Конкурсу па беларускай мове для вучняў5-х класаў "Скарбы мовы: моўныя загадкі"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер55.05 Kb.
ТыпКонкурс

ПАЛАЖЭННЕ
гарадскога конкурсу па беларускай мове для вучняў5-х класаў
“Скарбы мовы: моўныя загадкі”

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці аб’яўляюць гарадскі конкурс для юных лінгвістаў, прыхільнікаў беларускай мовы, накіраваны на выяўленне здольных вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай, на развіццё іх творчага патэнцыялу, грамадскай актыўнасці.

1. Мэта: стварэнне умоў для развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу навучэнцаў.

Задачы:


  • развіваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы;

  • развіваць творчыя і даследчыцкія здольнасці вучняў;

  • фарміраваць пазнаваўчую актыўнасць;

  • выхоўваць нацыянальную самасвядомасць вучняў.

2. Месца і час правядзення:

16 кастрычніка 2014 г., Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Прыбыццёўдзельнікаў – за паўгадзіны да пачатку конкурсу. Час пачатку конкурсу будзе ўказаны 14.10.2014 на сайцеМДПДіМ – mddm.org.

3. Умовы правядзення:

3.1. У конкурсе ўдзельнічаюць вучні 5-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў, устаноў дадатковай адукацыі г. Мінска, сябры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый. Конкурс прадугледжвае камандную працу навучэнцаў. Каманда фарміруецца з шасці чалавек. Пры сабе мець дзве ручкі сіняга колеру.

Каманды прыходзяць за гадзіну да пачатку конкурсу. Праводзіцца рэгістрацыя. Пры сабе мець вучнёўскі білет або пашпарт.

3.2. Удзельнікі суправаджаюцца настаўнікам.

3.3. Пры падрыхтоўцы да конкурсу рэкамендуецца карыстацца наступнай літаратурай:

1. Беларуская мова. Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання. Аналіз памылак. Каментарыі да адказаў. Методыка разліку тэставага бала. Трэніровачныя заданні. – Мінск: РІКВ, 2011. – 122 с.

2. Леўкіна, Л. Ф. Паступаем у гімназію / Л.Ф. Леўкіна. – Мінск: Аверсэв, 2014. – 141 с.

3. Шпакоўская, Г. Б. Мова – наша спадчына: дадатковыя практыкаванні / Г.Б. Шпакоўская. – 2-е выд. – Мінск: Пачатковая школа, 2014. – 63 с. - 4 клас, І паўгоддзе.

4. Шпакоўская, Г. Б. Мова – наша спадчына: дадатковыя практыкаванні / Г.Б. Шпакоўская. – 2-е выд. – Мінск: Пачатковая школа, 2014. – 63 с. - 4 клас, ІІ паўгоддзе.

5. Арфаграфічны трэнажор па беларускай мове / склад. Н.Р. Маўлютава. – 2-е выд. – Мазыр: Белы вецер, 2014. – 65 с.

6. Правілы беларускай арфаграфіі іпунктуацыі // Звязда. – № 135. – 23.07.2008.– С. 3 – 6.

7. Валынец Т.М. Беларуская мова: вучэб. дапамож. для 3 кл. устаноў агульн. сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання:у 2 ч./ Валынец Т.М. [і інш.]. - Мінск:НІА,2012. – Ч. 1.

8. Валынец Т.М. Беларуская мова: вучэб. дапамож. для 3 кл. устаноў агульн. сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання:у 2 ч./ Валынец Т.М. [і інш.]. - Мінск:НІА, 2012. – Ч. 2.

9. Валынец Т.М. Беларуская мова: вучэб. дапамож. для 4 кл. устаноў агульн. сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання:у 2 ч./ Валынец Т.М. [і інш.]. - Мінск:НІА, 2013. – Ч. 1.

10 Валынец Т.М. Беларуская мова: вучэб. дапамож. для 4 кл. устаноў агульн. сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання:у 2 ч./ Валынец Т.М. [і інш.]. - Мінск:НІА, 2013. – Ч. 2.

4. Тэма конкурсу: “Паўтараем вывучанае ў 3 – 4-м класе” (арфаграфія, часціны мовы, будова сказа, пунктуацыя).

4.1. Конкурс праводзіцца ў адзін вочны этап:

Падчас правядзення конкрусу каманды пісьмова адказваюць на шэраг разнапланавых пытанняў. Пытанні будуць сфармуляваны як у тэставай форме, так і з неабходнасцю даць поўны ўласны адказ. Заданні конкурсу будуць накіраваны на веданне вучнямі асаблівасцей беларускай арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісу.

4.2. Прыклады заданняў:

Якую групу слоў можна назваць сказам?

А. ідзе дождж.

Б. прыгожыя, зялёныя

В. гучна спявае

Г. без памылкі

У якіх словах трэба пісаць мяккі знак?

А. з...мена

Б пес...ня

В с..ветлы

Г. л..е

Адзначце дзеяслоў прошлага часу:

А. бегае


Б. прыездзе

В. зайшоў

Г. плыць

Крытэрыі ацэнкі адказаў:


  • факталагічная правільнасць і лагічнасць;

  • глыбіня валодання тэмай і змястоўнасць;

  • адсутнасць памылак пры афармленні адказаў.

5. Арганізацыя правядзення:

5.1. За ўдзел у конкурсе каманда здае арганізацыйны ўзнос 72 тысячы беларускіх рублёў

(з кожнага ўдзельніка конкурса (6 чалавек) – па 12 тысяч беларускіх рублёў) у касу МДПДіМ у дзень падачы заяўкі.

Заяўка на ўдзел у конкурсе, квіток з аплатай, мультымедыйная прэзентацыя падаецца з 25 верасня да 2кастрычніка 2014 г. па адрасе: Старавіленскі тракт, 41, каб. 308 (тэл. 233-80-90). Прыём заявак з 10.00 да 13.00, з 14.30 да 17.00, субота, нядзеля – выхадныя.


УВАГА: Заяўка запаўняецца толькі НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. За недакладнасць пададзеных у заяўцы звестак аргкамітэт адказнасці не нясе.

Заяўка
на ўдзел у гарадскім конкурсе “Скарбы мовы: моўныя загадкі”

вучняў 5-х класаў сярэдняй школы (ліцэя, гімназіі) № …. г. Мінска.

Склад каманды:

1. Прозвішча, імя, клас, літара класа;

2. ……..


3. ……..

4. ……...


5. ……...

6. ……..


Кіраўнік каманды: прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка (поўнасцю), кантактны тэлефон (мабільны і працоўны).

Пячатка школы.

Подпіс дырэктара.

5.2. Аргкамітэт:


  • распрацоўвае палажэнне і неабходную дакументацыю;

  • зацвярджае склад журы;

  • распрацоўвае план-сцэнарый конкурсу;

  • вызначае дату і месца правядзення конкурсу;

  • узнагароджвае пераможцаў;

  • падводзіць вынікі конкурсу.

5.3. Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў:

Журы і падліковая камісія падводзяць вынікі конкурсу. Каманды, якія набралі найбольшую колькасць балаў, становяцца пераможцамі конкурсу. Яны ўзнагароджваюцца дыпломамі і падзякамі.


5.4. Фінансаванне конкурсу:

Для забеспячэння правядзення конкурсу каманда здае арганізацыйны ўзнос (12.000 з чалавека, 72.000 з каманды) у касу МДПДіМ.

З арганізацыйнага ўзносу каманд фарміруецца накапляльны фонд конкурсу, які выкарыстоўваецца на наступныя патрэбы:


  • камунальныя паслугі і абавязковыя плацяжы;

  • дыпломы, граматы, падзякі;

  • аплата працы журы па ацэнцы адказаў удзельнікаў конкурсу, заработная плата па дагаворах падраду, звязаная з арганізацыяй і правядзеннем конкурсу;

  • набыццё канцтавараў;

  • набыццё аргтэхнікі для патрэб сектара развіццая пазнаваўчых ініцыятыў.

Аддзел інтэлектуальнай творчасці,

каб. 308, тэл. 233-80-90,

Куратар: Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна

Узгоднена:


Загадчык аддзела Юшчанка В.К.
Намеснік дырэктара Вафіна С.М.
Каталог: intel -> arch -> 2014 2015
2014 2015 -> Думаць вершы”! Мерапрыемства адбудзецца 24 лютага 2015 г
2014 2015 -> Конкурсу для вучняў 10 11-х класаў " знак таленту"
2014 2015 -> Конкурс праводзіцца ў адзін вочны тур 16 кастрычніка 2014 г
2014 2015 -> Літаратурнай гасцёўні для вучняў 6 – 11-ых класаў “думаць вершы”: творы на прыродную І гарадскую тэматыку
arch -> Конкурсу па беларускай мове "Скарбы мовы: марфалогія"
arch -> Конкурсу па беларускай мове "Скарбы мовы: гукі Бацькаўшчыны"
arch -> Конкурсу электронных плакатаў па беларускайлітаратуры " Люстэрка натхнёнай душы"


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал