-
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
www:ts.adukatar.net
Выпуск 8 (370) ( 25 лютага 2010 г.)
Рэдактар выпуска: Кася Крот
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
-
Волечка Бяляева вярнулася дамоў 2
Грошай на аднаўленьне помнікаў гісторыі ня будзе 2
Стыпендыі для Менеджэраў культуры 2
Новыя ідэі і знаёмствы на форуме ў Нанце 3
Лінгвістычны трэнінг 4
Спабор “Абмяняй ідэю на iPod” 4
Стыпендыі на навучаньне ў Варшаве 4
Збор сродкаў на рэстаўрацыю Наваградзкага замку 5
Акадэмія Салідарнасьці 2010 5
Спабор малых грантаў фонду BEARR 2010 6
Стыпендыя Wincott для журналістаў з Усходняй Эўропы 6
Інтэлектуальны марафон у ЭГУ 6
Грантавая праграма RITA 6
-
уверх
Волечка Бяляева вярнулася дамоў
Дабрачынная арганізацыя “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” шчыра дзякуе ўсім неабыякавым людзям, якія спрычыніліся да збору сродкаў на набыцьцё для Волечкі Бяляевай апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і гэтым самым дапамаглі дзяўчынцы вярнуцца дамоў.
Волечка з верасьня 2007 года знаходзілася ў рэанімацыі Гарадзенскага абласнога клінічнага шпіталю. Яна пакутуе ад цяжкага захворваньня - прагрэсуючай мышачнай дыстрафіі і мае патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Кансіліум дактароў летам мінулага году прыняў рашэньне выпісаць Волю дахаты з улікам стабільнасьці стану дзіцяці і адсутнасьцю метадаў лячэньня хваробы.
Пры гэтым дзяўчынцы быў патрэбны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, кошт якога складае 18 тысяч эўра. “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” зьвярнуўся да грамадзкасьці з просьбай дапамагчы сродкамі, каб набыць апарат, пра што “Твой Стыль” пісаў раней.
На дадзены момант удалося сабраць неабходную суму, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх набылі і Волечка Бяляева змагла вярнуцца са шпіталя дамоў. Сям’я дзяўчынкі і “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” шчыра дзякуюць усім, хто да гэтага спрычыніўся!
Паводле http://t-styl.info
уверх
У бюджэце Гарадзенскай вобласьці на 2010 год няма грошай на аднаўленьне помнікаў гісторыі і архітэктуры.
Пра гэта на мінулым тыдні паведаміў журналістам Іван Жук, які часова выконвае абавязкі старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.
Гаворка на прэс-канферэнцыі, у прыватнасьці, была пра рэканструкцыю палацаў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, Чацьвярцінскіх у Жалудку, Каложскай царквы і Старога замка ў Гародні.
Іван Жук, адзначыў, што сродкаў на аднаўленьне гэтых помнікаў сёлета няма, але ўлады будуць "прымаць меры па недапушчэньні іх разбурэньня".
уверх
 Абвесткі:
|
уверх
Стыпендыі для Менеджэраў культуры
Фонд Robert Bosch Stiftung выдзяляе з 1 кастрычніка 2010 года дванаццаць стыпендый для менеджэраў у сферы культуры з краін Сярэдняй, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Эўропы для ўдзелу ў трынаццацімесячнай праграме павышэньня кваліфікацыі ў галіне менеджменту ў сферы культуры ў Германіі.
Стыпендыяты будуць працаваць у розных гарадах Германіі (за выключэньнем Берліна) у гасцявых установах і прадстаўляюць праз інавацыйныя праекты маладую мастацкую і культурную сферу сваёй краіны ў Германіі.
Абавязковай часткай праграмы зьяўляюцца курсы павышэньня кваліфікацыі па такіх тэмах, як праектнае планаваньне, пошук і прыцягненьне фінансавых рэсурсаў, праца з прэсай і рэклама, а таксама вядзеньне перамоваў.
Патрабаваньні да кандыдатаў:
- досьвед праектнай альбо прафэсыйнай дзейнасьці ў галіне менеджмэнту ў сферы культуры
- асноўнае месца пражываньня ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва- Усходняй Эўропе
- кантакты з мастацтвам і культурай маладых у сваёй краіне
- добрае валоданьне нямецкай мовай
- вышэйшая адукацыя
- выдатная працаздольнасьць і самастойнасьць
Фонд Robert Bosch Stiftung прадстаўляе:
- штомесячную стыпендыю ў памеры 1 000 эўра
- аплату праезда да месцаў правядзеньня курсаў павышэньня кваліфікацыі
- страхаваньне ад хваробы і няшчасных выпадкаў
- іншыя выплаты падчас павышэньня кваліфікацыі і для вяртаньня ў прафэсыйную дзейнасьць на радзіме
- уступны сэмінар у кастрычніку 2010 года, рэгулярныя курсы павышэньня кваліфікацыі
- наладжваньне сувязей з іншымі праграмамі Фонда Robert Bosch Stiftung і іншымі ў галіне культуры і адукацыі
Апошні тэрмін падачы заяўкі на нямецкай мове – да 14 сакавіка.
Падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.moe-kulturmanager.de .
Падрыхтавала Малгажата Марчык
уверх
Новыя ідэі і знаёмствы на форуме ў Нанце
14-15 кастрычніка ў Нанце (Францыя) адбудзецца форум маладых эўрапейцаў.
Маладыя эўрапейцы будуць размаўляць пра інавацыйны досьвед моладзі з
ўсёй Эўропы. Арыгінальныя праекты моладзі, якія дапамагаюць умацаваць
разуменьне грамадзянства і супольнага жыцьця, а таксама ў якіх наватарскія мэты або метады рэалізацыі, - галоўная тэма сустрэчы.
Запрашаюцца зацікаўленыя мясцовасьці і арганізацыі.
Кожны праект можа прадстаўляць дэлегацыя з двух асобаў, але як мінімум адна з іх мусіць быць прадстаўніком моладзі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 14 траўня.
Арганізатары аплачваюць кошты пражываньня з 13 па 16 кастрычніка і
харчаваньня з 14 па 15 кастрычніка.
Кошты падарожжа вяртаюцца з разьліку да 400 эўра на 1 асобу.
Больш падрабязная інформацыя: http://www.nantescreativegenerations.eu/
З пытаньнямі можна зьвяртацца на эл. адрасы: philippe.malinge@nantesmetropole.fr
frederique.colas@nantesmetropole.fr, nicolas.joffraud@mairie-nantes.fr.
Падрыхтавала Клаўдыя Пражмоўска
уверх
Лінгвістычны трэнінг
Трэнінг Пераадоленьне лінгвістычных бар'ераў ангельскай мовы ў міжнародных зносінах адбудзецца ў Францыі з 19 да 25 красавіка.
Трэнінг будзе тычыцца паляпшэньня веданьня ангельскай мовы для тых, хто працуе ў галіне міжнародных моладзевых праектаў у рамках праграмы Моладзь ў дзеяньні.
Падаваць заяўкі на ўдзел могуць кандыдаты з краін праграмы, з краін ECCA і SEE.
Харчаваньне і раскватараваньне забясьпечваюць арганізатары.
Кошт падарожжа і візаў для удзельнікаў з краін ECCA і SEE аплочвае французская нацыянальная агенцыя.
Працоўная мова – ангельская.
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.salto-youth.net/find-a-training/1671.html
Падрыхтавала Малгажата Марчык
уверх
Спабор “Абмяняй ідэю на iPod”
Дабрачынны фонд Harmony Life абвясьціў спабор на лепшы варыянт правядзеньня дабрачыннай акцыі.
Калі ў вас ёсьць крэатыўныя ідэі і вы гатовыя імі падзяліцца – калі ласка, гэты спабор для вас!
Прымаюцца сцэнары як анлайн, так і офлайн мерапрыемстваў на тэрыторыі краінаў СНД і Паўночнай Амерыкі.
Узнагарода пераможцы - iPod nano 5-га пакаленьня.
28 лютага ў 24.00 па Грынвічы будуць абраныя 5 найбольш цікавых, на погляд арганізатараў, варыянтаў.
Умовы ўдзелу – на вэб-пляцоўцы: http://snegibogatin.livejournal.com/75983.html.
Паводле рассылкі БАСР
уверх
Стыпендыі на навучаньне ў Варшаве
Варшаўскі ўнівэрсытэт абвяшчае спабор на 25 стыпендый для кандыдатаў з Цэнтральнай і Усходнай Эўропы, Расіі, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.
Стыпендыі выдаткоўваюцца на 2-гадовыя “Усходнія курсы” (1.10.2010 – 30.06.2012), якія тычачацца гісторыі і сучаснасьці Цэнтральна-Усходняй Эўропы і пост-камуністычнай тэрыторыі, у тым ліку: паліталогіі, гісторіі мастацтва, літаратуры, сацыялогіі, геаграфіі ды іншых.
Стыпендыя прадугледжвае:
-Вызваленьне ад аплаты за вучобу для замежнікаў у Варшаўскім унівэрсытэце ( каля 5 тыс. эўра ў год)
-Сацыяльную стыпендыю (1270 злотых на месяц)
-Інтэнсыўныя курсы польскай мовы
-Курсы адной мовы регыёну
-Набыцьцё неабходнай літаратуры
-Навуковую экскурсію ў Польшчы.
Патрабаваньні:
-вышэйшая адукацыя, лепей за усё гуманітарная, пажадана навуковая праца
-узрост да 30 гадоў
-добрая агульная арыентацыя ў пытаньнях Цэнтральнай і Усходнай Эўропы, Расіі, Каўказу і Цэнтральнай Азіі.
- станоўчы вынік суразмовы і тэсту
- веданьне польскай і ангельскай моваў, на ўзроўні, які гарантуе разуменьне выкладаў.
Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 15 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя - на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://www.studium.uw.edu.pl/_filez/file/25%20stypendiow%202010%20PL.pdf
Падрыхтавала Малгажата Марчык
уверх
Старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч заклікае грамадзянаў Беларусі прыняць удзел у зборы сродкаў на рэстаўрацыю Наваградзкага замку XI — пачатку XVIII стагодзьдзяў.
Прапануецца падтрымаць сумесную акцыю "Рэстаўрацыя Наваградзкага замку" і прыняць удзел у рэспубліканскай лятарэі "Скарбніца", якая адбудзецца 22 красавіка.
Для прыватных альбо карпаратыўных ахвяраваньняў адчынены зьнебюджэтны мэтавы рахунак аддзелу культуры Наваградзкага райвыканкаму, на які можна пералічыць грошы на справу захаваньня і рэстаўрацыі айчыннай спадчыны: № 3632000001310 в АСБ "Беларусбанк", код 698, горад Навагрудак, УНН 500031377 з пазнакай "На рэстаўрацыю Наваградзкага замку".
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
уверх
Акадэмія Салідарнасьці 2010
У Гданьску паміж 25 і 30 красавіка 2010года ў шосты раз ладзіцца Акадэмія Салідарнасьці.
Апошні тэрмін падачы заявак - 15 сакавіка да 24:00.
Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: http://www.akademiasolidarnosci.pl/akademia/o_akademii
Падрыхтавала Малгажата Марчык
уверх
Спабор малых грантаў фонду BEARR 2010
Фонд "The BEARR Trust" абвесьціў аб пачатку прыёма заявак на конкурс малых грантаў у сфэры аховы здароўя й сацыяльнага забесьпячэньня.
У 2010 годзе малыя гранты будуць прадастаўляцца ў сфэры ўзаемадапамогі семьяў, а таксама для арганізацыяў, якія займаюцца праблемай псыхічнага здароўя дзяцей і моладзі.
Памер грантаў - 2 500 эўра. Перавага будзе аддавацца праектам, якія маюць іншыя крыніцы фінансаваньня, дзе доля гранта не перавышае 50% ад агульнага бюджэту.
Апошні тэрмін падачы заявак - 28 лютага.
Заяўка на ангельскай мове мусіць быць адпраўленая на эл. адрас: info@bearr.org
Падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://www.bearr.org/ru/smallgrantscheme
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Стыпендыя Wincott для журналістаў з Усходняй Эўропы
Wincott фундуе 3-месячную стыпендю в Інстытуце Reuters (Англія) у галіне журналістыкі для журналістаў з Усходняй і Цэнтральнай Эўропы, Расіі і Цэнтральнай Азіі.
Адзін месяц журналісты правядуць в Оксфардскім Унівэрсытэце, затым будуць наведваць такія медыі, як Financial Times, Thomson Reuters ці BBC.
Апошні тэрмін падачы заявак – 17 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках http://www.wincott.co.uk/eej.htm
http://reutersinstitute.politics.ox.ac.uk/fellowships/types.html
уверх
Інтэлектуальны марафон у ЭГУ
Спабор «Інтэлектуальны марафон» будзе ладзіцца па ўсіх навучальных накірунках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучаньне з прадастаўленьнем магчымасьці паступаць у ЭГУ на асаблівых умовах.
Апошні тэрмін – 23 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.ehu.lt/news/notice/0015795/
Паводле http://adukacyja.info
уверх
Грантавая праграма RITA
Фундацыя Адукацыі для Дэмакратыі (Fundacja Edukacja dla Demokracji) абвесьціла тэрміны падачы заявак у 2010 годзе ў польскай грантадаўчай праграме "Пераўтварэньні ў рэгіёне" - RITA.
Тэрмін падачы заявак у межах вясеньняй праграмы - 15 сакавіка (для пракетаў, рэалізацыя якіх заплянаваная на перыяд з 1 чэрвеня 2010 году па 28 лютага 2011 году).
Вынікі спабору будуць абвешчаныя да канца красавіка.
Тэрмін падачы заявак у межах восеньскай праграмы - 15 кастрычніка (для праектаў, рэалізацыя якіх заплянаваная на перыяд з 1 сьнежня 2010 году па 31 траўня 2011 году).
Падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://rus.ngo.pl/x/423422 (на расейскай мове), а таксама на партале арганізатара: http://www.rita.edudemo.org.pl/ (на польскай мове).
Кантакты: ul. Nowolipie 9/11 00-150 Warszawa, тэл.: +48 609 375 989 , эл. пошта: rita@edudemo.org.pl, вэб-пляцоўка: http://www.rita.edudemo.org.pl
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Поделитесь с Вашими друзьями: |