавараў;
-
умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы МДПДіМ, сектара развіцця пазнаваўчых ініцыятыў;
-
набыццё аргтэхнікі для патрэб сектара развіцця пазнаваўчых ініцыятыў.
Узгоднена:
Загадчык аддзела Юшчанка В.К.
Намеснік дырэктара Вафіна С.М.
Поделитесь с Вашими друзьями: |