Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня



Дата канвертавання15.05.2016
Памер109.74 Kb.
ТыпЗакон


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 253


(6 ліпеня 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Падрыхтоўка да гарадзкога рэферэндума 2

Кроніка абароны Гародні 2

Валанцёрская праца для PR-мэнэджэра 3

Навучаньне ў галіне абароны правоў чалавека 3

Стажыроўкі ў Кракаве 4

Міжнародны культурніцкі праект для моладзі 4

ХІI моладзевая археалягічная экспедыцыя 5

Стыпендыі Цэнтра Вудра Вільсана для дасьледчыкаў 5

VII Міжнародная Летняя школа па правах чалавека 6

Спабор відэа-ролікаў "I AM EUROPE” 7

Спабор ад Руху “За Свабоду” 7

Спабор эсэ Сусьветнага банку 7






Падзеі:

Падрыхтоўка да гарадзкога рэферэндума


6 ліпеня мае адбыцца сход ініцыятыўнай групы па правядзеньні гарадзкога рэферэндума па праблемах рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гародні.

Закон прадугледжвае правядзеньне такога сходу перад рэгістрацыяй ініцыятыўнай групы ў органах мясцовай улады. На сёньня ў ініцыятыўную групу ўваходзіць больш за 150 чалавек.



уверх

Кроніка абароны Гародні


1 ліпеня

Удзельнікі моладзевай кампаніі па абароне помнікаў архітэктуры Гародні правялі акцыю, накіраваную на інфармаваньне гараджан аб злачынствах, якія зьдзяйсьняюцца супраць гісторыка-культурнай спадчыны.

Падчас акцыі некалькі дзесяткаў маладзёнаў прайшлі па цэнтральных вуліцах Гародні і раздалі некалькі соцень улётак і налепак, прысьвечаных праблеме “бульдозернай рэканструцыі” гістарычнага цэнтра Гародні. Шмат удзельнікаў акцыі былі апрануты ў кашулі з надпісам “Спыніць зьнішчэньне Гародні”.

Міліцыя назірала за акцыяй, але ніхто затрыманы ня быў. Таксама сёньня працягнулася налепачная кампанія ў абарону Гародні. Напрацягу дня было разлеплена ня меньш за тысячу налепак.



2 ліпеня

Каля дзьвюх гадзінаў група моладзі праводзіла флэш-моб на вуліцы Савецкай, дзе зьнішчаюць польскі брук, бардзюры 1938 года і сьсякаюць дрэвы.

Актывісты стаялі з плякатамі “Я дрэва — сьсячыце мяне”, раздавалі газэту і налепкі “Руйнаваць — не будаваць”.

Калі да месца падзеі пад’ехала міліцэйская машына, удзельнікі флэш-мобу

пасьпелі разысьціся.

3 ліпеня

Актывісты руху ў абарону гістарычнай спадчыны Гародні меліся зладзіць флэш моб на вуліцы Савецкай. Моладзь мела расьцяжку, дзіцячыя экскаватар і рыдлёўкі. Плянавалася пабудаваць зь пяску колькі дамкоў, каб потым іх разбурыць, сымбалізуючы сёньняшнюю «рэканструкцыю». Аднак умяшаліся міліцыянты.

У выніку былі затрыманыя Алесь Залеўскі, Франак Вячорка, Вікторыя Волкава, Сяргей Кулік, Аляксандар Мілінец, Віталь Ізотаў, Мікола Жукоўскі. За распаўсюд улётак затрымалі Алену Дыяніну. Міліцыянты доўга ня ведалі, што рабіць з затрыманымі, якія насамрэч не ўчынілі ніякага правапарушэньня: проста ішлі па вуліцы, зьвяртаючы на сябе ўвагу мінакоў сваім выглядам, а ня дзеяньнямі.

Затрыманых адвезьлі ў Ленінскі РУУС. З усіх узялі распіску аб тым, што яны болей ня будуць ладзіць флэш-мобаў: у адваротным выпадку будуць пакараныя. Пасьля гэтага затрыманых адпусьцілі.



уверх

Валанцёрская праца для PR-мэнэджэра


Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам шукае валанцёра на пасаду PR-мэнэджэра.

Грамадзкае аб’яднаньне мае патрэбу ў напісаньні прэс-рэлізаў, працы са СМІ, напаўненьні вэб-пляцоўкі і г.д. Кандыдата чакае шмат цікавай працы і вялікі прафэсыйны досьвед.

Ахвотных просім зьвяртацца па тэлефоне: (017) 2556388 альбо на эл.адрас info@belapdi.org .

уверх



Абвесткі:

Навучаньне ў галіне абароны правоў чалавека


Хэльсынскі Фонд па правах Чалавека абвяшчае спабор на ўдзел у праграме “Вышэйшы спецыялізаваны міжнародны трэнінг па абароне правоў чалавека”(2007-2008 навучальны год).

Мэта Праграмы – паглыбленая падрыхтоўка актывістаў з краін СНД у галіне правоў чалавека для эфектыўнай абароны правоў асобаў, якія належаць да неабароненых (жанчыны, дзеці, этнічныя і рэлігійныя меньшасьці) і маргіналізаваных (сэксуальныя меньшасьці, хворыя на СНІД, асобы з псыхічнымі захворваньнямі) груп, а таксама актывістаў у галіне абароны правоў праваабаронцаў.

Праграма складаецца з 4 сэсій.

Працоўная мова – руская.

Фармальнай умовай удзелу ў спаборы ёсьць вышэйшая адукацыя кандыдатаў і валоданьне рускай мовай.

Навучаньне праводзіцца супрацоўнікамі вядучых ВНУ Польшчы і Эўропы. Падчас навучальнага візыту ўдзельнікі азнаёмяца з дзейнасьцю па абароне правоў чалвека ААН, Савета Эўропы, Міжнародныга Камітэта Чырвонага Крыжа і г.д.

Усе выдаткі на навучаньне, акрамя выдаткаў на атрымньне візаў, пакрываюцца арганізатарамі

Фармуляры, якія неабходна запоўніць кандыдатам, можна знайсьці на вэб-пляцоўках: www.hfhrpol.waw.pl альбо www.hfhr.org.pl.

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 ліпеня.

Вынікі спабору будуць абвешчаныя да 15 кастрычніка.

Дакументы мусяць быць дасланыя на адрасы: e-mail:

AdvancedTraining @ hfhrpol . waw . pl , паштовы адрас:

Helsinki Foundation for Human Right

The International Program for Advanced Human Rights Training

Zgoda 11

00-018 Warsaw

Poland

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся да Агнешкі Класоўскай альбо Эвы Фабіх па тэлефонах: (+ 48-22) 556 4460, 828 1008, 828 6996 альбо электроннай пошце: AdvancedTraining @ hfhrpol.waw.pl



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стажыроўкі ў Кракаве


Арганізацыя "Agency for international initiatives" запрашае да ўдзелу ў адукацыйнай праграме (тэмы: Эўрапейскі зьвяз, правы чалавека, НДА), якая ладзіцца ў Кракаве (Польшча).  

 Разглядаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў НГА, партый, моладзі, якія падтрымліваюць дэмакратычныя каштоўнасьці. Узрост удзельнікаў ад 18 да 33 гадоў. 

       Стажыроўкі адбудуцца: з 10 па 19 верасьня, з 17 па 26 кастрычніка, з 7 па 16 лістапада.  Аформіць заяўку можна толькі на адну з стажыровак.

Па завяршэньні праграмы ўдзельнікі атрымаюць дыплом University Jagiellonian.

Арганізатары праграмы забясьпечваюць:

1.        Афармленьне дакументаў для вырабу візы,

2.        Фінансавае і страхавое забесьпячэньне знаходжаньня ў Польшчы,

3.        Аплату праезду ў два бакi (купэйны вагон цягніка, аўтобус),

4.        Культурную праграму (Закапанэ, Вялiчка, музэі, іншае),

5.        Сілкаваньне, пражываньне ўдзельнікаў.

  Для ўдзелу ў стажыроўцы і афармленьні запрашэньня неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас biuro.program@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы анкеты – да 15 жніўня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.адрас: biuro.program@gmail.com



Паводле рассылкі belngo.info


уверх

Міжнародны культурніцкі праект для моладзі


Фундацыя "Шчасьлiвае дзяцiнства" з Люблiна (Польшча) запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце “Эўрапейская тояснасьць моладзi i культура рэгiёнаў”, які мае адбыцца з 29 ліпеня да 5 жніўня.

Краiны-удзельнiцы: Чэхiя, Польшча, Украiна, Беларусь (па 10 чалавек ад краіны).

Узрост удзельнікаў: 16 - 25 год.

У праграме: пошук тояснасьцi моладзi на падставе культуры рэгiёнаў, з якiх паходзяць культурныя i рэлiгiйныя адрозьненьнi i падабенства, дыскусii на тэмы звычаяў i традыцый, а таксама iх значэньня для маладых людзей у сучаснай Эўропе, пазнаньне люблiнскага рэгiёну як прыкладу сустрэчы культур Усходу i Захаду.

Выдаткі аплочваюцца арганізатарамі (вiза, падарожжа, харчаванне i пражыванне на сядзiбе фундацыi ў Мотычы за 15 км ад Люблiна).

Заяўка павiнна ўтрымлiваць наступныя звесткi:



І. Асабовыя дадзеныя

1. Прозьвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай)

2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай)

3. Дата нараджэньня

4. Серыя i нумар пашпарту

5. Кантактны адрас: вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад

6. Хатнi тэлефон (з кодам горада), мабiльны тэлефон

7. E-mail

8. Тэрмiн дзеяньня дазволу на шматразовыя выезды за мяжу

II. Адукацыя i матывацыя

1. Месца вучобы (назва ўстановы, факультэт, спецыяльнасьць, курс)

2. Узнагароды за адукацыю, адзнакi, iмянныя стыпендыi, пачатковыя стажыроўкi

3. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах бралі ўдзел?

4. Чаму вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у праграме?

5. Цi з'яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадзкай арганiзацыi цi палiтычнай партыi.

Заяўкі прымаюцца на эл.адрас: v.yaromava@eds-fundacja.pl цi dzedzich@dzedzich.org .

Апошнi тэрмiн падачы заяўкi - 12-00, 13 лiпеня.

Вынiкi адбору стануць вядомыя 17 лiпеня .



Паводле рассылкі dzedzich@dzedzich.org .

уверх


ХІI моладзевая археалягічная экспедыцыя


30 ліпеня – 12 жніўня ў Светлагорску ладзіцца чарговая моладзевая археалягічная экспедыцыя.

Месца археалягічных раскопак: каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельскага Савета Жлобінскага раёна Гомельскай вобласьці. Экспедыцыю ладзіць грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”. Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Прыём заявак на ўдзел у экспедыцыі - да 15 ліпеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki


уверх

Стыпендыі Цэнтра Вудра Вільсана для дасьледчыкаў


Цэнтар Вудра Вільсана абвяшчае міжнародны спабор на атрыманьне індывідуальных стыпендый на навучаньне ў Цэнтры на тэрмін ад 4 да 9 месяцаў асобам, якія прадаставяць выбітныя дасьледніцкія праекты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук па нацыянальным альбо міжнародным праблемам, з акрэсьленьнем гістарычных альбо культурных межаў падзей, што дапамагае разуменьню важных палітычных працэсаў сучаснасьці.

Стыпендыяты мусяць быць падрыхтаваныя да супрацоўніцтва з палітычнымі дзеячамі з Вашынгтона і супрацоўнікамі Цэнтра Вудра Вільсана, якія займаюцца аналягічнымі пытаньнямі.

На атрыманьне стыпендый могуць разьлічваць дасьледчыкі з розных краін, якія валодаюць адметнымі здольнасьцямі і ўнікальным досьведам і прадстаўляюць розныя сфэры (акадэмічную, урадавую, карпаратыўную). Для прадстаўнікоў акадэмічнай сфэры неабходная наяўнасьць навуковай ступені.

Веданьне ангельскай мовы абавязковае.

Спабор праводзіцца 1 раз на год.

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 кастрычніка; канчатковае рашэньне прымаецца ў сакавіку.

Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы Цэнтра: http://www.wilsoncenter.org/index.cfm?fuseaction=Fellowships.welcome .

З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэлефон: 202-691-4170 альбо е-mail: fellowships@wilsoncenter.org .



уверх


VII Міжнародная Летняя школа па правах чалавека


З 6 па 17 жніўня ў межах рэкамендацый ААН, ЮНЭСКА і Рады Эўропы мае адбыцца VII Міжнародная Летняя школа па правах чалавека.

Заняткі праводзяць спецыялісты з Расіі, ААН, Эўрапейскага суда па правах чалавека. Удзельнікі бясплатна забясьпечваюцца CD і бібліятэчкай навучальна-метадычнай літаратуры па правах чалавека.

Па навучаньні слухачы атрымаюць сэртыфікаты і пасьведчаньні дзяржаўнага ўзору аб павышэньні кваліфікацыі ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным унівэрсітэце.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне РФ, краін СНД і Усходняй Эўропы:



-прадстаўнікі нацыянальных інстытутаў па правах чалавека,

-прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных праваабарончых арганізацый,

-юрысты, адвакаты,

-выкладчыкі ВНУ, школ, студэнты, якія аказваюць прававую дапамогу насельніцтву,

- прадстаўнікі юрыдычных клінік.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 ліпеня.

Перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць хадайніцтва кіраўнікоў арганізацыі.

Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы Маскоўскай школы правоў чалавека: http://www.mshr-ngo.ru/ss2007/inf-appl.shtml.htm .

Кантакты: (495) 577 69 04, факс: (495) 577 69 04, е-mail: mshr@mshr-ngo.ru.
уверх



Не спазьніся!



Спабор відэа-ролікаў "I AM EUROPE”


Маладыя эўрапейскія таленты запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны пры падтрымцы Эўрапейскай культурнай фундацыі на прыз за лепшы відэа-ролік Prix Europa SPOT "I am Europe".

Пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 6000 эўра, а таксама адпаведны сэртыфікат PRIX EUROPA.

Апошні тэрмін падачы: 31 ліпеня.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы:



http://prix-europa.de/publish/n_article.html?lang=GB&id=2256 .

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор ад Руху “За Свабоду”


Прэс-служба руху “За Свабоду” паведаміла пра абвяшчэньне спабору "Свабода - гэта…".

Ахвотныя да ўдзелу мусяць даць сваё ўнікальнае азначэньне СВАБОДЫ, працягнуўшы фразу "Свабода - гэта…". Дзесяць лепшых вызначэньняў СВАБОДЫ будуць нанесеныя ў якасьці надпісаў на кашулькі, а дзесяць аўтараў - пераможцаў атрымаюць каштоўныя прызы.

Падвядзеньне вынікаў мае адбыцца 20 ліпеня.

Вашы азначэньні СВАБОДЫ просім накіроўваць на e-mail: konkurs@milinkevich.org або sms на нумар: +375299394062.



Паводле www.milinkevich.org

уверх

Спабор эсэ Сусьветнага банку


Міжнародная Фінансавая Карпарацыя Сусьветнага Банку (IFC) і газэта Файнэншал Таймз (FT) абвяшчаюць пра пачатак другога штогадовага спабору Эсэ.

Тэма эсэ -- “Разьвіцьцё прыватнага сэктару: ствараючы рынкі, мяняючы жыцьці” (па-ангельску: "Private Sector Development: Creating Markets, Transforming Lives").

Апошні тэрмін прыёму эсэ: 30 верасьня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку: www.ifc.org/competition





: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка