Рэктару БНТУ
Хрусталёву Барысу Міхайлавічу
Рэспубліка Беларусь, 220013,
г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 65
Копія:
Дэкану будаўнічага факультэта БНТУ
Голубеву Мікалаю Міхайлавічу
Рэспубліка Беларусь, 220013
г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 150, вучэбны корпус 15
____________________________________
(ад каго - Прозвішча, Імя, Імя па бацьку)
____________________________________
(індэкс, поўны адрас Вашага пражывання)
Зварот
Я, ___________________________________________________________, занепакоены сітуацыяй, якая склалася на дадзены момант на будаўнічым факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Як мне стала вядома, з ліку студэнтаў загадам № 873-лс ад 16.02.2011 быў адлічаны Аляксандр Анатольевіч Крот, грамадскі актывіст, член прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада» прафсаюза РЭП.
Як мне стала вядома, на момант адлічэння Аляксандра ў яго мелася акадэмічная запазычанасць па заліку «Інжынерная геадэзія». Дадзеная запазычанасць з'явілася ў яго з прычыны хваробы, якая пацвярджаецца даведкай медыцынскай установы. Таксама мне стала вядома, што яму быў усталяваны індывідуальны тэрмін ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці, аднак, азнаёміцца з ім ён змог толькі пасля азнаямлення з загадам пра адлічэнне. Азнаёміўшыся з дакументамі і акалічнасцямі справы, я лічу, што адлічэнне А.А. Крата звязана з яго актыўнай грамадскай пазіцыяй.
У сувязі з вышэйсказаным, прашу:
-
Адмяніць загад № 873-лс ад 16.02.2011;
-
Аднавіць А.А. Крата ў якасці студэнта 2-га курсу будаўнічага факультэта завочнага аддзялення БНТУ;
-
Усталяваць для А.А. Крата індывідуальныя тэрміны здачы акадэмічнай запазычанасці з улікам часу выдаткаванага на аднаўленне і хваробы.
Дата ________________ Подпіс ________________
Поделитесь с Вашими друзьями: |