-
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
www:ts.adukatar.net
Выпуск 10 (329) ( 12 сакавіка 2009 г.)
Рэдактар выпуска: Кася Крот
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
-
За Анджэя Пачобута заступіліся калегі з-за мяжы 2
Сябра Быкава і Карпюка вяртаецца ў Гародню 2
Асамблея НГА адбылася 2
Сустрэча для актывістаў грамадзянскай супольнасьці 3
Веснавое назіраньне за птушкамі пачалося! 3
Школа абароны правоў чалавека 4
Спабор дзіцячых малюнкаў 4
Праваабарончая Канфэрэнцыя 5
Магчымасьці для пошуку партнэраў у Польшчы 5
Летняя школа юных фізыкаў у Канадзе 6
-
уверх
За Анджэя Пачобута заступіліся калегі з-за мяжы
Праваабарончая арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў» (ЗША) заклікае ўлады Беларусі вярнуць акрэдытацыю карэспандэнту польскай Gazety Wyborczej гарадзенцу Анджэю Пачобуту.
Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі. “Камітэт абароны журналістаў” таксама заклікае правесьці разследаваньне па факце пагроз у адрас журналіста і яго сямьі. «Мы абураны рашэньнем беларускіх уладаў пакараць Анджэя Пачобута за яго крытычныя рэпартажы пазбаўленьнем акрэдытацыі, — заявіла прадстаўніца камітэту Ніна Агніянава. — Замест таго каб перасьледаваць журналіста, які выконвае сваю работу, улады павінны расследаваць пагрозы ў адрас яго самога і яго сямьі».
Рашэньне беларускага МЗС А.Пачобут мае намер абскардзіць у судзе.
Паводле http://t-styl.info
уверх
Сябра Быкава і Карпюка вяртаецца ў Гародню
Сёньня ў памяшканьні Таварыства Беларускай школы адбудзецца прэзэнтацыя мэмуараў Барыса Клейна “Недосказанное. Имена”.
Барыс Клейн – доктар гістарычных навук, прафесар, блізкі сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка. Ад пачатку 50-х гадоў выкладаў на гістфаку гарадзенскага ўнівэрсытэту.
Выступіў супраць акупацыі Чэхаславаччыны савецкімі войскамі ў 1968 годзе. Пераследваўся ўладамі за “антысавецкасьць”, быў пазбаўлены навуковых ступеняў, пасады, працы. Каб выжыць вымушаны быў працаваць на базе садавіны і гародніны.
З 1992 года жыве ў ЗША.
Адмыслова да гарадзенскай прэзентацыі Барыс Клейн падрыхтаваў відэазварот. Прэзентацыю будуць весьці гарадзенскія навукоўцы Генадзь і Альбіна Семянчукі.
Пачатак прэзентацыі – 18.30.
Паводле Прэсавай службы
Гарадзенскага Руху За Свабоду
уверх
Асамблея НГА адбылася
VI Асамблея няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў адбылася ў Менску 6-7 сакавіка.
З удзелам 330 прадстаўнікоў НГА, замежных гасьцей, а таксама ў прысутнасьці журналістаў незалежных і ўрадавых мэдыяў, гэтае мерапрыемства стала найбуйнейшым форумам НДА ў дванаццацігадовай гісторыі правядзеньня падобных сходаў.
Сустрэча адкрылася словамі Аляксандра Патупы і Вінцука Вячоркі, якія былі сярод заснавальнікаў Асамблеі НДА ў 1997 г. Свае вітальныя прамовы сказалі таксама Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін (які выступіў перад абмеркаваньнем заявы, прысьвечанай палітычным рэпрэсіям), амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан. Хаця арганізатары даслалі запрашэньне да ўдзелу ў прэзыдэнцкую адміністрацыю, улады вырашылі праігнараваць яго.
Ацэньваючы ў сваім выступе сытуацыю ў беларускім трэцім сэктары, Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА, падкрэсьліў: “Глябальных зьменаў не назіраецца ні ў цэнтры, ні ў рэгіёнах. Можа зьмянілася рыторыка ўладаў да больш памяркоўнай, а ў сваіх дзеяньнях яны ўсё роўна кіруюцца тым заканадаўствам, якое ёсьць, а яно ў вялікай ступені рэпрэсіўнае. І тымі звышмэтамі – не дапусьціць да легальнай дзейнасьці апанэнтаў улады. Зьявіліся, на жаль, новыя формы перасьледу актывістаў. Мы жадаем рэальных зьменаў у сытуацыі, а не касмэтычных”.
Удзельнікі заслухалі ды абмеркавалі справаздачы шасьці рэгіянальных і шасьці тэматычных круглых сталоў, што былі праведзеныя ў студзені-лютым гэтага году ў межах падрыхтоўкі да VI Асамблеі. Тэмамі гэтых сталоў былі правы чалавека, экалягічны актывізм, сацыяльныя і жаночыя НГА, грамадзянская адукацыя, новыя мэдыі як форма грамадзкай актыўнасьці, пытаньні дзейнасьці НГА ў канкрэтных рэгіёнах. Большасьць выступоўцаў адзначыла нэгатыўныя тэндэнцыі пагаршэньня ўмоваў для грамадзянскай супольнасьці.
Цягам абодвух дзён мерапрыемства адбываўся Фэст грамадзкага актывізму, у першы - выстава стэндаў, а ў другі НГА знаёмілі калегаў са сваімі кампаніямі і праграмамі, дэманструючы відэаролікі і прэзэнтацыі.
Урэшце, удзельнікі VI Асамблеі ўхвалілі шэраг рэзалюцыяў, заклікаючы ўрад правесьці рэальную лібэралізацыю, нармалізаваць стасункі з грамадзкім сэктарам, скасаваць усе формы палітычных рэпрэсыяў, і ўключыць грамадзянскую супольнасьць ў дыскусію аб мэтазгоднасьці пабудовы АЭС у Беларусі.
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Сустрэча для актывістаў грамадзянскай супольнасьці
Для актывістаў грамадзянскай супольнасьці, зацікаўленых у пытаньнях арганізацыйнага разьвіцьця і ўзмацненьня патэнцыялу беларускіх НГА, 21 сакавіка ладзіцца сустрэча ў Менску.
Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 17.00 15 сакавіка.
Рэгістрацыйны ўнёсак 35000 рублёў.
Больш падрабязная інфармацыя – у дадатку да “Кронікі”.
уверх
Веснавое назіраньне за птушкамі пачалося!
Гарадзенскае абласное аддзяленьне АПБ запрашае ўсіх ахвотных на першую са штонядзельных экскурсій для назіраньняў за птушкамі вакол Гародні.
У гэтую нядзелю, 15 сакавіка, разам з Дзянісам Табуновым (маб. +375 295 227236) з 10.00 (збор на апошнім прыпынку “КБМ” трал. №2 і 8) да 13.00, Вы зможаце паназіраць першых пералётных птушак у прыпойменным лесе каля Нёману і на навакольных сельгаспалетках, адзначыць пакуль не адляцеўшых паўночных гасьцей ды добра правесьці час разам з цікавымі людзьмі.
Для абмежаванай колькасьці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзены біноклі і вызначальнікі “Птушкі Эўропы” на беларускай мове – замаўляйце загадзя!
Апранацца на экскурсыю трэба адпаведна зьменнаму сакавіцкаму надвор’ю, не зашкодзіць узяць з сабой бутэброды і тэрмас з гарачым напоем.
Па ўсіх пытаньнях зьвяртаецеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага па тэл. (МТС) +375 336 887589 або на e-mail: harrier@tut.by , або да Яўгена Сьліжа (Вэлком) +375 447 270844.
Час і прыкладныя маршруты наступных экскурсій будуць загадзя абвяшчацца ў навінах на вэб-пляцоўцы http://www.newmediaworld.info/bird
Дзьмітры Вінчэўскі
уверх
Начало формы
Конец формы
 Абвесткі:
|
уверх
Школа абароны правоў чалавека
Навучаньне на тэму “Грамадзкія кампаніі і судовая абарона правоў чалавека” для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці ладзіцца з 9 да12 красавіка ў Чарнігаве.
Арганізатары - Беларускі Хэльсынскі Камітэт і Чарнігаўскі грамадзкі камітэт абароны правоў чалавека.
У праграме школы лекцыі на наступныя тэмы: правы чалавека, дэмакратыя, дзеяньні НГА ў абарону грамадзкіх інтарэсаў, нацыянальная судовая сыстэма, практыка і асаблівасьці працы, досьвед разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека ва Ўкраіне. У мерапрыемстве возьмуць удзел экспэрты ўкраінскіх, беларускіх, дацкіх арганізацый, адбудзецца сустрэча з суддзямі Чэскай Рэспублікі.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца на эл. адрас office@belhelcom.org. Рэкамендацыйныя лісты вітаюцца.
уверх
Спабор дзіцячых малюнкаў
Эўразьвяз запрашае дзяцей Беларусі да ўдзелу ў спаборы дзіцячага малюнка на тэму гендэрнай роўнасьці пад патранатам Бельгійскай прынцэсы Матыльды.
Эўрапейскія дзеці адбяруць па два малюнкі ад кожнага рэгіёну краін-удзельніц, а пераможцы атрымаюць прызы ў памеры 1000 эўра.
Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросьце 8-10 год.
Выстава малюнкаў-пераможцаў адбудзецца ў лістападзе ў Марока.
Апошні тэрмін падачы малюнкаў – да 15 траўня.
Больш падрабязная інфармацыя пра спабор – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.delblr.ec.europa.eu/picture_contest_2009/index.html .
З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефоне ў Кіеве (380 44) 279-85-75 альбо па эл.пошце t.veysov@fgl-energy.com, кантактная асоба – Цімур Вейсаў.
уверх
Праваабарончая Канфэрэнцыя
Сакратарыят міжнароднай сеткі Дамоў Правоў Чалавека – Human Rights House Foundation абвяшчае Міжнародную Канфэрэнцыю “Прымяненьне міжнароднага права ў праваабарончай практыцы”.
Мэта канфэрэнцыі – азнаямленьне з магчымасьцямі прафэсыйнага выкарыстаньня ў праваабарончай практыцы прынцып верхавенства права праз прымяненьне нормаў міжнароднага права.
Сэсіі ( тэарэтычныя, практычныя заняткі і дыскусіі) будуць адбывацца раз на 2 месяцы. Працягласьць першай – 7 дзён, астатніх – 3 дні (пятніца, субота, нядзеля). Паміж сэсыямі ўдзельнікі мусяць выконваць вялікі аб’ём дамашніх заданьняў з падрыхтоўкай пісьмовых работ.
Працоўная мова – руская.
Папярэднія тэрміны сэсый.
3 – 9 траўня , Украіна
25 – 27 чэрвеня, Літва
21 – 23 жніўня, Літва
16 – 18 кастрычніка, Беларусь
18 – 20 сьнежня, Літва
Люты 2010 года
Сакавік 2010 года
Усе выдаткі, актрамя медычнай страхоўкі – за кошт арганізатараў.
Апошні тэрмін падачы дакументаў на ўдзел – 31 сакавіка.
Дакумэнты і пытаньні прымаюцца на эл.пошту: internationallawinadvocacy@gmail.com
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://humanrightshouse.org/noop/file.php?id=10275 (Information and application form (in Russian)).
уверх
уверх
Магчымасьці для пошуку партнэраў у Польшчы
Аддзел сацыяльнага супрацоўніцтва (Польшча) запрашае да ўдзелу ў першым інкубатары НГА-партнэрстваў, арганізаваным дзяржаўнай адміністрацыяй – Упраўленьнем Маршала ў Шчэціне.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Ізабэлы Колсут на e-mail: ikolsut@wzp.pl, www.um-zachodniopomorskie.pl
Паводле рассылкі БАСР
уверх
Летняя школа юных фізыкаў у Канадзе
Канадзкі інстытут тэорыі фізыкі Перыметр (Perimeter Institute for Theoretical Physics) у г. Ватэрлоо (Антарыа) прапаноўвае бясплатныя летнія двухтыднёвыя праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізыкаў (International Summer School for Young Physicists – ISSYP – 2009) для замежных навучэнцаў ва ўзросьце 17–18 гадоў, якія валодаюць ангельскай мовай.
Апошні тэрмін падачы анкеты – 19 сакавіка.
Падрабязную інфармацыю пра інстытут і яго праграмы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы інстытута – www.perimeterinstitute.ca. Анкета ўдзельніка і інструкцыя па яе запаўненьні - на вэб-пляцоўцы www.youngphysisists.ca.
Паводле http://nastaunik.info
уверх
Поделитесь с Вашими друзьями: |