-
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
www:ts.adukatar.net
Выпуск 6 (325) ( 12 лютага 2009 г.)
Рэдактар выпуска: Кася Крот
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
-
“Расстраляная літаратура” ў Гародні 2
Віктарыны і філворды ад гарадзенскай настаўніцы 2
Героі і гераіні беларускага каханьня – падарунак гарадзенцам 2
Аматары птушак запрашаюць на канфэрэнцыю 3
Увага! Час складаць справаздачы 3
Новы нумар бюлетэню АПБ 4
Дапаможнік для НГА 4
Фінансаваньне валянтэрскіх летнікаў 5
Міжнародны сэмінар па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі 5
Стажыроўкі для студэнтаў 6
Community Connections: стажыроўкі ў ЗША 6
Новы шанец для маладых беларускіх гуртоў 6
Спабор грантаў Эўрапейскай Камісіі 7
-
уверх
“Расстраляная літаратура” ў Гародні
Прэзэнтацыя ўнікальнай анталёгіі твораў 66 беларускіх літаратараў, зьнішчаных сталінскім рэжымам у 1920-1950 гадах, ладзіцца ў Гародні сёньня.
Анталёгія “Расстраляная літаратура” выйшла ў залатой серыі “Беларускага кнігазбору” і прымеркавана да 70-годдзя піку масавых рэпрэсій 1937—1938 гадоў у Беларусі. У зборнік увайшлі творы такіх вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэньня, як Аляксандр Уласаў, Язэп Лёсік, Аляксандр Цвікевіч, Антон Луцкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі і Макар Краўцоў, а таксама літаратараў, імёны якіх пакуль невядомыя. Усіх іх яднала тое, што яны любілі Беларусь. Такую, якую засьпелі ў момант нараджэньня, і такую, якую хацелі пакінуць пасьля сябе.
Іх агульны трагічны лёс укладваецца ў паўторы адной і той жа стандартнай фармулёўкі: “быў арыштаваны органамі НКУС па сфабрыкаваным абвінавачваньні ў... “шпіёнска-правакатарскай дзейнасьці”... па справе “Саюза вызваленьня Беларусі”... пасаджаны ў турму... высланы... расстраляны...”. Альбо жахлівая выснова – “далейшы лёс невядомы”.
Аўтар прадмовы да “Расстралянай літаратуры” Анатоль Сідарэвіч так характарызуе герояў анталёгіі: - Яны - і вернікі, і атэісты, і дзеячы БНР, і дзеячы БССР, і камуністы, і антыкамуністы. Усе яны — і беларусы, і вялікаросы, і габрэі — любілі Беларусь. У гэтым была галоўная іх віна перад бальшавіцкімі сатрапамі ў Беларусі.
У прэзэнтацыі, якая ладзіцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма”, возьмуць удзел адзін з укладальнікаў кнігі, паэт Міхась Скобла і аўтар прадмовы Анатоль Сідарэвіч.
Мерапрыемства ладзіцца ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы (вул.Будзёнага 48а -44).
Паводле прэсавай службы Гарадзенскага Руху За Свабоду
уверх
Віктарыны і філворды ад гарадзенскай настаўніцы
На вэб-пляцоўцы nastaunik.info выкладзены пытаньні да віктарыны і беларускамоўныя філворды настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Сыско – аўтаркі кнігі “Шляхі да роднай мовы”.
Спампаваць пытаньні віктарыны “Знаўцы роднай мовы” можна па спасылцы:
http://nastaunik.info/files/f/502_Znaucy.doc (43 КБ)
Спампаваць філворды: http://nastaunik.info/files/f/503_filvordy.doc (69 КБ)
уверх
Героі і гераіні беларускага каханьня – падарунак гарадзенцам
Падарунак гарадзенцам да Дня Сьвятога Валянціна – мультымедыйны аповед "Героі і гераіні беларускага каханьня" ладзіцца 13 лютага ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы
Чаму Гародню называлі "Вялікакняскай сталіцай каханьня 18 стагоддзя"? Чаму Антоні Тызенгаўз ніколі ня быў жанаты і ня меў каханак? Гарадзенскія балі часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, і як на іх выглядалі гарадзенскія жанчыны. Жыгімонт і Барбара Радзівіл, Юзаф Сапоцька і яго залёты, Ян Караль Хадкевіч і Зоф'я, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і Люлі. Вы зможаце даведацца падрабязнасьці ўсіх гэтых гісторый.
У праграме – прэзэнтацыя партрэтаў ды імёнаў гарадзенскага каханьня, эратычныя беларускія загадкі.
Пачатак у 18.30.
Паводле прэс-рэлізу Гарадзенскага Руху За Свабоду
уверх
Аматары птушак запрашаюць на канфэрэнцыю
Штогадовая справаздачная канфэрэнцыя Гарадзенскага абласнога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіцца 21 лютага ў гімназіі №1.
Акрамя цікавых прэзентацый, падрыхтаваных выступоўцамі са Швэцыі, Фінляндыі, Менску, Гародні і Берасьця, гасьцей чакае адкрыцьцё фотавыставы “Нашы птушкі-2009” (на якой кожны можа не толькі прагаласаваць за найлепшыя працы, але і замовіць іх), спаборы, прэм’ера беларускага навукова-папулярнага фільма “Лёс зубра”. Вы зможаце далучыцца да сябраў АПБ, набыць усё неабходнае для вызначэньня і вывучэньня птушак (між іншым, папяровы і відэа-вызначальнік на DVD на беларускай мове).
Чаму назіраньні за птушкамі - адно з самых масавых хобі на Захадзе? Што рабіць, каб далучыцца да аматараў назіраньняў птушак у Беларусі? Як быў зьвязаны заснавальнік Гарадзенскага заапарку Ян Каханоўскі з аховай птушак? Дзякуючы каму захавалася Белавеская пушча? Якім шляхам нашы птушкі ляцяць у Афрыку і якім вяртаюцца?
На ўсе гэтыя і шматлікія іншыя пытаньні Вы зможаце атрымаць адказы, калі прымеце ўдзел у канфэрэнцыі.
Падрабязная праграма канфэрэнцыі – на вэб-пляцоўцы: http://ptushki.org/news/zaprashaem_na_kanferentciyu_grodzenskaga_ablasnoga_addzyalennya/.
Дзьмітры Вінчэўскі
уверх
Увага! Час складаць справаздачы
Нагадваем, што грамадзкія аб’яднаньні і фонды абавязаныя да 1 сакавіка прадставіць у адпаведны рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіроўнага органа.
Таксама мусяць быць прадстаўленыя сьпісы сябраў кіроўнага органа з пазначэньнем прозьвішча, імя, імя па-бацьку, даты нараджэньня, месца жыхарства й нумара хатняга тэлефона, месца працы (навучаньня) і нумара працоўнага тэлефона, пасады ў гэтых выбарных органах і даты абраньня кожнага зь сябраў з прыкладаньнем адпаведных пратаколаў.
Грамадзкія аб’яднаньні ў справаздачы мусяць прадставіць інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах, інфармацыю пра колькасьць сябраў грамадзкага аб’яднаньня, яго арганізацыйных структураў.
Фонды да 1 сакавіка прадстаўляюць у рэгіструючы орган інфармацыю пра працяг сваёй дзейнасьці з пазначэньнем месца знаходжаньня кіроўнага органа й інфармацыю пра мерапрыемствы, праведзеныя за год у статутных мэтах. Таксама фонды мусяць прадставіць інфармацыю пра выкарыстаньне сваёй маёмасьці з пазначэньнем зьвестак аб яе публікацыі ва ўстаноўленым парадку.
Зьмест справаздачы ўстаноўлены пастановай міністэрства юстыцыі:
http://www.minjust.by/ru/site_menu/about/struktura/obschestv/registr/imusch
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Новы нумар бюлетэню АПБ
Першы ў новым годзе нумар Гарадзенскага абласнога інфармацыйнага бюлетэню АПБ “Кабец” (1 (12)-2009) пабачыў сьвет.
У нумары артыкул пра апошнія дасягненьні аматараў птушак на Гарадзеншчыне, цікавыя расповеды пра птушак, якія зімуюць каля нас і нарысы з вандровак у Ліпічанскую пушчу і заказьнік “Астравы Дулебы”. Бюлетэнь упрыгожваюць шматлікія каляровыя здымкі.
Спампаваць бюлетэнь у фармаце pdf (памер каля 600 Кб) можна на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.rapidshare.ru/923821 .
Дзьмітры Вінчэўскі
уверх
Дапаможнік для НГА
Метадычны дапаможнік для НГА па пытаньнях адбору студэнтаў, арганізацыі і ацэнкі студэнцкіх практык, выдадзены Фондам “Школа НКО”, з’явіўся ў сеціве.
Дапаможнік прысьвечаны тэме студэнцкіх практык і стажыровак як узаемавыгоднаму супрацоўніцтву НГА і студэнцтва. У ім вы знойдзіце парады, рэкамендацыі, гісторыі супрацоўнікаў, кіраўнікоў і былых стажораў НГА Расіі.
Дапаможнік зацікавіць прадстаўнікоў НГА, якія адказваюць за падбор персанала, стажораў і валантэраў. Студэнты даведаюцца пра асаблівасьці і перавагі стажыровак у НГА.
Электронная вэрсія дапаможніка даступная на вэб-пляцоўцы Базы вакансый па адрасе: http://jobsngo.ru/docs/ .
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у мэнэджэра праекта Вольгі Каверынай па эл. Адрасе: Kaverina@ngoschool.ru .
Паводле рассылкі БАСР
уверх
 Абвесткі:
|
Фінансаваньне валянтэрскіх летнікаў
Фонд Стэфана Баторага абвяшчае грантавы спабор на фінансаваньне праектаў польскіх, украінскіх і літоўскіх грамадзкіх аб’яднаньняў. Партнэрамі праектаў могуць выступаць беларускія НГА.
Гранты прадастаўляюцца на арганізацыю міжнародных валянтэрскіх летнікаў, дзе валянтэры атрымаюць магчымасьць вывучыць розныя аспекты культурнай спадчыны і разнастайнасьці памежных рэгіёнаў, удзельнічаць у працах з мэтай захаваньня культурнай спадчыны, а таксама прадставіць вынікі сваёй працы мясцовай супольнасьці і СМІ.
Час рэалізацыі праектаў: 13 ліпеня – 30 верасьня.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 27 лютага.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках: http://www.batory.org.pl/memoria/index.htm, www.memoria.org.pl.
уверх
Міжнародны сэмінар па супрацьдзеяньні гандлю людзьмі
Міжнародны сэмінар “Моладзевая акцыя супраць гандлю людзьмі – асабліва ў дачыненьні да жанчын і дзяўчынак” ладзіцца ў Баку.
Арганізатары – Моладзевы Жаночы Цэнтр “Шямс” сумесна з партнэрамі з Грузіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Украіны, Беларусі, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана і Расіі пры падтрымцы Эўрапейскага моладзевага Фонда.
У праграме:
-Трафікінг
-Гендэрна- абумоўлены гвалт
-Дыскрымінацыя жанчын
-Практыка – роля НГА ў адукацыі насельніцтва і прадухіленьні трафікінгу
-Канвенцыі і пратаколы
-Рэкамендацыі
Падчас сэмінара ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць бліжэй пазнаёміцца з культурай і традыцыямі суседніх народаў, разьвіць лідэрскія якасьці, абмяняцца думкамі ў дыскусіях, сумесна працаваць над вырашэньнем пастаўленых задач.
Працоўная мова – руская.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі НГА Азэрбайджана, Грузіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Украіны, Малдовы, Таджыкістана, Беларусі, Узбекістана, Расіі, якія займаюцца абаронай правоў, адукацыяй, праблемамі моладзі, жанчын, міжнародных НГА і СМІ.
Крытэры адбору:
-
узрост 18-30 год
-
непасрэдны досьвед трэнерскай і выхаваўчай працы з моладдзю
-
зацікаўленасьць у трэнэрскай працы
-
уменьне працаваць на рускай мове
-
прысутнасьць на ўсім курсе навучаньня і падтрымка ад арганізацыі- рэкамендатара.
Выдаткі – за кошт арганізатараў.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 25 сакавіка.
Больш падрыбязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://yhrm.org/.
Паводле рассылкі “Гурт”
уверх
Стажыроўкі для студэнтаў
Нямецкая няўрадавая арганізацыя Copernicus прапануе беларускім студэнтам з веданьнем нямецкай мовы стыпендыі для навучаньня на працягу сэмэстра ва ўнівэрсытэтах Бярліна, Гамбурга, Мюнхена.
Штомесяц 10 стыпендый прапаноўваецца студэнтам прававых, эканамічных і сацыяльных спецыяльнасьцяў з краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.
Па заканчэньні сэмэстра студэнта чакае 2-месячная практыка ў нямецкай кампаніі альбо грамадзкай арганізацыі.
Усе выдаткі (у тым ліку кішэнкавыя) – за кошт арганізатараў.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 1 сакавіка (веснавы сэмэстр) і 1 верасьня (восеньскі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.copernicus-stipendium.de
Паводле www.nn.by
уверх
Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці абвяшчае спабор на ўдзел у праграме абмена Community Connections у 2009 годзе.
Тэмы праграм на 2009 год:
1. Развіцьцё прафэсыйных асацыяцый
2.Роля адвокасі-арганізацый у грамадзянскай супольнасьці.
3. Разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў
4. Юрыдычныя паслугі для неабароненай часткі насельніцтва
5. Удасканаленьне сыстэмы першаснай медыка-санітарнай дапамогі.
Больш падрабязная інфармацыя – у Агенцыі ЗША па міжнародным разьвіцьці: тэл.: (017) 210-12-83 (дадатковы нумар 4565), эл. адрас: mskcomcon@state.gov.
Анкеты ўдзельніка будуць зьмешчаны на партале www.ngo.by.
Паводле www.ngo.by
уверх
Новы шанец для маладых беларускіх гуртоў
Агульнабеларуская культурніцкая кампанія "Будзьма!" і “Эўрапэйскае радыё для Беларусі” распачынаюць спабор для маладых беларускіх гуртоў.
Каб даслаць нам сваю песьню і інфармацыю пра гурт або выканаўцу, запоўні форму па адрасе: http://www.euroradio.fm/by/638/405/24771/
Паводле прэс-рэліза кампаніі "Будзьма!"
уверх
Спабор грантаў Эўрапейскай Камісіі
Эўрапейская Камісія абвясьціла новы спабор праектных прапановаў у межах праграмы "Аб'яднаньні грамадзянаў і ворганы мясцовай улады: праграмы для Беларусі".
Апошні тэрмін падачы заявак – 5 траўня.
Падрабязная інфармацыя пра спабор – на вэб-пляцоўцы Дэлегацыі Эўрапейскай Камісіі ў Беларусі: http://www.delblr.ec.europa.eu/page6049.html.
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Поделитесь с Вашими друзьями: |