Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”
уверх Шукаем валянтэра ў Нармандыю на 1 годАсацыяцыя AVRIL з горада St Pierre de Coutances (Францыя), якая займаецца адукацыйнымі праграмамі, што тычацца навакольнага асяроддзя і абароны прыродных сістэм, зпершага водных эка-сістэм і зон, шукае мэтанакіраванага\ую валянтэра з Беларусі тэрмінам на 1 год. Валянтэр будзе працаваць разам з мясцовымі аніматарамі\адукатарамі ў адукацыйных экалагічных праграмах. На працягу праекта валянтэр зможа даведацца болей пра кантэкст і рэаліі мясцовасьці, сутнасьці дзейнасьці арганізацыі, атрымае пэўныя веды ў галіне экалагічнай навукі. Валянтэр зможа працаваць з усімі прадстаўнікамі мясцовага грамадзтва (дзецьмі, моладдзю, дарослымі). Цягам праекта валянтэр атрымае і ўзбагаціць свае веды пра навакольнае асяроддзе і зможа камунікаваць па гэтай тэме з рознымі прадстаўнікамі мясцовага грамадзтва і міжнароднымі партнэрамі асацыяцыі Avril. Ролі і заданьні валянтэра падчас праекту ў датах 20.10.2010-20.10.2011: 1. Дапамога ў правядзеньні мясцовымі аніматарамі\адукатарамі адукацыйных экалагічных праграм у мясцовых навучальных установах. Арганізацыя экалагічных мерапрыемстваў у горадзе і на прыродзе (экалагічныя экскурсіі) - 40% працоўнага часу валянтэра. 2. Праца з кампутарам. Збор і распаўсюд інфармацыі пра мерапрыемствы асацыяцыі сярод лакальнага грамадзтва і міжнародных партнэраў - 10% працоўнага часу валянтэра. 3. Арганізацыя бібліятэкі арганізацыі - класіфікацыя кніг, абнаўленьне інвентару і кніжак, выдача кніг наведвальнікам - 10% працоўнага часу валянтэра. 4. Распаўсюд інфармацыі наконт Эўрапейскай валянтэрскай службы сярод мясцовай моладзі - 10% працоўнага часу валянтэра. 5. Стварэньне і аднаўленьне педагагічных метадаў, якія дапамогуць больш эфектыўнаму адукацыйнаму працэсу ў галіне экалагічнай асьветы - 10%. 6. Дапамога ў падрыхтоўцы і арганізацыі міжнародных моладзевых абменаў, анімацыя падчас абменаў - 10% працоўнага часу валянтэра. 7. Іншая праца зыходзячы з патрэбаў і ідэй валянтэра і праекта - 10% працоўнага часу валянтэра. Перад пачаткам працы валянтэр будзе ўведзены ў курс справаў і навучаны асноўным рэчам, неабходным для пачатку працы. Валянтэр заўжды будзе атрымліваць падтрымку і парады з боку супрацоўнікаў асацыяцыі. Патрабаваньні да валянтэра: -Быць ва ўзросьце ад 20 да 26 год -Валодаць ангельскай ці французскай мовай -Быць гатовым\гатовай да незалежнага і аўтаномнага жыцьця (Валянтэр будзе жыць у 20 хвілінах на ровары ад месца працы у вёсцы з насельніцтвам 300 чалавек) -Валянтэру не абавязкова мець адукацыю ці веды ў галіне экалогіі, але ён\яна павінны быць зацікаўленыя ў ахове навакольнага асяроддзя -Жаданьне атрымаць новы жыцьцёвы, валянтэрскі досьвед -Быць гатовым\ай працаваць ў праекце з 20.10.2010 да 20.10.2011 Умовы ўдзелу: Праект фінансуецца за кошт праграмы Эўрапейскага Саюза "Моладзь у Дзеяньні". Акцыя 2 "EVS". Валянтэру аплочваюцца выдаткі на пражываньне, харчаваньне, мясцовую страхоўку і візу. Акрамя таго штомесяц валантэру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы. Праезд з Беларусі да Францыі будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошта квіткоў. Падчас знаходжаньня на праекце валянтэру будзе выдадзены пэрсанальны электра-ровар. Першыя 3 месяцы валянтэру будзе дана магчымасьць прайсьці бясплатныя курсы французскай мовы. Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і резюме ў вольнай форме на ангельскай ці французскай мове. Апошні тэрмін - 10 траўня. Узор заяўкі можна атрымаць, зьвярнуўшыся на эл.адрас evsbelarus.@gmail.com уверх
Прынцып цэнтра Карытас - гэта "Падтрымка інтэграцыі" падчас працы з людзьмі са спецыяльнымі патрэбамі. Галоўная дзейнасьць цэнтра звязана з падтрымкай і суправаджэньнем людзей з абмежаванасьцямі ў працэсе іх інтэграцыі ў грамадзтва. Цэнтр дапамагае дзецям, моладзі і дарослым са спецыяльнымі патрэбамі ў атрыманьні адукацыі і таксама забясьпечывае працоўную інтэграцыю. Заснавальнікам цэнтра зьяўляецца каталіцкая царква, але ў цэнтры знаходзяцца дзеці розных рэлігій і канфэсій. Валянтэр зможа працаваць у двух дэпартаментах цэнтра Карытас. Адзін з іх - гэта стацыянар (дзе жывуць людзі з абмежаванасьцямі) і другі гэта інтэграцыйны дзіцячы садок разам з цэнтрам пазашкольнай актыўнасьці. Цэнтр Карытас St. Isidor зьяўляецца невялікай вёскай са сваёй інфраструктурай, рознымі дэпартаментамі і будынкамі, такімі як амбулаторны цэнтр, 3 школы, жылыя будынкі, касьцёл і г.д. Валянтэр зможа працаваць з рознымі групамі і персаналам розных будынкаў і такім чынам даведаецца болей пра дзяцей з ментальнымі і фізычнымі абмежаванасьцямі, і як можна з імі працаваць. Дзейнасць валянтэра: -Стацыянар, дзе жывуць дзеці -Падтрымка і садзейнічаньне ў штодзённых мерапрыемствах -Дапамога ў забеспячэньні гігіены -Дапамога пры прыняцьці ежы -Арганізацыя забаўляльных мерапрыемстваў -Падтрымка дзяцей ў іх самастойнасьці і дасягненьні персанальных мэтаў -Кантакт з дактарамі і медыцынскімі супрацоўнікамі і дапамога ім (непрафэсыйная) -Удзел ў сустрэчах персанала. Дзіцячы садок і цэнтр пазашкольнай актыўнасьці: -Падтрымка адукатараў і сацыяльных педагогаў у іх дзейнасьці -Дапамога ў арганізацыі падачы ежы, спартыўных мерапрыемстваў, навучаньня -Сачыць і забясьпечываць догляд за дзецьмі са складанасьцямі -Дапамагаць у выкананьні заданняў -Сачыць за выкарыстаньнем матэрыялаў Патрабаваньні да валянтэра6 -Быць ва ўзросьце ад 18 да 30 год -Валодаць нямецкай мовай (на размоўным узроўні) -Валянтэр павінен быць упэўненым у сабе і гнуткім, адкрытым і вольным ад страхаў перад людзьмі з абмежаванасьцямі. -Быць здаровым (фізычна і ментальна) -Быць здольным працаваць у камандзе -Жадаць разьвіваць камунікатыўныя навыкі, атрымоўваць валянтэрскі досьвед, разьвіваць свае сацыяльныя кампетэнцыі. Больш інфармацыі пра дзейнасьць у праекце можна прачытаць тут http://ec.europa.eu/youth/evs/aod/hei_form_en.cfm?EID=32000321803. Праект фінансуецца за кошт праграмы Эўрапейскага Саюза "Моладзь у Дзеяньні". Акцыя 2 "EVS". Валянтэру аплочваюцца выдаткі на пражываньне, харчаваньне, мясцовую страхоўку і візы. Акрамя таго штомесяц валянтэру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы. Праезд з Беларусі да Францыі будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошта квіткоў. Першыя 3 месяца валянтэру будзе дана магчымасць прайсьці бясплатныя курсы нямецкай мовы. Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і рэзюмэ ў вольнай форме на ангельскай мове і даслаць на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com Апошні тэрмін - да 10 траўня. Узор заяўкі можна атрымаць, зьвярнуўшыся на эл.адрас evsbelarus.@gmail.com уверх Рэгіянальная канфэрэнцыя па дыстанцыйным навучаньніПершая рэгіянальная канфэрэнцыя “Анлайн-навучаньне ў сьвеце: галабальныя і лакальныя магчымасьці”, ладзіцць ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце 11-12 чэрвеня. Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і студэнты ВНУ. Секцыі: Глабальнае анлайн навучаньне -Перасячэньне культур анлайн -Міжуніверсітэцкія сеткі -Супольныя міжнародныя курсы Пасьлядыпломная адукацыя анлайн -Перападрыхтоўка спецыялістаў па новых спецыяльнасьцях -Курсы павышэньня кваліфікацыі ІТ-пісьменнасьць і лічбавыя тэхналогіі -Падключэньне да Інтэрнэт: як зарганізаваць
Выкладаньне і навучаньне анлайн -Курсы-канструктары - Матывацыі студэнтаў -Выкладаньне моваў анлайн Студэнцкая секцыя: Дыстанцыйнае навучаньне вачыма студэнтаў -Эфектыўнае анлайн-навучаньне -Матывацыя і самаарганізацыя студэнтаў у анлайн-курсах -Эфектыўная камунікацыя ў анлайн-курсах Падчас канфэрэнцыі плануецца правядзеньне адукацыйных сэмінараў. Працоўныя мовы – ангельская і руская. Пераклад забясьпечваецца. Па выніках канфэрэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых работ. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://ehu-elearning-conference.ehu.lt/, http://ehu-elearning-conference.ehu.lt/registration
Стыпендыі выдзяляюцца на гадавыя магістарскія праграмы: Правазнаўства, практычная псіхалогія, сацыялогія і паліталогія, кіраваньне сацыякультурнымі праектамі. Стыпендыя цалкам пакрывае выдаткі на навучаньне, прадугледжвае пэўную суму на пражываньне і асабістыя патрэбы, праезд да Масквы і назад. Па выніках навучання выпускнікі атрымаюць дыплом магістра Манчэстэрскага ўніверсітэту (Master of Arts in Sociology) і расейскі дзяржаўны дыплом аб прафесійнай перападрыхтоўцы. Выкладанне вядзецца на рускай мове. Апошні тэрмін падачы заявак на стыпендыю - 12 жніўня. Уступныя іспыты па спецыяльнасьці і ангельскай мове для ўдзельнікаў спабору адбудуцца ў Менску 19-20 жніўня. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.msses.ru Паводле http://adukacyja.info/ уверх Моладзевы форум у Санкт-ПецярбурзеСанкт-Пецярбургскі Эканамічны Форум “Расейскі Давас” ладзіць 15-16 чэрвеня 2010 году Міжнародны Моладзевы Эканамічны Форум і запрашае да ўдзелу таленавітых маладых лідэраў. Падчас Форуму будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы: 1) Гарады будучыні. 2) Сацыяльна адказны бізнэс, які спрыяе разьвіцьцю грамадзтва. 3) Адукацыя будучыні. 4) Свабода творчасьці як чыньнік эканамічнае лібэралізацыі. Будуць абраныя 200 удзельнікаў, якія здолеюць прапанаваць у межах гэтых тэмаў найцікавейшыя праекты ды ажыцьцявіць іх. Для таго, каб падаць заяўку, трэба даслаць спасылку на вашую старонку ў якім-кольвечы сацыяльным сеціве (Фэйсбук ,г.д.), вашае рэзюмэ ды эсэ (можна прэзэнтацыю ці відэа), у якім вы адказваеце на 3 пытаньні:
Апошні тэрмін падачы заявак - 5 траўня. Больш падрабязная інфармацыя ды форма заяўкі - на вэб-пляцоўцы http://en.mmef.ru
уверх Спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” і грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”(Менск) абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”. Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросьце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі. Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях: “Твой стыль” – найлепшае інтэрвію з цікавай асобай; “Маё Пакаленьне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысьвечаны жыцьцю моладзі; “Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота. Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:
Кожны ўдзельнік можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый. Апошні тэрмін - да 12 траўня. Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў спаборы – на вэб-пляцоўцы http://t-styl.info/by/59/110/3125/ уверх “Новыя шляхі” для краязнаўцаў ГарадзеншчыныІнстытут прыкладной гісторыі, грамадзкае аб’яднаньне “Фонд імя Льва Сапегі” і Гарадзенская абласная арганізацыя "Таварыства Беларускай Мовы" супольна з Эўрапейскім унівэрсытэтам “Віядрына” (Германія), пры фінансавай падтрымцы “Праграмы падтрымкі Беларусі IBB” распачынаюць праект “Новыя шляхі”. У праграме - правядзеньне двух адукацыйных сэмінараў па распрацоўцы турыстычных маршрутаў па памежным рэгіёне Гарадзеньшчыны і Беласточчыны. За інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.адрас6 belarushilm@gmail.con. Апошні тэрмін падачы заявак - 10 траўня. уверх МедыяБарКэмп 2010: чуць, бачыць, казацьТрэці міжнародны МедыяБарКэмп, прысьвечаны праблемам выкарыстаньня новых медыя і разьвіцьцю медыя актывізму адбудзецца 3-6 чэрвеня ў Літве. Ахвотным да ўдзелу неабходна зарэгістравацца і падрыхтаваць прэзэнтацыю ўласнага праекта. Заяўкі тых, каму неабходна віза, мусяць быць пададзеныя да 1 траўня. Апошні тэрмін рэгістрацыі новых удзельнікаў – 1 чэрвеня. Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы MediaBarCamp.
Час рэалізацыі праектаў: 1 чэрвеня – 31 сьнежня 2010 г. Сума падтрымкі: aд 50$ да 500$ Тэрмін падачы заявак - да 15 траўня. Пра вынікі будзе паведамлена да 1 чэрвеня. Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: miniprojekty.cz@gmail.com Паводле http://nastaunik.info/ уверх Спабор ад Адукацыя.інфо!17 красавіка ўся Эўропа сьвяткуе Эўрапейскі Дзень Моладзевай Інфармацыі! З гэтай нагоды вэб-пляцоўка http://adukacyja.info/ абвяшчае спабор эсэ, артыкулаў, творчых працаў і ўспамінаў на тэмы: “Чаму нам (мне?) патрэбная міжнародная моладзевая інфармацыя”, “Міжнародная моладзевая інфармацыя – патрэбы і перспектывы развіцця”, і нават “Як я міжнародна правёў мінулае лета”. Дасылайце вашы работы на эл. адрэсу adukacyja@gmail.com з пазнакай “EYID”. Апошні тэрмін – да 3 траўня. Паводле http://adukacyja.info/ уверх ![]() Каталог: files files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль" files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02) files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі” files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі Спампаваць 148.3 Kb. Поделитесь с Вашими друзьями: |