Інфармацыя
аб правядзенні першых адборачных этапаў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” Магілёўскай вобласці на 27.11.2009
Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” у Магілёўскай вобласці пачаў сваю работу 26 лістапада 2009 года. Першыя адборачныя этапы конкурсу прайшлі ў 4-х раёнах Магілёўшчыны: Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Мсціслаўскім.
Для правядзення першага адборачнага этапа ў кожным раёне распараджэннямі райвыканкамаў былі створаны арганізацыйныя камітэты, сфарміраваны адпаведныя адборачныя камісіі, у склад якіх увайшлі спецыялісты культуры і мастацтва раёна, а таксама кіраўнікі і спецыялісты дзяржаўных і грамадскіх устаноў. Палажэнне аб правядзенні конкурсу было размешчана на сайтах райвыканкамаў вобласці. Інфармацыя аб падрыхтоўцы і правядзенні першага адборачнага этапа конкурсу пастаянна асвятлялась у раённых СМІ.
Усяго ў першым этапе з вышэйназваных чатырох раёнаў вобласці прынялі ўдзел 73 чалавекі, 3 калектывы па наступных намінацыях:
“Эстрадныя спевы” – 25 асобных выканаўцаў, 1 вакальны дуэт;
“Народныя спевы” – 7 выканаўцаў;
“Сучасны танец” – 4 калектывы;
“Размоўны жанр” – 2 удзельнікі;
“Аўтарская песня” – 5 выканаўцаў;
“Жывапіс і графіка” – 4 удзельнікі;
“Дэкаратыўна – прыкладное мастацтва” – 11 удзельнікаў;
“Фатаграфія” – 4 удзельнікі.
Па выніках правядзення дадзенага этапа, раённыя адборачныя камісіі ў кожнай намінацыі вызначылі лепшых кандыдатаў, якія прымуць удзел у занальным туры другога адборачнага этапа:
- намінацыя “Эстрадныя спевы”: Краўцова Алеся Уладзіміраўна – выкладчык установы адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 2 горада Мсціслава”; Астанковіч Віталь Леанідавіч – старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Мсціслаўскага райвыканкама; Кавалёва Анжэла Вітальеўна – выкладчык Горацкага педагагічнага каледжа УА “МДУ імя А.Куляшова”; Цішына Вераніка Александраўна – рэжысёр Горацкага раённага Цэнтра культуры; Любашэнка Аксана Валер’еўна – загадчык аўтаклуба Горацкай ЦКС; Леўценка Сяргей Мікалаевіч – рэжысёр Дрыбінскага раённага Цэнтра культуры; Ластачкіна Кацярына Мікалаеўна – хормайстар Дрыбінскага раённага Цэнтра культуры; Сай Сяргей Леанідавіч – інжынер Клічаўскага лясгаса; Ярашэнка Ала Сяргееўна – вучаніца сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1 г.Клічава; вакальны дуэт у складзе: Слівашчанкі Анастасіі Сяргееўны і Стаяноўскага Паўла Уладзіміравіча – выкладчыкаў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №2 г.Клічава;
- намінацыя “Народныя спевы”: Касякова Ірына Уладзіміраўна –выкладчык Горацкай дзіцячай вакальна-харавой школы; Маміна Кацярына Мікалаеўна – метадыст Дрыбінскага раённага Цэнтра культуры; Кустова Іна Сяргееўна – навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага каледжа; Пішчэліна Юлія Аляксандраўна – навучэнка Магілёўскага музычнага каледжа імя М.А. Рымскага-Корсакава;
- намінацыя “Аўтарская песня”: Судзілоўскі Уладзімір Мікалаевіч – навучэнец установы адукацыі “Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж”;
- намінацыя “Жывапіс і графіка”: Сяргееў Арцём Аляксандравіч – мастак-афарміцель Мсціслаўскага раённага Дома рамёстваў; Дамарацкі Аляксандр Мікалаевіч – выкладчык Горацкай дзіцячай школы мастацкіх ремёстваў;
-намінацыя “Фатаграфія”: Кудзікаў Сяргей Аляксандравіч – індывідуальны прадпрымальнік г.Мсціслава; Цяцерын Максім Аляксандравіч – карэспандэнт раённай газеты “Савецкая вёска” г.п.Дрыбін;
-намінацыя “Сучасны танец”: Лызікава Алена Мікалаеўна – выкладчык гімназіі № 1 г.Горкі; група “Панджш” сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1 г. Клічава;
-намінацыя “Размоўны жанр” – Шумскі Аляксей Адольфавіч – выкладчык Клічаўскай ДШМ;
-намінацыя “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”: Бруй Алена Яўгенаўна – выкладчык Горацкай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў; Шаўцоў Аляксандр Сяргеевіч – выкладчык Горацкай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў; Шараева Вольга Сяргееўна – выкладчык Горацкай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў; Сярбаева Наталля Уладзіміраўна –выкладчык Дрыбінскай ДМШ.
Поделитесь с Вашими друзьями: |