Мультымедыйная гульня “Краязнаўчая азбука”
Арганізатары:
-
Сяргеева Святлана Валянцінаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай катэгорыі
-
Шаршнёва Наталля Рыгораўна, настаўнік геаграфіі вышэйшай катэгорыі
Месца мерапрыемства ў сістэме краязнаўчай работы ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта:
Склалася цэльная сістэма краязнаўчай працы, якая ўключае ў сябе пешыя і аўтобусныя экскурсіі і паходы, ажыццяўленне даследчых праектаў, актыўныя камандныя гульні і стварэнне навучальных матэрыялаў для выкарыстання на ўроках гісторыі і геаграфіі Беларусі.
Гульня “Краязнаўчая азбука” можа з’яўляцца самастойным мерапрыемствам, якое дазваляе ўдзельнікам праявіць свае веды па гісторыі і геаграфіі Магілёва і Магілёўшчыны. З другога боку, яе можна скарыстаць у якасці адборачнага тура пры правядзенні краязнаўчага маршрута, калі, напрыклад, заявілася занадта многа каманд.
Пытанні гульні датычацца гісторыі і геаграфіі роднага краю, яго сучаснага жыцця, славутых землякоў.
Мэты мерапрыемства:
-
пашырыць цікаўнасць вучняў да мінулага і сучаснасці сваёй малой Радзімы;
-
садзейначаць паглыбленню пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці;
-
матываваць вучняў да пашырэння свайго кругагляду;
-
развіваць камандны дух, уменне працаваць у групе;
-
садзейнічаць фарміраванню навыкаў самаарганізацыі і праяўленню творчай актыўнасці;
-
стварыць умовы для змястоўнага баўлення вольнага часу.
|
Абсталяванне:
-
мультымедыйная ўстаноўка
-
лісты адказаў
-
ручкі
-
арганізаваныя месцы для каманд
-
абсталяванне для адліку часу
-
прызы для пераможцаў
|
Тэхналагічная карта мерапрыемства
этап
|
задачы
|
дзейнасць настаўніка
|
дзейнасць вучняў
|
Арганізацыйны
| -
арганізаваць увагу ўдзельнікаў
-
патлумачыць правілы гульні
| -
дапамагае камандам размясціцца ў зале
-
забяспечвае неабходным абсталяваннем (лісты адказаў)
-
тлумачыць правілы гульні: адказы на пытанні пачынаюцца на літары алфавіта па чарзе; у якасці падказкі на экране будуць фатаздымкі і ілюстрацыі
| -
рассаджваюцца на свае месцы
-
удакладняюць правілы гульні
-
рыхтуюць ручкі
|
Матывацыйны
| -
стварыць пазнавальную атмасферу
-
забяспечыць цікаўнасць вучняў у выніках гульні
| -
вылучае асабіста прывабныя для ўдзельнікаў мэты гульні
-
тлумачыць крытэрыі ацэньвання
-
расказвае аб прызах для пераможцаў
| -
задаюць пытанні, калі нешта незразумела
|
Правядзенне гульні
| -
выявіць узровень ведаў удзельнікаў па тэме
-
забяспечыць выкананне правіл гульні
| -
агучвае пытанні, адначасова дэманструючы слайды
-
сочыць за часам, адведзенным на напісанне адказаў
-
падтрымлівае дысцыпліну і парадак у зале
| -
абмяркоўваюць у групах адказы на пытанні
-
запісваюць адказы ў лістах
|
Падвядзенне вынікаў
| -
стварыць умовы для самаправеркі ўдзельнікамі правільнасці выканання заданняў
| -
збірае лісты адказаў
-
дэманструе правільныя адказы на пытанні
-
абвяшчае час і месца падвядзення канчатковых вынікаў (калі няма магчымасці адразу падвесці вынікі)
| -
здаюць лісты адказаў
-
правяраюць правільнасць сваіх адказаў
-
вызначаюць папярэдні вынік
|
Калі няма магчымасці адразу падвесці вынікі гульні (напрыклад, удзельнічае вельмі многа каманд), то апошні этап адносіцца па часе на іншы дзень. Ва ўрачыстай абстаноўцы абвяшчаюцца вынікі гульні і ўзнагароджваюцца пераможцы
|
Пытанні (на аснове мультымедыйнай прэзентацыі “Краязнаўчая азбука”)
А
|
Акадэмія
|
Сучасны статус найстарэйшай вышэйшай навучальнай установы Магілёўшчыны. Заснавана ў 1848 г. (як вышэйшая)
|
Б
|
Бялуга
|
Адзін з відаў асятровых рыб, можа пражыць да 100 гадоў. Яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. яна вадзілася ў Дняпры, і на магілёўскім Рыбным рынку гандлявалі мясцовай чорнай ікрой.
|
В
|
Вапна
|
Найбольш распаўсюджаны від карысных выкапняў на тэрыторыі нашай вобласці.
|
Г
|
Гарадзішча
|
Умацаванае паселішча старажытных людзей. На тэрыторыі Магілёва знойдзена два такіх археалагічных аб’екта: на Пелагееўцы і на гары Магіла.
|
Д
|
Дзембавецкі
|
Магілёўскі губернатар у другой палове ХІХ ст.; па яго ініцыятыве было праведзена падрабязнае апісанне Магілёўскай губерніі, якое мае каштоўнасць і для сучасных навукоўцаў.
|
Е
|
Езуіты
|
Каталіцкі манаскі ордэн, створаны ў 1540 г., які паставіў сваёй мэтай садзейнічаць распаўсюджванню каталіцтва. У Магілёве гэты ордэн пабудаваў касцёл і адчыніў сярэднюю навучальную ўстанову, якая давала вельмі добрую адукацыю.
|
Ж
|
Жылічы
|
Мястэчка на Магілёўшчыне, дзе захаваўся вялікі і прыгожы палац шляхецкага рода Булгакаў.
|
З
|
Заасад
|
Месца адпачынку многіх магілёўцаў, новы турыстычны аб’ект нашага горада, размешчаны на правым беразе Дняпра па Бабруйскай шашы.
|
І
|
Іван
|
Імя двойчы Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Магілёўшчыны, камандзіра-танкіста Якубоўскага
|
К
|
Калегіум
|
Назва сярэдняй навучальнай установы, якая давала вельмі добрую адукацыю і была адчынена прадстаўнікамі каталіцкага манаскага ордэна, назва якога пачыналася на літару “Е”.
|
Л
|
Лярскі
|
Беларускі географ, краязнавец, нарадзіўся ў вёсцы Рымінка Чавускага рёна. Аўтар 15 кніг, сярод якіх 3 падручнікі для ВНУ і 5 школьных падручнікаў. На ўроках геаграфіі вы чулі пра яго кнігу “Прырода Магілёўскай вобласці”.
|
М
|
Метэастанцыя
|
Навукова-даследчая ўстанова, са стварэння якой пачаліся рэгулярныя сістэматычныя назіранні за кліматам. Першая падобная ўстанова на тэрыторыі Беларусі з’явілася ў1808 г. ў Магілёве.
|
Н
|
Нагавіцы
|
Характэрным элементам мужчынскага касцюма заўсёды былі штаны. Традыцыйная іх назва пачыналася на літару “Н”.
|
О
|
Ольса
|
Назва аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў паходзіць ад назвы ракі, правага прытока Бярэзіны.
|
П
|
Палыкавічы
|
Каля гэтай вёскі пад Магілёвам у даліне Дняпра знаходзіцца шырока вядомы яшчэ з XVI ст. гідралагічны аб’ект – помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Калісьці каля яго размяшчаўся жаночы манастыр.
|
Р
|
Русель
|
Псеўданім рэвалюцыянера-народніка, ураджэнца Магілёва Мікалая Судзілоўскага – доктар Р….
|
С
|
Собаль
|
Гэты чалавек, наш зямляк, з’яўляецца аўтарам першага славянскага буквара. Надрукаваны ён быў спачатку ў Куцейна, а пасля, у 1635 г., у Магілёўскай брацкай друкарні. Яго імя носіць Магілёўская абласная друкарня.
|
Т
|
Тураў
|
Знакаміты беларускі кінарэжысер, ураджэнец Магілёўшчыны. Ён экранізаваў раман Івана Мележа “Людзі на балоце”. Яго імем названа адна з вуліц Магілёва (у раёне “Саломенка”), мемарыяльная дошка ў яго гонар змешчана на кінатэатры “Радзіма”.
|
У
|
Управа
|
У гэтым архітэктурным помніку другой паловы ХІХ ст. зараз размяшчаецца Дом грамадскіх абрадаў. Як называлася ўстанова, для якой гэты помнік быў пабудаваны?
|
Ф
|
Фрэска
|
Від выяўленчага мастацтва, шырока распаўсюджаны ў хрысціянскіх храмах, ў тым ліку магілёўскіх. Прадстаўляе сабой роспіс мінеральнымі фарбамі па сырой тынкоўцы.
|
Х
|
Хоцімск
|
Самая ўсходняя кропка Беларусі, населены пункт на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
|
Ц
|
Цукерман
|
Багаты магілёўскі купец, частку сваіх капіталаў ахвяраваў на пабудову сінагогі для іудзеяў горада.
|
Ч
|
Чавусы
|
Ёсць звесткі, што менавіта гэты горад Магілёўскай вобласці з’яўляецца гістарычнай радзімай Майкла Дугласа. Яго дзед працаваў тут фурманам і адсюль яго сям’я эмігравала ў ЗША ў пачатку ХХ ст.
|
Ш
|
Шклоўская
|
У ХІХ ст. Першамайская вуліца мела назву Дняпроўскі праспект, а да гэтага яе назва пачыналася на літару “Ш”.
|
Э
|
Электрарухавік
|
Машынабудаўнічае прадпрыемства Магілёва, шырока вядомае за межамі горада і, нават, рэспублікі.
|
Ю
|
Ювеліры
|
З XVI ст. у Магілёве сталі стварацца цэхі, якія аб’ядноўвалі рамеснікаў розных спецыяльнасцяў, у тым ліку і гэтых майстроў.
|
Я
|
Ян
|
Кароль Рэчы Паспалітай, які ў 1661 г. дараваў Магілёву новыя правы і прывілеі, у тым ліку герб, які і зараз з’яўляецца сімвалам нашага горада. Напішыце першую частку яго імя (другая – Казімір).
|
Ліст адказаў
Літара
|
Адказ
|
А
|
|
Б
|
|
В
|
|
Г
|
|
Д
|
|
Е
|
|
Ж
|
|
З
|
|
І
|
|
К
|
|
Л
|
|
М
|
|
Н
|
|
О
|
|
П
|
|
Р
|
|
С
|
|
Т
|
|
У
|
|
Ф
|
|
Х
|
|
Ц
|
|
Ч
|
|
Ш
|
|
Э
|
|
Ю
|
|
Я
|
|

Поделитесь с Вашими друзьями: |