Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер147.23 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 18 (380)

( 5 траўня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Збор ахвяраваньняў для гарадзенскіх дзяцей-сірот 2

Гарвыканкам абмяркуе прапановы гарадзенскіх навукоўцаў 2

Перамога гарадзенскай абаронцы жывёлаў 2

Летнік для моладзі “Круглае возера-2010” 3

Навучаньне ад Фонда Адукацыі для Дэмакратыі 4

Валянтэрская праграма ў Таліне 4

Міжнародны сэмінар па міжунівэрсытэцкім супрацоўніцтве 5

Журналісцкая прэмія імя Ларэнца Наталі 5

Праваабарончая арганізацыя шукае партнэраў 6

Стыпендыі Скандынаўскага мастацкага цэнтру 7

Спабор для маладых журналістаў “Твой стыль” 7

Шукаем валянтэра ў Нармандыю на 1 год 7

Валянтэр на паўгады ў Аўстрыю 8

Рэгіянальная канфэрэнцыя па дыстанцыйным навучаньні 8

Стыпендыі на навучаньне ў Маскве 8

Спабор праектаў працы са старэйшымі школьнікамі 8





Падзеі:

 уверх

Збор ахвяраваньняў для гарадзенскіх дзяцей-сірот


Учора пачала працаваць дабрачынная тэлефонная лінія для збору ахвяраваньняў на карысьць Гарадзенскага дома дзіцяці.

Сродкі для выхаванцаў Гарадзенскага дома дзіцяці для дзяцей з арганічнымі паразамі ЦНС і парушэньнямі псіхікі будуць зьбірацца да канца месяца.

Дабрачынная лінія “Захавай жыцьцё” ладзіцца па нумары 8-902-101-3333 міжнародным дабрачынным грамадзкім аб’яднаньнем “Здароўе ў XXI стагоддзі”.

Першыя 10 секунд тэлефанаваньня на дабрачынны нумар, калі тлумачацца ўмовы праекта, бясплатныя.

Каб тэлефанаваньне зрабілася дабрачынным, неабходна дачакацца словаў удзячнасьці. Ахвяраваньне можна зрабіць толькі з гарадзкога тэлефону.

Ахвотныя ўзяць удзел у акцыі мусяць патэлефанаваць па гэтым нумары, дачыкацца расповеда пра праект і такім чынам ахвяраваць 4700 рублёў, якія ўвойдуць у кошт аплаты за карыстаньне гарадзкім тэлефонам.



уверх

Гарвыканкам абмяркуе прапановы гарадзенскіх навукоўцаў


Сябры абласнога грамадзкага аб'яднаньня маладых навукоўцаў "ВІТ" прапанавалі ўладам усталяваць у гістарычным цэнтры Гародні інфармацыйныя шыльды пра адметныя будынкі і вуліцы.

Гарадзенская тапанімічная камісія і камісія па культуры гарадзкога Савета дэпутатаў разгледзяць зварот грамадзкіх актывістаў на чарговым сумесным паседжаньні.



Ліст у гарвыканкам сябры “ВІТу” даслалі яшчэ 22 сакавіка.

Не атрымаўшы адказу ў азначаны тэрмін, яны зьвярнуліся па тлумачэньні.

А.Вашкевіч: “У гарвыканкаме нас запэўнілі, што адказ быў накіраваны на адрас грамадзкага аб’яднаньня “ВІТ”, аднак мы яго не атрымалі. Нам выслалі копію адказу, датаваную 20 красавіка і сказалі, што наш зварот будзе разглядацца пасьля майскіх сьвятаў”.

Пра магчымасьць прысутнасьці маладых навукоўцаў пры разглядзе іх прапановы ў лісьце з гарвыканкаму не гаворыцца.

Тым часам, ідэя аўтараў звароту ўжо знайшла сваіх прыхільнікаў.

А.Вашкевіч: “Нас падтрымала кафедра беларускай культуры і рэгіянальнага турызму факультэту турызму і сэрвісу. Яе супрацоўнікі таксама напісалі зварот у гарвыканкам, дзе засьведчылі, што лічаць прапанаваны намі праект актуальным і гатовыя ўдзельнічаць у яго распрацоўцы”.

На думку маладых навукоўцаў, разьмяшчэньне ў гістарычным цэнтры горада разнастайных шыльдаў з цікавай гістарычнай інфармацыяй дапаможа турыстам адчуць атмасферу мінулага горада, даведацца больш пра яго гісторыю, адшукаць дарогу да важных культурных аб’ектаў, заахвоціць яго да больш грунтоўнага азнаямленьня з горадам.

Паводле http://t-styl.info
уверх

Перамога гарадзенскай абаронцы жывёлаў


Восьмае паседжаньне суда па справе Элы Ласончык скончылася перамогай абаронцы правоў бяздомных жывёл.

Суд абавязаў ”Спецаўтагаспадарку” прадставіць ёй зьвесткі пра колькасьць катоў і сабак адлоўленых на гарадзенскіх вуліцах з 2009 года, а таксама пра тое, колькі з іх было забіта.

Учора падзеі ў судзе разгортваліся наступным чынам: суддзя зачытаў скаргу і прадставіў слова сп.Ласончык.

Яна прывяла сваю аргументацыю, адзначыўшы, што гэта інфармацыя ня можа быць засакрэчанай, таму што тычыцца эпідэміялагічнай сітуацыі ў горадзе.

Калегія суддзяў палічыла гэты аргумент вырашальным, і вынесла рашэньне на карысьць Элы Ласончык.

Сама жанчына гэтага не чакала:

- Пасьля несправядлівага рашэньня ў першай інстанцыі, дзе я атрымала адказ, я была гатовая да такой жа сітуацыі і зараз. Аднак, калі рашэньне было прынята на маю карысьць, я выйшла з фантанам эмоцый. Гэта была самая лепшая падзея ў гэтым годзе, якая прынесла мне столькі станоўчых эмоцый.

На гэтым абаронца правоў жывёл спыняцца не зьбіраецца:

- Я зьбіраюся з гэтымі лічбамі зьвярнуцца ў гарадзенскія СМІ: у “Твой стыль”, у “Вячэрні Гродна”, каб гэтая інфармацыя стала даступнай для ўсіх, і каб нешта зьмянілася.

Справа Элы Ласончык пачалася ў канцы студзеня, калі жанчына зьвярнулася да “Спецаўтагаспадаркі” за зьвесткамі пра колькасьць адлоўленых і забітых у Гародні бадзялых жывёлаў. Супрацоўнікі прадпрыемства тады адмовіліся прадставіць гэтую інфармацыю, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу.

Сп. Ласончык не пагадзілася і падала заяву ў суд. З таго часу яна 6 разоў была ў судзе Ленінскага раёна Гародні, прайгравала і падавала апеляцыі.

Яшчэ 2 паседжаньні па разглядзе яе справы адбыліся ў абласным судзе.



Паводле http://t-styl.info
уверх


Абвесткі:


уверх

Летнік для моладзі “Круглае возера-2010”


Беларускае моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Розныя-роўныя” з 10 да 20 ліпеня ладзіць на беразе Плешчаніцкага водасховішча ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці намётавы летнік “Круглае возера-2010”.

Удзельнікі летніка – моладзь ад 18 да 30 год, каля паловы з іх – моладзь з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі, у тым ліку інваліды на вазках.

Цягам 10 дзён моладзь будзе ўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама вясёла і з карысьцю адпачыць.

Удзельнікі летніка навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі, навучацца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць сваю думку.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 чэрвеня.

Анкету дасылайце на эл.пошту different-equal@mail.ru , альбо па факсе 8017-209-61-98, альбо на адрас  220104, г. Менск,  вул. М. Лынькова 8-4. 

З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэлефон  МТС 8029-555-68-38.   

Анкета-заяўка і падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.rrby.org/takepart.php.



уверх

Навучаньне ад Фонда Адукацыі для Дэмакратыі


Фонд Адукацыя для Дэмакратыі і KANA ў Глівіцы запрашаюць на навучаньне “Інфармацыйныя Тэхналогіі і Матывацыя ў партнэрстве”.

Мэта навучаньня – авалоданьне ўменьнямі і рост матывацыі да стварэньня эфектыўных партнэрстваў пры дапамозе ІТ-тэхналогіі.

Навучаньне ладзіцца ў тры этапы:

1.Навучаньне e-learning з 1 чэрвеня да 30 чэрвеня.

2.Стацыянарнае навучаньне ў адзін з тэрмінаў:

- у Глівіцы (PL)  з 2 ліпеня да 4 ліпеня.

- у Львове (UA) з 12 да 14 ліпеня

- у Львове (UA) з 16 да 18 ліпеня

 3. Навучаньне e-learning з 1да 31 жніўня.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 траўня.

Арганізатары забясьпечваюць начлегі і харчаваньне падчас стацыянарнага курса і кампенсуюць выдаткі на дарогу да 300 польскіх злотых.

Праграма навучаньня і бланк заяўкі – у далучаных файлах.
Заяўкі дасылайце на эл.адрас: kasiaj@kana.gliwice.pl

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Вітэка Завадзкага па эл. адрасе



witek@kana.gliwice.pl

уверх

Валянтэрская праграма ў Таліне


Беларуская моладзь запрашаецца да ўдзелу ў якасьці валянтэраў  у моладзевых праектах у межах праграмы Эўрапейскайга Зьвязу  - Эўрапейскай валянтэрскай службы, якія адбудуцца 1.10.2010-1.06.2011 у Таліне (Эстонія).

Праца валянтэраў патрэбная ў моладзевых цэнтрах. Кандыдат пры запаўненьні заяўкі павінен абраць моладзевы цэнтр ці цэнтры, у якіх ён\яна хацеў бы працаваць:



- Järve Youth Centre (спецыялізуецца на працы з мультымедыя)

- Kopli Youth Centre (спецыялізуецца на музыцы і мастацтве)

- Männiku Youth Centre (спецыялізуецца на мастацтве)

- Моладзевы інфармацыйны цэнтр

Больш інфармацыі пра дзейнасьць валянтэра - тут http://ec.europa.eu/youth/evs/aod/hei_form_en.cfm?EID=28000109701

Прафайл валянтэра:

-Быць ва ўзросьце ад 18 да 30 год



-Быць здольным працаваць у камандзе

-Жадаць разьвіваць камунікацыйныя навыкі, атрымоўваць новы досьвед і вучыцца

Праект фінансуецца за кошт праграмы Эўрапейскага Зьвязу "Моладзь у Дзеяньні". Акцыя 2 "EVS". Валянтэру аплочваюцца выдаткі на пражываньне, харчаваньне, мясцовай страхоўкі і візы.

Акрамя таго штомесяц валянтэру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы. Праезд з Беларусі да Эстоніі і назад будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошта квіткоў.

Падчас знаходжаньня на праекце валянтэру першыя 3 месяцы будзе забясьпечана бясплатнае вывучэньне эстонскай мовы.

Для таго, каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і рэзюмэ ў вольнай форме на ангельскай  мове і даслаць на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com

Апошні тэрмін - не пазьней за 8 траўня.



уверх

Міжнародны сэмінар па міжунівэрсытэцкім супрацоўніцтве


Міжнародны сэмінар “Міжунівэрсытэцкае супрацоўніцтва – ключ да сумеснага посьпеху” ладзіцца 27-28 траўня ў Гарадзенскім Дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы.

Мэта правядзеньня сэмінара – разьвіцьцё сумесных праектных ідэй Эўразьвязу і беларускіх партнэраў.

Тэматыка папярэдніх сэмінараў, праведзеных у Гародні пры падтрымцы Сеткі ўнівэрсытэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN), была прысьвечаная супрацоўніцтву ўнівэрсытэтаў і рэгіёнаў, унівэрсытэтаў і гарадоў. Цяпер тэматыка сэмінара пашыраецца з мэтай абмеркаваньня пытаньняў і накірункаў эфектыўнага ўзаемадзеяньня ўнівэрсытэту з прадстаўнікамі дзяржаўнай, рэгіянальнай і муніцыпальнай уладаў, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў сэмінары.

Сэмінар накіраваны на прадстаўнікоў ВНУ (перадусім сябраў BSRUN), іншых арганізацый зацікаўленых у разьвіцьці супрацоўніцтва з унівэрсытэтамі рэгіёну Балтыйскага мора. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву з беларускімі партнэрамі. Асноўная мэтавая група сэмінару – тыя, хто працуе альбо зьбіраецца працаваць над супольнымі праектнымі ідэямі для наступнай падачы заяўкі на фінансаваньне з фондаў ЭЗ, у якім могуць удзельнічаць партнэры з Беларусі.

Вы можаце ўдзельнічаць у дыскусіях, прадставіць свае праектныя прапановы альбо падзяліцца вопытам супрацоўніцтва з беларускімі партнэрамі.

Сэмінар будзе складацца з прэзентацыйнай часткі і працоўных сесій па трох накірунках: навука і інавацыя, транспарт і лагістыка, экалогія і турызм.

Для ўдзелу неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.

Апошні тэрмін – да 12 траўня.

За рэгістрацыйнай формай зьвяртайцеся на эл. адрас: z.scheglova@grsu.by , ledchenkova@yandex.ru

уверх

Журналісцкая прэмія імя Ларэнца Наталі


Міжнародны спабор абвяшчае Эўракамісія ў супрацоўніцтве з арганізацыяй “Рэпарцёры бяз межыў” і Сусьветнай газетнай асацыяцыяй.

Мэта спабору – адзначыць лепшых журналістаў з розных краін сьвету, якія пішуць пра пытаньні разьвіцьця, дэмакратыі і правоў чалавека.

Прэмія імя Ларэнца Наталі штогод прызначаецца лепшым журналісцкім работам у друкаваных СМІ, на тэлебачаньні, радыё і інтэрнэт-выданьнях.

Для ўдзелу неабходна падаць заяўку на вэб-пляцоўцы http://www.nataliprize2010.eu.

Апошні тэрмін – 31 жніўня.

Пераможцы будуць абвешчаныя ў сьнежні, на спецыяльнай цырымоніі ў Брусэлі.

Агульны бюджэт прэміі – 60000 эўра.

Яго разьмяркуюць сярод 17-ці лепшых журналістаў у секцыях: Афрыка, Эўропа, Арабскі сьвет і Бліжні Ўсход, Азія, Лацінская Амерыка і Карыбскі басейн.

Больш падрабязная інфармацыя: Catherine Ray, прэс-каардынатыр: +32 2 296 99 21альбо +32 498 96 99 21 – catherine.ray@ec.europa.eu

Паводле http://baj.by



уверх

Праваабарончая арганізацыя шукае партнэраў


Праваабарончая арганізацыя Positivum прадстаўляе новую грантавую праграму паміж Польшчай і Нямеччынай, і шукае партнэраў сярод арганізацыяў Беларусі, Украіны, Расеі (Калінінградзкая вобласьць) ды Нямеччыны для рэалізацыі сумесных праектаў у праграмах:

- "Маладыя для маладых дэмакратыяў" (Young people for young democracies) - праект па правах чалавека й дэмакратычных ініцыятывах. Удзельнікамі праекту будуць маладыя лідэры няўрадавых арганізацыяў, моладзевых рухаў, студэнцкіх суполак зь Беларусі й Украіны. Праект будзе рэалізаваны ў Польшчы, Беларусі й Украіне. Сустрэчы з партнэрамі адбудуцца ў траўні ў Беластоку й Любліне, у чэрвені ва Ўроцлаве й Познані. У верасьні адбудзецца завяршальная сустрэча ўдзельнікаў праекту. Праграма прадастаўляе фінансаваньне 6 000 эўра: 4 000 эўра для арганізатараў і 2 000 эўра для партнэраў.

- "Womens business" - актывізацыя й працаўладкаваньне жанчынаў, як магчымасьць садзеяньня эфэктыўнаму сацыяльнаму й эканамічнаму разьвіцьцю на рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Мэтай праекту зьяўляецца падвышэньне ўзроўню ўдзелу жанчынаў у грамадзкай дзейнасьці шляхам арганізацыі трэнінгаў і сэмінараў па стварэньні асабістага бізнэсу ва ўмовах нестабільнай сытуацыі на рынку працы, якая зьяўляецца вынікам глябальнага эканамічнага крызісу. Праграма прадастаўляе фінансаваньне 4 000 эўра для арганізатараў і 1 500 эўра для ўдзельнікаў. Праект будзе рэалізаваны ў Беларусі ды Ўкраіне ў кастрычніку-лістападзе 2010 году, завяршальны сэмінар адбудзецца ў Польшчы.

- "Info-kioski" - інфармацыйныя кіёскі па правах чалавека й дэмакратыі ў мясцовых цэнтрах Беларусі. Праграма прадастаўляе фінансаваньне на падрыхтоўку кіёскаў, вэб-старонак, публікацыяў, правядзеньне трэнінгаў па правах чалавека й дэмакратыі.

Больш падрабязную інфармацыю аб праектах чытайце на сайце: http://positivum.blog.de/

Кантакты: Marek Krajewski, stiftung.positivum@freenet.de



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стыпендыі Скандынаўскага мастацкага цэнтру


Скандынаўскі мастацкі цэнтар запрашае прафэсійных мастакоў, дызайнэраў і архітэктараў прыняць удзел у стыпэндыяльнай праграме. Заяўнікі мусяць вольна валодаць ангельскай мовай і не зьяўляцца студэнтамі.

Стыпэндыя складае 6,700 нарвэскіх кронаў (≈ € 850) для 2-4 месячнага побыту ў Нарвэгіі (чакаецца, што заяўнік удакладніць пажаданыя час і працягласьць свайго побыту). Апроч таго, стыпэндыянтам будуць прадастаўляцца месцы для пражываньня й працы, а таксама будуць кампэнсаваныя выдаткі на праезд ў памеры да 5,500 нарвэскіх кронаў (≈ € 700).

Каб падаць заяўку, неабходна прадставіць:
- CV з кантактнай інфармацыяй.
- Апісаньне праекту, які будзе ажыцьцяўляцца цягам побыту.
- Кароткі маніфэст.
- Прыклады працаў: да 10 выяваў кожная памерам максымум 1 Мб,
JPEG, 72 dpi;
відэа- ці аўдыё-ролік працягласьцю да 10 хв.; спасылку на сайт, каталёгі й публікацыі.

Усе матэрыялы неабходна даслаць на электронны адрас: residency@nkdale.no. Яны мусяць быць сумяшчальныя з Macintosh.

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя - на вэб-пляцоўцы: http://www.nkdale.no/art_artists.html



Паводле рассылкі belngo.info

уверх



Не спазьніся!

уверх

Спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”


Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” і грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”(Менск) абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.

Апошні тэрмін - да 12 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў спаборы – на вэб-пляцоўцы http://t-styl.info/by/59/110/3125/

уверх

Шукаем валянтэра ў Нармандыю на 1 год


Асацыяцыя AVRIL з горада St Pierre de Coutances (Францыя), якая займаецца адукацыйнымі праграмамі, што тычацца навакольнага асяроддзя і абароны прыродных сістэм, зпершага водных эка-сістэм і зон, шукае мэтанакіраванага\ую валянтэра з Беларусі тэрмінам на 1 год з 20 кастрычніка.

Апошні тэрмін - 10 траўня.

Узор заяўкі можна атрымаць, зьвярнуўшыся на эл.адрас evsbelarus.@gmail.com

 уверх



Валянтэр на паўгады ў Аўстрыю


Цэнтр Карытас з горада Leonding (Austria) шукае валянтэраў на тэрмін 6 месяцаў з 1.09.2010 да 1.03.2011.

Больш інфармацыі пра дзейнасьць у праекце можна прачытаць тут


http://ec.europa.eu/youth/evs/aod/hei_form_en.cfm?EID=32000321803.

Апошні тэрмін - да 10 траўня.

Узор заяўкі можна атрымаць, зьвярнуўшыся на эл.адрас evsbelarus.@gmail.com

уверх

Рэгіянальная канфэрэнцыя па дыстанцыйным навучаньні


Першая рэгіянальная канфэрэнцыя “Анлайн-навучаньне ў сьвеце: галабальныя і лакальныя магчымасьці”, ладзіцць ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце 11-12 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://ehu-elearning-conference.ehu.lt/, http://ehu-elearning-conference.ehu.lt/registration



уверх

Стыпендыі на навучаньне ў Маскве


Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук (расійска-брытанскі постдыпломны ўніверсытэт) абвяшчае спабор на атрыманьне стыпендыі для навучаньня ў Маскоўскай Школе для грамадзян Беларусі з вышэйшай адукацыяй і веданьнем ангельскай мовы ў межах праграмы ВНУ.

Выкладанне вядзецца на рускай мове.

Апошні тэрмін падачы заявак на стыпендыю - 12 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.msses.ru



Паводле http://adukacyja.info/
уверх

Спабор праектаў працы са старэйшымі школьнікамі


Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у спаборы міні–праектаў.

Час рэалізацыі праектаў: 1 чэрвеня – 31 сьнежня 2010 г. 

Сума падтрымкі: aд 50$ да 500$

Тэрмін падачы заявак - да 15 траўня.

Пра вынікі будзе паведамлена да 1 чэрвеня. 

Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: miniprojekty.cz@gmail.com



Паводле http://nastaunik.info/
уверх


: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал