-
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
сайт http://3sektar.by/
Выпуск 22 (490) (16 чэрвеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая |
-
У Гродне судзяць журналіста Пачобута 2
У Гродне створаць два беларускія класы 2
Зборнік, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму 3
Ва Ўкраіне з'явіўся сайт, прысвечаны Беларусі 4
4
Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях 4
уверх 5
Школа адукатараў-2011 6
уверх 6
Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў 6
уверх 7
Летнік для перакладчыкаў багаслоўскіх тэкстаў 7
уверх 8
Трэнінг па асвятленні праблем меншасцяў 8
Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне” 8
Канферэнцыя па сацыяльнай памяці 9
Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве 10
Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка 10
Конкурс на экалагічную тэматыку 10
Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы 11
Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера” 11
Моладзевы абмен для маладых бацькоў 11
-
уверх
У Гродне судзяць журналіста Пачобута
Суд пачаўся 14 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна. У будынак не пусцілі нават жонку журналіста Аксану.
Выказаць сваю салідарнасць з карэспандэнтам "Газеты Выборчай" прыйшлі больш за 100 чалавек: журналісты з Гродна і Мінска, актывісты польскага руху і грамадскіх арганізацый краіны і горада.
Людзі каля прыступак суда гучна маліліся, спявалі рэлігійныя песні, скандавалі "Свабода!" і "Дэмакратыя!".
Гэта ўжо другі судовы працэс у Гродне супраць журналістаў, якіх вінавацяць у знявазе прэзідэнта.
У 2002 г. у гэтым жа судзе да пазбаўлення волі былі асуджаныя журналісты Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч.
Судовае паседжанне доўжылася да 16.30.
Суддзя задаволіў хадайніцва пракурора зрабіць перапынак ў сувязі з неабходнасцю перакваліфікавання абвінавачвання.
Суд працягнецца 17 чэрвеня а 10-й раніцы.
Андрэя Пачобута абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.
За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы.
З 6 красавіка ён знаходзіцца за кратамі следчага ізалятару ў Гродне.
Справу журналіста разглядае суддзя Віталь Ляцко.
Паводле http://t-styl.info
уверх
У Гродне створаць два беларускія класы
Сёлета ўпраўленне адукацыі плануе стварыць беларускія класы на базе гродзенскай СШ №32 у горадзе першы і другі класы з беларускай мовай навучання.
Старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой:
- У кожнай гарадской школе можа быць некалькі заяў на беларускамоўнае навучанне, але, каб утварыць клас, неабходна хаця б 10 дзяцей.
Ва ўпраўленні адукацыі нам кажуць, што адкрыць беларускі клас магчыма ў любой школе, былі б жадаючыя.
Каб не распыляцца, мы пакуль абралі базавай 32-ую школу (на Дзевятоўцы), дзе скончыла першы іпойдзе ў другі клас адзіная ў Гродне вучаніца, якой шэраг прадметаў выкладаецца на беларускай мове.
Адміністрацыя школы да адкрыцця беларускіх класаў ставіцца прыязна, сама запрашае.
Падчас анкетавання на бацькоўскім сходзе, бацькі шасці будучых вучняў СШ №32 выказалі жаданне аддаць сваіх дзяцей у класы з беларускай мовай навучання, аднак гэтай колькасці недастаткова.
Алесь Крой:
- Калі будзе неабходнасць, будзем спрабаваць дамовіцца з упраўленнем адукацыі, каб першакласнікаў беларускага класа з іншых раёнаў горада падвозілі на Дзевятоўку на аўтобусе, што будзе працаваць на "Бацькоўскім маршруце".
Каб адрадзіць беларускамоўную адукацыю ў Гродне патрэбна ініцыятыва знізу, ад бацькоў, а мы падтрымаем, дапаможам.
Кожны год ёсць некалькі заяў у беларускія класы, але яны раскіданыя па школах, і класы не ствараюцца.
Таму паспрабуем пакуль спыніца на трыццаць другой школе.
Гродзенцы, якія хочуць аддаць сваіх дзяцей у першы ці другі класы з беларускай мовай навучання, могуць звяртацца непасрэдна да спадара Алеся Кроя па тэлефоне 943 58 09.
Паводле http://t-styl.info
уверх
Зборнік, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму
Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і яго эпосе.
Матэрыялы надрукаваныя Беларускім гістарычным таварыстам і Польскім інстытутам у Мінску. Як узнікла ідэя правядзення канферэнцыі і выдання навуковага зборніка, распавёў адзін з ягоных аўтараў, гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
- Ідэя і ўзнікненне гэтага зборніка, як і правядзенне канферэнцыі, стала вынікам своеасаблівай рэакцыі на тыя памкненні афіцыйных ідэолагаў, якія сёння прысутнічаюць у беларускай інтэлектуальнай прасторы і якія накіраваны на спробу вывесці Кастуся Каліноўскага з ліку нацыянальных герояў.
У 2008 годзе ў “Беларускай думцы” з’явіўся артыкул Аляксандра Гронскага, прысвечаны “міфалагізацыі вобраза Кастуся Каліноўскага”, дзе аўтар даказвае, што Каліноўскі быў ідэйным палякам і таму не можа займаць месца ў беларускай нацыянальнай ідэі. Праз нейкі час доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук падаў ідэю правесці навуковую канферэнцыю, прысвечаную асобе Кастуся Каліноўскага, якая і адбылася ў Мінску 25 верасня 2009 году.
Галоўнай задачай, па словах Андрэя Вашкевіча, было акрэсліць новыя падыходы да вывучэння біяграфіі Каліноўскага і паўстання 1863 года і, што самае важнае, – паказаць, наколькі важную ролю адыграла асоба Кастуся Каліноўскага ў фармаванні беларускай нацыянальнай ідэі ўжо ў ХХ стагоддзі.
- Думаю, што матэрыялы, змешчаныя ў зборніку, пераканаўча даказваюць, што асоба Кастуся Каліноўскага ўжо даўно займае першае месца ў “нашым нацыянальным эпасе” (С. Дубавец), і ніхто не ў стане Каліноўскага з нашай нацыянальнай ідэі выкрасліць - лічыць Андрэй Вашкевіч.
Зборнік змяшчае шэраг матэрыялаў, прысвечаных як паўстанню, так і адлюстраванню асобы Каліноўскага ў беларускай літаратуры, мастацтве, нават назвах вуліц беларускіх гарадоў.
У зборніку таксама надрукаваныя шэраг цікавых здымкаў, у тым ліку невядомы раней здымак Кастуся Каліноўскага.
Паводле http://t-styl.info
уверх
Ва Ўкраіне з'явіўся сайт, прысвечаны Беларусі
Ва ўкраінскай інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы інфармацыйны сайт, які спецыялізуецца на падзеях з Беларусі. Гэта сайт грамадскай арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”: www.collaboration.org.ua .
Акрамя арганізацыйных навінаў на старонцы з’яўляюцца апошнія беларускія навіны пра Украіну і ўкраінскія пра Беларусь, навіны беларускіх партнёраў арганізацыі і запісы ў блогах, галоўным чынам, пра беларуска-украінскае супрацоўніцтва ў розных сферах.
Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў” быў створаны для аб’яднання як мага большай колькасці украінцаў, якія хацелі б паспрыяць дэмакратычным зменам у Беларусі.
Акрамя таго, Цэнтр займаецца наладжваннем стасункаў з моладзевымі арганізацыямі іншых краінаў, супрацоўніцтвам з арганізацыямі ўкраінскай дыяспары, ўпарадкаваннем месцаў пахаванняў украінцаў у замежжы.
Партнёрамі Цэнтра ўжо з’яўляюцца такія беларускія арганізацыі як рух “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, “Малады Фронт”, Моладзь “Беларускага Народнага Фронту”, “Маладая Беларусь”, “Правы Альянс” і шэраг іншых.
Прэс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”
уверх
А бвесткі:
|
уверх
Польска-беларуска-ўкраінскі летнік па новых медыях
Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах.
Фонд Новыя Мэдыі ў рамках праграмы «Моладзь у дзеяньні» распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях».
Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г.
Мэты мерапрыемства:
- наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і Польшчы;
- знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы;
- абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі арганізацыямі;
- пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі;
- наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя-праектаў праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты.
Галоўныя тэмы летніку: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць».
Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі, сустрэчы з польскімі журналістамі, ролевыя гульні, выкарыстанне адкрытых тэхналогій і ліцэнзій, мультыкультурныя заняткі – узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю; узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным асяроддзі, практыкі Эўразвязу ў гэтым абшары.
Рабочыя мовы летніку – польская, беларуская, украінская.
Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь).
Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне.
Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум 2 старонкі) на электронны адрас kontakt@nowemedia.info
Апошні тэрмін падачы заявак - 31 жніўня.
Паводле http://t-styl.info
уверх
Школа адукатараў-2011
Школа адукатараў запрашае ўсіх, хто хоча павысіць свой узровень кампетэнтнасці ў галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў і падрыхтаваць пісьмовыя заяўкі для ўдзелу ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай адукацыі 2011.
Школа адукатара пройдзе ў фармаце чатырохдзённай школы-семінара 15-17 ліпеня.
Тэма – Распрацоўка канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў.
Мэтавая група: адукатары, якія маюць першасны вопыт адукацыйнай дзейнасці.
У час працы Школы яе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць і распрацаваць канцэпцыі адукацыйных мерапрыемстваў, якія можна будзе заявіць пазней да ўдзелу ў межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі ( 24 верасня-4 кастрычніка).
Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.
Апошні тэрмін - да 1 ліпеня.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас shkola.adukatara@gmail.com
Апісанне канцэпцыі і папярэдняй праграмы Школы глядзіце ў дадатку.
уверх Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў», Беларусь, Фундацыя еўрапейскіх даследванняў, Польшча, Цэнтар інцыятываў ЮНЕСКА, Польшча ЗАПРАШАЮЦЬ да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме “Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”.
Даслаць заяўку патрэбна не пазней за 30 чэрвеня 2011 г.
|
Галоўная мэта праграмы – знаёмства з найбольш папулярнымі накірункамі нефармальнай адукацыі (міжкультурная адукацыя, грамадзянская адукацыя, адукацыя на прыродзе і інш.)
-з прынцыпамі распрацоўкі адукацыйных праграм
-з шэрагам інтэрактыўных метадаў навучання
-з асновамі праектнага менеджменту.
У межах праграмы запланавана тры сустрэчы
1-я - адукацыйны летнік ў наметах у в. Дунаева, Мінскай вобласці (13-17.07.2011),
2-я – практычны семінар у Вроцлаве, Польшча (14-18.09.2011)
3-я - круглы стол у Мінску (10-11.12.2011).
Мы зацікаўлены ў юнаках і дзяўчатах, якія
-Хацелі б звязаць сваю будучыню з нефармальнай адукацыяй
-Мараць паспрабаваць сябе ў якасці трэнераў
-Вераць ў тое, што яны могуць «змяніць свет»!
-Маюць ідэі для варштатаў, прэзентацый, гурткоў і г.д., якія яны хацелі б удакладніць і пачаць рэалізоўваць ўжо ў гэтым годзе.
Стаць ўдзельнікам вельмі проста! Патрэбна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронную пошту edwb@tut.by .
Апошні тэрмін – 30 чэрвеня.
Умовы ўдзелу:
Удзел ва ўсіх запланаваных мерыпрыемствах (Дунаева, Вроцлаў, Мінск).
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама траспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам ў семінары ў Польшы.
Для арганізацыі мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі неабходна ўнесці складку ў памеры 25 000 бел. рублеў.
АНКЕТА – ЗАЯЎКА
Паводле kariera.by
уверх
Летнік для перакладчыкаў багаслоўскіх тэкстаў
Летнік перакладчыкаў багаслоўскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову пройдзе для прадстаўнікоў розных канфесій з 9 да 17 ліпеня ў парафіі Божага провіду ў Слабодцы (Віцебская вобл., Браслаўскі р-н).
У Беларусі ўжо адбылося некалькі кансультацый для людзей, прыналежных да розных канфесій, якія бачаць важнасць у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў царкоўных асяродках, а таксама непасрэдна займаюцца перакладамі на беларускую са старажытных і сучасных моваў.
Праблема стварэння сучаснай беларускай Бібліі – вельмі актуальная, і часта спараджае імкненне асобных аўтараў узяцца за гэтыю грандыёзную працу ў адзіночку, але ўрэшце, такая праца, хоць і мае быць ацэненая як годная, усё ж не набліжае нас да стварэння такога тэксту, які б быў прыдатным не толькі для асабістага ўжывання вернікаў, але і для навуковага і літаратурнага вывучэння.
Цэнтр “Экумена” на ласкавае запрашэнне настаяцеля парафіі Божага провіду ў Слабодцы кс. Сяргея Сурыновіча, праводзіць працоўна-духоўны летнік .
Праграма ў летніку будзе падзеленая на некалькі аспектаў:
-навучальныя сесіі – развіццё тых ці іншых здольнасцей і навыкаў, патрэбных для ажыццяўлення перакладніцкай дзейнасці (у т.л. семінары па бібліістыцы, старажытна-грэцкай мове, асобных багаслоўскіх праблемах),
-працоўныя сесіі - выкананне той ці іншай працы ўдзельнікам семінара ў вызначаных вышэй кірунках (адлічбоўка тэкстаў, вычытка, праца над слоўнікам, аналітычная праца з тэкстамі і г.д., у залежнасці ад надзённай патрэбы і падрыхтоўкі ўдзельніка),
-духоўныя сесіі – безумоўна, духоўнае жыццё пастаяннае і ні на якія сесіі не дзеліцца, але ў летніку будзе прысвячацца асаблівы час для супольнага і індывідуальнага духоўнага жыцця: малітвы, разборы Святога Пісання, удзел у Еўхарыстыі (для ўдзельнікаў-каталікоў), знаёмства з духоўнымі скарбамі розных канфесій. Мяркуецца, што летнік будзе насіць не проста міжканфесійны, але і экуменічны характар, каб прадстаўнікі розных хрысціянскіх супольнасцей вучыліся жыць і разумець адзін аднога.
-рэкрэацыйныя сесіі – адпачынак, культурная праграма, размовы. Парафія Божага провіду знаходзіцца ў, як цяпер кажуць, экалагічна чыстай зоне, на землях беларускага Паазер’я, на беразе цудоўнага возера, у зацішным куточку Браслаўшчыны.
Умовы побыту:
Удзельнікі размесцяцца ў парафіяльным доме, дзе ёсць прыбіральня і душ з гарачай вадой. Пакоі – рознага ўзроўню камфорту, пераважна спаць давядзецца на карыматах або цюфяках у спальных мяшках.
Харчаванне арганізуецца намаганнямі парафіі, аднак заўжды будзе вітацца дапамога ўдзельнікаў па прыгатаванні страваў, прыбіранні і мыцці посуду. Ёсць бесправадны інтэрнэт, просьба прыязджаць з ноўтбукамі.
У якасці аплаты будуць прымацца дабраахвотныя ахвяравання ўдзельнікаў у межах, якія ім можа дазволіць іх асабісты бюджэт.
Вялікую частку расходаў прымае на сябе парафія Божага провіду, а таксама арганізатары летніка.
Удзельнікі самастойна аплочваюць свой праезд да Слабодкі. Калі нехта з удзельнікаў будзе дабірацца аўтамабілем, то можна будзе скаардынавацца, каб ехаць разам.
Удзельнікі: 15-20 чалавек, да ўдзелу запрашаюцца асобы незалежна ад веравызнання.
Да ўдзелу ў Летніку запрашаюцца таксама асобы з абмежаванымі магчымасцямі. Пытанні транспартавання і побыту такіх асобаў у Летніку ўзгадняюцца з арганізатарымі асабіста.
Працоўная мова: беларуская.
Каардынатары:
-пытанні датычна праграмы летніка: Наталля Васілевіч (тэл.: +375293461493)
-пытанні датычна побыту ў летніку: кс. Сяргей Сурыновіч (тэл. ++375297153668)
Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 20 чэрвеня.
Заяўкі прымаюцца на эл. адрас: ecumena@ecumena.by (Наталля Васілевіч).
Колькасць месцаў абмежаваная.
Пры немагчымасці ўдзелу ва ўсёй працягласці Летніка па дамоўленасці з арганізатарамі дапушчальна ўзяць удзел у адным ці некалькіх працоўных днях праграмы. Пры запаўненні заяўкі, калі ласка пазначце, цягам якога часу Вы зможаце браць удзел у праграме.
Заяўка на ўдзел – па спасылцы http://ecumena.by/?p=88
Паводле http://ecumena.by
уверх Трэнінг па асвятленні праблем меншасцяў
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае вас да ўдзелу ў майстар-класе “Асвятленне праблем меншасцяў”.
Майстар-клас адбудзецца ў межах кампаніі БАЖ “За якасную журналістыку”.
У працы майстар-класу возьмуць удзел: Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту, Аляксандр Корык, прадстаўнік GayBelarus.
Майстар-клас адбудзецца 24 чэрвеня ў Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, 7-32, офіс БАЖ (уваход праз салон прыгажосці Body Jazz)
Пачатак ў 10.00. Заканчэнне сустрэчы ў 14.00.
Пасля сустрэчы будзе супольны абед.
Для удзелу ў майстар-класе запрашаюць рэпарцёраў, журналістаў, якія пішуць на сацыяльную тэматыку, фотажурналістаў.
Заяўкі на ўдзел у майстар-класе прымаюцца на адрас aliaksandrau@gmail.com.
Іншагароднім кампенсуецца праезд (абавязкова захоўвайце квіткі!)
Кантактная асоба – Андрэй Аляксандраў +375 29 712 07 57
уверх
Фотаконкурс “Чалавек – Божае стварэнне”
Партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» (падпісны індэкс 63783) арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне».
Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэння. Вашы фотаздымкі могуць стаць адлюстраваннем розных лёсаў, якія з’яўляюцца каштоўнымі ў вачах Стварыцеля, і напамінам пра тое, што ў кожным чалавечым жыцці ёсць Бог.
Конкурс будзе праводзіцца на партале Catholic.by.
Фармат файлаў — JPG альбо PNG.
Памеры — любыя.
Апрацоўка — мінімальная (без мантажу, мастацкай апрацоўкі і штучных эфектаў).
Колькасць фотаздымкаў ад аднаго ўдзельніка — неабмежаваная (можна запоўніць форму некалькі разоў).
Арганізатары пакідаюць за сабой права папярэдняга адбору прац без тлумачэння рашэнняў.
Працы, якія прайшлі мадэрацыю, адразу публікуюцца на сайте Catholic.by у адпаведным радзеле і становяцца даступнымі для прагляду, аднак галасаванне распачнецца ў адпаведнасці з вызначаным тэрмінам.
Галасаваць можа любы карыстальнік парталу, кожная праца можа быць ацэнена пэўнай колькасцю балаў (па змоўчанні — 0); перамагаюць працы, якія набралі найбольшую суму балаў.
Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў - да 10 ліпеня.
Пераможцаў вызначаць самі наведвальнікі сайта. Галасаванне будзе праходзіць з 10 па 30 ліпеня.
Газета «Каталіцкі веснік» узнагародзіць каштоўнымі прызамі аўтараў лепшых прац.
Больш падрабязна чытай па спасылцы http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/61-other/109099-fotokonkurs.html
уверх
Канферэнцыя па сацыяльнай памяці
Канферэнцыя “Сацыяльная памяць у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы” адбудзецца з 23 да 25 лістапада ў Варшаве.
Арганізатары: Варшаўскі ўніверсітэт і шэраг навуковых цэнтраў краін Цэнтральнай Еўропы.
Мэта мерапрыемства – ацэнка стану даследванняў сацыяльнай памяці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе.
Гэты рэгіён увайшоў у 21 стагоддзе з шэрагам незавершаных сацыяльных праблем, выкліканых запозненай мадэрнізацыяй і глыбокімі этнічнымі і рэлігійнымі супярэчнасцямі. Ён перажыў не толькі дзьве сусветныя вайны, але і досвед генацыду, змены межаў, перамяшчэння насельніцтва, палітычныя і эканамічныя эксперыменты.
На канферэнцыі будуць разгледжаны наступныя пытанні:
-Спецыфіка гістарычнага вопыту краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Тут будзе разглядацца супольны вопыт краін рэгіёна. Якія гістарычныя падзеі і традыцыі
могуць звязваць грамадства Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы? Уплыў розных этнічных груп на фармаванне ўспамінаў і стэрэатыпаў у рэгіёне.
-Метадалогія даследвання сацыяльнай памяці супольнасцяў.
Мовы канферэнцыі: ангельская, польская альбо нямецкая.
Удзел у канферэнцыі – бясплатны.
Маладым навукоўцам і студэнтам прадстаўляюцца гранты на пакрыццё дарожных выдаткаў і пражывання.
Для ўдзелу неабходна прадставіць тэзісы (300 словаў) і кароткае рэзюмэ на эл. адрас genealogies@enrs.eu .
Апошні тэрмін падачы – да 1 ліпеня.
Кантакты: Monika Żychlińska, Agnieszka Nosowska, Europejska Sieć Pamięć i Solidarność, ul. Wierzbowa 9/11, PL-00-094 Warszawa, эл.пошта monika.zychlinska@enrs.eu, agnieszka.nosowska@enrs.eu
уверх
уверх
Запрашаюцца валанцёры на летнік у Крэве
Чарговы валанцёрскі летнік у Крэве (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) пройдзе сёлета з 1 ліпеня да 15 жніўня пад назвай “Крэўская Вунія -2011”.
Арганізатар – Дабрачынны фонд “Крэўскі замак”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Далучыцца да працы летніка можна на любы зручны для вас час.
Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна ў любы час звярнуцца да арганізатараў праз сайт http://kreuskizamak.by
Больш падрабязна – на сайце http://kreuskizamak.by.
уверх
Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка
Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у праекце “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” (“Election Observation: Theory and Practice”, EOTP) ў 2011 годзе.
Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел - да 26 чэрвеня.
Заявы дасланыя пасля 23:59, 26 чэрвеня разглядацца не будуць.
Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.
Каманда праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”
уверх
Конкурс на экалагічную тэматыку
Орхускі цэнтр Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі праекта “Адукацыя для ўстойлівай энергетыкі ў Беларусі: Рэалізацыя праграмы ШПВРІЭ – Школьнай праграмы выкарыстання рэсурсаў і энергіі ва ўстановах школьнай і пазашкольнай адукацыі” (далей праект ШПВРІЭ) абвяшчае конкурс на лепшую працу экалагічнай тэматыкі.
Тэма конкурса: “Звычка быць беражлівым – дапамога прыродзе, сваім дзецям, сабе”.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Вольгі Захаравай па тэл. 8(029)6630118.
уверх
Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы
Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы.
Апошні тэрмін – да 31 жніўня.
Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск.
Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13.
Паводле http://www.minsk.polemb.net
уверх
Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера”
Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва ўзросце 18-31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае возера-2011”.
Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня.
Заяўкі дасылайце па эл.пошце different-equal@mail.ru альбо на факс 8017-209-61-98 і на паштовы адрас: 220104, Мінск, вул. М. Лынькова 8-4.
Тэлефон МТС 8029-555-68-38 (Званіце ў любы час).
Паводле рассылкі БАСР
уверх
Моладзевы абмен для маладых бацькоў
Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” шукае беларускіх удзельнікаў міжнароднага моладзевага абмену для маладых бацькоў “Super-Parents in Action: We can change the World”( "Супер-бацькі ў Дзеянні: Мы можам змяніць Свет" ).
Абмен адбудзецца ў Эстоніі з 1 да 7 жніўня.
Краіны-ўдзельніцы: Беларусь, Расія, Малдова, Латвія, Літва, Эстонія.
Зацікаўленыя ва ўдзеле мусяць даслаць сваю кантактную інфармацыю і некалькі радкоў пра тое, чаму вы хацелі б удзельнічаць у дадзеным абмене на email: petrovich.ivanova@gmail.com
Кантакты: Каардынатар абмену Ірына Іванова, тэлефон +375 25 983 29 59 life, +375 29 635 65 66 velcom, petrovich.ivanova@gmail.com
уверх
Конкурс для журналістаў ад ЕС
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў, што асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў - да 15 кастрычніка.
Тэкставыя матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай "Journalism Contest".
Паводле http://eeas.europa.eu/
уверх
Поделитесь с Вашими друзьями: |