-
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
Выпуск 40 (402) ( 28 кастрычніка 2010 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая |
-
Новы сезон "Унівэрсытэту Залатога Веку" 2
“Постаці” сёньня ў Гародні 2
Экалогію гісторыі і сям'і абмяркуюць у Гародні 3
ZubrOOFka запрашае 3
Сэмінар па стварэньні працоўных месцаў для інвалідаў 4
Амерыканская праграма абмену для беларускіх вучняў 4
Этап II Праграмы па культуры Усходняга партнэрства 5
Трэнінг па выкарыстаньні Інтэрнэту ў працы актывістаў 5
Міжнародны трэнінг «Сатыра і гумар супраць фашызму» 6
Навучаньне па выходных для моладзевых лідэраў 7
Сэмінар для настаўнікаў 7
Квотныя стыпендыі ў Нарвегіі 7
Фінансаваньне Інфармацыйнай кампаніі супраць гвалту 7
Стыпендыя „Rome Prize 2011” 8
Спабор праектаў ад рэгіянальнай місіі USAID 8
Новы спабор ад Эўракамісіі 8
-
уверх
Новы сезон "Унівэрсытэту Залатога Веку"
Звыш 70 сталых гарадзенцаў падалі заявы на ўдзел у праекце "Унівэрсытэт Залатога Веку". 24 кастрычніка адбылася першая арганізацыйная сустрэча слухачоў.
З лістапада да траўня 2011 г. яны змогуць наведваць агульныя сустрэчы па цікавых тэмах, а таксама секцыі па інтарэсах: кампутарныя і моўныя курсы, "Акадэмію мастацтваў Залатога Веку", "Беларускія вячоркі" і г.д.
Апроч таго, у праграме УЗВ цыкл экскурсій па горадзе пад агульнай назвай "Падарожжы ў прасторы і часе", а таксама шэраг гасьцёўняў з удзелам цікавых гасьцей.
"Унівэрсытэт Залатога Веку" пачаў працаваць у Гародні з красавіка па ініцыятыве сябраў грамадзкага аб'яднаньня "Цэнтр "Трэці сэктар".
Праект скіраваны на інтэлектуальнае і фізічнае разьвіцьцё сталых людзей, стварэньне для іх пляцоўкі для камунікацыі і ўдзелу ў жыцьці грамадзтва.
У Эўропе першы такога кшталту ўнівэрсытэт быў створаны ў 1973-м г. у Тулузе (Францыя).
Паводле http://t-styl.info
уверх
“Постаці” сёньня ў Гародні
Сёньня ў абласной бібліятэцы адбудзецца прэзэнтацыя дыска “Постаці”, які зьмяшчае падборку інтэрвію 14 грамадзкіх дзеячоў, сапраўдных беларусаў і вельмі цікавых людзей з Гарадзеньшчыны і Берасьцейшчыны.
З гарадзенцаў прадстаўлены: мастак Зьміцер Іваноўскі, кіраўнічка хора “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч, кампазітар Яўген Петрашэвіч, кіраўнік ГА “Паходня” Мікола Таранда, майстар па саломапляценьню Яўген Блудаў, заснавальнік Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея Алесь Белакоз, заснавальніца музея Цёткі Галіна Пугач, абаронца палаца Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне Уладзімір Глаз.
Аўтарка выданьня Інга Сакута:
-
Ідэя запісаць успаміны вядомых людзей, гарадзенцаў, пра жыццё і дзейнасць, узнікла
два гады таму. У гэтым годзе атрымалася яе ажыцьцявіць. Людзей для інтэрвію мы адмыслова не выбіралі. Хтосьці са знаёмых падказваў, да каго зьвярнуцца, кагосьці самі шукалі.
Найбольш мяне ўразіла тое, што ўсе людзі, якія, здаецца, жывуць у розных рэгіёнах і займаюцца рознымі відамі дзейнасьці, вельмі падобныя па сваіх поглядах, думках, перажываньнях.
Прэзэнтацыя выданьня пачнецца а 18 гадзіне, па адрасе: вул. Замкавая, 20 (Новы замак, канфэрэнцзала бібліятэкі імя Я.Карскага, 2-гі паверх).
Першыя 50 наведвальнікаў атрымаюць дыск у падарунак!
Тым, хто не пасьпее, давядзецца пачакаць, пакуль матэрыялы з дыска зьявяцца ў інтэрнэце.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефоне +375296528672 (Юлія).
Паводле http://t-styl.info
уверх
Экалогію гісторыі і сям'і абмяркуюць у Гародні
У Гародні навукоўцы дыстанцыйна абмяркуюць станаўленьне і разьвіцьцё экалагічнай культуры ў шырокім разуменьні гэтага слова.
Навуковую on-line канфэрэнцыю “Экалагічная культура: станаўленьне, разьвіцьцё, фармаваньне” 25-26 лістапада ладзіць навукова-дасьледчая лабараторыя экаадукацыі “Экалагічная педагогіка”, якая працуе пры купалаўскім унівэрсытэце.
Падчас канфэрэнцыі плануецца абмеркаваць пытаньні адукацыі для ўстойлівага разьвіцьця, сацыяльнай экалогіі, экапсіхалогіі, экапедагогікі, этнаграфічных асаблівасьцяў экалагічнай культуры, экалогіі гісторыі, экалогіі мастацтва, экалогіі сям’і і інш.
Па выніках канфэрэнцыі будзе надрукаваны зборнік матэрыялаў.
Па спасылцы можна даведацца кантакты, куды можна выслаць заяўку на ўдзел у канфэрэнцыі.
Паводле http://t-styl.info
уверх
А бвесткі:
|
уверх
ZubrOOFka запрашае
Пяты міжнародны Фэстываль Кароткаметражных фільмаў адбудзецца з 2 да 5 сьнежня ў Беластоку .
Арганізатары – Беластоцкі цэнтр культуры і дыскусыйны кінаклуб „GAG”. Тэма гэтага года – «Акно на Ўсход».
Прыём заявак на ўдзел – да 30 кастрычніка.
Калі вы студэнты, аматары альбо незалежныя рэжысёры, гэты спабор для вас.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.festivalfocus.org/external.php?uid=1527.
Падрыхтаваў Ян Кіршэнбаўм
уверх
Сэмінар па стварэньні працоўных месцаў для інвалідаў
ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” запрашае да ўдзелу ў сэмінары “Асаблівасьці арганізацыі спецыялізаваных працоўных месцаў для людзей з інваліднасьцю, пошук замоваў для спецыялізаваных прадпрыемстваў” у межах праекта “Азбука стварэньня спецыялізаваных працоўных месцаў для людзей з асаблівасьцямі псіхафізічнага разьвіцьця” пры садзеяньні Праграмы Падтрымкі Беларусі 2009-2011 гг.
Мэты сэмінара:
-павысіць прафэсыйныя кампетэнцыі прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый, а таксама зацікаўленых асобаў пры фармаваньні прапановаў да працоўнай дзейнасьці для людзей з асаблівасьцямі псіхафізічнага разьвіцьця;
-прадстаўленьне прывабных працоўных прапановаў, пошук замоваў, якія могуць выконваць занятыя на прадпрыемствах людзі з абмежаванымі магчымасьцямі.
Вядучыя: Франк Вюрдыш, кіраўнік майстэрні “Майстэрні св.Хрыстафора Фюрстэнвальдэ” www.christophorus-werkstaetten.de; Йоханэс Опперман, сацыяльная служба, дабрачыннае ТАА “Майстэрні св.Стэфана Берлін” www.stephanus-werkstaetten.de/de/regionen/berlin .
Сэмінар ладзіцца 19-20 лістапада каля Менску.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, а таксама спецыялісты аддзяленьняў дзённага прабываньня інвалідаў, якія займаюцца стварэньнем працоўных месцаў для людзей з асаблівасьцямі псіхафізічнага разьвіцьця.
Удзельнікі пазнаёмяцца з асаблівасьцямі стварэньня працоўных месцаў і арганізацыі працоўных працэсаў з улікам індывідуальных здольнасьцяў і навыкаў кожнага занятага ў працоўнай дзейнасьці чалавека з абмежаванымі магчымасьцямі, атрымаюць інфармацыю пра структураваньне рабочага працэса і пошук замоваў, якія могуць выконваць людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, абмяняюцца вопытам з запрошанымі экспертамі.
Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна запоўніць анкету і выслаць яе на эл.адрас halinka@belapdi.org альбо па факсе: (8017) 255 63 88.
Анкета ў дадатку.
Апошні тэрмін - да 12.00 15 лістапада.
Пра вынікі адбору будзе паведамлена 16 лістапада.
Арганізатары кампенсуюць пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў, а таксама транспартныя выдаткі пры наяўнасьці арыгінала квіткоў.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Галіны Крот па тэлефонах: (017)255 63 88, (029) 699 50 87; halinka@belapdi.org
уверх
Амерыканская праграма абмену для беларускіх вучняў
Амерыканская праграма культурнага абмену YCO запрашае вучняў старэйшых класаў з Беларусі наведаць улетку ЗША на чатыры тыдні.
Школьнікі будуць удзельнічаць у мерапрыемствах, пазнаваць жыцьцё і культуру ЗША праз уласны досьвед, жыць у амерыканскіх сем’ях.
Дадатковая інфармацыя, кантактныя зьвесткі: www.ycopportunity.org/yco
Форма заяўкі: https://sites.google.com/site/culturalopportunity/Program-Application
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лістапада.
Вынікі паведамяць пасля 15 сьнежня.
Паўфіналісты будуць запрошаныя на інтэрвію і тэставаньне на ангельскай мове.
Ад’езд у ЗША ў канцы чэрвеня, вяртаньне ў Беларусь – у канцы ліпеня 2011 г.
Паводле http://nastaunik.info
уверх
Этап II Праграмы па культуры Усходняга партнэрства
Эўрапейская камісія распачала прыём праектных прапаноў па праектах, зьвязаных з рэалізацыяй праектаў па культурных абменах і разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці ў межах праграмы Усходняга партнэрства “Інвеставаньне ў людзей”.
Эўрапейская камісія прымае прапановы па праектах у межах двух праграм:
“Інвеставаньне ў людзей” (бюджэт 7 млн. еўра), памер гранта ад 250 да 400 тысяч эўра
Праграма па культуры (бюджэт 8 млн . 400тыс. эўра), памер гранта ад 400 да 700 тысяч эўра.
Тэрмін рэалізацыі праектаў – ад 18 да 36 месяцаў.
Апошні тэрмін падачы заявак – 19 лістапада да 24 гадзін.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках па спасылках:
http://www.enpi-info.eu/maineast.php?id=18630&id_type=4&lang_id=450
https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome&nbPubliList=15&orderby=upd&orderbyad=Desc&searchtype=RS&aofr=129338
альбо ў пуцяводніку Эўрапейскай Камісіі:
https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1286196094141&do=publi.getDoc&documentId=106261&pubID=129338
Паводле http://wiadomosci.ngo.pl падрыхтаваў Ян Кіршэнбаўм
уверх
Трэнінг па выкарыстаньні Інтэрнэту ў працы актывістаў
Цягам 6 месяцаў па ўсіх абласьцях Беларусі пройдзе сэрыя двухдзённых трэнінгаў “Сацыяльныя сеткі, мабільны офіс і іншыя магчымасьці інтэрнэта ў працы палітычных і грамадзкіх актывістаў”.
Трэнінгі разьлічаныя на базавы ўзровень ведаў.
Да ўдзелу запрашаюцца матываваныя сябры партыяў, арганізацыяў і актывісты кампаніяў, якія маюць на мэце падвысіць узровень дзейнасьці сваіх кампаніяў з дапамогай сучасных інструмэнтаў камунікацыі.
Першыя два трэнінгі пройдуць у Менску 30-31 кастрычніка і 4-5 лістапада.
Для працы ўдзельнікам спатрэбіцца ўласны ноутбук (прынамсі, адзін на дваіх) і мабільны тэлефон.
Арганізатары забясьпечаць харчаваньне ўдзельнікаў. Пражываньне й праезд да месца трэнінгу не аплочваюцца. Удзельнікі з рэгіёнаў могуць прыняць удзел у пазьнейшых трэнінгах, якія адбудуцца ў кожным абласным цэнтры.
Квотаў на колькасьць чалавек ад арганізацыі не існуе. Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле "anketa Minsk.doc", і даслаць яе на адрас: alinastefanovic@gmail.com
На трэнінг 30-31 кастрычніка анкеты прымаюцца да 27 кастрычніка ўключна.
На трэнінг 4-5 лістапада – да 31 кастрычніка ўключна.
З пытаньнямі зьвярайцеся праз эл. пошту альбо тэл.: (029) 6616440.
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Міжнародны трэнінг «Сатыра і гумар супраць фашызму»
З 28 лістапада да 1 сьнежня ў Варонежы адбудзецца міжнародны трэнінг-курс "Сатыра і гумар супраць фашызму", які арганізоўваюць Моладзевы Праваабарончы Рух, Моладзевая сетка супраць расізму й нецярпімасьці сумесна з Projekthaus Potsdam Babelsberg, Verein zur Förderung innovativer Wohn- und Lebensformen e.V.(Нямеччына) пры падтрымцы Эўрапейскай сеткі UNITED for Intercultural Action.
У межах курсу заплянаваная праца па наступных тэмах:
- як сёньня альбо ў мінулым выкарыстоўвалі сатыру супраць ідэялёгіяў ненавісьці,
- якую ролю могуць іграць юмарыстычныя і сатырычныя канцэпцыі ў антыфашызьме,
- якія плюсы й мінусы, магчымасьці і абмежаваньні ёсьць у гэтай працы,
- як працуе "юмар супраць фашызму", як мы можам выкарыстоўваць гэты інструмэнт,
- лепшыя практыкі й новыя ідэі.
Да ўдзелу запрашаюцца актывісты антыфашысцкіх арганізацыяў і групаў, якія займаюцца асьветніцкай дзейнасьцю і культурніцкімі праектамі; маладыя мастакі, каміксісты, рэжысэры ды іншыя творчыя людзі, якіх турбуе рост ультра-правых ідэяў у Эўропе; карэспандэнты і ўдзельнікі Моладзевага Праваабарончага Руху, Моладзевай сеткі супраць расізму і нецярпімасьці.
Заяўнікі мусяць пражываць на тэрыторыі Беларусі і валодаць расейскай і/альбо нямецкай мовамі.
Арганізатары забясьпечаць удзельнікам пражываньне, харчаваньне і кампэнсуюць выдаткі на праезд самым эканомным відам транспарта.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць анкету на эл. адрас: ynri@yhrm.org
Апошні тэрмін падачы заявак - 10 лістапада.
Больш падрабязная інфармацыя і анкета - па спасылцы: http://www.yhrm.org/advertisments/priglashaem_prinyat_uchastie_v_mezhdunarodnom_trening_kurse_satira_i_yumor_protiv_fash
З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэл.: +7 4732- 54-55-29 альбо эл. пошце: ynri@yhrm.org
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
уверх
Навучаньне па выходных для моладзевых лідэраў
Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ў кастрычніку-сьнежні ладзіць у Менску курс нефармальнай адукацыі “Навучаньне ў week end” для моладзевых лідэраў і ўсіх, хто цікавіцца грамадзкай дзейнасьцю.
Апошні тэрмін падачы анкет на ўдзел – 28 кастрычніка.
Анкеты дасылайце на эл. адрас info@belau.info
уверх
Сэмінар для настаўнікаў
Грамадзкае аб’яднаньне “адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў да ўдзелу ў інтэрактыўным сэмінары “Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе”.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 1 лістапада.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Дзяргай Алы Валянцінаўны тэл./факс: +375 17 269 90 34, тэл. + 375 29 614 52 79, E-mail: nastaunik@gmail.com.
Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.centerpost.org
уверх
Квотныя стыпендыі ў Нарвегіі
Нарвэскі ўрад дае магчымасьць атрымаць квотную стыпэндыю ў Нарвэгіі для грамадзян Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку беларусаў.
Апошні тэрмін падачы заявак - 1 сьнежня кожнага году.
Больш падрабязную інфармацыю, сьпіс краін-удзельніц, ВНУ, а таксама неабходныя дакумэнты можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://siu.no/en/Programme-overview/Quota-Scheme
Паводле adukacyja.info
уверх
Фінансаваньне Інфармацыйнай кампаніі супраць гвалту
Прадстаўніцтва ААН абвяшчае прыём заявак на фінансаваньне мерапрыемстваў, зладжаных грамадзкімі аб'яднаньнямі ў перыяд з 25 лістапада да 10 сьнежня.
Запыт аб падтрымцы мерапрыемства накіроўвайце Вользе Беларусавай на e-mail Belorusova@unfpa.org альбо па факсе 8 017 226 03 40 (з пазнакай Для Беларусавай).
Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 лістапада.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Вольгі Беларусавай, спецыяліста па сувязях з грамадзкасьцю Фонда ААН у галіне народанасяленьня, e-mail Belorusova@unfpa.org альбо тэлефоны 8017 227 45 27, 8029 178 67 00.
Паводле рассылкі БАСР
уверх
Стыпендыя „Rome Prize 2011”
Амерыканская Акадэмія ў Рыме запрашае да ўдзелу ў спаборы на атрыманьне стыпендыі на вучобу на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 гадоў у накірунках:
Апошні тэрмін падачы аплікацый – да 1 лістапада.
З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас: info@aarome.org.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://eastchance.com/anunt.asp?q=93,fge,int
Падрыхтавала Ася Славіньска
уверх
Спабор праектаў ад рэгіянальнай місіі USAID
Рэгіянальная місія USAID для Украіны, Малдовы і Беларусі паведамляе пра спабор на фінансаваньне праектаў, якія прадугледжваюць больш актыўны ўдзел людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ў сацыяльна-эканамічнай дзейнасьці і ўмацоўваюць грамадзкія аб’яднаньні інвалідаў.
Апошні тэрмін - да 15 лістапада, да 17:00 па кіеўскім часе.
Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся: kyvinfo@usaid.gov
Інфармацыя для распаўсюду атрымана ад кіраўніка праектаў USAID/Беларусь Ягора Новікава, е-mail:jnovikau@usaid.gov , Tel.: +375-17-210-1283, вэб-пляцоўка http://belarus.usaid.gov/
Паводле http://ngo.by
уверх
Новы спабор ад Эўракамісіі
Эўрапейская камісія абвяшчае новы спабор “Умацаваньне магчымасьцяў у культурным сэктары” у межах праграм “Інвестыцыі ў людзей” і “Усходняе партнэрства”.
Апошні тэрмін падачы канцэпцый - 19 лістапада.
Нумар спасылкі: EuropeAid/129338/C/ACT/Multi
Неабходныя дакументы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1286196697265&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPubliList=15&page=1&aoref=129338
Паводле http://ngo.by
уверх
Поделитесь с Вашими друзьями: |