Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер160.33 Kb.




Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 38 (400)

( 14 верасьня 2010 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:



Таварыства аховы помнікаў разьвітваецца з Каложай 2

“Цэнтр “Трэці сэктар” сярод лепшых 2

Фэстываль нефармальнай адукацыі падводзіць вынікі 3

Трэцяя бясплатная экскурсія па Гародні 4

Стыпендыя „Rome Prize 2011” 5

Спабор праектаў ад рэгіянальнай місіі USAID 5

Новы спабор ад Эўракамісіі 5

Падрыхтоўка кансультантаў па дзяржзамове 6

Спабор фонда Semper Polonia для польскай моладзі 7

«Форум маладых лідэраў» абвяшчае набор 7

Міжнародная канфэрэнцыя ў Іркуцку 8

Трэці спабор праграмы «Месца сустрэчы-дыялог» 8

Навуковая стыпендыя ў Вялікабрытаніі на 2011/12 н.г. 9

Праграма малых грантаў ПРААН/ГЭФ у Беларусі 9

Адкрыты спабор літаратурнай творчасьці студэнтаў 9

 Спабор грантаў на гуманітарныя дасьледаваньні 9





Падзеі:

 уверх

Таварыства аховы помнікаў разьвітваецца з Каложай


Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае на экскурсію па Гародні пад назвай “Магдэбургская Гародня. Разьвітаньне з Каложай”.

Антон Астаповіч, старшыня Таварыства, у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” плануе сабраць цэлы аўтобус зацікаўленых менчукоў, каб пазнаёміць з помнікамі Гародні, зьвяртаючы асаблівую ўвагу на Барысаглебскую царкву, каб “у чарговы раз пазначыць праблему – магчымасьць неадэкватнай рэканструкцыі Каложы”.

 Чаму экскурсія ладзіцца пад такой спрэчнай назвай, патлумачыў галоўны арганізатар паездкі Антон Астаповіч:

 - Мы не маем ілюзій, ведаючы, як у нас адбываюцца праекты рэканструкцыі, калі робяцца самыя неадэкватныя крокі. Да таго ж, калі праект рэканструкцыі Каложы практычна зацьверджаны, то існуе вельмі вялікая пагроза, трэба біць ва ўсе званы.

 Па выніках праведзеных грамадзкіх слуханьняў, на якіх прысутныя эксперты аднагалосна выказаліся супраць зацьверджанага праекта рэканструкыі аўтарства Генадзя Лаўрэцкага, арганізатары і навукоўцы зьвярнуліся з лістом да міністра культуры Паўла Латушкі з просьбай перагледзець праект рэканструкцыі гарадзенскай царквы.

Нечаканым для многіх стала меркаваньне старшыні аблвыканкаму Сямёна Шапіры на прэсавай канфэрэнцыі, які выказаў сумненьні ў тым, што трэба рэстаўраваць Каложу, і лічыць неабходным параіцца з спецыялістамі ЮНЭСКА.

У такой сытуацыі здаецца некалькі недарэчнай і дзіўнай пазіцыя старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, які, здавалася б, мусіў рабіць захады па выратаваньні аднаго з найстарэйшых помнікаў архітэктуры Беларусі, а замест гэтага ладзіць “развітальныя экскурсіі” з Каложай.

Паводле http://t-styl.info

 уверх


“Цэнтр “Трэці сэктар” сярод лепшых


Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятыў “Трэці сэктар” узяло другое месца ў спаборы на лепшы стэнд выставы дзейнасьці, які ладзіўся падчас III Фэстываля нефармальнай адукацыі ў Менску.

 Лепшы сярод 49-ці прадстаўленых стэндаў вызначалі праз агульнае галасаваньне, у якім бралі ўдзел усе ўдзельнікі і госьці фэсту – каля 250 чалавек.

Стэнд “Трэцяга сэктара” атрымаў 18 галасоў. Першае месца дасталося выставе грамадзкай арганізацыі “Наш дом” ( каля 50 галасоў), трэцяе – гарадзенскаму абласному грамадзкаму аб’яднаньню маладых навукоўцаў “ВІТ”.

Вітаўт Руднік, старшыня праўленьня Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар":

- Наш стэнд перамог дзякуючы багацьцю прадстаўленых праектаў, людзям, якія ў іх удзельнічалі. Я ганаруся, што на кожным з трох фэстаў нашая арганізацыя перамагае ў конкурсах, і што нас ведаюць у Беларусі.

Паводле http://t-styl.info

 уверх


Фэстываль нефармальнай адукацыі падводзіць вынікі


Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэньне якасьці жыцьця людзей была галоўнай мэтай ІІІ-га Фэстывалю нефармальнай адукацыі, які адбыўся 8-10 кастрычніка ў Менску.

У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау сабраліся каля 250 прадстаўнікоў 120 грамадзкіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асьветніцкіх арганізацый і ўстановаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана і Украіны.

У першы дзень Фэсту адбылася пленарная дыскусія “Унёсак нефармальнай адукацыі ў павышэньне якасьці жыцьця”, у якой узялі удзел эксперты з Беларусі, Германіі і Арменіі.

Адной з важных тэмаў дыскуйсій стала абмеркаваньне заканадаўчых умоваў і магчымасьцей рэалізацыі розных адукацыйных праграм для дарослых і моладзі па-за межамі устаноў адукацыі.

Восеньню 2009 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў прыняты ў першым чытаньні Кодэкс аб адукацыі.

Вельмі добра, што ў Кодэксе адзначаецца дадатковая адукацыя моладзі і дарослых, пад якой разумееца ўвесь спектр праграм навучаньня, як для разьвіцьця прафэсыйных ведаў і ўменьняў, так і для разьвіцьця асобы і пашырэньня сацыяльных кампетэнцый. – Адзначае старшыня аргкамітэту Дзьмітрый Карпіевіч. – Але сьпіс суб’ектаў, якія могуць гэтым займацца, у рэдакцыі Кодэкса закрыты: фактычна, усе тыя, хто ўдзельнічаюць у Фэстывалі, атрымліваюцца па-за межамі агульнай адукацыйнай прасторы краіны. А гэта вялікі спектр грамадзкіх, камерцыйных і нават дзяржаўных арганізацый, якія не з’яўляюцца ўстановамі адукацыі, але дзейнічаюць у сацыяльнай і культурнай сфэры”.

Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Аляксандр Шацько ў звароце да ўдзельнікаў Фэстывалю адзначыў, што прапановы беларускіх і замежных адмыслоўцаў могуць увайсьці ў Кодэкс аб адукацыі.

Традыцыйным на Фэсце стаў Дзень адкрытых дзьвярэй, цягам якога адбылося больш за восемьдзесят бясплатных майстар-класаў, трэнінгаў і прэзэнтацый. Лепшым наведвальнікі прызналі майстар-клас Рамёствы і адукацыя ў прызме “Школы народнага майстра” Навучальнага цэнтру “Всеобуч” (Кобрын).

На майстар-класы па тайскім масажы Асацыяцыі цялесна-арыентаванай тэрапіі ці акторскаму майстэрству інтэрактыўнага театру “ЗИПоПо” і тэатра-школы “ОБРАЗ” было складана патрапіць праз вялікую колькасьць зацікаўленых.

Адным з самых эмацыйнах момантаў праграмы сталіся ролевыя гульні, арганізаваныя ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”.

Таксама можна было азнаёміцца з шматлікімі стэндамі прадстаўленых на Фэстывалі арганізацый, наведаць выставу літаратуры з фондаў Навукова-педагагічнай бібліятэкі.

Абмеркаваньне ідэй для сумесных дзеяньняў і праектаў у фармаце Оpen space адбылося ў трэці дзень Фэсту. Сярод прынятых прапаноў – стварэньне блогу, на якім адукатары маглі б падтрымліваць сувязі, абменьвацца досьведам і тэарэтычнымі ведамі.

Удзельнікі таксама падкрэсьлілі неабходнасьць стварэньня асацыяцыі нефармальнай (дадатковай) адукацыі.

Закрыла праграму Фэстывалю падвядзеньне вынікаў конкурсаў сайтаў, фатаздымкаў і выданьняў сфэры нефармальнай адукацыі (якія праводзіліся напярэдадні форуму), а таксама лепшага стэнду і майстар-класа Фэстывалю. З вынікамі, а таксама іншымі матэрыяламі і фотаздымкамі можна азнаёміцца на вэб-пляцоўцы www.adukatar.net .



Паводле Прэс-рэлізу аргкамітэту
уверх

Трэцяя бясплатная экскурсія па Гародні


У суботу 16 кастрычніка на чарговую экскурсію па Гародні, гэтым разам прысьвечаную жыцьцю горада ў савецкі час, запрашае вядомы гарадзенскі гісторык Ігар Трусаў.

У Гародні, якая ў 70-80-ыя гады мінулага стагоддзя, як і любы савецкі горад поўнілася партрэтамі правадыроў і заходзілася ад чырвані сьцягоў на вялікія сьвяты, заўсёды існавала магутная плынь нефармальнага жыцьця.

Гародня была адным з асяродкаў руху хіпі, месцам узьнікненьня рокавых гуртоў і іншых андэграўндных плыняў, месцам натхненьня і працы беларускіх пісьменьнікаў з пакаленьня шасцідзесятнікаў…

Аб гэтым перыядзе жыцьця нашага горада распавядзе Ігар Трусаў, які ў маладосьці сам меў непасрэднае дачыненьне да гарадзенскага андэграўнда.

Гэта ўжо трэцяя экскурсія ў межах праекта “У пошуках паўсядзённасьці” гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня маладых навукоўцаў “ВІТ”.

Першыя дзьве былі прысьвечаныя падзеям у Гародні ў верасьні 1939 года  і штодзённаму жыцьцю гарадзенцаў у пасьляваенныя гады.

Пачатак экскурсіі 16 кастрычніка ў 11 гадзін.

Ахвотных арганізатары просяць зьбірацца каля помніка Элізе Ажэшцы.



Паводле http://t-styl.info

уверх



Абвесткі:

уверх

Стыпендыя „Rome Prize 2011”


Амерыканская Акадэмія ў Рыме запрашае да ўдзелу ў спаборы на атрыманьне стыпендыі на вучобу на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 гадоў у накірунках:

- архітэктура,

- праектаваньне (уключна з модай, графікай, дэкарацыяй, інжэнерыяй, асьвятленьнем)

- кансервацыя помнікаў

- архітэктура пейзажу

- літаратура

- музыка

- візуальнае мастацтва

- антычнае мастацтва

- сярэдневечнае мастацтва

- рэнесанс

- сучаснае італьянскае мастацтва

Пераможцы спабору атрымаюць стыпендыі ў памеры $13,000 на паўгады і $30,000 на 11 месяцаў, акрамя гэтага пакой у Рыме і ўтрыманьне.

Апошні тэрмін падачы аплікацый – да 1 лістапада.

Аплікацыі дасылайце на адрас: American Academy in Rome, 7 East 60 Street, New York, NY 10022, Att: Programs. 212-751-7200 ext. 47 .

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас: info@aarome.org.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://eastchance.com/anunt.asp?q=93,fge,int



Падрыхтавала Ася Славіньска

уверх

Спабор праектаў ад рэгіянальнай місіі USAID


Рэгіянальная місія USAID для Украіны, Малдовы і Беларусі паведамляе пра спабор на фінансаваньне праектаў, якія прадугледжваюць больш актыўны ўдзел людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ў сацыяльна-эканамічнай дзейнасьці і ўмацоўваюць грамадзкія аб’яднаньні інвалідаў. 

Памер фінансаваньня – ад 20 000 да 300 000 долараў ЗША.

Канцэпцыі прымаюцца па адрасе kyvinfo@usaid.gov   у электроным выглядзе.

Апошні тэрмін - да 15 лістапада, да 17:00 па кіеўскім часе.

 Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся: kyvinfo@usaid.gov

 Падрабязней гл. дададзены файл.

 Інфармацыя для распаўсюду атрымана ад кіраўніка праектаў USAID/Беларусь Ягора Новікава, е-mail:jnovikau@usaid.gov , Tel.: +375-17-210-1283, вэб-пляцоўка http://belarus.usaid.gov/

Паводле http://ngo.by

уверх

Новы спабор ад Эўракамісіі


Эўрапейская камісія абвяшчае новы спабор “Умацаваньне магчымасьцяў у культурным сэктары” у межах праграм “Інвестыцыі ў людзей” і “Усходняе партнэрства”.

Апошні тэрмін падачы канцэпцый - 19 лістапада.

Нумар спасылкі: EuropeAid/129338/C/ACT/Multi

Неабходныя дакументы можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1286196697265&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPubliList=15&page=1&aoref=129338



Паводле http://ngo.by

уверх

Падрыхтоўка кансультантаў па дзяржзамове


Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр у супрацы з грамадзкімі аб'яднаньнямі «АКТ», БелАПДІМІ і Фондам разьвіцьця прававых тэхналогій ладзіць у межах тэматычнай групы «Сацыяльная сфэра і сацыяльная праца» цыкл сэмінараў па тэматыцы дзяржаўнай сацыяльнай замовы.

Мэта курса – падрыхтаваць кансультантаў-трэнераў у рэгіёнах здольных і гатовых дапамагаць партнэрскім арганізацыям у практыцы ўкараненьня і рэалізацыі сацыяльнай замовы.

Курс складаецца з 5 сэмінараў ад 3 да 5 дзён кожны, паміж якімі ўдзельнікі будуць рабіць практычныя захады па прымяненьні атрыманых ведаў у сваіх супольнасьцях.

У якасьці трэнераў і экспертаў будуць працаваць нямецкія і беларускія спецыялісты.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, дзяржаўных сацыяльных установаў, мясцовых органаў улады, царкоўных сацыяльных службаў. Для адбору ўдзельнікаў неабходна запоўніць анкету.

Тэмы складаюцца з наступных блокаў:



  1. Уводзіны ў дзяржаўную сацыяльную замову

  2. Прадмет сацыяльнай замовы: паслугі і праекты. Фінансавыя асьпекты рэалізацыі дзяржаўнай замовы ў Беларусі

  3. Прававыя падмуркі дзяржаўнай сацыяльнай замовы

  4. Маніторынг і ацэнка сацыяльных паслуг

  5. Сувязі з грамадзкасьцю. Сацыяльны маркетынг.

Першы сэмінар плануецца на 9-13 лістапада, наступныя – у 2011 годзе.

Апошні занятак мяркуецца правесьці ў траўні.

Заняткі будуць праходзіць у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау, там жа будзе арганізавана пражываньне іншагародніх удзельнікаў.

Асноўныя крытэрыі адбору ўдзельнікаў:



-Магчымасьць і гатоўнасьць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, уключна з практычнай працай на месцах

-Досьвед сацыяльнай працы



-Досьвед працы з аўдыторыяй (асьветніцкая, навучальная дзейнасьць)

-Досьвед супрацы і наяўнасьць кантактаў з мясцовымі выканаўчымі ўладамі, камерцыйнымі і некамерцыйнымі арганізацыямі.

Апошні тэрмін падачы анкеты – 20 кастрычніка.

Анкету накіроўвайце па эл.адрасе giris@ibb.by альбо па факсе: +375 17 2003182.

Каардынатар тэматычнай группы Раіса Сінельнікава, тэл. + 375 296 771775 , эл.адрас



rsinelnikova@gmail.com.

уверх

Спабор фонда Semper Polonia для польскай моладзі


У спаборы можа ўдзельнічаць моладзь польскага паходжаньня ва ўзросьце 16 – 26 гадоў, якая жыве па-за межамі Польшчы.

Удзельнікі мусяць апісаць гісторыі сваіх сямей, іх сувязі з Польшчай, альбо гісторыі знакамітых палякаў, якія жывуць у краіне ўдзельніка спабору. Форма допісу – адвольная.

Удзельнікі павінны даслаць:

-раздрукоўку тэкста на польскай мове (4-10 старонак)

-фотаздымкі з апісаньнем (інфармацыя пра месца, чалавека, аб'ект на фотаздымку, дата і месца фотаздымка, імя і прозьвішча яго аўтара).

-дазвол на публікацыю

-кароткую інфармацыю пра ўдзельніка спабору (імя, прозьвішча, дата нараджэньня, хатні адрас, нумар тэлефону і эл.адрас)

-сьпіс выкарыстаных крыніц

-электронная версія працы на дыску CD.

Работы на спабор можна дасылаць на адрас фонда з пазнакай KONKURS „Ocalmy od zapomnienia – Polskie losy”.

Апошні тэрмін – да 31 кастрычніка.

Вынікі будуць абвешчаныя да 17 сьнежня на вэб-пляцоўцы фонда.

Сярод прызоў –ноўтбук, лічбавыя фотаапараты, альбомы, кнігі.

Адрас фонда : Fundacja Semper Polonia, Ul. ks. Kłopotowskiego 11, 03-718 Warszawa.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.semperpolonia.pl/component/content/article/15-konkursy/226-ocalmy-od-zapomnienia---zapraszamy-do-udzialu-w-konkursie

Падрыхтавала Ася Славіньска

уверх

«Форум маладых лідэраў» абвяшчае набор


Фонд імя Фрыдрыха Эберта ў Беларусі абвясьціў спабор на ўдзел у праграме навучаньня і трэнінгаў «Форум маладых лідэраў».

Запрашаем да ўдзелу, калі вам ад 18 да 25 гадоў, вы размаўляеце па-ангельску і маеце час на працягу года ўдзельнічаць у мерапрыемствах Форуму.

Праграма прызначана для маладых людзей ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў, «гатовых у будучыні ўзяць на сябе адказнасьць у грамадзтве».

У Форуме прадугледжаныя  двухдзённыя сэмінары, а таксама візыт у Нямеччыну.

Патрабаваньні да кандыдатаў:
- Узрост ад 18 да 25 гадоў;
-
 Гатоўнасьць да актыўнага і рэгулярнага ўдзелу ў праграме форуму;
-
 Веданьне ангельскай мовы на ўзроўні, які дазваляе працаваць і ўдзельнічаць у дыскусіі;
- Інфармаванасьць аб
 сваёй краіне, а таксама аб палітычных працэсах, якія адбываюцца на рэгіянальным і эўрапейскім узроўнях;
- Пазітыўны настрой, павага да
 думак і пазіцыі іншых людзей.

Апошні дзень падачы заявак – 25 кастрычніка

Падрабязней: http://generation.by/news3964.html

Паводле http://nastaunik.info/
уверх

Міжнародная канфэрэнцыя ў Іркуцку


Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя  Яна Чэрскага 16 - 18 сьнежня 2010 г. ладзіць навукова-практычную канфэрэнцыю, прысьвечаную 100-годдзю Сталыпінскай рэформе - самага масавага перасяленьня беларусаў у Прыбайкальле.

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, студэнты, краязнаўцы, гісторыкі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк і іншыя зацікаўленыя спецыялісты.

Акрамя пленарнага пасяджэньня і работы круглага стала, будзе арганізавана канцэртная праграма з удзелам фальклорных калектываў ІТБК, якія выканаюць сьпевы беларускіх перасяленцаў.

Таксама для гасьцей Іркуцку адбудзецца экскурсійная паездка на возера Байкал.

У рамках канфэрэнцыі будзе праведзены Спабор для студэнтаў па тэме Канфэрэнцыі.

Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў аднайменным з канфэрэнцыяй зборніку.

Таксама пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі.

Падрабязнасьці па канфэрэнцыю і ўмовы ўдзелу – у далучаным файле.

 Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

уверх





Не спазьніся!

уверх

Трэці спабор праграмы «Месца сустрэчы-дыялог»


1 кастрычніка распачаўся прыём заявак у межах трэцяга спабору праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».

Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі спабору, а таксама неабходнымі для ўдзелу дакументамі можна на вэб-пляцоўцы па адрасе www.moov.by.



Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх


Навуковая стыпендыя ў Вялікабрытаніі на 2011/12 н.г.


British Council дае магчымасьць атрымаць навуковую стыпендыю ў Вялікабрытаніі на тэрмін 12 месяцаў (магчымы меньшы тэрмін, але ня меньш, чым 3 месяцы).

За інфармацыяй зьвяртайцеся да менеджэра праекта Марыі Захаравай па эл.пошце


Maria.Zakharova@britishcouncil.org.ua.

Паводле http://www.britishcouncil.org/ukraine-education-funding-chevening-belarus.htm

уверх

Праграма малых грантаў ПРААН/ГЭФ у Беларусі


Глабальны экалагічны фонд і Праграма разьвіцьця ААН у Рэспубліцы Беларусь абвяшчаюць Праграму малых грантаў для грамадзкіх аб’яднаньняў і сельскіх /пасялковых саветаў. 

Апошні тэрмін падачы заявак - да 15 лістапада да 12:00 (па паштовым штэмпелі).

Дадатковая інфармацыя: Аляксандр Леўчанка (тэл. 375 17 299–55–06) alexanderl@unops.org; Андрэй Дзяменцьеў (375 17 299–55–05) andreid@unops.org , альбо вэб-пляцоўка па адрасе: http://undp.by/ru/undp/add/sgp 

Праекты ПМГ у Беларусі: http://undp.by/pdf/projects-05–07.doc



Паводле http://ngo.by

уверх

Адкрыты спабор літаратурнай творчасьці студэнтаў


Інстытут журналістыкі БДУ абвяшчаюць літаратурны спабор «Брама мар»
у 5 намінацыях: паэзія, проза, крытыка, драматургія, пераклад.

Апошні тэрмін – 4 лістапада.

Палажэньне пра спабор і падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

www.journ.bsu.by.

Паводле http://nastaunik.info/

уверх

 Спабор грантаў на гуманітарныя дасьледаваньні


Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвяшчае спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Ўкраіне ў 2010-2011 навучальным годзе.

Бланкі заявак на спабор на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.mag-iah.com/files/Appl_rus_1.doc

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 19 лістапада.

Інфармацыя пра вынікі спабору будзе дасланая ўдзельнікам у траўні 2011 г.



уверх



: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка