Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.82 Kb.

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны














Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"


  • Сябра Рады Універсітэта Залатога Веку Вера Кунцэвіч стала гераіняй відэапраекту “Апантаныя”. “Апантаныя”- гэта цыкл рэпартажаў пра грамадска актыўных беларусаў, якія рыхтуе беларуска-польская здымачная група. 
     

  • Пашыраем геаграфію партнёрства: ад Вінніцы да Ерэвана. Працоўная сустрэча, прысвечаная абмену досведам паміж арганізацыямі з краін Усходняга партнёрства, якія працуюць са сталымі людзьмі, адбылася 30 чэрвеня на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.
     

  • Запрашаем на надзвычайны Tandem Evening in Hrodna. На нашай чарговай сустрэчы вядучымі моўных сталоў будуць нашыя госці - удзельнкі  летняй школы "Fasten the belt",  арганізаванай AEGEE Grodno. Будзе магчымасць паразмаўляць на ангельскай, гішпаньскай, нямецкай, французкай, італьянскай, польскай мовах. Сустрэча адбудзецца ў аўторак, 14-га ліпеня а 18-ай гадзіне па адрасе вул. Будзёнага 48а-63.
     

  • Запрашаем на прэзентацыю інтэрактыўнай  Мапы гарадзенскіх успамінаў. У чацвер, 16 ліпеня адбудзецца прэзентація сайта www.hrodnamemories.worpress.com. Сустрэча будзе дзяліцца на дзве часткі - апрача прэзентацыі сайта знойдзецца таксама час на інтэрактыўную працу і магчымаць пакінуць свой уласны ўспамін, звязвны з горадам. Пачатак сустрэчы: 18.00, па адрасе вул. Будзёнага 48а-63.
     


Навіны партнёраў


  • Гульня-квэст «Адрыў» 11 ліпеня ў Гродне! «Летняя калекцыя» Гродна - гэта амаль тры дзесяткі старанна падабраных характэрных аб'ектаў і маляўнічых месцаў горада. У дзень гульні прайсці пешаходны або веласіпедны маршрут па такіх месцах і ўбачыць іх на свае вочы змогуць усе жадаючыя.
     

  • Свята ў Швейцарскай даліне “Эліза Ажэшка і яе акружэнне” Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага шчыра запрашае на свята кнігі, якое адбудзецца 15 ліпеня.
     

  • Вакансія АПБ: кансультант па кадравым развіцці (HR). АПБ запрашае кансультанта па кадравым развіцці (HR) у новы праект «Умацаванне інстытуцыйнага патэнцыялу арганізацыі ў сферы захавання, аднаўлення і прыцягнення ўвагі да месцаў пражывання дзікіх птушак у Беларусі»
     

  • АПБ запрашае падрадчыка для ацэнкі працы ў рэгіёнах і распрацоўкі рэкамендацый для іх паспяховай работы.

     

Магчымасці


  • Навучальныя візіты ў Гдыню. «Навучальныя візіты ў Гдыню» - праект, у межах якога маладыя людзі з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская вобл.) могуць наведаць Гдыню (Паморскае ваяводства, Польшча) ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паездкі.
     

  • Медыясемінар для журналістаў. Саксонскі фонд медыяадукацыі ладзіць чарговы семінар у Ляйпцыгу.
    Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія на момант падачы заявак не сягнулі мяжы ў 40 гадоў. З патрабаванняў  – досвед працы ў СМІ і валоданне нямецкай мовай.
     

  • Адукацыйная паездка па месцах Другой сусветнай вайны. Удзельнікамі паездкі могуць стаць маладыя журналісты і гісторыкі з Нямеччыны, Украіны, Расіі, Беларусі. Інтэрнацыяльная каманда наведае памятныя месцы ў Мінску, Крэйзау, Кшыжове, Дрэздэне і Берліне. Мэта праекту – высветліць, якую грамадскую значнасць сёння мае гістарычная памяць у розных краінах.
     

Трэнінг пра праектным мэнэджмэнце. Ініцыятыва Цэнтральнай і Усходняй Еўропы InMOE запрашае на трэнінг «Базавы курс праектным мэнэджмэнце». Мерапрыемства пройдзе 13-17 жніўня ў Берліне і збярэ ўдзельнікаў з Украіны, Нямеччыны, Беларусі, Польшчы, Чэхіі.





2015 NGO "Centre "The Third Sector"
Наш адрас:

NGO "Centre "The Third Sector"

Budzionaha 48a

Hrodna 230023



Belarus
Каталог: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал