Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер76.13 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 18 (337)

( 7 траўня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:


“Мой Аляксей” на Нашай Ніве 2

Голас Васіля Быкава зноў загучыць у Гародні 2

Сэмінар для маладых журналістаў 3

Спабор эскізаў 3

Школа па правах чалавека для моладзі 4

Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў 4

Сэмінар для адукатараў 5

Праграма грантаў NED 5

Малыя гранты ад амбасады ЗША 5




Падзеі:

уверх

“Мой Аляксей” на Нашай Ніве


На вэб-пляцоўцы http://nn.by выкладзены дакументальны фільм “Мой Аляксей”, створаны суполкай гарадзенскай моладзі.

“Мой Аляксей” – гэта фільм-інтэрвію Іны Анатольеўны Карпюк, шчымлівы аповед жонкі пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка, памерлага ў 1992 годзе, увесь творчы шлях якога зьвязаны з Гародняй. У фільме выкарыстаны фотаздымкі з архіва сямьі Карпюкоў, цытаты з твораў знакамітых людзей.

Прэзентацыя фільма адбылася ў Гародні 23 красавіка.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Голас Васіля Быкава зноў загучыць у Гародні


Сёньня Гародню наведае Сяргей Шапран, аўтар унікальнай кнігі, прысьвечанай гісторыі жыцьця Васіля Быкава.

Кніга “Васіль Быкаў: гісторыя жыцьця” – першая спроба стварэньня своеасаблівай энцыкляпедыі Васіля Быкава. Кніга аздоблена здымкамі, большая частка якіх публікуецца ўпершыню.

Сярод зьмешчаных на 734 старонках кнігі дакумэнтаў асаблівую цікавасьць уяўляюць невядомыя раней архіўныя матэрыялы, рукапісы і эпісталярная спадчына Васіля Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944-1945 гг., ліставаньне з Алесем Адамовічам, Віктарам Астаф’евым, Рыгорам Барадуліным, Віктарам Някрасавым, Аляксандрам Твардоўскім). А таксама ўспаміны Чэнгіза Айтматава, Святланы Алексіевіч, Генадзя Бураўкіна, Барыса Васільева, Міхаіла Гарбачова, Іны Карпюк, Зянона Пазьняка, Станіслава Шушкевіча.

Кніга выйшла ў супольным праекце “Гарадзенскай бібліятэкі” і “Бібліятэкі Бацькаўшчыны” і складаецца з 2-х тамоў.

Першы том пабачыў сьвет у красавіку, а другі мае выйсьці ў чэрвені напярэдадні 85-й гадавіны з дня нараджэньня Васіля Быкава.

Арганізатары сустрэчы абяцаюць, што кожны прысутны зможа атрымаць кнігу з подпісам і пажаданьнямі аўтара, а таксама пачуць жывы голас Васіля Быкава.

Сустрэча з Сяргеем Шапранам пачнецца ў 19.00 па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).

Паводле прэсслужбы Гарадзенскага Руху За Свабоду

уверх


Абвесткі:

Сэмінар для маладых журналістаў


10-11 чэрвеня Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау пры падтрымцы амбасады ФРГ у Беларусі ладзіць сэмінар па правядзеньні журналісцкага дасьледаваньня ў Інтэрнэце.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты-пачаткоўцы.

Да разгляду прадстаўлены наступныя тэмы:

-функцыі і структура Інтэрнэта

-віды пошукавых сістэм і спосабы іх выкарыстаньня

-інфармацыйныя прапановы, online-службы для журналістаў

-расследаваньне па абранай тэме і падрыхтоўка матэрыяла

-абмеркаваньне падрыхтаваных матэрыялаў

Заняткі ладзяцца ў Менскім МАЦ. Трэнер – медыяэксперт Павал Быкоўскі.

Пачатак сэмінара – у 14.00. Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца бясплатным пражываньнем.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 24 траўня.

Запоўненыя фармуляры прымаюцца па факсе 270 39 95 альбо эл. пошце hanna@ibb.by.

Фармуляр – у дадатку да “Кронікі”.

Адабраныя да ўдзелу ў сэмінары атрымаюць запрашэньні да 2 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефоне 207 49 72 (Даратэа Вольф, Ганна Краснова)

 уверх

Спабор эскізаў


Распачаўся спабор эскізаў па матывах аповесьці Ўладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”.

Вы маеце ўнікальную магчымасьць стаць аўтарам скульптурнай кампазыцыі ў Рагачове, прысьвечанай герою аповесьці уладзіміра караткевіча “Ладдзя Роспачы” Гервасію Выліваху.

Гервасій – рэальны персанаж гісторыі горада Рагачова, што на поўдні Беларусі. Але нават самі жыхары ня ведаюць пра гэта.

Патрабаваньні да працаў:



-гэта эскіз для скульптуры

-дапускаюцца толькі арыгінальныя аўтарскія працы

-максымальнае ўвасабленьне эстэтыкі твору (адзінае абмежаваньне – праца мусіць суадносіцца з літаратурным Гервасіям)

-фармат выкананьня вольны.

Працы не вяртаюцца, яны ўвойдуць у экспазыцыю музэя.

Апошні тэрмін – да 31 ліпеня.

Працы дасылайце на эл.скрыню RagachouVylivaha@gmail.com альбо тэлефануйце на нумар 336 19 60 68 (МТС).

 

уверх

Школа па правах чалавека для моладзі


Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае спабор на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2009 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы зьяўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя й аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека й права.

Месца правядзеньня: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская й расейская.


Тэрміны правядзеньня:

Школа 1: 3 – 11 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна).
Школа 2: 12 – 20 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна).
Школа 3: 24 ліпеня – 1 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна).
Школа 4: 2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна).

Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцьці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармаваная з 18-22 удзельнікаў.

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт мусіць запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не пазьней за вызначаны тэрмін па адрасе: belschool@gmail.com. Пажадана прадаставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, зь якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадзкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманьні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысьць іх абароны.

Ня будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяньня пашпартоў якіх заканчваецца за тры месяцы да даты правядзеньня Школы.

Транспартныя выдаткі, зьвязаныя з афармленьнем віз, кампэнсаваныя ня будуць.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас: belschool@gmail.com .



Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў


Фонд імя Стафана Баторага, Фонд імя Робэрта Боша і Фонд PAUCI запрашаюць падаваць заяўкі на фінансаваньне праектаў, якія рэалізуюцца ў межах праграмы "Партрэрства грамадзкіх ініцыятываў".

Заяўкі мусяць уключаць кароткае апісаньне праектаў, якія плянуецца правесьці ў 2010 годзе.

Падаваць заяўкі могуць трохбаковыя партрэрствы няўрадавых арганізацыяў з Польшчы, Нямеччыны і Беларусі, якія ўдзельнічаюць у праграме ад пачатку.

Апошні тэрмін падачы заявак аб намеры ў фонд імя С.Баторага - 29 траўня.

Да 3 чэрвеня будзе адбывацца адбор лістоў аб намеры й запрашэньне на сустрэчу партнэраў праектаў.

21-23 верасьня - сустрэча для партнэрскіх арганізацыяў зь Беларусі, Калінінградзкай вобласьці, Польшчы й Нямеччыны.

Апошні тэрмін падачы поўных заявак - 13 лістапада.
Рэалізацыя праектаў: люты-сьнежань 2010 году.

Падрабязная інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: rus.ngo.pl

у рубрыцы "Польскія грантадаўцы": http://www.rus.ngo.pl/x/332561

Паводле рассылкі belngo.info

уверх




Не спазьніся!

уверх

Сэмінар для адукатараў


Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае прадстаўнікоў адукацыйных грамадзкіх арганізацый, педагогаў і іншых зацікаўленых асобаў да ўдзелу ў сэмінары “Адзінства ў разнастайнасці: гісторыя, каштоўнасьці, перспектывы разьвіцьця Эўрапейскага Зьвязу”.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 17.00 11 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю па мерапрыемстве можна атрымаць па тэлефонах: (+375 17) 269 90 34, (+37529) 614 52 79, е-mail: nastaunik@gmail.com.

уверх

Праграма грантаў NED


Праграма NED (Нацыянальны Ўнёсак у Дэмакратыю) фінансуе праекты
скіраваныя на разьвіцьцё палітычнай ды эканамічнай свабоды, грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ, на прасоўваньне ідэалаў правоў чалавека ды законнасьці.

З правіламі падачы праектных прапановаў можна азнаёміцца праз вэб-пляцоўку NED: www.ned.org.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Малыя гранты ад амбасады ЗША


Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацыяў.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html



Паводле рассылкі belngo.info

уверх


: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка