Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня



Дата канвертавання15.05.2016
Памер137.57 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 24 (343)

( 18 чэрвеня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Жыў, каб была Айчына 2

"Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі" 2

“Польшча 89 – Беларусь 91 – нераўназначныя зьмены” 3

Летнік “Круглае возера-2009” 3

Дыялог з суседзямі 2:0 Акадэмія назіраньня за межамі 4

Акцыя для школьнікаў і студэнтаў 4

Летняя моладзевая акадэмія 5

VII Міжнародны студэнцкі фэст у Румыніі 5

Nastaunik.info чакае вашых матэрыялаў 6

Міжнародная Школа маладых лідараў 6

Сэмінары для настаўнікаў 7

Міжнародная праграма “Грамадзянская адукцыя” 7

Моладзевы спабор творчых работ 7

Сэмінар па арганізацыі вэб-кампаніяў 7

Хто паедзе ў Літву? 8

Навучальныя візыты ў Польшчу 8

Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага 8

Магістарская праграма 8

Летнія ўнівэрсытэты 8



Падзеі:

уверх


уверх

Жыў, каб была Айчына


Такую агульную назву маюць мерапрыемствы, якія пройдуць у Гародні ў дзень народзінаў Васіля Быкава. 19 чэрвеня Вялікаму Беларусу споўнілася б 85 гадоў.

У гэты дзень у памяшканьні Таварыства Беларускай Школы пройдзе прэзентацыя кнігі паэтычных прысьвячэньняў Васілю Быкаву "Пасланец мужнасьці".

Імпрэза пачнецца ў 18.30 па вул. Будзёнага, 48а.

Як паведаміў "Твайму стылю" ініцыятар сьвяткаваньня Мікалай Мельнікаў, у гэты ж дзень прадстаўнікі грамадзкасьці горада наведаюць музэй Быкава, дзе ўскладуць кветкі да партрэта і бюста пісьменьніка.



Паводле http://t-styl.info

уверх

"Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі"


На вэб-пляцоўцы http://nastaunik.info/ зьявілася ўнікальнае для Беларусі выданьне «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі".

На яе старонках вы знойдзеце ня толькі цікавую і арыгінальную інфармацыю пра такія экалагічныя асьпекты жыцьця птушак, як міграцыя, адаптацыя і выжываньне ў сучасным прыродным сьвеце, але і апісаньне многіх інтэрактыўных методык навучаньня і прыклады іх ужываньня.

Спадзяемся, што вялікі педагаічны і выхаваўчы досьвед аўтара дапаможа як настаўнікам біялогіі пры вывучэньні адпаведных разьдзелаў заалогіі і экалогіі, але і шырокаму колу педагогаў, зацікаўленаму ў інтэрактыўных метадах навучаньня і практыкі
іх выкарыстаньня для розных школьных прадметаў.

Спампаваць кнігу можна па спасылцы:


http://nastaunik.info/files/f/320_Puciavod.pdf (7 МБ)

Паводле рассылкі nastaunik.info

уверх



Абвесткі:

“Польшча 89 – Беларусь 91 – нераўназначныя зьмены”


Цэнтр міжнародных зносінаў (Centrum Stosunków Międzynarodowych) і партал Belarus-Live.eu абвяшчаюць спабор найлепшых артыкулаў, эсэ, рэпартажаў з Беларусі на тэму “Польшча 89’ – Беларусь 91’ – нераўназначныя зьмены”.

Чакаем цікавыя рэпартажы, фота-рэпартажы, эсэ, артыкулы, аналітыку. Нас цікавяць усе падзеі, якія, на Вашую думку, паўплывалі на мінулыя 20 гадоў, чакаем Вашага ўспрыманьня Беларусі, Польшчы і ўзаемных дачыненьняў (палітычных, сацыяльных, культурных). Перш за ўсё чакаем Вашых меркаваньняў!

Калі ў чэрвені 1989 года палякі ішлі галасаваць на дэмакратычных выбарах, якія сталі вынікам перамоваў “Салідарнасьці” з кіраўніцтвам краіны, ніхто ня мог прадбачыць, што на працягу двух наступных гадоў адным з далёкіх вынікаў гэтага польскага посьпеху будзе распад Савецкага Саюзу і пачатак незалежнай Беларусі.

Для Польшчы 1989 год зьяўляецца адной з найважнейшых датаў у гісторыі. Ці мае 1991 год падобнае значэньне для Беларусі? Як беларусы ўзгадваюць перамены 1989 і 1991 года?

Ці можна параўнаць папярэднія 20 гадоў у Польшчы і Беларусі? Як склаліся лёсы дзвюх дзяржаў-суседак і ці маглі яны скласьціся інакш?

Працы ўдзельнікаў спабору мусяць быць дасланыя на эл.адрас: konkurs@csm.org.pl

Аб’ём: 8000 – 10000 знакаў (з прабеламі). Мова – беларуская альбо руская.

Апошні тэрмін – 10 жніўня.

Праца мусіць зьявіцца таксама на старонках рэгіянальнай прэсы ў Беларусі (папяровае ці інтэрнэт-выданьне).

Працы будзе ацэньваць журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі Цэнтра міжнародных зносінаў (Centrum Stosunków Międzynarodowych), Міністэрства замежных спраў Польшчы, БАЖ.. Аўтары 20 працаў атрымаюць аўтарскі ганарар;

10 аўтараў найлепшых працаў акрамя ганарару атрымаюць запрашэньне да ўдзелу ў тыднёвым навучальным візыце ў Польшчу ў верасьні.

Тэматыка навучальнага візыту:



- Польшча 1989 – 2009 – рэформы і зьмены

- Польшча ў Эўрапейскім Зьвязе (уплыў, роля, значэньне)

-Мэты і выклікі польскай замежнай палітыкі ва “Усходнім партнэрстве” (Што гэта? Чаму было створана? Якія яго мэты?)

- Што такое “эўрапейская інтэграцыя”?

- Новы Эўрапарламент – новыя магчымасьці?

Удзельнікі навучальнага візіту атрымаюць унікальную магчымасьць правядзеньня сустрэчаў і размоваў з супрацоўнікамі МЗС, канцылярыі прэм’ера і прэзідэнта, якія непасрэдна ўплываюць на польскую палітыку. У праграме таксама прадугледжаныя сустрэчы з грамадзкімі дзеячамі, супрацоўнікамі ВНУ і навукоўцамі.



уверх

Летнік “Круглае возера-2009”


Беларускае моладзевае грамадзкае аб'яднаньне "Розныя-Раўныя" з 11 па 21 ліпеня запрашае моладзь да ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-сэмінары "Круглае возера - 2009" на беразе Плешчаніцкага водасховішча.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце 18-29 год.

Сёлета моладзь зьбярэцца разам, каб з дапамогай інтэрактыўных методык, дыскусій, форум-тэатра, арт-тэрапіі папрацаваць над тэмай: "Інтэграцыя альбо асаблівасьці ўзаемадзеяньня паміж інвалідамі і здаровымі".

Удзельнікі з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі разам са здаровымі аднагодкамі змогуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела і карысна адпачыць. Людзі з розных сацыяльных групаў, якія звычайна не ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, не маюць магчамасьці стасункаў у паўсядзённам жыцьці, атрымаюць шанец даведацца адно пра аднаго шмат цікавага, разам адпачываць і вучыцца.

Каб прыняць удзел у летніку, неабходна азнаёміцца з правіламі (файл "Pravila KV-2009.doc"), запоўніць анкету-заяўку (файл "Anketa KV-2009.doc") і даслаць яе па пошце, факсу альбо прынесьці ў офіс, а таксама па эл. пошце: different-equal@mail.ru
Апошні тэрмін падачы заявы на ўдзел – да 26 чэрвеня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. пошту different-equal@mail.ru , адрас 220104, г. Менск, вул. М. Лынькова 8-4; тэл/факс: 8017-209-61-98, МТС 8029-555-68-38, вэб-пляцоўку па адрасе www.rrby.org .



уверх

Дыялог з суседзямі 2:0 Акадэмія назіраньня за межамі


Таварыства DRUMLA запрашае студэнтаў і маладых дзеячоў грамадзкіх арганізацый Беларусі, Нямеччыны, Польшчы і Украіны да ўдзелу ў сэмінары на тэму міжкультурнага дыялогу 3-9 жніўня ў Чарнігаве і Кіеве.

Удзельнікі пройдуць падрыхтоўку на трэнінгах у галіне журналістыкі, кіраваньня праектам і фандрайзынгу.

Асноўная тэма – катастрофа ў Чарнобылі.

Головна тема зустрічі – катастрофа у Чорнобилі.

Чарнігаў знаходзіцца побач з Чарнобылем, каля беларуска-украінскай мяжы. Катастрофа стала праблемай, якая аб’яднала два народа. Яна апошнім часам найбольш вызначае сьвядомасьць людзей, якія жывуць у гэтым рэгіёне, і паказвае адсутнасьць камунікатыўных працэсаў. Да сёньня тэма наступстваў катастрофы для мясцовага насельніцтва замочваецца.

Кіраўнікі праекту хочуць засяродзіцца над гэтай праблемай, прааналізаваць працэсы, што ўплываюць на фармаваньне міжкультурнага дыялогу на памежжы Украіны і Беларусі.

Моладзь з чатырох краін возьме ўдзел у трэнінгах, навучальных візытах і сустрэчах з мясцовымі грамадзкімі арганізацыямі.

Усе заняткі ладзяцца на ангельскай мове.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 26 чэрвеня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Філіпа Паздэрскага на эл. адрас drumla_s@wp.pl альбо на фэб-пляцоўку http://unistudy.org.ua/events/semi...



Паводле рассылкі ГУРТ

уверх

Акцыя для школьнікаў і студэнтаў


З 28-га мая па 28-га чэрвеня інтэрнэт-супольнасьць Moladz.org і кампанія “Будзьма” праводзяць грандыёзны розыгрыш падарункаў для студэнтаў ды школьнікаў.

Стаць удзельнікам акцыі можа любы малады чалавек, які атрымлівае адукацыю ў беларускіх ВНУ (школах\ каледжах і г.д.), а таксама вучні беларускамоўных класаў, створаных па-за межамі Рэспублікі Беларусь.

Падарунак зможа атрымаць толькі той, хто мае ў 2008–2009 навучальным
годзе 10 (дзесяць) балаў па прадмеце беларуская мова або беларуская літаратура.

Да 28-га чэрвеня ўдзельнікі павінны даслаць сваё імя ды кантактны тэлефон на электронную скрыню арганізатараў, а 29-га чэрвеня адбудзецца розыгрыш падарункаў.

Кантактная інфармацыя – па тэлефоне 321 48 76 (Velcom), эл. пошце vkonkurs@gmail, comhttp://vkontakte.ru/club3353897.



Паводле рассылкі nastaunik.info

уверх

Летняя моладзевая акадэмія


Хэльсынскі Фонд па Правах Чалавека (Польшча) і Праваабарончы цэнтар “Вясна” (Беларусь) абвяшчаюць набор на ўдзел у міжнароднай праграме “Летняя моладзевая Акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў”, якая будзе праходзіць у Польшчы з 16 па 25 жніўня 2009 года.

У Акадэміі прымуць удзел 25 моладзевых актывістаў з Польшчы, Нямеччыны, Беларусі, Украіны і Расіі. З кожнай краіны на падставе пададзеных анкетаў шляхам правядзеньня спабору будзе адабрана па 5 кандыдатаў. Працоўная мова Акадэміі - расейская.

Да ўдзелу ад Беларусі запрашаюцца выпускнікі беларускіх нацыянальных адукацыйных праваабарончых праграмаў для моладзі, найперш – “Беларускай праваабарончай школы”.

Анкету на ўдзел неабходна даслаць на эл. адрас каардынатара праграмы belschool@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 28 чэрвеня.

Пра вынікі прэтэндэнтам будзе паведамлена да 10 ліпеня.

Арганізатары Акадэміі кампэнсуюць выдаткі на візу, праезд (цягнік, аўтобус), забясьпечаць пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў.

Адказы на ўсе дадатковыя пытаньні можна атрымаць па эл.адрасе: belschool@gmail.com.

Падрабязную інфармацыю чытайце на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://spring96.org/be/news/28749/

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


VII Міжнародны студэнцкі фэст у Румыніі


Студэнцкая ліга ўнівэрсытэта Канстанціна Бранкузі (Румынія) запрашае ўзяць удзел у VII Міжнародным студэнцкім фэсьце, які адбудзецца 1-8 жніўня.

Падчас фэсту студэнты з розных краінаў будуць заангажаваныя ў культурніцкія, спартовыя ды сацыяльныя мерапрыемствы. Таксама будуць ладзіцца дэбаты на такія тэмы, як сусьветны крызыс, атамная энэргія, сучасныя тэхналёгіі, роля СМІ ў нашым жыцьці, міжкультурніцкая камунікацыя. Будуць арганізаваныя сэмінары й практычныя заняткі ў галіне мэнэджмэнту дзейнасьці моладзевых арганізацыяў і тэхнікі камунікацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія зьяўляюцца сябрамі няўрадавых арганізацыяў.

Усе выдаткі, акрамя праезду, будуць аплочаныя арганізатарамі.

Мова фэста — ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак - 5 ліпеня.

Падрабязную інфармацыю пра праект чытайце на вэб-пляцоўцы: www.lsucb.com/ festival.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Nastaunik.info чакае вашых матэрыялаў


Вэб-пляцоўка Nastaunik.info працуе над выпускам унікальнага мультымедыйнага дыска “Гадуем беларусаў!”.

Дыск будзе складацца з матэрыялаў, якія дапамагаюць настаўнікам і бацькам выхоўваць у дзяцей каштоўнасьці, любоў да радзімы, дэмакратычны сьветапогляд.

Дыск будзе мець дзьве часткі:
І – для дзіцячага садка і малодшых школьнікаў
ІІ – для старэйшых школьнікаў.

У дыск увойдуць метадычныя і дапаможныя матэрыялы для навучаньня і


пазакласнай працы: сцэнары сьвятаў, песенькі для маленькіх, ноты, караоке, сцэнары для школьнага тэатру, дыяфільмы, навучальныя кліпы, метадычныя распрацоўкі заняткаў, сэмінараў і трэнінгаў для падлеткаў, падборка беларускай музыкі для школьных мерапрыемстваў і шмат чаго іншага.

Калі Вы маеце, чым падзяліцца з калегамі і зрабіць унёсак у разьвіцьцё


нацыянальнай адукацыі, дасылайце матэрыялы, а таксама прапановы (што
вы лічыце неабходным ўключыць у такі дыск) на эл. адрас nastaunik.info@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў - да 10 ліпеня.

Ваша актыўнасьць будзе ўзнагароджана дыскамі “Гадуем беларусаў!”.

Паводле рассылкі nastaunik.info

уверх





Не спазьніся!

уверх

Міжнародная Школа маладых лідараў


Школу маладых лідараў СНД ладзіць Фонд разьвіцьця дэмакратыі пад эгідай і з падтрымкі Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД з 5 да 12 ліпеня ў Маскоўскай вобласьці.

Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і лідары моладзевых аб’яднаньняў СНД ва ўзросьце 20-30 год.

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 чэрвеня.

Узор заяўкі і больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://ffdd.ru.



уверх

Сэмінары для настаўнікаў


 Настаўнікі сярэдніх школ, а таксама тыя, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досьведам, запрашаюцца да ўдзелу ў дзвух цыклах сэмінараў-практыкумаў.

Для ўдзелу неабходна даслаць анкету па адрасе metodyka2009@gmail.com.

 Апошні тэрмін – да 25 чэрвеня ўключна

уверх

Міжнародная праграма “Грамадзянская адукцыя”


Абвешчаны спабор на ўдзел у міжнароднай праграме павышэньня кваліфікацыі спецыялістаў, якія працуюць у галіне нефармальнай грамадзянскай адукацыі дзяцей і моладзі “Грамадзянская адукацыя”.

Апошні тэрмін – да 25 чэрвеня.

Больш падрабязную інфармацыю і заяўку на ўдзел можна знайсьці на вэб-пляцоўках па адрасах: http://youthrussia.ru , www.dimsi.net , www.theodor-heuss-kolleg.de , www.orlyonok.ru .

Паводле рассылкі БАСР
уверх

Моладзевы спабор творчых работ


The Trust for Civil Society in Central and Eastern Europe абвяшчае спабор для студэнтаў, маладых журналістаў і актывістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (у тым ліку зь Беларусі) ад 18 да 30 год.

Апошні тэрмін падачы твораў – 12 ліпеня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы csf.ceetrust.org/article/contest-introduction/

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Сэмінар па арганізацыі вэб-кампаніяў


Моладзевыя актывісты (НЕ IT-спецыялісты), якія жадаюць пазнаёміцца з сучаснымі сродкамі вэб-камунікацыі і пачаць выкарыстоўваць новыя магчымасьці ў сваёй штодзённая дейнасьці, запрашаюцца да ўдзелу ў сэмінары па арганізацыі вэб-кампаніяў.

Каб прыняць удзел у сэмінары, неабходна даслаць анкету на адрас: seminar.webcampaigns@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 21 чэрвеня.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэл. +375 29 6616440.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Хто паедзе ў Літву?


Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных справаў Літвы да тысячагоддзя краіны.

Апошні тэрмін – 15 ліпеня.

Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://quiz.mfa.lt

уверх

Навучальныя візыты ў Польшчу


Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд „Барусiя”, Калегіўм Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Язеранськага і Фонд «Асьвета для дэмакратыі» запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі на навучальныя візыты ў Польшчу.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 1 ліпеня.

Заяўкі дасылаць на эл.адрас nabor2009@studytours.pl .

Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы http://www.studytours.pl/



уверх

Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага


Кандыдатамі на навучаньне ў Польшчы могуць быць студэнты і асьпіранты вышэйшых навучальных установаў, адлічаныя па палітычных матывах, а таксама тыя, каму па палітычных прычынах не дазволілі распачаць ці працягваць вучобу ў Беларусі.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 чэрвеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па e-mail: bialorus.studium@uw.edu.pl , тэл.: 022 55 21 888, факс: 022 55 21 887.

Паводле www.adukacyja.info

уверх

Магістарская праграма


Магістарская праграма Эўрапейскага інстытуту вышэйшых міжнародных дасьледаваньняў у Ніццы супольна з Эўрапейскім інстытутам Стамбульскага ўнівэрсытэту распачала прыём заявак.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце burcu.gorak@cife.eu, burcug@bilgi.edu.tr , на вэб-пляцоўцы http://www.iehei.org/

уверх

Летнія ўнівэрсытэты


Добрая магчымасьць для студэнтаў, асьпірантаў, маладых дасьледчыкаў, якія хочуць правесьці летнія вакацыі з карысьцю.

Летнія ўнівэрсытэты ў Турцыі, Славакіі, Малдове, Аўстрыі, Польшчы, Нямеччыне, Францыі.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на электронны адрас:

marie-france.perdigon@cife.eu

Дадатковая інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.cife.eu/indexUK.php?id_rub=1169138294&id_parent_rub=0&id_top=1169138294



уверх



: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал