Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



Дата канвертавання15.05.2016
Памер86.52 Kb.




Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 26 (388)

( 1 ліпеня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




У Гародні з’явіцца вуліца Васіля Быкава! 2

Новы праект гарадзенскіх гісторыкаў 2

Гарадзенскія сокалы атрымалі імёны і гатовыя да палёту 3

Валянтэрскі летнік у Нямеччыне 3

Міжнародны экалагічны летнік у Жодзіна 4

Спабор вакансій у Летніку моладзевых магчымасьцяў 4

Спабор фотарэпартажаў па выніках праектаў RITA 5

Навучальны візыт у Польшчу для сацыяльных работнікаў 5

Канфэрэнцыя Форума грамадзянскай супольнасьці 5

Канфэрэнцыя “Эўропа і Злучаныя Штаты ў зьменлівым сьвеце” 6





Падзеі:

 уверх


У Гародні з’явіцца вуліца Васіля Быкава!


Адпаведнае рашэньне прынята 29 чэрвеня на пасяджэньні тапанімічнай камісіі гарадзенскага гарадзкога Савета дэпутатаў.

Паводле дэпутатаў, імя сусьветна вядомага пісьменьніка, які больш за 25 гадоў пражыў у Гародні, варта надаць вуліцы за будынкам бальніцы хуткай дапамогі: паміж завулкам Паповіча і габрэйскімі могілкамі.

На паседжаньні тапанімічнай камісіі таксама паўстала пытаньне аб ушанаваньні Васіля Быкава памятным знакам.

Аднак прапанова ўстанавіць шыльду на доме па вул.Сьвярдлова, дзе жыў пісьменьнік, была адхіленая з-за нязгоды сёньняшніх жыхароў дома.

Цяпер прапанова тапанімічнай камісіі аб наданьні гарадзенскай вуліцы імя Васіля Быкава патрабуе зацьвярджэньня гарвыканкама.

Вясной актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” ініцыянавалі збор подпісаў за наданьне адной з вуліц Гародні імя пісьменьніка.

Акцыя скончылася 22 чэрвеня, у гадавіну сьмерці Васіля Быкава - сярод гарадзенцаў было сабрана больш за 7000 подпісаў.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Новы праект гарадзенскіх гісторыкаў


Публікацыю электронных варыянтаў рарытэтных кніг па гісторыі Гародні распачала прысьвечаная праблемам захаваньня архітэктурнай спадчыны горада вэб-пляцоўка http://harodnia.com/.

Першай на старонцы зьявілася польскамоўная манаграфія Юзэфа Ядкоўскага “Абарончая сьвятыня на Каложы ў Гародні ў сьвятле архіўных і археалагічных дасьледваньняў, выкананых у 1935 годзе”. Тэкст кнігі адсканаваны з выданьня 1935 года студэнтамі гістфаку Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.

Ядкоўскі быў пачынальнікам археалагічнай справы ў Гародні, таму серыя публікацый распачалася ягонай манаграфіяй. У бліжэйшых планах – кніга Зыгмунта Дурчэўскага, прысьвечаная раскопкам Гародні ў сярэдзіне – другой палове 1930-ых гадоў, кніга Вароніна “Старажытны Гродна”.

Як паведамілі “Твайму стылю” ініцыятары праекта, кнігі будуць выкладацца на вэб-пляцоўку кожныя некалькі тыдняў.

Гародня мае вельмі багатую археалагічную спадчыну, раскопкі ў горадзе актыўна вяліся з 30-ых да канца 80-ых гадоў мінулага стагоддзя.

Іх вынікі адлюстраваныя ў навуковых манаграфіях, але ўсе яны на сёньня зьяўляюцца рэдкасьцю.

Зрабіць іх больш даступнымі для гарадзенцаў пакліканы новы праект стваральнікаў http://harodnia.com/.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Гарадзенскія сокалы атрымалі імёны і гатовыя да палёту


Алена і Стэфан - такія імёны мае цяпер пара сокалаў-пустэльгаў, якія сёлета вывелі 6 птушанят за статуяй Сьвятой Алены на Бернардынскім касьцёле ў Гародні. Імёны птушкам шляхам галасаваньня давалі наведвальнікі вэб-пляцоўкі birdwatch.by, створанага гарадзенскімі арнітолагамі.

З пачатку красавіка за гняздом гарадзенскіх сокалаў назірала ІР-камера.

Як паведаміў "Твайму стылю" кіраўнік гарадзенскага аддзяленьня грамадзкага аб'яднаньня "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Дзьмітрый Вінчэўскі, гарадзенскія сакаляты ўжо могуць лётаць, але ня маюць для гэтага вялікага стымула, бо бацькі іх спраўна забясьпечваюць ежай.

Увосень сокалы скіруюцца ў вырай. Па вяртаньні назад маладыя птушкі звычайна гняздуюцца ў радыюсе 50-500 км. ад месца свайго нараджэньня.

Гарадзенскіх сакалят нядаўна акальцавалі, што дае больш шансаў на назіраньне за іх далейшым лёсам.

Паводле http://t-styl.info

уверх



Абвесткі:


уверх


Валянтэрскі летнік у Нямеччыне


Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне "Беларуская Асацыяцыя клубаў  ЮНЭСКА" запрашае моладзь да ўдзелу ў міжнародным валянтэрскім летніку ў Нямеччыне.

Падчас летніка плануецца рэкантрукцыя сярэднявечнага замка.

У летніку будуць прымаць удзел 8 беларусаў і 8 немцаў . Мова летніка - ангельская.

Летнік адбудзецца ў замку Лора, які знаходзіцца ў 80 кіламетрах ад Эрфурта з 29 жніўня да 11 верасьня.

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 чэрвеня.

Кошт удзелу: дарога – 150 эўра і ўнёсак 50 эўра.

Дасылайце рэзюмэ на эл.скрыню olga.khabibulina@gmail.com

З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэлефоны +375 29 7603025, 6818609 (Вольга Хабібуліна).



уверх

Міжнародны экалагічны летнік у Жодзіна


З 19 па 30 ліпеня ў межах міжнароднага праекта «EWOCA-3» пры падтрымцы эўрапейскага фонда «Меркатор» у Жодзіне ладзіцца моладзевы добраахвотніцкі экалагічны летнік.

Тры краіны, тры працоўныя летнікі, тры гады – галоўны прынцып гэтай праграмы.

Асноўная мэта правядзеньня летніка – спрыяньне міжнароднаму моладзеваму супрацоўніцтву, паразуменьню і міжкультурнай камунікацыі праз добраахвотніцкую працу і абмеркаваньне глабальных экалагічных праблем.

У Жодзіна прыедуць маладыя людзі з Германіі і Літвы, каб разам са студэнтамі, маладымі працоўнымі, вучнямі і педагогамі гарадзкіх школ, моладдзю з грамадзкага аб'яднаньня «Новая Касталія», ня толькі «павырашаць» пытаньні экалогіі, альтэрнатыўнай энергетыкі, рацыянальнага выкарыстаньня рэсурсаў, але і дапамагчы ў стварэньні экалога-рэкрэацыйнай пляцоўкі на базе адной з навучальных установаў.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: +375296526017, +375293125495.

Паводле http://www.nastaunik.info/



уверх

Спабор вакансій у Летніку моладзевых магчымасьцяў


РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” абвяшчае спабор вакансій на шэраг пасадаў у межах праекта “Міжнародны летні ўнівэрсытэт клубаў ЮНЭСКА – Летнік моладзевых магчымасьцяў”, які пройдзе з 2 да 22 жніўня ў г.п. Радашковічы Менскай вобласьці.

Патрабуюцца:

-Каардынатар адукацыйнай праграмы – 1 вакансія,

-Каардынатар культурнай праграмы – 1 вакансія,

-Каардынатар спартыўнай праграмы – 1 вакансія,

-Каардынатар па інфармацыі і камунікацыі – 1 вакансія,

-Куратар (педагог) – 5 вакансій,

-Стажор-куратар (праца не аплочваецца) – 5 вакансій.

Заяўкі на ўдзел у спаборы прымаюцца ў ан-лайн форме.

Апошні тэрмін – 12 ліпеня.

Абвяшчэньне вынікаў спабору – 15 ліпеня.

Анкета-заяўка на ўдзел знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: https://spreadsheets0.google.com/viewform?formkey=dFBVdkJaZ3J4TEtBczNQYmlXaWFsdnc6MQ .

З канцэпцыяй праекта можна азнаёміцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://belau.info/prog_proj/2010/mluku.htm.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да праграмнага каардынатара праекта Віталя Нікановіча vnikanovich@gmail.com альбо праз скайп: v_n_n_v

Больш падрабязная інфармацыя – у дадатку да “Кронікі”.


уверх





Не спазьніся!

уверх

Спабор фотарэпартажаў па выніках праектаў RITA


Фонд Адукацыя для дэмакратыі запрашае школы і няўрадавыя арганізацыі з Польшчы і іншых краін рэгіёну, якія ў перыяд 2007-2010 атрымалі фінансаваньне ў межах Праграмы “Пераўтарэньні ў рэгіёне” – RITA, да ўдзелу ў спаборы фотарэпартажаў, якія прадстаўляюць праекты, рэалізаваныя ў межах праграмы.

Апошні тэрмін падачы работ – 30 ліпеня (дата на паштовым штэмпелі).

Больш падрабязная інфармацыя, умовы спабору і форма заяўкі на рускай мове – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.rita.edudemo.org.pl/---2010.html .

З пытаньнямі зьвяртайцеся на e-mail: anna.kertyczak@edudemo.org.pl .



уверх

Навучальны візыт у Польшчу для сацыяльных работнікаў


Польская фундацыя “Rozwin skrzydla” (Люблін) рыхтуе навучальны візыт для 12 супрацоўнікаў сацыяльнай дапамогі Беларусі “Новыя рашэньні і метады працы ў сацыяльнай дапамозе ў Польшчы”.

Пражываньне, харчаваньне, культурная праграма – за кошт арганізатараў, праезд і медыцынская страхоўка – за кошт удзельнікаў.

Заяўкі на ўдзел разам з інфармацыяй пра месца працы накіроўвайце на эл. адрас: rozwinskrzydla@yandex.ru.

Інфармацыя пра арганізатараў – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.rozwinskrzydla.org.

Кантактны тэлефон у Любліне - +48 515-607-606.


уверх

Канфэрэнцыя Форума грамадзянскай супольнасьці


5-6 ліпеня ў Менску адбудзецца канфэрэнцыя Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасьці: "Дарожная мапа" Усходняга партнэрства для Беларусі".

Больш падрабязную інфармацыю і заяўку на ўдзел можна знайсці тут.



Па ўсіх пытаньнях, што вас цікавяць, просім зьвязвацца з каардынатарам Тэхнічнай групы Арганізацыйнага камітэта  Галінай Чарапок эл.пошта: csfbelarus@gmail.com
Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 3105024 (пн.-птн., з 10:00 да 18:00)

уверх

Канфэрэнцыя “Эўропа і Злучаныя Штаты ў зьменлівым сьвеце”


Цэнтар імя прафэсара Браніслава Герэмека і Асамблея НГА запрашаюць да ўдзелу ў канфэрэнцыі «Эўропа і Злучаныя Штаты ў зьменьлівым сьвеце», якая адбудзецца ў Варшаве 16-17 верасьня.

Азнаямляльны візыт адбудзецца з 12 па 18 верасьня ў Варшаве і навакольлі.

прафэсыяналы, актыўныя людзі, якія цікавяцца праблематыкай міжнародных стасункаў.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на два адрасы: marcin.starzewski@gmail.com і ngo@belngo.info , у тэме ліста пазначце 12.09-18.09.



Апошні тэрмін падачы заявак - 14 ліпеня.
уверх



Каталог: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал