Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



Дата канвертавання15.05.2016
Памер112.37 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 7 (326)

( 19 лютага 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Сустрэча-прэзэнтацыя 2

“Вечны вандроўнік” у Лідзе 2

Прэзэнтацыя перанесеная 2

Увага! Час складаць справаздачы 2

Мікрагранты ад Чэскага ўраду 3

Стыпендыі Каледжаў міжнароднай супольнасьці 4

Спабор “Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў” 4

Гранты для выпускнікоў праграм UGRAD і Muskie 5

Спабор адукацыйных выданьняў 5

Спабор “Саюза беларускіх пісьменьнікаў 6

Фінансаваньне валянтэрскіх летнікаў 6

Міжнародны сэмінар па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі 6

Стажыроўкі для студэнтаў 7

Community Connections: стажыроўкі ў ЗША 7

Спабор грантаў Эўрапейскай Камісіі 7




Падзеі:

уверх

Сустрэча-прэзэнтацыя


Прадстаўніцтва Эўрапейскай Камісіі ў Рэспубліцы Беларусь ладзіць інфармацыйную сустрэчу-прэзэнтацыю ў межах падрыхтоўкі да ўдзелу ў праграме “Аб’яднаньні грамадзянаў і органы мясцовага самакіраваньня: партнэрства на карысьць разьвіцьця”.

Сустрэча адбудзецца ў Гародні 27 лютага ў канфэрэнц-зале гатэля “Турыст” (пр-т Я.Купалы, 63, 2 паверх, пакой 203. Пачатак у 12.30.



уверх

“Вечны вандроўнік” у Лідзе


Выстава да 120-годдзя з дня нараджэньня Язэпа Драздовіча адкрыецца ў Лідзкім гісторыка-мастацкім музэі 21 лютага.

У жыцьці мастака вобразы гарадзеншчыны, у тым ліку Ліда, займаюць асаблівае месца. Ён глыбока вывучаў гісторыю гэтага краю, стварыў сэрыю графічных лістоў старажытнага Лідскага замка.

З 21 лютага па 12 сакавіка аматары мастацтва, жыхары Ліды і яе ваколіц, змогуць пабачыць творы розных жанраў і кірункаў, створаныя сябрамі суполкі “Пагоня” ў гонар Язэпа Драздовіча. Да ўдзелу ў выставе “Нябесныя бегі. Вечны вандроўнік” таксама запрошаныя іншыя творцы Беларускага саюзу мастакоў, якія шануюць імя “дзядзькі Язэпа”.

Выстава ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”.



Паводле budzma.org

уверх

Начало формы

Конец формы

Прэзэнтацыя перанесеная


З-за аварыі была адменена прызначаная на 17 лютага сустрэча прафэсара Алега Латышонка з гарадзенцамі.

Машына, на якой Алег Латышонак ехаў з Менску ў Гародню, двойчы трапіла ў аварыю. Ехаць далей кіроўца не рызыкнуў.

Арганізатары творчай сустрэчы і прэзэнтацыі кнігі Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” прыносяць свае прабачэньні. Эдвард Дмухоўскі: “ Прэзэнтацыя ўсё адно адбудзецца. Яна проста пераносіцца. Дату мы ўдакладнім у бліжэйшыя дні”.

Кася Крот

уверх

Увага! Час складаць справаздачы


Нагадваем, што грамадзкія аб’яднаньні і фонды абавязаныя да 1 сакавіка прадставіць у адпаведны рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіроўнага органа.

Зьмест справаздачы ўстаноўлены пастановай міністэрства юстыцыі:


http://www.minjust.by/ru/site_menu/about/struktura/obschestv/registr/imusch

Паводле рассылкі belngo.info
уверх





Абвесткі:



Мікрагранты ад Чэскага ўраду


Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае спабор праектаў на мікрагранты па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і інфармаванасьці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”.

Мэты праграмы: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, прапагандаваньне каштоўнасьцяў, зьвязаных з правамі чалавека.

Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасьці і навізьне праектаў. Удзельнічаць у спаборы могуць грамадзкія арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні. Сярэдняя сума грантаў – да 2500 эўра.

Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць між сабой. Рэалізацыя і справаздачнасьць праекту - да 15 кастрычніка.

Заявы прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

Заява мусіць утрымліваць наступную інфармацыю:

I. Агульная інфармацыя

1. Назва праекту

2. Назва арганізацыі

3. Кіраўнік праекту

4. Кантактныя зьвесткі (адрас, эл. пошта, тэлефон, Skype)

5. Рэгіён

6. Сума гранту

7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары

8. Тэрмін рэалізацыі праекту

II. Апісаньне праекту (ня болей за старонку A4)

III. Мэта

IV. Мэтавая група

V. Плян дзеяньняў

VI.Праектная група

VII.Чаканыя вынікі і ўстойлівасьць праекту пасьля сканчэньня фінансаваньня

VIII. Часавы графік

Каштарыс (паводле магчымасьці ў Excel)

Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 сакавіка.

Заяву трэба даслаць на эл.адрас mikrapraekty@gmail.com .

уверх

Стыпендыі Каледжаў міжнароднай супольнасьці


Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасьці ладзіць чарговы спабор на атрыманьне стыпендый для навучаньня з 2009/10 н. г. ў наступных каледжах:

-Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі (United World College of the Adriatic);



-Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі (Red Cross Nordic United World College).

Навучаньне ў Каледжах міжнароднай супольнасьці (United World Colleges, UWC) вядзецца па сыстэме Міжнароднага бакалаўрыята (International Bacalaureat Organization, IBO), на ангельскай мове, тэрмін навучаньня – 2 гады. Па выніках навучаньня ладзіцца іспыт на атрыманьне дыплёму, які дае магчымасьць працягнуць навучаньне ва ўнівэрсытэтах большасьці краінаў сьвету.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасьня 2009 г. Спабор ладзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам неабходна даслаць заявы, дакументы і эсэ на тэму "Школа маёй мары" на эл. адрас uwcblr@gmail.com

Апошні тэрмін – да 27 сакавіка.

Падрабязную абвестку і прыклад эсэ моэна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?ent=6

уверх

Спабор “Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў”


Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, адна з якіх зарэгістраваная ва Ўкраіне, Беларусі, Калінінградзкай вобласьці, другая – у Польшчы, трэцяя – у Германіі.

Партнэрамі ў Беларусі могуць быць у абаснаваных выпадках грамадзкія ўстановы: школы, дамы культуры, бібліятэкі, цэнтры сацыяльнай дапамогі, музеі і г.д., а таксама нефармальныя групы. Запыт ад імя трох арганізацый-партнэраў мае права падаваць толькі арганізацыя з Украіны, Польшчы альбо Германіі.

Праекты мусяць тычыцца розных аспектаў грамадзкага жыцьця, адпавядаць канкрэтным патрэбам абранай мясцовай супольнасьці альбо мэтавай групы, а таксама мець ясныя мэты і канкрэтна сфармуляваныя вынікі. Праекты мусяць быць зарыентаванымі на стварэньне доўгатэрміновых трохбаковых партнэрстваў арганізацый-удзельніц.

Не фінансуюцца:



-турыстычная, палітычная, рэлігійная дзейнасьць

-клясычныя моладзевыя і культурныя абмены

-арганізацыя канфэрэнцый, дасьледаваньні, выданьне публікацый

-стварэньне інтэрнэт-парталаў

-будаўніцтва, рамонт, пакрыцьцё сталых выдаткаў на функцыянаваньне арганізацыі.

Большасьць раней прафінансаваных праектаў канцэнтравалася вакол вырашэньня сацыяльных праблемаў (актывізацыя пенсіянераў, безпрацоўных, вяскоўцаў, інтэграцыя маргінальных груп), а таксама была накіраваная на павышэньне грамадзянскай актыўнасьці (трэнінгі для моладзевых альбо мясцовых лідэраў, разьвіцьцё валянтэрства, інфармаванасьць на тэму Эўразьвязу).

Праекты фінансуюцца Фондам імя Роберта Боша і Фондам імя Стэфана Баторага.

Сярэдні памер гранта – 12.000 эўра.

Заахвочваецца дадатковы асабісты ўнёсак альбо суфінансаваньне.

Трохбаковыя партнэрствы, якія ўжо былі падтрыманыя праграмай “Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў” могуць разлічваць на падтрымку праектаў большага аб’ёму (да 20 000 эўра).

Праекты мусяць быць рэалізаваныя на працягу 11 месяцаў ( пачацца не раней за 1 лютага 2010 года і скончыца не пазьней за 31 сьнежня 2010 года).

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках па адрасах: http://www.batory.org.pl/russian/pis.utf8.htm, http://www.pauci.org/



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Гранты для выпускнікоў праграм UGRAD і Muskie


Праграма малых грантаў для выпускнікоў абменных праграм фінансуецца Аддзелам адукацыйных і культурных праграм Дўзярждэпартамента ЗША і накіраваная на падвышэньне прафэсыйнай кваліфікацыі выпускнікоў.

Максымальны памер гранта – 3000 даляраў ЗША (незалежна ад колькасьці выпускнікоў, якія ўдзельнічаюць у праекце)

Магчымыя тэмы праектаў:

-распрацоўка і правядзеньне сацыяльна значных праектаў

-арганізацыя пілотных адукацыйных і сацыяльных праектаў у ВНУ і НГА

-правядзеньне прафэсыйных трэнінгаў і канфэрэнцый

-фінансаваньне паездак калегаў з ЗША ў краіны СНД для прафэсыйнага супрацоўніцтва альбо ўдзелу ў канфэрэнцыях і трэнінгах

-распрацоўка і публікацыя навучальных плянаў, дапаможнікаў, іншых метадычных матэрыялаў

-сацыяльныя праекты, якія адпавядаюць мэтам праграмы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 3 красавіка.

Заяўкі падаюцца ў IREX ў эл. выглядзе па адрасе: asgp@irex.org і asgp@irex.ru .

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас: asgp@irex.ru .



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Спабор адукацыйных выданьняў


Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай школы” з мэтай пашырэньня выпуску газэт і часопісаў, якія выхоўваюць грамадзянскія пачуцьці, ладзіць спабор адукацыйных друкаваных выданьняў.

У ім могуць прымаць удзел газэты, часопісы і інш., што выпускаюцца пераважна па-беларуску як у адукацыйных установах (школах, факультэтах і г.д.), апрача афіцыйных газэт у сярэдніх спецыяльных установах і ВНУ, так і незалежна ад іх. Выданьні павінны быць асьветнай тэматыкі (адукацыйныя, краязнаўчыя і г.д.), скіраваныя на выхаваньне грамадзянскіх пачуцьцяў, нацыянальнай сьвядомасьці.

На адрас аргкамітэта (220029 Мінск-29, а/с 64) дасылаецца (ці даносіцца) ня меньш за два нумары, пажадана разам з кароткай прэзэнтацыяй выданьня, выкананай ў электронным варыяньце, аб’ёмам да адной старонкі А4, шрыфт 19 пунктаў, якая можа быць выкарыстана ў часопісе “Летапіс ТБШ”. У прэзэнтацыі – сьціслы расповед пра газэту, брашуру, асобныя матэрыялы, фотаздымкі.

Апошні тэрмін – да 20 сакавіка.

Журы ТБШ у красавіку ўганаруе дыплёмамі ўсе годныя выданьні і вызначыць зь іх тры пераможцы, якія будуць асобна адзначаны.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8029–7520821.



Паводле www.nastaunik.info

уверх

Спабор “Саюза беларускіх пісьменьнікаў


«Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае адкрыты спабор на лепшы
літаратурны твор для дзяцей: зборнік вершаў, паэму, казку, аповесьць,
пьесу.

Тэксты з кароткімі зьвесткамі пра аўтараў просім дасылаць (з пазнакай


«Літаратура — дзецям») на наступныя адрасы: электронны — sbp@tut.by,
паштовы — 220025, Менск-25, а/с 91.

Завяршэнне разгляду твораў — 1 верасьня.

Вынікі журы абвесьціць 1 кастрычніка.

Ляўрэаты атрымаюць грашовыя заахвочваньні, а пераможца —


Прэмію імя Янкі Маўра і магчымасьць адпачыць у адным з марскіх Дамоў
творчасьці.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:


http://nv-online.info/index.php?c=ar&i=13053

Паводле рассылкі Nastaunik.info

уверх




Не спазьніся!

Фінансаваньне валянтэрскіх летнікаў


Фонд Стэфана Баторага абвяшчае грантавы спабор на фінансаваньне праектаў польскіх, украінскіх і літоўскіх грамадзкіх аб’яднаньняў. Партнэрамі праектаў могуць выступаць беларускія НГА.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 27 лютага.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках: http://www.batory.org.pl/memoria/index.htm, www.memoria.org.pl.

уверх

Міжнародны сэмінар па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі


Міжнародны сэмінар “Моладзевая акцыя супраць гандлю людзьмі – асабліва ў дачыненьні да жанчын і дзяўчынак” ладзіцца ў Баку.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 25 сакавіка.

Больш падрыбязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://yhrm.org/.

Паводле рассылкі “Гурт”

уверх

Стажыроўкі для студэнтаў


Нямецкая няўрадавая арганізацыя Copernicus прапануе беларускім студэнтам з веданьнем нямецкай мовы стыпендыі для навучаньня на працягу сэмэстра ва ўнівэрсытэтах Бярліна, Гамбурга, Мюнхена.

Апошні тэрмін падачы заяваў – 1 сакавіка (веснавы сэмэстр) і 1 верасьня (восеньскі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.copernicus-stipendium.de

Паводле www.nn.by

уверх

Community Connections: стажыроўкі ў ЗША


Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці абвяшчае спабор на ўдзел у праграме абмена Community Connections у 2009 годзе.

Тэмы праграм на 2009 год:



1. Развіцьцё прафэсыйных асацыяцый

2.Роля адвокасі-арганізацый у грамадзянскай супольнасьці.

 3. Разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў



4. Юрыдычныя паслугі для неабароненай часткі насельніцтва

5. Удасканаленьне сыстэмы першаснай медыка-санітарнай дапамогі.

Больш падрабязная інфармацыя – у Агенцыі ЗША па міжнародным разьвіцьці: тэл.: (017) 210-12-83 (дадатковы нумар 4565), эл. адрас: mskcomcon@state.gov.

Анкеты ўдзельніка будуць зьмешчаны на партале www.ngo.by.

Паводле www.ngo.by

уверх

Спабор грантаў Эўрапейскай Камісіі


Эўрапейская Камісія абвясьціла новы спабор праектных прапановаў у межах праграмы "Аб'яднаньні грамадзянаў і ворганы мясцовай улады: праграмы для Беларусі".

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 траўня.



Падрабязная інфармацыя пра спабор – на вэб-пляцоўцы Дэлегацыі Эўрапейскай Камісіі ў Беларусі: http://www.delblr.ec.europa.eu/page6049.html.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Каталог: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал