-
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
сайт http://3sektar.by/
Выпуск 20 (532) (20 верасня 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая |
-
Школа маладога журналіста абвяшчае прыём навучэнцаў 2
Слухачамі “Універсітэта Залатога Веку” сталі 114 гарадзенцаў 3
3
Майстар-клас па журналісцкім расследаванні 4
Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя” 4
Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе? 5
Акадэмія студэнцкага лідэрства 6
Кірмаш арганізацыйнага развіцця НГА 6
-
уверх
Школа маладога журналіста абвяшчае прыём навучэнцаў
Марыш браць інтэрв’ю ў цікавых людзей і рабіць рэпартажы з месцаў важных падзей? Да журналістыкі адзін крок – прыходзь у “Школу маладога журналіста-16”!
«Школа маладога журналіста» – гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы – практыкуючых журналістаў з Беларусі і іншых краін.
Арганізатарам курса “ШМЖ” з’яўляецца гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр”Трэці Сектар”. За 15-ць год дзейнасці ШМЖ мы выпрацавалі праграму, якая за кароткі тэрмін дапаможа табе арыентавацца ў розных тэмах, навучыцца асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.
За час навучання ты пазнаёмішся не толькі з асновамі журналістыкі, але і навучышся рабіць фота і відэарэпартажы, прымеш удзел у працы рэдакцыі інтэрнэт-парталу «Твой стыль» (www.t-styl.info) і ў іншых выданнях.
Арганізатары рыхтуюць для навучэнцаў шмат навінак і сюрпрызаў. Адзін з іх палягае на тым, што мы здымаем верхнюю ўзроставую мяжу для кандыдатаў на ўдзел у курсе.
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -16“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год і вышэй!
Вашыя АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ мы чакаем да 28-га верасня на e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх), з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна.
Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць у пазначаны вышэй час па тэлефонах: (029) 783-08-45; (0152) 75-71-72 і e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com
Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 г. За 15 год праз ШМЖ прайшло больш за 330 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працавалі альбо працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, інфармацыйных агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН, а таксама ў замежных СМІ. З нашымі выпускнікамі вы можаце пазнаёміцца на стронках блогу: shmzh.blogspot.com
Спампаваць: Анкета – ШМЖ-16
уверх
Слухачамі “Універсітэта Залатога Веку” сталі 114 гарадзенцаў
Больш за 140 гарадзенцаў сталага ўзросту падалі заявы на ўдзел у праграме сацыяльнай, інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыі сталых людзей, якую чацьвёрты год ладзіць Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.
Цягам тыдня ў офісе грамадскага аб’яднання праводзіліся прэзентацыі “Універсітэта Залатога Веку” і суразмовы з патэнцыйнымі студэнтамі.
Вольга Астроўская, асістэнт праграмы:
- Жадаючых вучыцца ў нас было значна больш, чым мы можам прыняць. Таму сёлета мы аддавалі перавагу пенсіянерам, тым, хто паспяхова наведваў УЗВ у папярэднія гады і ахвярам сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій.
Найбольш актыўнымі традыцыйна з’яўляюцца жанчыны – іх у нас 102. Узрост нашых навучэнцаў ад 55 да 81 года.
Калі мы задавалі пытанне пра матывацыю да ўдзелу ў праграме “Універсітэт Залатога Веку”, большасць казала пра патрэбу быць карысным, не сумаваць, павысіць інтэлектуальны ўзровень.
Прыемна, што 11 нашых сёлетніх слухачоў выказалі жаданне самі прачытаць лекцыю, яшчэ 8 – арганізаваць паход.
Калі ў мінулым годзе ва “УЗВ” працавала 10 секцый, то сёлета слухачам прапануецца навучанне ўжо ў 16 секцыях. Трэцюю частку з іх будуць праводзіць выпускнікі леташняга “УЗВ”.
З кастрычніка да мая сталыя гарадзенцы будуць вучыцца карыстацца кампутарам, вывучаць беларускую, ангельскую, нямецкую, польскую мовы, эсперанта.
Працягне працу гурток па фотамайстэрстве “Жыццёвы дзённік”, секцыі “Падарожжа ў часе і прасторы”, “Акадэмія залатога веку”, “Вячоркі”.
Садаводаў-аматараў запрашае “Сад мары”, аматараў кіно – “Адкрыты паказ”. Створаны секцыі “Мода, стыль і прыгажосць”, “Залатое пяро”, “Псіхалагічнае здароўе”.
Найбольш удзельнікаў сёлета запісалася ў секцыю “Кампутар і Я” – 59 чалавек, “Ёга як падарожжа” – 37, “Падарожжа ў часе і прасторы” – 29 (столькі ж - на заняткі ангельскай мовай). 27 чалавек выказалі жаданне вывучаць польскую мову, 22 – займацца ў секцыі псіхалагічнага здароўя.
Цяпер арганізатары занятыя складаннем расклада заняткаў.
Навучанне ва “Універсітэце Залатога Веку-4” распачнецца 11 кастрычніка.
Пра самыя цікавыя падзеі з жыцця "УЗВ" будзе распавядаць УЗВ-блог.
Паводле http://t-styl.info
уверх
А бвесткі:
|
уверх
Майстар-клас па журналісцкім расследаванні
Мікола Дзябёла запрашае на майстар-курс «Журналісцкае расследаванне. Прававыя выклікі журналістам у Беларусі».
Хочаце навучыцца выкрываць карупцыю і чыноўніцкую нядбайнасць, марыце стаць вядомым журналістам? Самы кароткі, хоць і цяжкі шлях да гэтай мэты, — журналісцкае расследаванне...
Як яго прайсці? Сваім досведам падчас майстар-курса «Журналісцкае расследаванне» падзеліцца журналіст з больш чым 20-гадовым стажам Мікола ДЗЯБЁЛА.
УВАГА! Найлепшы студэнт у лістападзе паедзе ў ОСЛА (Нарвегія).
За час майстар-курса рэальна правесці паўнавартаснае журналісцкае расследаванне. Разам з вядоўцам майстар-курса вы пройдзеце ўсе этапы гэтага нялёгкага шляху: ад выбару тэмы да напісання тэксту.
— Што такое журналісцкае расследаванне? Жанр ці метад збору інфармацыі?
— Як выбраць тэму журналісцкага расследавання?
— Як працаваць з крыніцамі інфармацыі, каб не пераўтварыцца ў «зліўны бачок» для кампрамата?
— Чым журналіст адрозніваецца ад Шцірліца?
— Як не трапіць на лаву падсудных і паклапаціцца пра сваю бяспеку падчас расследавання?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы знойдзем падчас майстар-курсу.
Курс стартуе 21 верасня 2012 г. (пятніца) ў Мінску. Выніковая сэсія - 2-3 лістапада 2012 г. у Вільні.
Цягам трох месяцаў праца будзе ісці ў дыстанцыйным рэжыме.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Журналісцкае расследаванне»).
уверх
Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”
Стартаваў унікальны для Беларусі конкурс аўтарскіх мультымедыйных праектаў «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя». Конкурс з'яўляецца адкрытым і бясплатным для ўсіх прэс-фатографаў з Беларусі.
На суд кампетэнтнага міжнароднага журы аўтары-ўдзельнікі прадставяць міні-фільмы, у аснове якіх выкарыстоўваюцца фатаграфічныя выявы, а таксама відэа, гук і тэкст.
Тэма работ – вольная!
У Беларусі пераважаюць інтэрнэт-СМІ, што дае магчымасць не абмяжоўвацца класічнымі жанрами журналістыкі, уласцівымі для друкаванай прэсы, а перадаваць інфармацыю пры дапамозе новых тэхналогій, у тым ліку мультымедыя. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць фатографу быць не толькі фатографам, але і рэжысёрам, ствараючы мультымедыйныя праекты. Мультымедыя – самы малады і дынамічны накірунак у сучаснай фатаграфіі.
Прыём заявак адкрыты - да 15 кастрычніка.
Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ТУТ.
Аргкамітэт конкурсу: Вадзім Заміроўскі, +375293535452, Юлія Дарашкевіч, +375296868333
Паводле http://baj.by
уверх
Ноўтбук актыўнаму настаўніку-2012
Мэты конкурса: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай і творчай асобы, адказнага грамадзяніна і патрыёта Беларусі; іх папулярызацыя, забеспячэнне доступу да іх шырокага кола педагогаў, бацькоў, усіх, хто працуе зь дзецьмі і моладдзю.
Намінацыі:
- Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі (метадычны дапаможнік).
- Сучасны ўрок (адукацыйны працэс на ўроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў).
- Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура (адукацыйны праект, даследаванне або майстар-класа, сцэнар семінара, пазакласных заняткаў; доўгатэрміновая культурніцкая акцыя з адукацыйна-выхаваўчымі мэтамі і г.д.).
- Настаўнік – сям’я – грамадства (адукацыйны праект, супольная сацыяльна-адукацыйная акцыя, даследаванне, праект дзейнасці бацькоўскага камітэту, майстар-клас, апісанне досведу і г.д.).
- Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс (сайт/блог/рассылка/googlegroup/LJ-супольнасьць/група сацыяльнай сеткі/інш. педагога, школы, школьнага клуба, гуртка, бацькоўскага камітэту ды інш.) або навучальны фільм, аўдыёдапаможнік, праграмны прадукт ці іншы перавод у электронную форму навучальна-мэтадычных матэрыялаў.
5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, будуць узнагароджаны персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі).
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць свае матэрыялы на электронны адрас: KonkursNotebook@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасня.
Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://www.nastaunik.info/news/?id=6775
Паводле http://www.nastaunik.info
уверх
Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе?
Сайт Narodny.by авясціў конкурс «Народны журналіст-2012» на найлепшы тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Беларусі і хочуць зрабіць краіну лепшай, любога ўзросту, месца жыхарства, партыйнасці і палітычных поглядаў, але не прафесійныя журналісты.
Патрабаванні да матэрыялу:
- не публікаваўся раней;
- розных жанраў: нататка, інтэрв’ю, рэпартаж, хроніка падзеяў, нарыс, спокліч, серыя інфармацыйных матэрыялаў, кліп, блог, відэаблог і г. д.;
- часткай тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, схемы, табліцы, лагатыпы, карыкатуры, плакаты і г. д.);
- можа быць рознага памеру;
- відэаматэрыял зняты любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай;
- мае быць напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газета ці мясцовае перыядычнае выданне; выданне малога накладу; мясцовы інтэрнэт рэсурс ды інш.;
- адкрыты для публікі.
Кожны матэрыял павінен пачынаць (суправаджаць) г. зв. лід: кароткае рэзюмэ, якое прыцягвае ўвагу, памерам да 250 знакаў.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць працу на электронны адрас: narodny.zurnalist@gmail.com ці праз форму на сайце narodny.by, ці на паштовы адрас: а/с 24, 220002 г. Мiнск, абвязкова пазначыўшу кантактныя дадзеныя, імя, прозвішча або псеўданім.
Апошні тэрмін падачы заявак - 18.00 20 кастрычніка.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаванні да працаў – на сайце: http://narodny.by/umovi/
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Акадэмія студэнцкага лідэрства
«Цэнтар развіцьця студэнцкіх ініцыятываў» запрашае актыўных студэнтаў-вочнікаў 1-3 курсаў узяць удзел у адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідэрства» (кастрычніка 2012 – травень 2013).
Удзельнікі праграмы атрымаюць:
- навыкі студэнцкага лідэрства;
- магчымасьць абмену досьведам і камунікацыі з лідэрамі эўрапейскіх студэнцкіх арганізацыяў;
- падтрымку ў рэалізацыі лякальных студэнцкіх кампаніяў;
- веды пра гісторыю студэнцкага руху ў сьвеце і Беларусі.
Адукацыйная праграма ўключае інтэрактыўныя семінары і выкананне заданняў дыстанцыйна праз ан-лайн платформу.
Трэнерамі будуць вядомыя беларускія і міжнародныя эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі, правоў студэнтаў і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.
Навучанне бясплатнае, усе выдаткі пакрываюць арганізатары. Удзел ва ўсіх кампанентах праграма абавязковы.
Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы: http://cdsi.by/component/content/article/101-anketa
Апошні тэрмін падачы заявак - 23 верасня.
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Кірмаш арганізацыйнага развіцця НГА
12 кастрычніка ў Мінску ўпершыню пройдзе Кірмаш арганізацыйнага развіцця НГА, які прадставіць рынак паслуг па арганізацыйным развіцці для некамерцыйных арганізацый.
Арганізатар - Біржа orgconsulting.by – сумесны праект буйных беларускіх некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у галіне інстытуцыянальнага развіцця грамадзянскага сектара.
Фармат Кірмашу – выстава-прэзентацыя паслуг па арганізацыйным развіцці, майтсар-класы, экспертныя дыскусіі, конкурсы і прызы ад арганізатараў.
Да ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца:
-Трэнеры-кансультанты, якія працуюць у галіне арганізацыйнага развіцця ў бізнесе і некамерцыйным сектары, гатовыя падзяліцца досведам з калегамі і прадставіць свае паслугі патэнцыйным кліентам – арганізацыям некамерцыйнага сектара. Калі вы зацікаўленыя паўдзельнічаць у якасці кансультанта, калі ласка, запоўніце і дашліце рэгістрацыйную форму на е-мейл orgconsulting.by@gmail.com.
Апошні тэрмін – да 1 кастрычніка (уключна).
-Некамерцыйныя арганізацыі, якія хочуць больш даведацца пра паслугі ў галіне арганізацыйнага развіцця, асабіста пазнаёміцца з вядучымі кансультантамі і замовіць іх паслугі за кошт Біржы.
Калі вы зацікаўленыя да ўдзелу ў якасці арганізацыі, калі ласка, запоўніце і дашліце рэгістрацыйную форму на адрас orgconsulting.by@gmail.com.
Апошні тэрмін – 5 кастрычніка.
Уся інфармацыя будзе размяшчацца на старонцы па адрасе www.orgconsulting.by/fair-minsk
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на е-мейл orgconsulting.by@gmail.com альбо па тэлефонах +375 29 602 34 15 (Вера Аляксеева), +375 29 550 58 47 (Ірына Агейчык).
уверх
уверх
Поделитесь с Вашими друзьями: |